• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зроднены з культурай

    Зроднены з культурай


    Выдавец: БелДІПК
    Памер: 400с.
    Мінск 2008
    92.29 МБ
    най падгрымкай аддзела традыцыйнай культуры БелДІПК) моцна заявілі пра сябе як скіраваныя на аўтэнтычныя формы фэст «Беларуская полька» (пераважна харэаграфія), што ладзілі пераважна на Чачэршчыне і фестиваль фальклорнага мастацтва «Берагіня» у г.п.Акцябрскі (усе жанры). Было пра-ведзена некалькі фестываляў «Мядоцкі край і яго таленты» (усе жанры — фестиваль фальклорнага мастацтва) у Бары-саўскім раёне.
    Адукацыйна-выхаваўчы працэс у галіне традыцыйнага мастацтва
    У Мінску на аўтэнтычныя формы навучальнага працэсу з 1990-х гадоў скіраваны дзіцячы спеўна-харэаграфічны гурт Таццяны Пладуновай «Верас» і Марыі Плапічовай «Гронка» НЦМТДМ, малодшая трупа гурта Вячаслава Калацэя «Ветах», фальклуб «Маладзёвы» Ірыны Мазюк з Беларускай мас-тацкай акадэміі.
    Мі некая вобласць. Міпскіраён. Выхаванцытале-навітага педагога Ларисы Рыжковай (в. Міханавічы), якія вы-датна авалодалі аўтэнтычнымі спевамі (за некалькі гадоў існа-вання яе гурт «Калыханка» стаў узорным) апошнім часам таксама акгыўна далучаюцца да танцавальнага руху. Бары-саўскіраён. Сярод калектываў цікавыя і разнастайныя, працу якіх варта адзначыць — ансамбль «Берагіня» з вёскі Мётча (кіраўнікі А. Абрамовіч і М. Козенка), дзіцячы фальклорны калектыў Карсакавіцкага СДК (кіраўнік Ларыса Піліпёнак); фальклорны калектыў «Прыданкі» з вёскі Навасёлкі (аргані-затар Інэса Небышынец); фальклорны калектыў «Лаўнічанка» (кіраўнік Ганна Казлова); фальклорны калектыў «Спадчына» (кіраўнік Васіль Шутко). Любанскі раён. Тут сваім майстэр-ствам выдзяляецца фальклорны танцавальны ансамбль «Расіца» і дзіцячы танцавальны гурт «Расічка» з в. Сарачы, пе-дагог-лідэр Надзея Крупянькова; дзіцячы фальклорна-этна-графічны гурт «Нашчадкі» з в. Забалаць, педагог-лідэр Ірына
    348
    349
    Караліс; дзіцячы фальклорна-этнаграфічны гурт «Верабейкі» з г. Любань, педагог-лідэр Сяргей Выскварка; народны дзіцячы ансамбль «Выгокі» з в. Сосны, педагог-лідэр Любоў Серавокая.
    Гомельская вобласць. Акцябрскіраён. Можна ганарыцца існаваннем такіх носьбітаў традыцыі, што перада-юць свой досвед моладзі і дзецям, як: фальклорны гурт в. Валосавічы; гурт в. Гаць; сталыя спявачкі і моладзь, іх спад-каемцы з вёсак Майсееўка, Пратасы, Рассвет; удзельнікі фальклорнага гурта з вёсак Ляскавічы і Забалацце; гурт в. Новая Дуброва; пяцёра шаноўных спявачак з в. Слабодка; сям’я Беразоўскіх з гурта в.Харомцы, калектыў «Вечарына» з вёскі Харомцы; удзельнікі дзіцячых фальклорных калекты-ваў «Рудабельскія зорачкі», «Некрашынка» і «Брачынскія музыкі» з в. Чырвоная Слабада, кіраўнікі якіх актыўна далу-чаюць сваіх вучняў да мясцовай культурнай спадчыны. Ча-чэрскі раён. На заняткі па традыцыйнаму мастацтву, музыцы і танцах у школы, клубы вёсак Мяркулавічы, Бабічы, Нісімкавічы, Бяляеўка, Матнявічы, Бацвінава, Залессе пры-ходзяць вучыць сваіх унукаў спявачкі і знаўцы гульняў, май-стрыхі і танцоркі — адмысловыя носьбіты традыцыйнай культуры. Магчыма адзначыць гурты «Надзея» і «Крынічка», ансамбль з вёскі Валосавічы і «Лёс» з вёскі Бабічы. Стано-віцца на ногі і ансамбль «Палескія званочкі» з вёскі Мілаві-чы Жыткавіцкага раёна.
    Віцебская вобласць. Чуйнасць, любоў да роднага краю на вельмі моцным мастацкім і этнаграфічпым узроўні сведчыць тэатр фальклору «Цярэшка» Глыбоцкага Дома культуры. У Расояад'традыцыйным побытавым танцам, гульнямі і спевамі актыўна заняўся гурт «Нежачкі» ЦДТ, кіраўнік Ва-лянціна Літвінава, «Сунічкі» з в. Стаі Лспельскага раёна, «Скарбонка» з Шумйпна.
    Брэсцкая вобласць. Варта адзначыць дзіцячыя фальклорныя калектывы з Драгічынскага раёна, в. Хрыса Бя-розаўскага раёна, «Сунічка» Лунінсцкага раёна.
    Магілёўская вобласць. Заяўляе прасябе ансамбль «Вытокі» Дрыбінскага раёна.
    Цяжка ўявіць, што ўсё гэта матэрыялізавалася шмат у чым дзякуючы своеасабліваму «каталізатару» аднаго чалавека. Дзейнасць у галіне традыцыйнага побьпавага танца Беларусі, начатая мною і аднадумцамі з аддзела ірадыцыйнаіа мастацгва БелДІПК, пазначыла шэраг праблем, якія тычацца не толькі традыцыйна-побытавага танца, але і традыцьшнай культуры, фальклорнай асновы нацыянальнай культуры Беларусь ўвогуле.
    Заключэнне
    Асноўнымі праблемамі, без вырашэння якіх немагчыма паўнаякасна зрабіць градыцыйную музыку, побытавы танец дзейснымі сродкамі этнакультурнага выхавання, з’яўляюцца наступныя:
    1.	Адрасная недакладнасць дзяржаўнага падыходу да праб-лематыкі этнакультурнага выхавання.
    У Міністэрстве культуры Беларусі традыцыйнай культурай займаюцца, але яны не абавязаны займацца пераемнасцю і педа-гогікай. У Міністэрстве адукацыі Беларусі сфера этнапедагогікі дакладна не выдзелена нават у структуры адміністрацыйных органаў. Фальклор далучаюць да эстэтычнага, масгацкаі а выхавання і практыкуюць да яго адпаведныя падыходы. Гэта, як правша, глуміць фальклор у дзіцячых «народна арыентаваных» гур-тках і калектывах, якіх бессэнсоўна «цягнуць» да ўяўных тьггулаў «узорны», «народны». Крытэрыі кшталту: «спадніцы адной даўжыні», «наклон з усмешкай», «абавязковае трохгалос-се», «тры ансамблевыя групы: хор, балет, аркестр» даўно патра-буюць пераіляду. Трэба брань прыклад з Расіі, дзе праблемамі этнічнай культуры ў сістэме адукацыі займаецца спецыяльны сектар у аддзеле выхавання пры Міністэрстве адукацыі.
    2.	Адсутнасць дзяржаўнай інфраструктуры дзейнасці па эт-накульгурнаму выхаванню.
    350
    351
    Спецыялісты, быццам бы, ёсць — БМА, БДУ культуры і мастацтваў, БДПУ імя М.Танка, БАМ, БДУ, вучэльні і калед-жы сфер адукацыі і культуры. Але іх выпускнікі фактычна не здольны сябе праявіць: няма рэгулярных фэстаў, змен ў летні-ках, сістэмы стымулявання і абмену вопытам спецыялістаў у галіне этнапедагогікі. Усё, што адбываецца ў гэтай галіне — адбываецца не «згодна», а «насуперак» культурна-адукацый-най завядзёнцы. Інфраструктуру дзейнасці ў галіне этнакуль-турнага выхавання трэба тэрмінова ствараць.
    Пры дэталёвым разглядзе гэтыя праблемы «распаўзаюцца» на шэраг больш дробных: метадычная і рэпертуарная незабяс-печанасць, кадравыя пытанні ў рэгіёнах, матэрыяльная забяс-печанасць навучальнага працэсу. Гэтыя праблемы абумоўле-ны, вядома, агульнай няўцямлівасцю дзяржаўнай палітыкі ў галіне адукацыі і культуры, але гэта не значыць, што яны бу-дуць бясконца чакаць свайго вырашэння. Не хацелася б, каб вядомы парафраз: «Аднойчы вы прачнецеся і заўважыце, пгго вы вымерлі», — нейкім чынам стаў актуальны для носьбітаў этнічнай культуры, этнапедагогаў і беларусаў як этнічнай су-польнасці.
    Літаратура
    Козенка М.А. Пачатковае харэаграфічнае навучан-ие: Прагр.для I—IV кл. агульнаадукац. шк. Мн., 1998. С. 10.
    Козенка ЛІ.А. Лексіка беларускага народнага танца, Мн., 1993.
    Алехнович А.М. Ансамбль фольклорный // Славянский фольклор: словарь научной и народной тер-миналогии. Мн., 1993.
    Вячаслаў Калацэй, кандидат культуралогіі
    Навуковая дзейнасць у сферы культуры
    Арганізацыя навукова-даследчыц-кай дзейнасці Міністэрства культуры ажыццяўляецца ў адпаведнасці з прыя-рытэтнымі напрамкамі галіновай праг-рамы «Захаванне і развіццё культуры Рэспублікі Беларусь на перыяд 2006— 2010 гг.», Дзяржаўнай праграмы інава-цыйнага развіцця, праграмы «Памяць Беларусі». Усе гэтыя дакументы з’яўля-юцца арыенцірамі навукова-даследчыц-кай дзейнасці ў сферы культуры.
    У мэтах рэалізацыі дзяржаўнай на-вуковай палітыкі ў галіне культуры, ра-шэння пыганняў далейшага развіцця навуковай дзейнасці і павышэння ўзроўню актуальнасці дысертацыйных даследаванняў пры Міністэрстве культуры быў створаны Каардынацыйны савет па навуковай дзейнасці ў сферы культуры і мастантва. Яго галоўная задача — выпрацаваць дзяржаўны заказ у галіне навуковых даследаванняў з улікам актуальных праблем культуры.
    У апошнія гады ў арганізацыях, падпарадкаваных Міністэрству культу-
    352
    353
    ры, узмацнілася мэтавая арыентацыя навуковых даследаванняў на рашэнне прыярытэтных для краіны праблем.
    У беларускай культуры ідуць плённыя працэсы падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі праз аспірантуру і дактарантуру. Загадамі Міністэрства культуры вызначаны 11 спецыяльнасцей, па якіх вядзецца падрыхтоўка навуковых работнікаў. Агульная колькасць аспіраітгаў (ад’юнктаў), дакта-рантаў і саіскальнікаў, якія навучаюцца за кошт сродкаў рэс-публіканскага бюджэту, складае 221 чалавек. Ва ўстановах адукацыі галіны працующ> 29 дактароў навук, 168 кандыдатаў навук, 66 прафесараў, 213 дацэнтаў, 8 лаўрэатаў Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь, 27 заслужаных дзеячаў мастацт-ваў, 4 народныя мастакі, 2 акадэмікі.
    Асноўнай тэмай навукова-даследчыцкай дзейнасці Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацгваў у 2007 г. з’яўлялася «Пра-фесійнае мастацгва і нацыянальная мастацкая школа Бела-русі». Над праблемай распрацоўкі спецыфікі айчыннага дызайну прапуе йавукова-даследчая лабараторыя камп’ютэр-нага дызайнерскага праектавання. У 2007 г. лабараторыяй начаты работы па этапу даследаванняў «Дизайн на Беларусі: этапы станаўлення і развіцця», распрацавана структурна-лагічная схема медыятэкі «Перыяд прота-дызайну на Беларусі».
    У 2007 г. на базе Беларускай акадэміі мастацгваў праведзе-на Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Культура. Навука. Творчасць». Было заслухана больш за 100 дакла-даў і паведамленняў. У Акадэміі праведзена 41-я Студэнцкая навукова-творчая канферэнцыя, у межах якой, акрамя прад-стаўлення навуковых матэрыялаў, адбыліся мастацкая выстаў-ка студэнцкіх работ і прагляд работ студэптаў тэатральнага факультэта.
    Вынікам навуковых даследаванняў стаў шэраг публікацый, якія маюць навуковае і навукова-метадычнае прызначэнне. Быў падрыхтаваны специальны нумар часопіса «Мастацтва» пад назвай «Тэатральная школа: настаўнікі і вучні», дзе зме-
    шчаны артикулы ж выкладчыкаў, так і аспірантаў, і студэнтаў, рыхтуецца новы спецыяльны нумар гэтага часопіса, прысвеча-ны дызайнерскай школе. Навукоўцамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у 2007 г. падрыхтаваны наступныя мета-дычныя і навуковыя выданні: «Крытыка — давераная асоба мастацтва», метадычны дапаможнік па вусных тэмах па анг-лійскай мове, матэрыялы II Міжнароднай навукова-практыч-най канферэнцыі «Творчасць. Філасофія. Мастацтва», «Фес-тывальныя гарызонты: ад класікі да сучаснасці», «Міжнародны тэатральны фестиваль «Белая вежа — 2006» вачамі маладых крытыкаў», «Маладыя кінаведы аб XIII Мінскім міжнародйым кінафестывалі «Лістапад».