• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зроднены з культурай

    Зроднены з культурай


    Выдавец: БелДІПК
    Памер: 400с.
    Мінск 2008
    92.29 МБ
    Э. Клімаў і ўсе мы, як зачараваныя, слухалі аповед сакрата-ра ЦК А дождж ішоў, і пад яго дробныя кроплі мы паляцелі ў Расоны.
    Эпізод другі. Расоны. Верталёт сеў на раённым стадыёне, каля школы. Тут у райкаме КПБ нас чакаў абед, бо было ўжо 3 гадзіны дня.
    За стадом сядзелі ўсе, хто прыляцеў, да нас далучыліся гас-падары — перпіы сакратар райкама ды старшыня райвыканка-ма. Пачалі есці боршч, калі дзверы ў райкамаўскую сталоўку ціхенька адчыніліся, і ў пакой зайшла старэнькая жанчына, проста апранутая, у хустачцы. Маіпэраў да яе сядзеў спінаю і не бачыў, як яна падышла да яго і лёгенька абняла. Ад нечака-насці ён крыху ўздрыгануўся, а паглядзеўшы, усклікнуў: «Ох Вы, мамачка мая!» Пачаў запрашаць яе паесці тых прысмакаў, якімі райкам частаваў нас.
    Памятаю, што бабулька нават не дакранулася да ежы, але начала нешта нашэгггваць Машэраву на вуха. Той уважліва слу-хаў, і калі старая скопчыла, доўга і весела смяяўся. Потым, каб усе чулі, гучна сказаў: «Не, мілая мая, няма ў мяне шыферу. Я шыферам не камандую. Шыфер ёсць вось толькі ў яго, — і паказаў на старшыню выканкама. — Вы ідзіце да яго і ў яго прасіце шыфер. Калі ёсць, то дасць».
    Затым Пётр Міронавіч патлумачыў і нам. У пачатку вайны ён вымушаны быў некаторы час хавацца ад немцаў у хатнім склепе гэтай жанчыны, практична яна выратавала ягонае жыццё. Пасля ж вайны яна з сынам на тым месцы, дзе стаяла старая хата, пабудавалі новую на дзве палавіны, крытую шыферам. А ў старой хаце, дзе ён хаваўся, бабуля казала, будзе музей. Ды вось зараз хоча саламяны дах хаты перакрыць Панова, таму і просіць шыферу.
    Мы доўга ўсе смяяліся з гэтых сялянскіх хітрыкаў, асабліва заходзіўся смехам Элем Клімаў. А я заўважыў, што не смяяўся толькі старшыня выканкама: шыфер сапраўды ў той час быў дыфіцыгам, а каманда паступіла, лічы — даць!
    272
    273
    Эпізод трэці. Ён адбыўся каля вёскі Заполле. Непадалёк расійская мяжа. У Вялікую Айчынную вайну тут каля года не бьшо шчыльна закрытага фронта. У 1942 годзе байцам Калі-нінскага фронта і беларускім партизанам на складанай бало-цістай мясцовасці ўдавалася ўтрымліваць частку лініі фронта адкрытай, што давала магчымасць дастаўляць партизанам зброю, боеприпасы. У многіх прылеглых акупаваных раёнах Беларусі працавалі нават «ваенкаматы», якія прызывалі і на-кіроўвалі цераз лінію фронта папаўненні ў Чырвоную Армію. «Дзірка» ў фронце называлася «варотамі». У літаратуры — то «Віцебскімі», то «Суражскімі».
    Каля памятнага знака гэтым «варотам» і прызямліўся наш верталёт. Тут нас ужо чакалі мясцовыя жыхары. 3 паветра яшчэ било відаць, як сядзелі яны на зямлі — чакалі доўга, бо мы спазніліся гадзіны на дзве.
    Як толькі мы выйшлі, мужчины, а смялей — жанчыны аб-ступілі нас, віталіся, але ж адразу пачалі і ўпікаць за спазненне. Аднак, абдымаючыся з жанчынамі, Машэраў заўважыў, што яны ўжо знаходзяцца на лёгкім падпітку.
    — Што ж вы, калі чакалі ды не дачакаліся, пачалі без нас?
    На што самая бойкая адказала:
    — Ды мы ж толькі пачалі і вам яшчэ пакінулі. Так што за-прашаем, будзе чым пачаставаць.
    Час быў ужо вячэрні, нерабочы, упікаць калгаснікаў не было за што. Яны гэта добра ведалі, таму і бьші такія смелыя.
    П.М. Машэраў жартаваў з імі, смяяўся. А потым пачаў рас-казваць Э. Клімаву пра унікальную з’яву за ўвесь перыяд вай-ны — «вароты», якія моцна дапамаглі і партизанам, і, пгго пад-крэсліў, мірным жыхарам. «Вясёлыя» калгаснікі актыўна ўдзельнічалі ў размове, устаўляючы характэрныя дэталі эпізо-даў ваеннага часу, пра якія Машэраў мог і не ведаць. Потым ужо ён шчыра падзякаваў за дапамогу і паабяцаў пачаставацца «іхняй» гарэлачкай у наступны раз. Але між іншым папрасіў, каб яны дачакаліся яго ўсё ж цвярозымі.
    Далейшы наш маршрут пралягаў яшчэ праз партизанскую зону на возеры Палік, што ў Барысаўскім раёне, і скончыўся позна, каля дзесяці гадзін вечара. Садзіліся ў мінскім аэрапор-це ўпоцемках, парушаючы галоўнае правіла верталётчыкаў, якія абслугоўваюць VIP-пасажыраў: прызямляцца да захаду сонца. Але такі быў Пётр Міронавіч. У вачах беларусаў ён не застаўся VIP-грамадзянінам, ён быў сваім.
    * * *
    Успамін П.М. Машэрава пра сенакос 1946 года на Верхнядзвіншчыне
    Віцебшчына спаленая, вынішчаная немцамі. Замест хатаў пакуль — зямлянкі. У іх толькі жанчыны і дзеці. Мужчины яшчэ не дэмабілізаваліся з арміі, міжнарод-нае становішча не дазваляла скараціць армію ў адна-чассе.
    Машэраў, тады сакратар Віцебскага абласнога кам-самола, дамовіўся з камандаваннем вайсковых частак, што ў кожную вёску для стварэння запасаў сена і выка-нання нарыхтовак яны накіруюць салдат, якія ўмеюць касіць. Звычайна гэта вясковыя мужыкі.
    Праз 10 дзён паехаў Машэраў праверыць, як жа ідзе тая касьба. Прыязджае на луг і бачыць: бабы косяць, а салдат няма. Пытае ў жанчын, дзе салдаты. У адказ не-шта няўцямнае. Прыйшлося выказаць пагрозу, што салдат могуць засудзіць як дэзерціраў за парушэнне дыс-цьшліны.
    Тады адна найбайчэйшая ды і кажа: «Ты што, ка-мандзір, не разумеет? Нашыя салдаты спяць, яны па-працавалі ноччу. Ці мы, бабы, вінаватыя, што пракля-тая ванна забрала нашых мужыкоў? Вінаватыя і вы, камандзіры! А жыць жа трэба!»
    Каментуючы гэты эпізод, Машэраў падкрэсліў і жыццёвы, і філасофскі сэнс: род чалавечы павінны працягвацца, а без дзяцей жыццё не спраўдзіцца. Таму
    274
    так мудра былі размеркаваныя абавязкі паміж салдатамі і жанчынамі ў час сснакосу 1946 года.
    I яшчэ адно было заўважана мною ў час палёту. Машэраў сцвярджаў і падкрэсліваў Клімаву, што мясцо-выя жыхары, тутэйшыя, мінулую вайну ў пасляваенныя гады не называлі ні Айчыннай, ні Сусветнай. Яна мела толькі адну назву — «праклятая вайна». Мо гэта і зразу-меў Элем Клімаў, вынес гэтую беларускую праўду з на-шай паездкі і зняў фільм «Забі Гітлера», які не пасаваў да ідэалагічнай карцінкі таго часу.
    2008 г.
    Жанравыя замалёўкі.
    Як я прыватызаваў кавалак зямлі
    Кожны, хто валодае зямлёю, на якой стаіць дамок, што называецца «дача», ведае: суседа не выбіраюць, ён дастаецца па «жараб’ёўцы». Так і мне падфарціла — суседка дасгалася мне яшчэ тая. На сядзібку — ні нагою. За 14 гадоў мо 3—4 разы прыехала, каб сабраць на сваім «полі» дзікую маліну, пгго расла бліжэй да лесу. Увесь жа ас-татні пляц год ад году гіа вясне квітнеў дзьмухаўцом ды іншай непатрэбнай у гаспадарцы краскаю.
    Дзьмухавец адчуваў сябе гаспада-ром і пакрыху пачаў адваёўваць пра-стору і на прылеглых тэрыторыях — у суседзяў. Аздолець і перамагчы яго можна было толькі атакай на самую гаспадыню. Бо за доўгія гады існаван-ня нашага садовага таварыства яна ані разу рыдлёўку ў зямлю не ўсадзіла.
    Прадай зямлю! Так пачалася атака на суседку. Але яна была хуценька адбіта аб’яўленай цаной за кожную сотку дзьмухаўца. Пераканаць нашу суседку маглі толькі приклады таго,
    276
    27
    што з года ў год цана на зямлю на Беларусі не расце, а памян-шаецца. А яе намаганні пераканаць нас, суседзяў, што ў Ліване альбо ў Анголе яна (зямля) вырасла ў цане, не спраўдзіліся — мы спасылаліся на наш беларускі менталітэт і на тое, што Беларусь — не якая там далёкая Ангола.
    Каб не тлуміць чытачу галаву і не псаваць паперу дарма, скажу: не прайшло і трох гадоў, як мы ўсё ж пераканалі сусе-дачку скінуць цану ў тры разы, і пачалі «працэс» афармлення «здзелкі», як яго назваў знаёмы юрыст.
    Я не ведаю, пгго робяць у Анголе, калі трэба аформіць куп-лю-продаж 0,25 гектара зямлі, але прыклад Беларусі можа служыць усім, як дзяржава беражэ ўласнасць сваіх грамадзян, пільна сочыць, каб яны не махлявалі зямелькаю.
    Па-першае, зямлю трэба падзяліць паміж суседзямі на плане. Па-другое, трэба юрыдычна аформіць куплю-продаж у натарыуса. Па-трэцяе — аформіць законным актам дзярж-установы таго раёна, якому належыць зямля, уласнасць новага землеўладальніка.
    Бачьще — усяго тры адрасы. Таму і пагадзіліся мы на такую акцию. Каб толькі ведалі... На якія пакугы мы сябе прыгаварылі!
    Усе тры ўстановы дзяржаўныя, і яны павінны пільна сачыць за дакладным выкананнем усіх дэкрэтаў і пастаноў кіраўніцтва Беларусі па зямлі. Апошнія ствараюцца, безумоўна, для таго, каб спрасціць бюракратычную валакіту, каб «працоўны» альбо «непрацоўны ўжо» таварыш не губляў шмат часу на «працэс».
    Я ж вырашыў, каб не губляць час працы, выкарыстаць час чарговага адпачынку. Мой вопыт працы ў адміністрацыйных установах чамусьці не падказаў іншага шляху. Памылка гэта каштавала мне дорага — чарговы адпачынак, як кажуць, пай-шоў «кату пад хвост», а за ім «плакала» вялікая сума грошай, якія трэба было заплаціць рознага роду бюракратам за афарм-ленне даведак, архіўных пошукаў і г.д.
    Просты пералік інстанцый, якія трэба было наведаць, пры-вёў мяне ў жахлівы стан. А ўсяго іх было аж дзевяць. Самыя
    галоўныя — інстытут землекарыстання, райвыканкам і ната-рыяльная кантора. А паміж імі — аддзелы, бюро, інспекцыі — па архітэкгуры, экалогіі, пажарнай бяспецы, падатках, санэпі-дэміялагічных справах, тэхнічных інвентарах і іншых. Пры-тым у кожную трэба было зайсці не адзін раз. Бо цябе, ці тваю маёмасць патрэбна даследаваць, наваг з выездам на месца, дзе лецішча знаходзіцца. Чым заканчваюцца такія выезды — вядо-ма. Таму сумленны чыноўнік, які афармляе даведку, часцей за ўсё нікуды не едзе, а дае яе «напавер». I толькі ў бюро тэхніч-най інвентарызацыі для таго, каб далі даведку, патрабуюць даведку садовага таварыства. Яе акуратна перадрукоўваюць, і за гэта ты абавязаны заплаціць. За час, пакуль ішло афармленне, толькі ў райвыканкам давялося схадзіць 7 разоў, у кожнай інстанцыі пастаяць гадзіну ў чарзе, і нарэшце, каб не прыязджаць за 40 км зноў, паднесці які-небудзь дробны пада-руначак.
    Фіналам усяго з’яўляецца афармленне акта куплі-продажу ў натарыуса. Пасля чаго, з палёгкаю ўздыхнуўшы, я адчуў сябе землеўладальнікам Рэспублікі Беларусь.
    2006 г.
    278
    Як... 3 кім... і колькі...
    279
    Бьщцам бы і няма сэнсу запаўняць старонкі газеты байкамі пра гое, хто і як п’е гарэлку і іпшыя слабыя і моц-ныя напоі. У розных народаў і розныя звычкі. Адны п’юць многа, другія — мала. Адны п’янеюць з малой чаркі, другім і многа здаецца «малым».
    Даўно вядома, шго расіянін п’е ўсё і многа, п’е за свой кошт, за кошт усіх, хто налівае, і нават у крэдыт. Французу наканавана піць многа, але тое, што ён п’е, у нас называецца «квасам». Га-рэлкі француз баіцца, як агню, І... за-плаці яму, піць яе не будзе. Немец га-товы «дрынкаць» памалу, але па часе — доўга і, у асноўным, за кошт «бліжняга». Паляк, як і беларус, п’е «нармальна» да «ўпору», праз «упор» не пералазіць, бо колькі б ні піў — ве-дае, што заўтра трэба ісці на працу. Любіць «чужую», але калі яна скончы-лася, дабірае «сваёй».