Зроднены з культурай
Выдавец: БелДІПК
Памер: 400с.
Мінск 2008
На сённяшні дзень звыш семнаццаці актаў заканадаўства ўтрымліваюць прававыя нормы, якія датычаць сферы аховы спадчыны. У гэтым пераліку Зямельны кодэкс, Законы аб мяс-цовым кіраванні і самакіраванні, аб нетрах, аб тэрыторыях асаблівай аховы, адміністратыўны і крымінальны кодэксы.
Важныя палажэнні адносна аховы спадчыны ўгрымлівае Закон Рэспублікі Беларусь «Аб асновах архітэктурнай, гора-дабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», паводле якога тэрыторыі, дзе размешчаны гісторыка-культурныя каштоўнасці, аднесены да зон асобага дзяржаўнага рэгулявання архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці. Заканадаўчы акт вызначае ў якасці асноўнай надставь! для планавання архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасці горадабудаўнічы праект, які з’яўляецца юрыдычным дакумен-там, выяўляе якасць навакольнага асяроддзя, характар забудо-вы і ўзровень добраўпарадкавання тэрыторыі, зберажэння гісторыка-культурнай спадчыны і навакольнага асяроддзя. Пры гэтым зверпута ўвага на неабходнасць устанаўлення зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, у межах якіх забараняецца або абмяжоўваецца архітэктурная, горадабудаўнічая і будаўнічая дзейнасць, што можа прычыніць шкоду помнікам даўніны. У якасці парушэн-няў заканадаўства аб асновах архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасці вызначана саматужнае будаўніцгва, рэканструкцыя, рамонт і рэстаўрацыя будынкаў і пабудоў, пагаршэнне іх тэх-нічнага стану, змена элементаў і дэталяў помнікаў гісторыі, культуры і архітэктуры. Да кампетэнцыі мясцовых выканаў-чых і распарадчых органаў аднесена арганізацыя грамадскага абмеркавання горадабудаўнічых праектаў, пьгганняў добраўпарадкавання населеных пунктаў, жыллёвага і іншага будаўніцтва, што цалкам адпавядае палажэнням Вашынгтон-скай хартыі.
Паводле Закона Рэспублікі Беларусь «Аб культуры» незаконным абвепічаны вываз з краіны і перадача ва ўласнасць
304
305
замежных краін, юрыдычных асоб і грамадзян культурных і гістарычных каштоўнасцей, якія прызнаны нацыянальным на-быткам Рэспублікі Беларусь.
Закон Рэспублікі Беларусь «Аб нацыянальным архіўным фондзе і архівах у Рэспубліцы Беларусь» вызначае дакумен-ты Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь у якасці гістарычнай і культурнай спадчыны і ўласнасці народа Беларусі, яго дакументальнай памяці. Гэтыя матэрыялы слу-жаць задавальненню патрэб грамадзян і дзяржавы, а таксама рэалізацыі правоў і законных інтарэсаў грамадзян. Закладзена ў заканадаўчы акт і палажэнне аб захадах дзяржавы па вяр-танні гістарычных дакументаў, заахвочванні і фінансаванні пошуку і вяртання на радзіму вывезеных і гістарычна звязаных з Рэспублікай Беларусь дакументаў.
Уваходзіць у шэраг актаў заканадаўства аб ахове спадчыны і Закон Рэспублікі Беларусь «Аб музеях і Музейным фондзе», які вызначае, uno музей збірае, вывучае, экснануе, папуляры-зуе і зберагае рухомую і асобнуіо нерухомуіо гісторыка-куль-турную спадчыну, садзейнічае павышэніпо ўзроўню адукава-насці насельніцтва, распаўсюджвае веды аб чалавеку і яго асяроддзі, служыць духоўнаму развіццю грамадства.
Закон Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і са-макіраванні» ўстанаўлівае, што да камнетэнцыі мясцовых Са-ветаў дэпутатаў пачатковага тэрытарыяльнага ўзроўню адно-сяцца як удзел у распрацоўцы, зацвярджэнні, рэалізацыі праектаў планіроўкі і забудовы населеных пунктаў, так і заха-ванне народных традыцый і звычаяў.
У лістападзе 1992 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў новы Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторы-ка-культурнай спадчыны». У перыяд яго дзеяння приняты шэраг пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У маі 2002 года Урадам краі-ны зацверджаны прынцыпы фінансавання бюджэтнымі срод-камі мерапрыемстваў па ахове спадчыны. У развіццё гэтага
дакумента ў кастрычніку 2002 года была прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, якой вызначаны 50 прыярьггэтных аб’ектаў рэсгаўрацыі і прынята доўгатэрміно-вая праграма па распрацоўцы і рэалізацыі праекгаў рэгенера-цыі гістарычных гарадоў. Адпаведным дакументам беларускім урадам вызначаны этапы выканання работ і аб’ёмы іх фінанса-вання на палацава-паркавым ансамблі ў Нясвіжы і Замкавым комплексе «Мір». Выключнае значэнне ў сферы зберажэння гістарычна-культурнага набьггку мае пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, якой зацверджана Палажэнне аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ. Паводле Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2004 г. № 2 пачатыя і ў кароткія тэрміны выкананыя унікальныя для нашай краіны работы па рэкан-струкцыі беларускай часткі Аўгустоўскага канала. Адметнай рысай гэтых маштабных мерапрыемстваў было аднаўленне страчаных за гады архітэктурна-будаўнічых асаблівасцяў гідра-тэхнічнага збудавання XIX стагоддзя і выяўленне ў ім харак-тэрных рысаў, якія былі набытыя ім у працэсе рамонтаў і рэканструкцый. Такі прыём выяўлення і захавання асабліва-сцяў помніка розных храналагічных перыядаў добра вядомы па работах на замкавым комплексе «Мір» і палацава-паркавым ансамблі ў Нясвіжы. Ход рэканструкцыі беларускай часткі Аўгустоўскаі а канала перш за ўсё вызначаўся комплексным па-дыходам да працэсу праектавання і вытворчых мерапрыем-стваў.
24 ліпеня 2006 г. уступіў у дзеянне, замяніўшы папярэдні акт заканадаўства, Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісто-рыка-культурпай спадчьшы Рэспублікі Беларусь». Важнай яго асаблівасціо стала ўдакладненне прынцыпаў ажыццяўлен-ня дзяржаўнай палітыкі ў сферы аховы спадчыны і ўсганаўлен-не кампетэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Бедарусь, урада Бела-русі, Міністэрства культуры і мясцовых органаў кіравання. Істотнае месца ў вырашэнні гэтых задач адведзена Беларускай
306
307
рэспубліканскай навукова-метадьйнай радзе па пытаниях аховы гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, на якую ўскладзены функцыі экспертнага органа. Замаца-вана ў заканадаўчым акце і роля грамадскіх аб’яднанняў.
Закон аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь вызначае парадак правядзення ўліку гісторыка-куль-турных каштоўнасцей, вядзення Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і вядзення Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь. Важна падкрэсліць, што два апошнія пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 мая 2001 г. № 784 аднесены да катэгорыі інфармацыйных рэсурсаў, што маюць дзяржаўнае значэнне. Тым самым дастаткова адназнач-на падкрэслена вартасць, якую займаюць аб’екты спадчыны ў сістэме нацыянальных прыярытэтаў краіны.
Закон 2006 года вызначае асноўныя меры па захаванні іісторыка-культурных каштоўнасцей і падыходы да выканання работ на ІІ сторыка-культурных мясцінах. Работы ў абавязко-вым парадку павінны быць заснаваны на навукова абгрунтава-ных праектных рашэннях або праводзіцца на падставе абгрун-таванай праграмы навукова-даследчых работ.
Палажэнні акта заканадаўства катэгарычна забараняюць прычыненне або стварэнне пагрозы прычынення любых форм шкоды гісторыка-культурным каштоўнасцям, у тым ліку ў адносінах да іх тэхнічнага стану. Дзейнасць, якая можа ўплы-ваць на такога роду аб’екты і праявы творчасці чалавека павін-на ажыццяўляцца з улікам неабходнасці безумоўнага захаван-ня адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных іх вартасцей. Забараняецца навукова не абгрунтаванае змяненне ri сторыка-культурных каштоўнасцей і пагаршэнне іх успры-мання, уключаючы навакольнае асяроддзе І зоны аховы неру-хомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Беларускім заканадаўствам вызначана забарона аказання на аб’екты спадчыны дынамічнага і іншага неспрыяльнага ўздзе-
яння, якое можа ўзнікаць у выніку гаспадарчай дзейнасці, стварацца транспартнымі сродкамі, па прычыне забруджвання паветранага і воднага басейнаў.
Усе віды работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях мо-гуць выконвацца толькі з дазволу Міністэрства культуры Рэс-нублікі Беларусь. Тэты дакумент не толькі фармальна дазваляе распрацоўку навукова-праектнай дакументацыі або правя-дзенне вытворчых мерапрыемстваў, але і ўстанаўлівае ўмовы іх ажыццяўлення, улічваіочы спецыфіку кожнага з аб’ектаў спад-чьшы. Пры правядзенні работ на гісторыка-культурных каш-тоўнасцях прызначаецца навуковы кіраўнік, які павінен мець адпаведную кваліфікацыю, пацверджаную спецыяльньш пас-ведчаннем.
Асаблівая ўвага ў акце заканадаўства надаецца правядзенню работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый «О», «1», «2», навукова-праектная дакументацыя адносна правя-дзення якіх можа быць зацверджана Міністэрсгвам культуры толькі пасля станоўчага заключэння Беларускай рэспублікан-скай навукова-метадычнай рады па пытаниях аховы гісторыка-культурнай спадчыны пры Мінкультуры.
Гісторыка-культурныя каштоўнасці могуць знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, адміністрацыйна-тэрьп'арыяль-ных адзінак Рэспублікі Беларусь, юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў. Ажыццяўленне правоў уласнасці ў сферы аховы спадчыны зыходзіць з пала-жэнняў грамадзянскага заканадаўства краіны з улікам спе-цыфікі Закона аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.
Комплексны падыход да распрацоўкі і прымянення нацыя-пальнага закападаўства, міжнароднага прававога досведу дазваляе эфектыўна арганізаваць дзейнасць у сферы зберажэння культурнага набытку. Належнае валоданне прававой інфарма-цыяй, яе выкарыстанне ў практычнай дзейнасці на ўсіх узроў-нях функцыянавання дзяржавы з’яўляецца ўмовай паступаль-нага развіпдя грамадства. Галоўным прынцыпам у дзейнасці
308
309
па ахове гісторыка-культурйай спадчыны павінна быць праду-хіленне причинения любых форм шкоды помнікам даўніны, выяўленне і беражнае захаванне іх масгацкіх, дакументальных, матэрыяльных вартасцяў, будаўнічых традыцый, якія былі ха-ракгэрнымі ў перыяд стварэння старасвецкіх аб’ектаў, мелі ўплыў на гэтыя сведчанні мінуўшчыны ў пазнейшыя перыяды.
Ігар Чарняўскі, намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Фальклор як мастацкая сістэма
Паняцце фальклору ў яго мінулых і сучасных інтэрпрэтацыях неадназнач-нае. Будзем мець на ўвазе яго шырокі і спецыфічна больш вузкі сэнсы. У шы-рокім аспекце паняцце фальклор ахоплівае ўсю традыцыйную народную культуру, у тым ліку заснаванае на ёй аматарства, мастацкую самадзей-насць. Не толькі вербальную (вусную) творчасць, але і традыцыйныя абрады, міфалогію, народнае дойлідства, харэаграфію, дэкаратыўна-прыклад-ное мастацтва, традыцыйныя павер’і і спецыфічную народную філасофію, практычныя веды і традыцыйную тэх-налогію, народнае лекарства, звычаё-вае права, народную мудрасць (філа-софію народа), фалькларызацыю прафесіянальнай мастацкай творчасці. Унікальнае дасягненне айчыннага бе-ларусазнаўства — двухтомная ілюстра-ваная энцыклапедыя «Беларускі фальклор» (Т. 1—2, Мн., БелЭн, 2005—2006) фактычна ахоплівае ўсю народную культуру, хоць акцэнты пе-ранесены на спецыфічна фальклор -ную праблематыку.