Зроднены з культурай
Выдавец: БелДІПК
Памер: 400с.
Мінск 2008
— Наколькі мне вядома, Беларускі культурны фонд апошнім часам займаецца славутымі імёнамі Бацькаў-шчыны. Што ўжо зроблена?
— Выдадзены ўжо два тамы. Гэта праца, лічу, таксама ў рэ-чышчы вяртання нацыянальных каштоўнасцяў. Бо калі матэ-рыяльныя рэчы, бывае, вельмі цяжка вярнуць, то імёны, ня-рэдка незаслужана забытыя і замоўчваемыя раней па ідэалагічных причинах, нам па сілах. I тут вельмі цікавае і ўдзячнае поле дзейнасці. Цяжка паверыць, нгго да нядаўняга часу мала хто ведаў пра нашага слыннага земляка Напалеона Орду. У савецкія часы Міцкевіча лічылі толькі польскім паэ-там, а Манюпіку — толькі польскім кампазітарам.
Іўтарыў Леанід Лахма ненка 2007 г.
206
Выратуем разам
20
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка падпісаў Указ №330 «Аб развіцці гістарычнага цэнтра г. Мінска». Гэта адбылося 14 ліпеня 2004 года.
Я, асабіста, хацеў бы верыць у тое, што гэты дакумент павінен стаць лёса-вызначальным для нашай сталіцы. Бо за доўгі час працы ва ўстановах і органах культуры я не памятаю рашэння ўладаў, якое дазваляла хаця б марыць аб тым, што на працягу нашага жыцця можна калі не аднавіць, то зрабіць першыя крокі да аднаўлення амаль страчанай гісторыка-культурнай спад-чыны.
Не, шаноўныя чытачы, безумоўна, добрыя пастановы і справы па заха-ванні былі і за мінулы час. Як прыклад таму, адноўленая частка Траецкага прадмесця, работы па рэстаўрацыі Верхняга горада. Але ўсё, што было зроблена, — гэта вынік намаганняў га-радскіх уладаў. За што ім трэба сказаць «дзякуй». Але... ёсць і «але...» у гэтай няпростай справе. Горад Мінск прак-
тычна быў і заказчикам, і выканаўцам і кантралёрам рэстаўра-цыйных работ на гэтых гістарычных аб’ектах, што прыводзіла да супярэчнасцяў, а бывала, і да канфліктаў з грамадскасцю. Можна ўспомніць «разбурэнне Нямігі», неабгрунтаваны знос гістарычных і архітэктурных помнікаў у Верхнім горадзе, спробу (якая працягваецца) прабудовы на вул. «Няміга»аўта-мабільнай стаянкі і іншае. Усё тэта нагадвала прынцып «сам будую — сам прымаю», якім, на жаль, да нядаўняга часу мы кіраваліся «па поўнай мерцы», не звяртаючы ўвагі на «кан-фліктуючую» грамадскасць.
I вось, нарэшце, з’яўляецца Указ, які і вызначыў верхавен-ства той улады, якая приняла на сябе абавязкі «кантралёра» за справу рэстаўрацыі старажытнага Мінска. Хачу толькі на-помніць Уладзе, што ўвесь цывілізаваны свет даўно прызвы-чаіўся першасныя функцыі дарадцаў, экспертаў і кантралёраў ускладваць на сваіх самых кваліфікаваных спецыялістаў, якія ўваходзяць у склад грамадскіх арганізацый, што займаюцца праблемай захавапня спадчыны. У еўрапейскіх краінах іх шмат, у нас значна менш. Але яны ёсць і ў Беларусі, аднак, час-цей за ўсё, яны ў час узнікнення складаных горадабудаўнічых сітуацый амаль незаўважныя для ўлад. Гэта грамадскія аргані-зацыі, якія аб’ядноўваіоць творчую інтэлігенцыю: Добра-ахвотнае таварыства па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, Беларускі фонд культуры, асацыяцыя «Канфедэрацыя твор-чых саюзаў» і інш. Да ліку незаўважных адносіцца і Беларускі камітэт міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС) — арганізацыя, якая на сусветным узроўні магла б выкарыстоўвацца больш эфектыўна дзеля ўзвышэння досведу аб помніках і гістарычных мясцінах нашай краіны, лабіраваць айчынную спадчыну ў турыстычным свеце, павялічваць яе вар-тасць да сусветнага значэння.
Баюся, ой як баюся, што выкананне першага найважнейша-га Указа Прэзідэнта аб гэтай справе можа паўтарыць тыя ж памьыкі, што рабіліся і раней. Небеспадстаўна баюся. Бо ся-
208
209
род тых, хто будзе займацца арганізацыяй яго выканання (і ва Указе, і ў Канцэпцыі), зноў не знайшла сабе месца і справы грамадскасць і яе думка. Зноў кантролем будзе займацца вельмі паважаная арганізацыя — Камітэт дзяржкантролю, якая даўно прызвычаілася ў выкананні сваіх функцый абапі-рацца ў асноўным на чыноўнікаў дзяржаўных устаноў.
I яшчэ пра адно. Сама ідэя аднаўлення і развіцця гістарыч-нага цэнтра г. Мінска — даўняя мара грамадскасці — скла-дальнік многіх праектаў і ідэй, якімі многа год займаліся і Міністэрства культуры, і праектныя інстытуты, асобныя мас-такі і архітэктары. Нават я, здаўна быў захоплены гэтай ідэяй, зараз не магу ўспомніць прозвішчы тых, хто свой талент па-клаў на яе развіццё. На памяці магу нагадаць распрацоўкі бы-лога інстытута «Белспецпраектрэстаўрацыя», прапановы лаўрэата Ленінскай прэміі архітэктара Л.М. Левіна, археолага Г.В. Штыхава вельмі слушныя падыходы-распрацоўкі па «Мінскаму замчышчу» мастака Э.К. Аіуновіча.
Хачу звярнуць увагу на апошнюю — мастак Э. Агуновіч не-выпадкова сваю творчую працу прысвяціў «канцэптуальным» падыходам да стварэння гісгарычнага цэнтра Мінска на яго старажытным замчышчы. Да таго часу ўжо бьші праведзены археалагічныя раскопкі самаго замка і яго насада Г.В. Шты-хавым каля дома фізкультуры — гэтага архітэктурнага «квазі-моды» Мінска, — былі адкрьггы унікальныя гістарычныя і культурныя каштоўнасці XII—XVI стст., планіровачная структура старажытнага Мінска, што пры сучасных тэхналагічных магчымасцях дазваляе музеефіцыраваць і захаваць іх для нашчадкаў. Сучаснымі архітэктурнымі і мастацкімі формамі, нарэшце, можа быць услаўлена і бітва на Нямізе і праз яе — першы ўспамін аб нашым слаўным горадзе.
Хачу таксама ўспомніць і пра сваю прапанову, якую я выка-заў у лісце да Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта аб аднаўленні да 1000-годдзя Хрысціянства на Беларусі першай археалагічнымі метадамі знойдзенай царквы ў Мінску, якая бу-
давалася на тэрыторыі «Мінскага замка» ў XII стагоддзі. На жаль, сёння нават той знак аб гэтай царкве, што стаіць на бера-зе р. Свіслач, паказвае не сапраўднае месца яе будаўніцтва, зводзіць у зман людзей, якія чытаюць надпіс на ім: «Тут была пабудавана...» Бо царква будавалася ў іншым месцы, аб чым сведчаць археалагічныя матэрыялы, якія павінны захоўвацца ў Нацыянальнай Акадэміі навук.
Я не зусім упэўнены, пгго аб гэтым вядома ў Мінгарвыкан-каме і яго Камітэце архітэктуры і горадабудаўніцтва і што ўсе такія «дробязі» будуць улічаны пры падвядзенні вынікаў конкурсу на лепшы праект развіцця гістарычнага цэнтра.
Таму я, як старшыня Беларускага камітэта міжнароднай рады на помніках і мясцінах, ад імя сяброў камітэта (архітэкта-раў, археолаіаў, архівістаў) хацеў бы параіць арганізатарам конкурсу далучыць да абмеркавання вынікаў яго ўсіх тых, хто ўжо шмат гадоў апякуецца тэмай аднаўлення страчанага Мінскам, хто б яны ні былі — сённяшнія ці ўчарашнія чы-ноўнікі, грамадскія дзеячы ці простыя мінчане.
У. Гілеп
2005 г.
210
Шануем сваё...
211
Аднойчы быў у Германіі. Нельга было не заўважыць, што ў вялікіх і малых гарадах, у вёсках (падобныя на малыя гарады) усюды і ўсё напісана па-нямецку. Нямецкая мова пануе ў гэтай краіне: назвы вуліц, устаноў і тое, іпто ў нас называецца «наглядная агітацыя» — рэклама, усё выключна па-нямецку. Прыдзірліва пачаў угля-дацца, шукаць іншаземнае. Знайшоў! У Гамбургу, каля малапрыкметнага ўва-ходу ў звычайны, відаць, недарагі бар-дэль, па-англійску прапанова — «Why not?» Сціпла, быццам саромею-чыся самой з’явы, цураючыся яе як з’явы не нямецкай. Тое ж самае і на секс-шопах.
А цяпер давайце пройдземся па цэнтральных вуліцах нашага такога чыстага і прыгожага Мінска. Заглянем і на ўскраіны. Бачым, пгго наша чыстая сталіца засмечана замежнымі над-пісамі-рэкламамі так густа, што праз іх свайму — беларускаму прабіцца проста немагчыма. Англійская, нямецкая, французская, італьянская, руская
мовы пануюць, не пакідаіочы месца нацыяналыгай, народнай (па Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь — дзяржаўнай) мове. I гэта паўсюль! Паглядзіце, што робіцца на вуліцах імя славу-тых песняроў — Багдановіча і Коласа! Не магаа ім, бараць-бітам за нашу мову, у самым страшным сне прысніцца карцін-ка засілля замежнымі мовамі беларускіх гарадоў, а зараз і вёсак (адзінае, што з гонарам заўважаем, дык тэта рэкламу па-бела-руску фірмаў «Самсунг», «Філіпс» і некаторых іншых). Ці існуе якая-ніякая канцэпцыя ў кіраўніцтва горада (краіны) у гэтай дзяржаўнай справе?
Пьп'анне не рыгарычнае: хто з службаў гарвыканкама кан-тралюе «рэкламнуіо» справу ў горадзе? А ў краіне? Бо зараза (інакш і не назаву) распаўсюджваецца па ўсіх гарадах і вёсках. На сёння практична толькі тры вялікія будынкі ў беларускай сталіцы засталіся незачэпленыя іншаземнымі рэкламамі: буды-нак Адміністрацыі Прэзідэнта, Дом Урада і Акадэміі навук.
Можа, і перагінаю, але не надіа. Большасць з нас ужо пры-звычаіліся да такога становішча. А вось немцы — не, французы таксама прынялі закон, які абараняе іх краіну ад нашэсця замежных моў, расіяне — закон аб абароне рускай мовы, паля-кі — закон аб рэкламе на роднай ім мове.
Запрашаю зазірнуць у адзін з раёнаў Мінска. Тут Мінгарвы-канкамам широка рэкламуюцца сібірскія рэгіёны Расіі ў на-звах вуліц (відаць, каб не забывалі мы пра тых беларусаў, якія навечна засталіся ў сібірскай зямлі). Вуліцы Ангарская, Ені-сейская, Байкальская, Алтайская, Іркуцкая, Ілімская ўпрыгож-ваюць Паўночны пасёлак. За кампанію з Адэскай, Дняпроўс-кай, Сацыялістычнай. Вуліца Беруга — напамін пра тое, шго гэты польскі дзяржаўны дзеяч аж 2 гады працаваў у бургаміст-раце Мінска ў час акупацыі яго фашыстамі, і не болей.
Toe ж робіцца і ў іншых гарадах і вёсках Беларусі (звычай-на на другой дзяржаўнай мове). Аб гэтььм я згадваў у папя-рэдніх нумарах «КГ». Адно дадам: і сёння ў Паставах адрэс-таўраваны палац Тызенгаўзаў стаіць на вуліцы «Советской», а
212
213
ў Тураве так і не з’явілася вуліца імя Кірылы Тураўскага — не навучылася мясцовае кіраўніцгва шанаваць сваю глыбінную гісторыю за 16 гадоў незалежнасці нашай дзяржавы. Скажам, калі не шанаваць, дык хаця б выконваць указы і пастановы аб развіцці туризму не абыякава (да чаго ўжо прызвычаіліся), а творча: які замежны турыст паедзе ў краіну, дзе анічога няма свайго нацыянальнага?
Працяг тэмы — за краязнаўцамі.
2007г.
Беларуси нацыянальны сувенір
Неабходнасць распрацоўкі такой праграмы відавочная і абумоўленая тым, што сярод краін-суседзяў Беларусь вызначалася найбяднейшым асар-тыментам сувенірных вырабаў, якія б адлюстроўвалі яе нацыянальны кала-рьгг. Больш з сувенірнага рынку быў вымыты нацыянальны сувенір, заме-най яму стаў так званы «шарспажыў». Нават народный майстры, прыстаса-ваўшыся да новых абставін, пачалі ставіць сваю творчасць «на паток». Дзяржава выпусціла гэтую нраблему з-пад свайго каитролю, а рынкавы механизм спрацаваў так, як яму і след было спрацаваць: няма попыту — няма і вытворчасці.