• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зроднены з культурай

    Зроднены з культурай


    Выдавец: БелДІПК
    Памер: 400с.
    Мінск 2008
    92.29 МБ
    Сацыяльна-культурныя ўмовы гарадскога жыцця даюць магчымасць для фізічнага і духоўнага развіцця чалавека з перших яго гадоў. Бацькі могуць вызначыць асаблівасці і схільнасці свайго дзіцяці і змалку накіраваць іх у патрэбнае рэчышча. Для гэтага дзецям прадастаўлены спецыялізаваныя школы і дзіцячыя садкі, палацы культуры і спорту, Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, музычныя і харэаграфічныя школы, розныя мастацкія калектывы, гурткі і студыі, нядзельныя школы.
    У вёсцы ж не кожны выхавальнік, загадчык клуба ці біблія-тэкі, іншы раз і настаўнік, маюць адпаведную адукацыю. Ды шго там адукацыя, калі не кожная вёска нават мае дзіцячы садок, клуб і школу.
    Апошнім часам катастрафічна падае адукацыйны ўзровень бацькоў вясковых вучняў (2 % бацькоў з вышэйшай, 15 % — з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй), назіраецца ўстойлівае зніжэнне ўзроўню матэрыяльнага дабрабыту (каля 90% сем’яў малазабяспечаныя). Рабочаму саўгаса «Мётча» адміністрацыя выплочвае за адну гадзіну 160 рублёў, а за поўны працоўны дзень ён зарабляе толькі на адзін бохан хлеба). Гэта, у сваю чарту, выклікае дэградацыю духоўнасці і абыякавасць да лёсу ўласных дзяцей, бо бацькі ў першую чарту вымушаны думаць пра рубель.
    Настаўнікі і выхавацелі, як ніхто іншы, у поўнай меры адчу-ваюць, як з кожным годам усё складаней шукаць дарогу да сэр-цаў дзяцей, абуджаць у іх цікавасць да вучобы і грамадска-ка-
    рыснай працы, выхоўваць культуру паводзін і пачуццяў (як можна займацца свядома і мэганакіравана выхаваннем асобы дзіцяці — будучыні Беларусі, калі вясковая школа па загадзе зверху абавязана зарабляць грошы, а адміністрацыя распрацо-ўваць і абараняць перад вышэйшым начальствам так званыя бізнес-планы).
    Зразумела, што наша Мёгча мае лепшыя шанцы для сацы-яльна-культурнага развіцця, чым тыя трынаццаць населеных пунктаў, жыхары якіх штодзень пешшу і на калёсах адпраўля-юць сваіх дзетак на вучобу за некалькі кіламетраў у Мётчан-скую школу. Гэтыя дзеці ў пераважнай сваёй болынасці абме-жаваны ў магчымасцях інтэлектуальнага і духоўнага развіцця, бо затрачваюць шмат часу на дарогу і вымушаны падпарад-коўвацца рэжыму падвозу (У Мётчанскай школе вучацца дзеці з 16 навакольных вёсак!). Яны не задзейнічаны цалкам у рабо-це мастацкіх гурткоў і спартыўных секций, часта вымушаны толькі часткова ўдзельнічаць у выхаваўчых мерапрыемствах (або зусім не наведваць іх. I не таму, што не жадаюць. Так складваюцца абставіны: дзецям патрэбна паспець на аўтобус, каб даехаць дадому). Вельмі праблемным паўстае ў такіх умо-вах кантроль за арганізацыяй вольнага часу дзяцей і падлет-каў па месцы жыхарства, асабліва ў аддаленых ад Мётчы вёсках.
    Гэтыя і дзесяткі іншых прычын прымушаюць настаўнікаў і кіраўнікоў школы ўвесь час шукаць такую мадэль выхавання, якая была б матэрыяльна даступнай ва ўмовах вясковага социуму і блізкай па духу дзецям, карані якіх пакуль яшчэ моцна трымаюцца за родни кут, бацькоўскую хату, сямейныя трады-цыі. Прикладам такой мадэлі можа служьщь дзейнасць фальк-лорнага гурта «Берагіня», якую на любы класны калектыў можна зарыентаваць яшчэ з болыйым поспехам, у выніку знімаюцца праблемы рознаўзроставай трупы, якую нялёгка сабраць разам, бо і расклад урокаў не супадае, і рэжым падвозу дэзарганізуе сумесную працу.
    380
    381
    Арганізацыйныя моманты дзейнасці «Берагіні» ўскладня-юцца яшчэ і тым, што тут займаюцца дзеці з розных класаў (з 3 па 9-ты), дзе часта праходзяць свае, запланаваныя класным кіраўніком, мерапрыемствы. Тым не мснш удзельнікі «Бе-рагіні» не толькі паспяхова авалодваюць некалькімі відамі мас-тацкай дзейнасці (танчаць, сняваюць, вышываюць, ткуць пая-сы, малююць, ды і іграюць на музычных інструментах), але і ствараюць пісьмовую гісторыю свайго калектыву (як пры-клад— кніга «Мы — «Берагіня»), даследуюць мастацкую спадчыну Мядоцкага краю, навучаюць народнаму мастацгву малодшых дзяцей, папулярызуюць мастацкую традыцыйную культуру перад гледачамі рознага ўзросту і сацыяльнага ўзроўню.
    Многія дзеці ўжо не з’яўляюцца ўдзельшкамі «Берагіні», але заняткі народным мастацгвам пакінулі свой добры след на сгылі іх узаемаадносін з іншымі людзьмі, развілі творчыя здольнасці, узбагацілі ведамі пра свой край, яго культуру і гісторыю, пазнаёмілі з многімі цікавымі, унікальнымі асобамі. I няхай не сёння, але праз некаторы час нашым дзецям абавяз-кова спатрэбяцца веды, уменні, навыкі, здабыткі народнай культуры, прыдбаныя імі ў працэсе ўзаемін з цудоўным педагогам кіраўніком гурта, мінчанінам-навукоўцам Міколам Ко-зенкам, з настаўнікамі, якія вучылі іх спяваць, іграць на музычных інструментах, шыць, вышываць, плесці, пісаць, апавядаць і інпі. Яны будуць ганарыцца тым, што называліся сябрамі вядо-мых на Беларусі людзей — вучоных, артыстаў, работнікаў культуры, носьбітаў мастацкіх традыцый.
    А яшчэ так хочацца, каб у хаце кожнага дзіцяці заўсёды мігцеў той прыветны агеньчык, які асвятляе нялёгкі шлях ад маленства да старасці і ўсё жыццё кліча да роднага парога, да блізкіх сэрцу людзей, не дае забыцца, хто ты і адкуль.
    Заўсёды да болю шкада дзяцей з так званых праблемных сем’яў. I шкада не столькі з-за таго, што бацькі не дадалі свайму дзіцяці ежы, адзення, іншых матэрыяльных выгод. Абурае тое,
    што сваімі паводзінамі яны дазволілі іншым паставіць кляймо непаўнацэннасці на святая святых сваёй сям’і, якая прадаўжае не імі начаты Род. I не матэрыяльныя нястачы разбураіоць душу маленькага чалавека, які выхоўваецца ў такой сям’і. Яе разбураюць цёмныя сілы, якія пранікаюць праз пашкоджануіо ахоўную ауру, якая мацуецца з усведамлення, што твае бацькі— самыя дарагія, самыя клапатлівыя, самыя лепшыя.
    Значьщь, выхаванне дзіцяці патрэбна пачынаць з выхаван-ня бацькоў. Яны, адлучаныя ад духоўнай культуры сваіх прод-каў сістэмай, пазбаўленай нацыянальнага духу, таксама маюць патрэбу ў агульначалавечых каштоўнасцях.
    Здавалася б, традыцыі павінны перадавацца з пакалення ў пакаленне паслядоўна: дзяды — бацькі — дзеці. У сапраўд-насці ж бацькі наших вучняў у большасці сваёй не ведаюць звычаяў сваёй мясцовасці, не танчаць народных танцаў, не спяваюць абрадавых песень. Сёння 30—40-гадовыя людзі вы-хоўваліся ў сістэме, з’арыентаванай на адмаўленне свайго нацыянальнага, самабытнага. Гэта на іх школьныя гады прый-шлося тое скрытае разбурэнне нацыянальнай школы, калі найпершая яе ўмова — родная мова навучання — ігнаравалася настолькі, што настаўнікі беспакарана раздвойвалі асобу дзіцяці, выкладаючы на рускай мове матэрыял, зафіксаваны ў беларускамоўным падручніку.
    Цяжка нават уявіць, які складаны шлях сэнсавых пераўтва-рэнняў павінна была прайсці кожная выказаная настаўнікам думка, каб трапіць нарэшце ў душу дзіцяці і зрабіцца яго інтэ-лектуальнай уласнасцю.
    Вучоныя-псіхолагі даўно даказалі, што для кожнага чалавека самы аптымалыіы сродак вербалізацыі — яго родная мова. У генетычны код закладзены не толыкі пэўныя асаблівасці ар-тыкуляцыі (вымаўленне), але і асаблівасці ўспрымання гукаў. Некаторыя гукавыя спалучэнні, не ўласцівыя роднай мове, наш мозг «не чу е», а значьщь і не ўспрымае зашыфраваную ў іх інфармацыю. 3 гэтага вынікае, што навучанне і выхаванне
    382
    383
    иа спрадвечных традициях найбольш эфектыўныя. Неабход-на толькі, каб тэты працэс навучання і выхавання быў сістэм-ным, паслядоўным і абавязковььм для кожнага педагога.
    На жаль, гвалт над адзінствам слова, думкі і здаровага сэнсу мае сёння месца нават і ў беларускамоўных школах і мы тут — не выключэнне. Настаўнікі чамусьці «даруюць» сабе і трасян-ку на ўроках, і граматычныя памылкі ў пабудове сказаў, і нават моўныя і арфаэпічныя памылкі, забываіочыся, што адзіны ар-фаграфічны рэжым — закон як для вучня, так і для настаўніка. Патрыёты на словах, некаторыя з нас ігнаруюць родную мову як жыццёвую неабходнасць, а карыстаюцца ёю, як шырмай, каб прыкрыць сваю абыякавасць і раўнадушша да самага балю-чага пьггання сучаснасці — захавання духоўнай спадчыны свайго народа.
    Як часта мы, настаўнікі, скардзімся на беднасць матэрыяль-на-тэхнічнай і метадьгінай базы школы, на тое, што разбураны ідэалы, што няма на чым і на кім выхоўваць... На павярхоўны погляд з гэтым можна пагадзіцца. Але давайце зазірнем глыбей. Няўжо нам, сучасным настаўнікам, няма з чым супраста-яць культу жорсткасці і насілля, культу грошай і разбэшчанай уседазволенасці?
    Хіба на змену аджыўшым камуністычным ідэалам не прый-шла да нас магчымасць вярнуць у змест навучання і выхавання спрадвечныя нормы хрысціянскай маралі, якія здаўна перада-валіся з пакалення ў пакаленне і вызначалі накірунак жыцця і паводзін чалавека ў грамадстве?
    Хіба з пераацэнкай у сістэме адукацыі не адкрыўся для руплівага настаўніка-творцы агромністы выхаваўчы патэн-цыял традьщыйных народных свят і абрадаў, якія адухаўля-юць асобу, асабліва ў дзіцячым узросце, вучаць нас шанаваць прыроду як таямнічую сілу, паважаць яе законы, спасцігаць у працэсе выканання святочных рытуалаў адметнасць і сама-бытнасць сваёй духоўнай культуры сярод культуры іншых народаў?
    Хіба зачынены перад неабыякавым настаўнікам дзверы вяс-ковых хат, дзе яшчэ пакуль жывуць носьбіты мясцовых куль-турных традиций, якія ведаюць сваіо гісторыю і моіуць пера-даць дзецям мастацкія ўменні і высокія маральныя нормы? Хто забараняе сучасйаму вясковаму настаўніку выхоўваць дзяцей не ў заарганізаваных формах школьных мерапрыемстваў, а ў жывым дзейсным асяроддзі творчага пошуку? Магчыма-сцей — шмат, не стае аднаго — жадання.
    Можна толькі пазайздросціць сучасным дзецям, якія мо-гуць свабодна зайсці ў царкву і сцішана памаўчаць, з асцярогай узіраючыся ў суровыя лікі святых. Можна толькі парадавацца, пачуўшы дзіцячыя калядныя і купальскія спевы. Можна з па-лёгкай уздыхнуць, сустракаючы на шляху да Радаўнічных мо-гілак дзяцей, якіх вядуць за руку бацькі, каб навучыць іх шана-ваць памяць свайго Роду. У нашим жа савецкім школьным дзяцінстве і Каляды, і Радаўніца, і Купалле не проста ігнарава-ліся — удзел дзяцей у іх лічыўся дысцыплінарнььм пару-шэннем.
    Ці забудзецца тое адчуванне ўзнёсласці, радасці, хараства, калі ты вясновым сонечным ранкам у новай, спецыяльна прыдбанай мамай да гэтага дня сукенцы, подбегам спяшаешся да сяброўкі, каб пахваліцца перад ёй незвычайнага колеру і ўзору велікодным яйкам? Яго наклала табе ў руку любімая бабуля, і ты быццам трымаеш у далоньцы цяпло яе добрай душы. Але што з табой, малеча? Хто прымусіў цябе засаромецца па-чуцця еднасці і роднасці з навакольным светам?.. Ты яшчэ на-іўнае дзяўчо, і не ведаеш, што Ніна Пятроўна, якая назаўтра высмяе цябе перад усім класам, сама цішком фарбуе на Вялік-дзень яйкі, загадваючы ўласным дзецям нікому пра гэта не ка-заць. Яна адначасова баіцца парушыць і законы продкаў, і пра-вілы сісгэмы, у якой працуе.