Зроднены з культурай
Выдавец: БелДІПК
Памер: 400с.
Мінск 2008
Я правёў нямала апытанняў еярод былых і сённяшніх жы-хароў Халімонаўкі—Лясінаў: за якуіо вы назву свайго па-селішча?
Многія па-разумнаму пераканаліся: павінны быць засведча-ныя для нашчадкаў і Лясіны, і Халімонаўка. Некаторыя ж казали мне ўсё роўна, а некаторыя наогул супраць аднаўлення гістарычнай памяці. Наконт апошняга мудрыя людзі за тыся-чагоддзі да нас дакладна і разумна падкрэслівалі, што без гісга-рычнай памяці, ведання сваёй природы, гісторыі, мовы і культуры, радаслоўнай сваіх бацькоў і родных мясцін, прадзедаў чалавек — не паўнацэнны гома сапіенс, а ўсяго толькі рабсіла ў нейкай нарыхтоўчай канторы. У гэтай справе няма ні вялікіх, ні малых рэчаў: усё важна, годна і патрэбна.
Жыць Халімонаўцы!
Гснадзь КРЫВЕЦ
Старшыні Мінскага абласнога
выканаўчага камітэта
М.Ф. ДАМАШКЕВІЧУ
ад галоўнага рэдактара
«Краязнаўчай газеты»
Шаноўны Мікалай Фёдаравіч!
Як чалавек, які некалі стаяў у вьггокаў стварэння ме-марыяла «Хатынь» і складання спісаў неадноўленых і адноўленых вёсак, спаленых разам з іх жыхарамі, хачу звярнуць Вашу ўваіу на публікацыю Генадзя Крыўца.
186
18
Справа ў тым, што падчас работы па стварэнні ме-марыяла Цэнтральным камітэтам КПБ (дзе я і праца-ваў) была дакладна выпрацавана канцэпцыя, у адпавед-насці з якой адбывалася ўключэнне назваў вёсак у мсмарыял (у лік неадноўленых або адноўленых). Згод-на з гэтай канцэпцыяй, назва вёскі Лясіны павінна была б знайсці сваё месца на «могілках вёсак» Хатыні. Аднак з-за блытаніны, якая адбылася, магчыма, па віне мясцо-вых уладаў (вёскай Лясіны названа бліжэйшая да яе вёс-ка Халімонаўка), сама вёска Лясіны апынулася ў спісе адноўленых населеных пунктаў.
Гэта несправядліва, тым больш, што за ўвесь час існавання «Хатыні» як мсмарыяла я не ведаю прыкла-даў фіксацыі такіх памылак.
Безумоўна, рашэнне аб дапаўненні «могілак вёсак» Хатыні трэба прымаць на самым высокім дзяржаўньш узроўні, але высветліць усе акалічнасці гэтай справы мог бы Мінскі абласны архіў разам з нацыянальным архівам, дзе павінны захоўвацца ўсе дакументы па пы-танні ўключэння назваў вёсак у мсмарыял, якія прыма-ліся ў свой час на Бюро ЦК КПБ.
Адначасова рашэннсм Мінскага аблвыканкама мож-на было б аднавіць спрадвечную назву і вёскі Халмонаў-ка (гэтая назва хутчэй за ўсё пайшла ад імя заснавальн-іка вёскі — Халмона).
3 павагаю —
Старшыня Беларускаіа фонду культуры, галоўны рэдактар «Краязнаўчай газеты» У.А. ГІЛЕП
«Да нас нічога не было...»
Мы ніколі не здолеем пераканацца і пераканаць іншых у глыбіннасці, ве-лічнасці нашай гісторыі і культуры, па-куль будзем так гаварыць, пакуль бу-дзем ствараць фетиш з сучаснікаў, з тых, з якіх быццам бы Панова ствара-ецца культура па прынцыпе «да нас нічога не было»! Хто з гэтых асобаў застанецца ў гісторыі культуры, адка-жуць нават не блізкія нашчадкі.
Сёння ж дзяржаўныя інстьпуты яшчэ вельмі асцярожна, як па мінным полі, ідуць па малавядомай дарозе спазнання сваей гісторыі. Марудна ідзе разумение сваей нацыянальнай ад-метнасці ў свеце. Глыбіннасць куль-турнага пласта, назапашапага нашымі продкамі ўсіх пакаленняў, саслоўяў і веравызнанняў, працягвае падзяляцца на «нашае» і «не нашае». Таму і атрымліваецца, што «Лінія Сталі-на» — гэта «нашае», а вуліца імя Эдварда Вайніловіча — гэта «не нашае».
А разумение таго, што «Лійія Ста-ліна» — гэта помнік той дзяржавы, якой ужо не існуе на геаграфічнай
188
189
карце свету 16 гадоў, яшчэ не прыйшло. Як і не прыйшло да людзей успрыманне вядомага дзяржаўнага дзеяча Вайніловіча, нашага славутага і знакамітага суайчынніка.
Так ужо сталася, што ўсе дзяржавы — нашы суседзі на пла-неце Зямля, нават крэўнікі па славянскім братэрстве, на пра-цягу многіх стагоддзяў у бойках і сварках з іншымі пакідалі на наших абшарах адмеціны сваёй гісторыі, часта блытаючы яе з наіпай гісторыяй. Вось і ўшанавана гісторыя суседзяў на нашай зямлі магільнымі крыжамі, курганамі Славы ды вось яшчэ лініямі Сталіна, Молатава, Пілсудскага.
Чаму ж мы так сціпла, саромеючыся, не ўшаноўваем, а калі і ўшаноўваем, то з аглядкай пакрыўдзіць то «старэйшага», то «малодшага» брата, сваю гісторьпо, сваю культуру, свае славу-тыя імёны? Да прикладу, і сёння ў Мінску славутыя сыны Бацькаўшчыны знаходзяць сваё ўшанаванне ў назвах вуліц (дзе б вы думалі?) у арэале Мінскай кальцавой аўтадарогі. А цэнт-ральная частка горада аддадзена славутасцям іншых народаў і нават тым, ад якіх самі гэтыя народы адцураліся. А што казаць пра іншыя гарады і аграгарадкі?
Напрыклад, у Рэчыцы для ўшанавання наших славугасцяў адведзена «рэзервацыя», як кажуць, на загуменні, там, дзе, як лічыцца, і павінна быць месца рахманым, талерантным белару-сам. Затое цэнтр упрыгожваюць назвы і імёны Кірава, Войка-ва, Фрунзе (тройчы!), крэйсера «Аўроры» і нават МОПРаў-ская... Паклаўшы руку на сэрца, скажьще: што, «Аўрора» свой «халасты» сгрэл зрабіла з радзіміцкага Дняпра па рэчыцкім дзядзінцы? I з гэтага «халастога» пачалася наша гісторыя?
На жаль, усё гэта не на карысць дзяржаве, яе міжнароднаму прэстыжу і нацыянальнай свядомасці.
Дзеля праўды скажу, шго першыя, вельмі кволыя парасткі нацыянальнай свядомасці ўсё ж прабіваюцца і на дзяржаўным узроўні. Гэта заўважна па спробах зазірнуць у глыб гісторьгі з боку нашага далёка не нацыянальнага «тэлевідзення» (слова пазычана з адной перадачы нашага тэлебачання).
Але на гэтым полі міны, відаць, расстаўлены вельмі шчыль-на, вялікая боязь памылкі ёсць! Мы, краязнаўцы, павінны і можам узвышаць свой голас, уздымаць набалелыя пытанні, ад якіх залежыць лёс беларускай культуры, а разам з тым і прэ-стыж краіны ў свеце. Ад нас не ў апошнюю чаргу залежыць, ці не раскідаем мы зноў па свеце імёны сваіх знакамітых сыноў і дачок. Наша задача захаваць іх імёны на радзіме, каб потььм не адшукваць, як адшуквалі Дамейку ў Андах, Гашкевіча ў Японіі, Манькоўскую ў Польшчы і г.д., і г.д. Каб не ствараць камісію «Вяртанне» і над канец XXI стагоддзя!
Безумоўна, плённа можна тэта зрабіць толькі ў незалежнай дзяржаве і сіламі ўсяго нацыянальна арыентаванага грамад-ства.
2007г.
190
Закіньце слоўка...
191
Мне пазванілі з газеты «Звязда». Пытанне да аднаго са старэйшых ра-ботнікаў культуры: вызначыцца па тых праблемах культуры, з якімі сутыка-юцца сённяшняе жыццё краіны, людзі. Мала таго, што трэба выказац-ца, дык яшчэ дань нейкія парады, якія б прынеслі такую-сякую карысць і, важна, каб яшчэ адпавядалі сённяшня-му месцу і значнасці галіны культуры ў сучасным дзяржаўным будаўніцтве, унутраным і знешнепалітычным ста-новішчы дзяржавы. Адным словам, хочаш не хочаш, а кажы тое, што трэба, каб зразумелі чытачы ролю і месца нашай культуры ў сучасным свеце.
Прэтэнзіі да аўтара за няпоўны ахоп праблсм культуры, падыходаў да іх вырашэння і іншыя просьба накіроўваць у «Краязнаўчую газету», дзе аўтар працуе. Абяцаю, што ўсе яны будуць апублікаваныя, для разгортван-ня наспелай дыскусіі аб ролі і месцы беларускай культуры ў жьщщ асобы і народа.
Хочацца верыць, што роля і месца культуры ў народным жыцці, як і ў дзяржаўным будаўніцтве, ва ўсе вякі і часы былі ад-нолькавыя: выхоўваць чалавека, суправаджаць яго ад нараджэн-ня да смерці. Хочацца быць упэўненым, што мы ўсе аднолькава верым у тое, пгго кулыура кожнага з нас складаецца ў агульную культуру народа, дзяржавы. Яна ж пачынаецца з бабулінай «ла-сачкі» («Ласачка, ласачка, дзе ты была?»), мамінай калыханкі, першых крокаў па роднай хаце, тых цацак, што табе накуплялі яшчэ да дня з’яўлення на свет, і многага, многага іншага, што будзе моцна і пераканаўча ўплываць на тваё астатняе жьщцё.
Даўным-даўно вядома, што першыя колькі гадоў жыцця чалавека — гэта падмурак яго будучага, культуры паводзін, культуры зносін, культуры выхавання ўжо сваіх дзяцей — пра-даўжальнікаў роду, гісгорыі сям’і. Вось вам, шаноўныя чыта-чы, і першая праблема культуры, найважнейшая з праблем. I пачынаць яе вырашэнне неабходна, на мой погляд, з выхавання выхавацеляў.
Прыклад першы (з вопыту работы). Да нас у ГА «Беларуси фонд культуры» прыйшла выхавацелька з дзіцячага садка і принесла кніжку «Детские игры», якую выдалі тут, у нашай сталіцы. Пагартаўшы яе, мы жахнуліся. Уявіце сабе гульні для дзіцячага садка над назваю «Киллер», «Таможня» (як падмануць мытніка) і іншыя. Фонд культуры, абмеркаваўшы пытанне на вы-канкаме, вырашыў выдаць нашу, беларускую кніжку для дзяцей-дашкалят «Народный гульні, карагоды, танцы» Міколы Кагава, вядомага фалькларыста. Між тым, за-цікаўленай інстанцыі, уключаючы і Міністэрства адука-цыі, у нас у краіне не знайшлося. Мы прасілі, каб дзяр-жава ўзяла на сябе хаця б распаўсюджванне кніжкі па садках (фонд браўся вьшусціць кнііу за свой кошт). Аднак было пастаўлена столькі перашкод, трэба было прайсці процьму рэцэнзій і ўзгадненняў, што мы выму-шаны былі да чыноўнікаў больш не звяртацца. Думаю, што і сёння ў многіх садках нашы дзеткі і ўнукі яшчэ вучацца, як лепш забіць кілера або падмануць мытніка.
192
193
Да культурнага выхавання ў пашай сучаснай беларускай школе можна аднесці два абавязковыя прадметы: літаратуру і гісторыю. Астатнія — накіраваны на адукацыйны працэс. Кожны настаўігік сёння ведае, што культурны чалавек — тэта патрыёт сваёй радзімы, сваёй краіны. I любіць ён павінен сваю радзіму, як сваіх бацькоў (нездарма ж корань слова «радзі-ма» — род). На мой погляд, менавіта праз выхаванне патрыё-та на лепшых узорах літаратуры і вывучэнні гісторыі сваёй краіны школа павінна выконваць сваю дзяржавай вызначаную ролю. Не сакрэт, што нацыянальнаму аспекту ў выхаваўчым працэсе ўвага з боку школы практична нязначная. Да часу па-кінем убаку той факт, што большасць школ у пашай краіне рускамоўныя, пакінем пакуль нават той аргумент, што большасць школ, дзе выкладанне прадметаў адбываецца па-бела-руску, насамрэч — умоўна беларускія. Давайце разам са мною пабудзем на сустрэчы з вучнямі 7 класа ў звычайнай школе (аг-рагарадок Мінскай вобласці) і распытаем дзяцей, якіх класікаў рускай і беларускай літаратур яны ведаюць. Вас закідаюць рускімі: Пушкін, Лермантаў, Талстой (трапіла ў гэты лік нават Каменская). 3 беларускіх жа імёнаў вы пачуеце Купалу-Коласа (звычайна разам), не адразу, але згадаюць Багдановіча. Вось і вынік!