Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль
Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
Прафесар Малаховіч, лаціна, памёр у Вільні, пакінуўсына Аляксандра, які быў маім аднакласнікам. Ён закончыў юрыдычны факультэт і апошнім часам быў у Рызе137 адвакатам, карыстаўся павагай і добрай славай. 3 ім у мяне не атрымалася сустрэцца.
Прафесар Гарбачэўскі Караль138, географ. Атрымаўшы адстаўку, меў прыватную пасаду ў адміністрацыі Пуслоўскіх139 і там скончыў сваё жыццё.
Прафесар Квяткоўскі Уладзіслаў, матэматык. Выхаванец яшчэ крожскіх школ140. Быў арыштаваны ў Вільні ў 1863 г. і высланы на
выгнанне, праз некалькі гадоў вярнуўся і меў пасаду настаўніка ў доме князя Любецкага'41, які пасля адпаведнай падрыхтоўкі яго сыноў прызначыў яму пажыццёвую пенсію. Пасяліўся ў Вільні ў доме Л[а?]скага і, нягледзячы на тое што саслеп, працаваў далей, настаўнічаў і па памяці рыхтаваў вучняў да V класа. Я наведваў яго ў гэтым доме, дзе жыўтаксама і яго крожскі сябра, настаўнік малявання Ян Зянкевіч142, глухі як пень. Можаш сабе ўявіць, як гэта выглядала, калі я сядзеў паміж сваімі двума настаўнікамі, з якіх адзін сляпы, другі глухі. Вечны ім спакой, памерлі. Квяткоўскі не быў добрым прафесарам, але выключным быў чалавекам.
Прафесар Тамулевіч Каятан, прыродазнаўца. Пасля таго як я пакінуў гімназію, стаў інспектарам, пасля перавёўся ў Адэсу143, верагодна, там і памёр. Тамулевіч пакінуў трох братоў і сястру, п. Анэлю, прыватную настаўніцу. Адзін з братоў служыў у Коўне ў акрузе шляхоў зносін. He ведаю, што здарылася з Эдвардам. Малодшы брат Ясь144, вясёлы, свавольны хлопчык; калі Ты вучыўся, яго яшчэ не было, калі я скончыў гімназію, ён быў у першым класе, і таму яго амаль не памятаю. Ён з таго ж выпуску, што і Заны, сыны Томаша і Брыгіты Свентаржэцкай: Віктар, Абдон і Клеменс145, Монтвіл Вінцэнты, абодва Гулевічы: Уладзіслаў і Стэфан146. Пасля таго як скончыў школу, недзе выехаў, мабыць у Сібір, і вестак пра яго няма.
Прафесар Маліноўскі Вячаслаў, гісторык. Суворы і патрабавальны, але ён добра і прыгожа выкладаў свой прадмет, разам з намі пакідаў віленскую гімназію, ён перайшоў на вышэйшую пасаду ў маскоўскай акрузе. Развітанне добра яго настроіла да нас, і на апошнім экзамене шчодра раздаваў пяцёркі. Развітваліся мы з ім урачыста, на памяць падаравалі яму «Гісторыю Польскай Кароны» Карановіча147, падпісаную ўсімі выпускнікамі, а прысвячэнне ад нас прыгожым вершам напісаў святой памяці Людвік Кандратовіч (Ул. Сыракомля).
Прафесар здзівіўся, калі не знайшоў сярод подпісаў імя добрага вучня Мікалая Зіміна'48; ён у нас пра гэта запытаў і абурыўся, калі мы яму растлумачылі, што Зімін адмовіўся падпісвацца, а таксама ўдзельнічаць у складцы з прычыны зместу кнігі, якую збіраліся дарыць. У мяне застаўся чыста і прыгожа перапісаны Бал. Барэйшам трохгадовы курс Маліноўскага па сусветнай гісторыі, які разам пісалі і выпраўлялі на вуліцы Савіч.
Нічога не ведаю пра Кандзідава, Шэвехава, Наркевіча, Глушыцкага, Расэна д’Афрэмона, Тышэцкага і бэльферах Крывабокаве і Лапаце.
Нашым школьным капеланам, як памятаеш, быў святой памяці Аляксандр Казімір Берасневіч, былы рэктар семінарыі ў Ворнях, з прычыны палітычнай ненадзейнасці пераведзены ў Вільню амаль у выгнанне. Ксёндз біскуп Жылінскі149 (Віленскі) зрабіў яго нашым капеланам. У 1860 г. ці ў 1861 быў выкліканы ў Пецярбург на пасаду рэктара Духоўнай Акадэміі, атрымаў сан біскупа (in partibus)™, вярнуўся ў край на пасаду суфрагана151 жмудскага пры біскупе Мацею Валанчэўскім, пасля смерці якога некалькі гадоў кіраваў жмудскай епархіяй. Нарэшце быў пераведзены ў біскупства Куяўска-Калішскае, пераехаў у Влацлавак, дзе доўга яшчэ заставаўся. Слабы здароўем, у сталым узросце кінуў усё і вярнуўся на Жмудзь, дзе пасяліўся ў сваякоў, дзе з годнасцю і памёр.
3 яго постаццю звязана найбольш успамінаў з майго дзяцінства і маладосці. Пра яго таксама, як свайго самага даўняга настаўніка, якому шмат чым абавязаны, найбольшую памяць у сваім сэрцы захоўваю. Ён быў сардэчным сябрам святой памяці маіх бацькоў. Я слухаў яго лекцыі на прыватных занятках, яшчэ перад паступленнем у школу. Калі нас аддалі ў гімназію, ён усю зіму жыў у нашай вучнёўскай кватэры, апякаючы мяне і майго стрыечнага брата. Пасля таго як я ажаніўся, быў у яго ў Коўне частым госцем і ў сябе на вёсцы ў Пагрыжове меў гонар яго прымаць як біскупа падчас аб’езду епархіі. Я наведваў Куяўска-Калішскага біскупа ў Влацлаўку, і ён у мяне бываў, калі я жыў у Варшаве. Ён жа ў 1878 г. майго святой памяці бацьку перад смерцю паспавядаў і прычасціў і нарэшце маю сястру Эльжбету, самую малодшую з нас, у віленскім касцёле Св. Яна вянчаў. Божа, свяці яго душу.
На ім хачу скончыць152 успаміны пра нашых настаўнікаў, з якіх нікога ў жывых ужо няма.
Павінен яшчэ нагадаць пра асобу, шырокавядомую выхаванцам віленскай гімназіі. Віктар Янкоўскі, прэфект ахоўнікаў, які сачыў за парадкам і сваёй левай рукой рабіў балючыя хрысціны, многія пакаленні як да нас, так і пасля нас ён выхаваў. Працяглы час пасля маёй жаніцьбы я наведваў яго, прынамсі раз на год, нёс неабходную даніну (рубельчык), якая яму і не была патрэбнай, бо быў у годным дастатку, але клаў у сваю каліту, паважаючы
памяць і традыцыі. Памяць ён захаваў выключную. Памятаў імёны і прозвішчы ўсіх сваіх выхаванцаў за перыяд сваёй шматгадовай службы і на «ты» называць не пераставаў, хоць бы і з сенатарам размаўляў. Ён праводзіў мяне па нашых школьных калідорах, паказваў, крытыкуючы пераробкі, жаліўся на непавагу да архіваў, калекцый, святынь, а ў канцы азірнуўся, ці хто чужы не слухае, «цьфу — кажа — запаскудзілі тут усё, у актавых залах парабілі цэрквы і справаславілі». I тыя на Росе153.
Гады тры таму зайшоў я ў касцёл Св. Яна недзе сярод дня і, сеўшы на лаўцы, пачаў узірацца ў тыя месцы, куды мы строем хадзілі на вучнёўскую імшу і дзе на святы бралі ў ёй удзел, і, апусціўшыся думкамі ў мінулае, я жыў успамінамі. Калі так сядзеў, маю ўвагу прыцягнуў згорблены дзядок, які стаяў на каленах і маліўся ўбаку ўжо апусцелага касцёла, ён быў лысы як калена, а яго вопратка і фігура мне кагосьці нагадвалі. На ім быў чысты мундзір з блакітным каўняром154, у нязграбных белых пальчатках, гэты дзядуля старанна маліўся па малітоўніку.
Наблізіўшыся, зазірнуў збоку і, убачыўшы вялікі нос, адразу пазнаў старога Тамаша. Дачакаўшыся, калі ён скончыць маліцца і будзе выходзіць з касцёла, накіраваўся да яго, сунуў у руку рубельчык, кажу: «Як вашыя справы, Тамаш?» Ён падняў на мяне вочы, праз імгненне мяне пазнаў і назваў мяне па імені. Ужо быў вызвалены ад працы, на якой быў некалькі дзясяткаў гадоў. У яго была нейкая кватэра ў мураваным доме і пажыццёвая пенсія, прызначаная з удзячнасці кіраўніцтвам акругі. Ён мне яшчэ нешта распавядаў, заблытваючыся ва ўспамінах. Ён быў апошнім. Больш яго я не бачыў. Ён, відаць, памёр пару гадоў таму.
У нашых школьных сценах я быў пару разоў, тады, калі мой сын Яўгеніюш быў вучнем II віленскай гімназіі155. Яна знаходзілася ў будынку, дзе ў нашыя часы была пяцігадовая школа, з жоўтымі кантамі каля шапак, якія мы называлі струкамі альбо кіямі. Ніякага знаку ці падабенства не засталося ў сценах і падворках. Перароблена, перабудавана, каб сцерці ўсе сляды мінулага,156 якія нагадвалі б і пра каталіцкі, і пра польскі характар.
Першы падворак мураваным плотам быў аддзелены ад касцёла, каб адразу ў святыню нельга было ўвайсці. Унутраныя камунікацыі падворку, а таксама і пераходы праз калідор былі замкнутыя. Фігура Божай Маці ў першым падворку знята. Астранамічная аб-
серваторыя была знішчаная пад прэтэкстам пажару, а каштоўныя тэлескопы, відаць, вывезлі. Таксама знялі звон з гадзіннікавай вежы, які на працягу столькіх гадоў клікаў нас у школу, а добрае вучнёўскае вуха магло яго адрозніць ад галасоў іншых званоў.
Памятаеш мармуровую шыльду ў VII класе, на якой залатымі літарамі ўпісвалі тых, хто на апошнім экзамене атрымліваў залаты медаль? Яе выцягнулі і сцерлі ў парашок (мне расказваў Віктар), каб і следу ад яе не засталося. Яна аказалася нядобранадзейнай. На ёй было ўпісана прозвішча Ігнація Здановіча, сына прафесара гісторыі Аляксандра157, якога ў 1863 г. павесілі ў Вільні. Ён павінен быў закончыць гімназію на год раней за Цябе.
Вучнёўскую імшу адмянілі, але затое ў даўнейшай актавай залі была зробленая хатняя праваслаўная царква для вучняў. Інтэрнаты і тры аддзяленні кватэр ліквідаваныя. Застаўся толькі адзін інтэрнат насупраць касцёла Св. Міхала158. Там таксама нямала адпаведных зменаў адбылося.
Таксама зніклі бабулькі, якія стаялі каля брамы і прадавалі пончыкі і пернікі, дзякуючы якім нашыя вучнёўскія жывоцікі маглі за пару грошай заспакоіць голад перад абедам. Яны прапаноўвалі нам пончыкі, напалеоны, і, на вялікую радасць, у бабулек знаходзіліся і торуньскія пернікі159.
Насупраць званіцы Святога Яна яшчэ з універсітэцкіх часоў знаходзілася кавярня з уваходам праз браму, п. Гарэцкай. Кавярня была вельмі сціплая. У першым пакоі, на нейкім каміне, увесь час варылася у гліняных рондалях кава і гарбата, у другім пакоі стаяў більярд, які быў зроблены хіба яшчэ ў XVIII ст. На другім баку ў прыватным пакоі п. Гарэцкай быў прытулак для вучняў, якім, зразумела, уваход у кавярню быў забаронены. Там бывалі нашыя прафесары, а акрамя гэтага, кавярня мела прывілей у тым, што там збіралася ўсё віленскае грамадства з гэтай вуліцы.
Ужо не памятаю такіх Крышталевічаў160 і іншых, пра якіх па ўніверсітэцкай традыцыі нам былі пераказаныя анекдатычныя аповеды, але ўсе тады ведалі дзядка Караля Пянькоўскага, нібы настаўніка музыкі, ён трошкі, падаецца, быў з бзікамі, які хадзіў па вуліцах у настаўніцкім віцмундзіры і кароткім плашчы з пелярынай альбо сядзеў у Гарэцкай, прадаючы «полькі» (ноты) свайго сачынення па 20 кап. Мне расказвалі, што калі Пянькоўскі памёр, то пакінуў завяшчанне, паводле якога 300 р. срэбрам у манетах
па 20 капеек перадавалася на рэстаўрацыю нядаўна вернугага постмісіянерскага касцёла на Гары Збаўцы на вуліцы Субач161, якую ўчасы Мураўёва перайменавалі, зрабіўшы з Субач — Сабачую.
Больш за дзесяць гадоў таму памерла бабулька Гарэцкая, а кавярня знікла, саступаючы месца сучасным гастранамічным установам з больш прывабным выглядам, але не з такой смачнай кавай і бабкай. Дом набыў вельмі паважаны грамадзянін, п. Баляслаў Русецкі162, знакаміты дзеяч культуры і мастак, сын мастака Канстанцыя163, вучня Рустэма164, часоў Віленскага ўніверсітэта. Месца кавярні, са змененым уваходам, цяпер займае кнігарня п. Макоўскага165.