• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зроднены з культурай

    Зроднены з культурай


    Выдавец: БелДІПК
    Памер: 400с.
    Мінск 2008
    92.29 МБ
    372
    373
    лабана, «Беларуская пражская эміграцыя і Украінскі педагагі-чны інстьпуг імя М. Драгаманава (1923—1933)» Вольгі Зубко (Кіеў), «Лісты беларускіх літаратараў з ЗША» Анатоля Мельгуя, «Знаходка ў Берлінскай бібліятэцы» Кацярыны Лю-бецкай, «Польска-царкоўнаславянскі слоўнік Сімяона Полац-кага ў зборах Carolina Rediviva» Андрэя Катлярчука (Стак-гольм). Для зборніка былі падрыхтаваны бібліяграфіі «Жыццё і дзейнасць Ф. Скарыны як супольная спадчына» і «Супольная спадчына ў беларускім і замежным друку», але не ўвайшлі ў яго з-за абмежаванага аб’ёму выдання.
    Як бачым, матэрыялы апублікаваных і неапублікаваных кніг серыі «Вяртанне» вызначаюцца тэматычнай разнастай-насцю, багаццем звестак. Праўда, яўна пераважаюць артикулы з архіўнай тэматыкі. Гэта тлумачыцца тым, пгго заказчыкам пры падрыхтоўцы ў трох выпадках выступаў былы Камітэт па архівах і справаводству. Даволі шырокае кола аўтараў: у яго ўваходзяць як беларускія даследчыкі, так і беларусісты з іншых краін, пераважна з Расіі. Аднак трэба адзначыць, што назва «Вяртанне» мае свае і плюсы, і мінусы. Часам яна аказваецда не зусім дакладнай, таму што ў апошнія гады гаворка ідзе не столькі пра фізічнае вяртанне ў межах рэстьпуцьгі ці добрай волі, колькі пра выяўленне і сумеснае выкарыстанне суполь-най спадчыны. А ў некаторых выпадках назва проста палохае замежных карыстальнікаў. Паасобным зборнікам яўна не стае імянных і геаграфічных паказальнікаў.
    Відаць, ужо настала пара па прыкладзе іншых краін, най-перш Расіі, перайсці ад тэматычных зборнікаў да ілюстрава-ных каталогаў страт. Бачацца, прынамсі, тры такія выданні: па бібліятэчных, музейных і архіўных каштоўнасцях. А для гэтага неабходна стварэнне адпаведнага навуковага калектыву.
    Само сабой зразумела, што камісія «Вяртанне» пры Бела-рускім фондзе культуры працуе пад вопыгным кіраўніптвам яго старшыні і сённяшняга юбіляра.
    Адзм Мальдзіс, доктар, прафесар
    Не быць пустым звяном у повязі стагоддзяў, або Споведзь вясковай настаўніцы
    ...Патомнае дзіця вёскі, заўсёды з болем успрымаю развагі аб «некультур-насці» вясковага ладу жьщця, выказван-ні наконт дэградацыі сельскага люду, абвінавачванні яго ў местачковасці і абмежаванасці светаўспрымання.
    I хоць шматлікія факты і неабход-насць аналізаваць іх «знутры» у боль-шасці выпадкаў прымушаюць розум з такімі вывадамі пагаджацца, сэрца пратэстуе: яно разумее і спачувае, спрачаецца, любіць і баліць... А па-мяць — паслужлівая спадарожніца не-абыякавага сэрца — мудра абараняе «маю» вёску гаючымі малюнкамі і ад-чуваннямі дзяцінства, якое калыхалася на жытнёвых палетках, бегала па пяс-чаных сцежках, сталела ў сасновых барах роднага Палесся.
    Як лёгка там дыхалася, як шчыра жылося, як хораша спявалася! Колькі ўвагі пры сціплых матэрыяльных умо-
    374
    вах атрымалі там мы — васьмёра ўнукаў ад дзвюх дачок бабулі Пелагеі Дзянісаўны! Дарослыя і дзеці, мы ўсе сябравалі, ведалі ўсе таямніцы сваёй сям’і і свята іх захоўвалі. Дапамагалі адзін аднаму перажыць і радасці, і нягоды. Цяжка працавалі, але ўмелі весела адпачываць.
    Колькі сябе памятаю, заўсёды гюбач гучала песня. Пяшчо-цілася над калыскай, якая амаль не пуставала, гучала над музыку верацяна, якое лоўка круцілася ў жаночых руках (прасці ўмелі і бабуля, і мама, і абедзве цёткі) і цяжка церлася аб няў-мелыя дзіцячыя далонькі, цярпліва чакаючы ад нас патрэбнага спрыту.
    Спяваць вучыліся разам з першым словам. Нягледзячы на занятасць (праца, зямля, гаспадарка), нашы бацькі заўсёды знаходзілі хвілінку, каб пагупікаць малых на назе, панасіць на плячы, падкінуць над столь, а самых маленькіх — прымусіць «патанцаваць», стоячы яшчэ няцвёрдымі ножкамі на баць-коўскіх каленях. Мужчыны не саромеліся «сыграць» немаў-ляці «пад язык»:
    Тылі, тылі, тылі-лі, Каб капусты налілі, Каб капусты налілі, Япічэ й кашкі далі!
    Падрастаючы, вучыліся працаваць. Разам з бабуляй — не-заменнай нянькай і сяброўкай збіралі свінням зелле (траву), бралі ягады, шукалі грыбы, палолі грады, выбіралі бульбу... I ўвесь час чулі спевы, казкі, былічкі, загадвалі і адгадвалі за-гадкі.
    Ніколі не чулі зняваг і абгавораў суседзяў, сварак з аднавя-скоўцамі. Дзверы хаты не сумавалі: і з раніцы, і ўдзень, і ўвеча-ры прыходзілі да нас людзі — нешта пазычыць, нечым пачаста-ваць, аб нечым папрасіць, проста пасядзець і пагаварыць. А якім выхаваўчым урокам былі для мяне ў дзяцінстве адносіны маіх бацькоў да адзінокай суседкі бабы Харыты, якая, пакіну-тая роднымі дзецьмі, штодзённа з самай раніцы завітвала ў
    нашу хату, каб падсілкавацца фізічна і духоўна ў коле вялікай сям’і. Калі Харыта не заходзіла, нехта з дзяцей бег паглядзець, ці не здарылася з ёй чаго.
    Часта гасцявалі ў нас родзічы і знаёмыя. Прыязджалі, а час-цей прыходзілі з навакольных вёсак, не зважаючы на адлег-ласць. I зноў гучалі песні, цікавыя аповеды, трагшыя жарты...
    Потым мы, дзеці, налаўчыліся доўгімі зімовымі вечарамі ставіць перад дарослымі свае канцэрты (часу для гэтага ставала, бо тэлевізара яшчэ ніхто ў вёсцы не прыдбаў). Спявалі, танчылі, складалі і чыталі вершы, паказвалі «сцэнкі» — карот-кія жартоўныя інсцэніроўкі. Найвялікшай узнагародай было захапленне нашымі «талентамі».
    Несумненна, не абыходзілася без турбот. Здараліся непара-зуменні паміж бацькамі, непрыемнасці ў школе і дома, цяжка бьшо пераадольваць матэрыяльныя складанасці. Але і з добра-га, і з цяжкага выкрышталізаваліся каштоўнасці, замены якім няма і ўжо ніколі не будзе: маміны рукі, бацькава плячо, пах толькі што вынятага з печы хлеба, чысціня вышараванай дзер-качом драўлянай падлогі; новая сукенка на Вялікдзень з вялі-кай кішэняй для фарбаванага яйка і цукерак, таямнічы паўзмрок цёплага поліка (ляжанка), дзе да ўзросту пятага кла-са былі прачытаны ўсе кнігі невялікай школьнай бібліятэкі... I над усім гэтым — бабулін высокі голас, які так праўдзіва праз усе гады спявае і спявае мне пра непаўторнасць жыцця, непап-раўнасць страт і непазбежнасць кахання:
    «Там за гаем зеляненькім.
    Брала ўдова лён драбненькі.
    Яна брала, выбірала, Тонкі голас надавала. А там Васіль сена косіць, Тонкі голас пераносіць...»
    На юнацтва прыпалі гады вучобы ў горадзе — цудоўным Гомелі, але яны пакінулі след толькі ў памяці розуму, а не сэр-ца. I амаль праз чвэртку стагоддзя, зноў трапіўшы на знаёмыя
    376
    377
    вуліцы горада свайго юнацтва, была надзвычай уражана тым, што ніводная струнка душы не адгукнулася настальгіяй, не за-звінела жалем аб незваротных маладых гадах. Прыгожыя чыс-тыя вуліцы, велічныя гмахі старых і новых будынін, знаёмыя плойгчы і скверы, утульны дагледжаны парк па-над Сожам выклікалі захапленне, але не жаданне тут застацца. Цягне ў вёску...
    Іншы раз уяўленне паслужліва малюе стомленаму ад бяс-концай вясковай працы целу ўтульнасць гарадской кватэры. Бывае, што ўцякаеш у горад, калі наведвае жаданне адзіноты. Яго немагчыма спазнаць у вёсцы — тут заўсёды да цябе некаму ёсць справа. Каб наталіцца адзінотай, трэба з’ехаць у вялікі горад і там зліцца з натоўпам такіх жа адзінокіх і абыякавых да цябе людзей.
    Можна даць адпачынак целу і розуму, можна прымусіць іх да знямогі працаваць, але як задаволіць тую часцінку душы, якая ўсё часцей і часцей просіцца ў памяць пражьггых гадоў, туды, дзе ў цемры роспачнай незваротнасці прыветна мігцяць святлом ад смалістай лучынкі на прыпечку акенцы невялічкай, але зграбнай бабулінай хаткі? Каб трапіць у яе ўтульную цеп-лыню, не трэба напружваць зрок у цемры, мацаць нагамі сцежку, а рукамі шукаць неіснуючую засаўку на неіснуючых весніцах неіснуючага плоту. Hori самі адчуваюць кожную вы-боіну, кожную звіліну вузенькай сцежкі, якая не спатыкаецца аб агароджу, бо яе ніколі вакол хаты не было, а проста робіць рэзкі паварот да ганка каля ігрушыны-дзічкі, што спрадвеку расце на ўзмежку бабулінага двара. Яна не звычайная, гэтая ігруша: высокая, стройная, заўсёды аднолькава строгая і сумная, нават у пары квецені. Можа таму, што пасля кветак на калючых галінках не завязваецца пладоў. (Ужо у пару сталасці да мяне прыйшло нечаканае адкрыццё: ігрушка-дзічка паўта-рыла лёс маёй старэйшай цёткі Марыі, якая пригожа і годна пражыла каля бабулі сваё жыццё і ніколі не мела ўласнай сям’і.)
    Павярнуўшы да гайка, праз некалькі крокаў асцярожна ўзыйду на невысокую прыступачку і спынюся. Скрушана схілю галаву. Я не змагу ні пасгукаць у дзверы, ні націснуць на халодны язычок металічнай клямкі, бо мае «рацыё» прачына-ецца і падказвае мне, што не варта адчыняць дзвярэй у мінулае, бо за імі — толькі ўспаміны, і ўжо ніколі не ўсныхнуць цёплым блакітам мне насустрач прыветныя вочы цёткі, не прагучыць здзіўлена-радаснае «А Божэ мой, аткуль ты, дзіцятко?». Ніколі ўжо мяккія бабуліны рукі не дакрануцца да майго твару, каб дапамагчы невідушным вачам падказаць імя любімай унучкі.
    А можа, я дарэмна баюся даць волю свайму «эмоцыё»? Ці не лепш было б увайсці ў апусцелую хатку, выплакаць боль ад непапраўнасці і незваротнасці жыцця?
    Можа, пасля гэтага мяне, нарэшце, пакінула б неадольнае жаданне зазірнуць у кожную сустрэчную вясковую хатку, па-добную да бабулінай, пастаяць спінай ля цёплай грубкі, зазір-нуць у выцвілыя ад гадоў і ад іх жа такія мудрыя старэчыя вочы?
    ...Прымушаю сябе вярнуццаў рэчаіснасць. Безумоўна, вёс-ка майго дзяцінства за гэты час моцна змянілася, як змянілася і родная вёска маіх дзяцей барысаўская Мётча, якая приняла мяне ў дружны род Абрамовічаў амаль чвэрць стагоддзя назад.
    Змены закранулі і тысячи іншых беларускіх вёсак і вёсачак, што спрадвеку былі на нашай зямлі запаведнікамі хрысціянс-кай веры і цвёрдай маралі, калыскамі вьщатнейшых талентаў у галіне духоўнай і матэрыяльнай беларускай культуры.
    Наступствы цывілізацыі адыгралі ў развіцці сяла як станоў-чую, так і адмоўную ролю. А налітыка дзяржавы ў адносінах да неперспектыўных вёсак увогуле стварыла шэраг глабальных сацыяльна-культурных і выхаваўчых праблем.
    Даўно заўважана, што сэрцам любой вёскі з’яўляецца школа. Ёсць школа — ёсць будучыня, бо яна распаўсюджвае свой адукацыйна-выхаваўчы ўплыў не толькі на вучняў, але і на бацькоў, і на грамадскасць.
    378
    379
    ...Вяртаючыся зноў у мінулае, успамінаю лета 1977 года, калі маладой настаўніцай псраступіла парог Мётчаискай школы — першай і пакуль што адзінай у сваім працоўным жыцці. Тады дзяцей у школе было ўдвая больш, а ў суседзяў дзеткі весела бегалі ў Дроздзінскую, Леваноўскую, Унтальянскую, Вяліка-Негнаўскую школы, якія ў хуткім часе зачыніліся, каб з дакорам глядзець зараз на вяскоўцаў пустымі вокнамі занядба-ных, а то і разбураных памяшканняў...