Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль
Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
Віленскі губернатар95 паведаміў маршалку губернскай шляхты96, а прэфекты — павятовым маршалкам97 аб рашэнні новага цара Аляксандра наведаць Вільню98, сталіцу Літвы, і ў сувязі з гэтым ім трэба было склікаць грамадзянаў на з’езды, каб параіцца і вызначыцца з адпаведнымі сродкамі для ўрачыстага прыёму ўсеўладнага госця і выказу яму найшчырэйшай вернасці краю, якая з’яўляецца гарантыяй для яго развіцця і стварае асаблівыя ўмовы для атрымання ордэнаў і вышэйшых чыноў маршалкам і найбольш выбітным прадстаўнікам шляхты. Грамадства хутка адрэагавала на гэты заклік і, сабраўшыся на павятовыя соймікі, вырашыла выслаць сваіх прадстаўнікоўу Вільню, каб яны там правялі нараду па паляпшэнні сітуацыі, жадаючы ад цара Аляксандра правядзення адпаведных зменаў і рэформаў, забываючы аб выгодзе атрымання ганаровых мундзіраў і бліскучых ордэнаў.
Прадстаўнікі шляхты ад усіх паветаў сабраліся на вялікі губернскі сойм у Вільні, некалькі дзён праходзілі дэбаты, на якіх пастанавілі амаль аднагалосна выступіць, як належыць патрыётам, адкідаючы сустрэчную прапанову некалькіх фальшывага крою, нібы літоўскіх, грамадзянаў, купленых маскоўскім урадам, якія выступалі супраць патрабаванняў рэформаў, а былі задаволеныя выказам неабмежаванай вернасці трону на ўсе часы і пазбягалі ўсяго, што магло б выклікаць незадаволенасць
ганаровага госця і сапсаваць славу знакамітай літоўскай гасціннасці.
Такога кшталту прадстаўнікі разам з віленскім губернатарам радзілі грамадству пакінуць палітыку, заняцца ўпрыгожваннем горада і арганізацыяй урачыстых абедаў і балю, каб адзначыць свята і выклікаць задаволенасць у манарха, які, палюбіўшы Літву, будзе клапаціцца пра яе дабрабыт, без неабходнасці выслухоўваць надакучлівыя прэтэнзіі.
Віленская шляхта адважна заявіла губернатару, што не задумваючыся арганізуе святочны прыём цару, прыкладаючы ўсе намаганні, каб яго цалкам задаволіць, але таксама абавязкова данясе яму аб пільных патрэбах краю, просячы аб неадкладным правядзенні рэформаў, каб ліквідаваць існуючае бязладдзе.
Губернатар намагаўся пры дапамозе сваіх агентаў даведацца пра дэталі прапанаваных рэформаў, каб прапановы стрымаць, калі не атрымаецца іх не дапусціць, але шляхта, зразумеўшы, што за ёй шпіёняць, праводзіла сакрэтныя нарады, такім чынам, даведацца пра змест мемарыялу, які яны пісалі да цара, было немагчыма.
Атрымалася захаваць сакрэт, распускаючы чуткі, што большасцю галасоў пастанавілі падпарадкавацца інструкцыі губернатара і заняцца ўрачыстым прыёмам цара. Для гэтай мэты шляхта падзялілася на шматлікія камісіі, кожная з якіх мела сваю асобную місію для выканання. Вуліцы ўпрыгожваліся зелянінай, будаваліся трыумфальныя брамы, выстаўляліся мастацка аформленыя транспаранты, рыхтавалася багатая ілюмінацыя горада і прыбіралі залы, у якіх павінны былі адбыцца афіцыйныя прыёмы.
Жыхары горада знаходзіліся ў бесперапынным руху, часам некалькі дзён запар, бралі ўдзел прыгатаваннях альбо тарашчыліся на вуліцы, прабягаючы іх уздоўж і ўпоперак. Усё гэта супакоіла губернатара, пераканала яго ў тым, што ён змог выканаць цяжкую місію пазбаўлення паўстанцкіх настрояў у шляхты і ўпэўніла яго ў захаванні высокай пасады на доўгія гады.
Нарэшце надышоў час прыезду цара ў Вільню", спецыяльна ўвечары, каб выклікаць большае зачараванне і таямнічасць, якая падабалася натоўпу ў багата ілюмінаваным горадзе. Трыумфальныя брамы, якія рабіліся віленскімі мастакамі, дадавалі прывабнасці ўсяму параду. Адна з вышэйзгаданых брам была пабудаваная за кошт габрэяў, якія асобна хацелі выказаць асаблівую сваю прывязанасць да не вельмі добразычлівай да іх Расіі, каб яе ўлагодзіць.
Аднак бяда хацела, каб у гімназічнай моладзі атрымалася ператварыць гэтыя дэманстрацыйныя намаганні мясцовых ізраільцянаў у нечаканую для ўсіх іронію і павесіць за хвіліну да прыезду цара на іх трыумфальнай браме вялікі надпіс наступнага зместу:
My Zydzi parchy
Dia naszego monarchy Za to ze kr^ci lujem Tq bramQ wystawujem100.
Адасабленне габрэяў, якія здаўна былі гасцінна прынятыя ў гэтым краі, стала прычынай усеагульнай незадаволенасці польскага грамадства і ў адносінах да іх выклікала агульны смех, у якім таксама ўдзельнічаў і цар, калі даведаўся аб змесце надпісу.
Падчас ушанавання цара, як і падрыхтоўкі да яго прыёму, школьная моладзь была найбольш актыўная і ўсюдыісная. Тады мне было чатырнаццаць гадоў101 і мы з дарослай моладдзю ведалі пра ўсе праекты рэформаў, якія складалі нашыя бацькі, каб скарыць маскалёў, якія здыскрэдытавалі сябе апошнімі няўдачамі, і разлічвалі на абсалютную перамогу. Нам падавалася, што набліжаецца хвіліна адраджэння і яднання Літвы ў адну непарыўную цэласнасць з Польшчай. Мы былі перакананыя ў тым, што для выпраўлення здзейсненай несправядлівасці новы цар зразумеў неабходнасць вяртання адабраных нацыянальных правоў і што з ахвотай падпіша адпаведны акт. Нам, дзецям, падавалася, што Рэч Паспалітая Польская102 будзе адноўленая ў ранейшых яе межах, што цар Аляксандр адрачэцца ад усялякіх прэтэнзій на польскі трон і што будучыя выбары вызначаць новы ўклад дзяржавы.
Тады, калі цар наведваў горад і рэшткі збураных экспазіцыйных залаў, не прамінуў зрабіць агляд гімназічнай моладзі, якую выставілі шэрагамі на дзвюх вялікіх пляцоўках і якая, узіраючыся ў яго магутную прыгажосць, прадказвала, што абавязкова будзе зроблена так, каб крыўды, зробленыя Літве, былі сцертыя.
Трошкі пазней стаў паўсюднавядомым змест мемарандума, прапанаванага шляхтай на зацвярджэнне, у якім было выказанае жаданне аднавіць правы, апісаныя ў Літоўскім Статуце103, стварыць нешта накшталт самакіравання, вольнага выкарыстоўвання ў школах і адміністрацыях польскай мовы і вяртання ў край усіх сканфіскаваных прадметаў, якія належалі ўніверсітэту, каб зноў аднавіць яго ў Вільні. Таксама выказвалася жаданне
ліквідацыі мяжы, якая аддзяляла Літву ад так званага Каралеўства Польскага104. Хацелі пазбавіцца ад маскалёў, але не наважыліся адкрыта задэклараваць гэтае жаданне. Хацелі самакіравання і права ўжываць польскую мову, не выказваючы патрабавання выгнання маскалёў з адміністрацыйных і навучальных устаноў разам з іх чыноўнікамі і настаўнікамі.
Жадаючы няшмат і невыразна, не мелі надзеі, што прэтэнзіі будуць цалкам зацверджаныя, разлічвалася толькі на спрыянне лёсу, бо ведалі, што прымусова гэтага не дасягнуйь. Разлічвалася толькі на царскую ласку. Гэтую сітуацыю добра разумелі і маскалі, разумеючы, што няма падстаў баяцца бунту ў Літве, таму чаканыя рэформы звялі да мінімуму, увёўшы толькі выкладанне польскай мовы ў гімназіях, пакідаючы некранутай праблему далейшага існавання адміністрацыі краю. Надзея адкрыць універсітэт загінула, польская мяжа засталася закрытай, а на падставе маскоўскага права было вырашана кіраваць краем і далей. Толькі перасталі непакоіць і несумленна выпрабоўваць цярпенне мірных жыхароў, задавальняючыся паборамі ад усіх і на кожным кроку для спрашчэння адміністрацыйнага рашэння бягучых спраў.
Цар пакінуў Вільню ціха і без усялякіх цырымоній, дэкларуючы права разлічваць на яго неабмежаваную дабрыню, а літоўскае грамадства паволі пераконвалася, што толькі адкрытым супрацівам можна пазбавіцца маскоўскай няволі і што розныя рэформы будуць толькі фальшам для замаскавання хвіліннай слабасці нашага ворага.
Былі арганізаваныя выдатныя забавы, ад чаго ўвесь час весяліўся цар, які адразу ж пахмурнеў пасля прачытання перададзенага яму мемарандума. Шляхецкая камісія атрымала халодны прыём, а вялікая колькасць самых ганаровых грамадзянаў, якія ўваходзілі ў яе склад, былі занесеныя ў спецыяльны спіс няміласці. Віленскі губернатар атрымаў жорсткую вымову за тое, што не змог стрымаць выступ ліцвінаў з бессаромнымі прэтэнзіямі і што не змог прадбачыць магчымасці канспірацыі грамадства.
Як на сёння, не маглі пабітыя маскалі далей працягваць палітыкі мікалаеўскай тыраніі і, адкладаючы на пасля, неабходнасць больш поўнай асіміляцыі Літвы, выкарысталі палітыку больш памяркоўнага кіравання ў адрозненне ад ранейшай, і гэта спыніла бесперапыннае ліццё слёз тых, каго па-варварску прыгняталі. He маючы магчымасці атрымаць больш, трэба было цешыц-
ца хоць бы гэтай малой доляй паляпшэнняў. Усіх без выключэння ахапіла расчараванне. Цешыліся толькі зграі маскоўскіх чыноўнікаў, якія баяліся страціць цёплыя пасады, якія ў іх атрымалася захаваць і надалей.
Распачалося выкладанне польскай мовы, але толькі ў старэйшых класах гімназіі, па 2 гадзіны на тыдзень у кожным. Моладзь з вялікай радасцю пачула водгук даўно анямелай польскай мовы, але задаволіцца толькі гэтым не магла і была ўпэўненая ў адкрыцці ўніверсітэта ў Вільні. Студэнты, вымушаныя цягацца па чужых краях, вяртаючыся дамоў на канікулы з Расіі і з Захаду, абвінавачвалі старэйшае пакаленне ў тым, што яны не ўмеюць скіраваць справу так, каб аднавіць у Вільні польскую вышэйшую навучальную ўстанову.
Агульнае расчараванне спрычынілася да таго, што сыны, замест таго каб выказаць падзяку сваім бацькам за хваляванні і небяспеку, бо асмеліліся выступіць перад царом, парушылі пакой у дамах, абвінавачваючы іх у недахопе адвагі. Дробная шляхта абвінавачвала магнатаў, а мяшчанства — землеўласнікаў у недаравальнай няспрытнасці. Усе спрабавалі знайсці злачынства там, дзе ніхто ні ў чым не быў вінаваты. Усе аднолькава любілі бацькаўшчыну, але ніхто паасобку не меў моцы вызваліць край ад маскоўскай няволі, бо толькі гэта прывяло б да шчасця і задаволіла б ўсіх.
Разнастайныя рэформы, напрыклад тыя, пра якія грамадзяне пісалі ў мемарандуме, калі б і былі выкананы цалкам без зменаў, не змаглі б задаволіць жаданні Літвы. Грамадства хацела вызваліцца з суседскай вязніцы. Векавое развіццё падштурхоўвала цяперашняе пакаленне да дзейнасці, у якой ініцыятыву ўзяла ў свае рукі моладзь — як найболып актыўная частка, а старэйшыя не хацелі стрымліваць імкненні сваіх дзяцей. Часовае паслабленне нявольніцкіх путаў дапамагала развіццю патрыятычнай прапаганды між людзей, якая паволі вяла да выбуху паўстання ў 1863 г.
Універсітэцкая моладзь і вучні са старэйшых класаў гімназіі, рассыпаныя па ўсіх закутках краю, каб адпачыць на канікулах, выкарыстоўвалі ўвесь час для таго, каб зблізіцца з людам, каб распавесці яму пра цяперашняе становішча і грунтоўна звязаць з патрыятычнай справай, расказваючы пра небяспеку трапіць у няволю назаўсёды і абаронныя сродкі, як і пра неабходнасць выступіць супраць ворага з пачаткам паўстання.