Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
У час выканання палявых прац, палявання і пры ўсялякіх іншых нагодах гэтая моладзь выконвала місію апосталаў, праводзячы размовы пра неабходныя рэформы і вяртанне да шчаслівыхчасоўадраджэння Рэчы Паспалітай Польскай, ботолькі яна магла стацца гарантыяй будучыні насельніцтва і забяспечыць грамадзянскімі правамі народ, якія былі зацверджаны на варшаўскім сойме105 раней, чым Вялікая Французская рэвалюцыя106 змагла гэта ажыццявіць гвалтам і з вялікім праліццём крыві ў Заходняй Еўропе. Адукоўвалі літоўскі люд, які здавён быў пазбаўлены магчымасці вучыцца, пра значэнне Канстытуцыі Трэцяга мая, прынятай добраахвотна і аднагалосна польскай шляхтай. У нядзелю, калі насельніцтва навакольных вёсак збіралася на службу ў парафіяльныя касцёлы, універсітэцкая і гімназічная моладзь перамаўлялася паміж сабой па бягучых праблемах, радзячыся наконт кірунку далейшай працы. Такім чынам ствараліся парафіяльныя аб’яднанні і паступовае іх развіццё.
У наступныя гады, падчас канікулаў, моладзевая арганізацыя колькасна павялічвалася дзякуючы новым сябрам, з якіх найбольш здольныя характарам і красамоўствам станавіліся кіраўнікамі. Субардынацыя свята падтрымлівалася, бо з’яўлялася добраахвотным рашэннем.
Нашыя бацькі не хацелі нам перашкаджаць, яны мелі тыя самыя, а часта і больш экзальтаваныя пачуцці, бо ведалі, што нас нішто не стрымае адмовіцца ад распачатай справы. Мы пазбягалі ўсялякіх дэманстрацый, вырашаючы бягучыя справы дома і ў сяброў, каб не выклікаць падазрэнняў у паліцыі.
Для моладзі час канікулаў праходзіў найбольш прыемна, бо з нагоды склікання з’езда арганізоўваўся пікнік, збор грыбоў, паляванне, вечарынкі, дзе нястрымна танчылі мазурку аж да белай раніцы і дзе водбліскі першых залётаў звязвалі моцным вузлом у адзінае цэлае многіх сябровак да будучых дзеячаў паўстання. Пры гэтым мы знаходзілі тысячы магчымасцяў наблізіцца да люду.
Маскоўскі ўрад яшчэ ні за кім не шпіёніў, а многія грамадзяне не лічылі, каб такога тыпу нявінныя забавы змаглі б прывесці ў недалёкай будучыні да сур’ёзных вынікаў.
Аж да 1858 г. і я мог брааць актыўны ўдзел у пашыраным ужо руху некалькіх парафій, а асабліва ў гальшанскай, барунскай107, крэўскай108 і ашмянскай, супрацоўнічаючы з вялікай колькасцю знаёмых, сярод якіх да гэтай пары я памятаю імёны братоў
Янушэвічаў, Юсевічаў, Завадскіх, Ваньковіча і Свянціцкага109, з якімі павінен быў развітацца, пакідаючы 7-ы клас віленскай гімназіі і адпраўляючыся вучыцца далей у Пецярбург у Вайсковае інжынернае вучылішча'10, праз пару гадоў я вярнуўся ў Літву і ўзяў актыўны ўдзел у арганізацыі дэманстрацыі, актыўна ўдзельнічаў у дэманстрацыях 1861 г. і аб’яднаўся з вышэй названымі сябрамі.
Віленскую гімназію я пакінуў да заканчэння 7-га класа, каб выйграць час і паспець падрыхтавацца да дадатковага абавязковага экзамену ў Інжынернае вучылішча, бо дыплом аб заканчэнні гімназіі быў непатрэбны.
Пра свой побыт у гэтым вучылішчы напішу далей, а цяпер займуся дадаткам да расповеду аб часе майго побыту ў віленскай гімназіі, выкарыстоўваючы шчаслівыя абставіны, якія дазволілі мне аднавіць кантакт, даўно страчаны, са школьным сябрам вялікай вартасці п. Ізыдорам Ромерам111 з Пагрыжова112.
Раздзел III.
Урыўкі з лістоў Ізыдора Ромера з дадаткам маіх заўваг
Першы ліст
(без даты) пісаўся ў месяцы жніўні 1905 г., наступнага зместу:
Шаноўны Пане!
Нядаўна прачытаў ў «Кур’еры літоўскім»113, які выходзіць у Вільні, што: «Прыбыў з замежжа Др Станіслаў Мінейка, сын Зыгмунта, інжынера і археолага, з мэтай пазнаёміцца са сваякамі».
Пасля мне сказалі, што ў адваката М. Венслаўскага"4 была п. Мінейкава, іншаземка, якая дапытвалася, якім чынам яе муж зможа атрымаць дазвол на вяртанне ў край115. Гэтыя навіны схілілі мяне да напісання гэтых некалькіх слоў, каб дамовіцца і аднавіць нашае знаёмства; не сумняваюся, таму што ў той самы час мы вучыліся ў віленскай гімназіі, хоць і не ў адным класе, але блізка; і налічваючы ў нашым жыцці нямала агульных знаёмых, мы і самі сябе можам так называць, тым больш што не так шмат можна нас налічыць сярод жывых.
Таксама з газеты і расказаў я даведаўся, што Пан жыве ў Патрасе116. Наўдачу кінуў гэты ліст, без пэўнасці, ці трапіць у рукі Пана. 3 прычыны гэтага сумневу не буду паглыбляцца ў доўгае пісанне, а напішу ў некалькіх словах аб сваіх школьных гадах, а калі з гэтага нешта атрымацца, з ахвотай буду пісаць падрабязна.
Выдатна памятаю Пана. Мне нават падаецца, што Пан прыходзіў да старэйшага майго знаёмага, Баляслава Барэйшы, з іншымі вывучаць курс гісторыі В. Маліноўскага. Гэта адбывалася ў доме Эд. Ромера"7 (майго сп. бацькі) на вул. Савіч.
Я быў у гімназіі ад 1856 г. да 1860 г.
Выкладчыкі:
Глушыцкі, Румбовіч, Квяткоўскі і Тышэцкі — матэматыкі; Малаховіч і Саковіч — лаціны; Маліноўскі Вячаслаў — гісторыі; Конанаў, Руцкі, Гарбачэўскі К. — геаграфіі; Тамулевіч К. — прыроды;
Рэзо — нямецкай; Жан Д’Афрэмон — французскай; Наркевіч — права; Шлягер і Бандзкевіч — польскай; Кс. Ал. Берасневіч — рэлігіі; Крывабокаў і Лапато — бэльферы118; Кандзідаў— інспектар; Вінаградаў — дырэктар, пасля Траўтфетэр119. Нарэшце стары ахоўнік Віктар, які нас усіх трымаў пад сваім апякунчым крылом120 і яго памочнікі, Томаш і Караль. Той апошні быў яшчэ ў мінулым годзе.
Са знаёмых пералічу ў першую чаргу некаторых са старэйшых, якія верагодней маглі быць нашымі агульнымі, пакідаючы на канец аднакласнікаў. Таму, акрамя названага Баляслава Барэйшы, былі: Гурчын Адольф, браты Сакалоўскія, Пашкоўскі В., Клячкоўскі Сатурн, Пуржыцкі Авіт, Путырскі Ян, Урбановіч Аляксандр, Віткоўскі Вінцэнт, Клост Ал., Паўловіч Людвік, Подрэз Люцыян, Барановіч Генрык121, браты Багушэвічы122 і іншыя, каго змог бы яшчэ ўзгадаць.
Сярод тых, якія былі хіба на год старэйшыя: Здановіч Ігнацій (ніжэй яго брат Генрык)123, Аскерка Уладзіслаў124, Юрага125'126 і іншыя. 3 аднаго класа, які мы закончылі ў 1860 г., засталося нас хіба толькі двое жывых: акрамя мяне, Станіслаў Монтвіл127. Столькі спехам змог узгадаць. Павінен яшчэ дадаць, што некаторых з пералічаных толькі сустракаў.
Пра Пана даўней шмат чуў, што былі вывезены ў Сібір128, пасля тое, што тыя краі шчасліва пакінулі і на гэтым інфармацыя абрывалася. Пра сябе яшчэ дадам, што я некалькі дзясяткаў гадоў сяджу на жмудскай раллі, тут перажыў цяжкія часы ціску і пераследу, у якія ўсё нашае цяперашняе пакаленне змарнела. Сёння я зусім рана зрабіўся старым, бо мне амаль 63 гады, але здароўя ўжо ў мяне няма і амаль нічога рабіць ужо не магу, жыву ўспамінамі.
Калі гэтыя словы трапяць у рукі Пана, то, калі ласка, адпішыце, сціскаю далонь Пана і застаюся ў чаканні стары знаёмы.
Ізыдор Ромер
Другі ліст
26 снежня 1905 г. старога стылю
Дарагі Зыгмунт.
Твой ліст я атрымаў напярэдадні Калядаў, у момант, калі з сямейнікамі і блізкімі, падтрымліваючы стары звычай, мы збіраліся ламаць аплатак'29 з пажаданнямі адзін аднаму і сардэчнай памяццю аб адсутных.
Дасылаю табе кавалак гэтага аплатка з літоўскай мукі, спечанага на польскім агні, з пажаданнем, каб Табе стаў суцяшэннем у смутку па радзіме, як сімвал яднання нашых думак у шанаванні і незабыўнай любові да яснай мінуўшчыны і як добрае прадказанне для нашых мараў і надзей. Па-даўнейшаму заклікаю: «Няхай жыве Польшча!»
Мой мінулы ліст, высылаючы яго на ўдачу, абапіраючыся на такія недакладныя і неакрэсленыя чуткі, якія я ўзяў з расповедаў свайго сына аб візіце Тваёй жонкі да майго сябра, шаноўнага адваката Міхала Венслаўскага, і «Літоўскі Кур’ер», зусім нават не спадзяваўся на выніковасць. Я толькі дзейнічаў па правіле — паспрабаваць.
Таму Твой адказ быў для мяне не меншым сюрпрызам, чым для Цябе, у той момант, калі Ты атрымаў мой ліст. Мне таксама прыемна, і адначасова мяне апанавала пачуцце смутку, калі некалькі разоў я перачытваў цікавыя падрабязнасці Тваіх прыгод, якія былі апісаны ў лісце, які я, паддаўшыся пачуццям, арасіў слязамі. Пасля я перачытаў яго жонцы, дзецям, і, так асвяжаючы даўнейшыя ўспаміны і знаёмствы, мы залічылі, за Тваёй згодай, Цябе і Тваю сям’ю да нашых блізкіх.
Гэта наша праца падобна на археалогію: выклікаць успаміны і карціны амаль пяцідзесяцігадовай даўніны, бо, калі не памыляюся, мы маглі бачыцца ў 1858 г., гэта значыць 47 гадоў таму. Таўкуцца думкі, успаміны, людзі, што і разабрацца ў гэтым няпроста, толькі кажуць, што «старасць жыве ўспамінамі», таму гэта раблю з сапраўднай адданасцю, а таксама з усведамленнем, што той, хто жыве, павінен атрымаць згадку, а тым, хто памёр, патрэбен успамін. Толькі б памяць магла дапамагчы.
Пастараюся ўзгадаць падрабязнасці аб агульных знаёмых, сябрах, каб, Табе пераказаўшы навіны, разам з Табой адправіцца ў далёкае мінулае і аддаць даніну сяброўскаму абавязку, нагадаўшы аб жывых, успомніўшы аб памерлых. Я тут сам, відаць, набліжаюся да берагу. Хоць жа праз гэта зусім не ўздыхаю, але і не баюся.
Абдымаю Цябе ад усяго сэрца, шаноўнай Тваёй жонцы і ўсёй сям’і перадаю шчырае прывітанне і павагу ад сябе і ўсіх маіх. Сардэчныя пажаданні дасылаю Вам на пачатак Новага года.
Твой стары сябра
Ізыдор Ромер
Трэці ліст
Дня 21 студзеня / 3 лютага 1906 г.
Вяртаючыся да школьных часоў, пачынаю з некаторых прадстаўнікоў школьнай улады, наколькі пра іх засталося вядома.
Наш дырэктар, стары і суворы Вінаградаў, сям’ю ён пакінуў у Вільні. Адзін з сыноў130, імя не памятаю, падчас самых моцных рэпрэсій быў настаўнікам у рэальным вучылішчы131, пасля да апошніх гадоў інспектарам у тым жа вучылішчы. Папракнуць яго няма за што. Наадварот, хоць ён і па паходжанні, і па перакананнях сапраўдны маскаль, меў добрую славу. Пару гадоў таму, звольніўшыся са службы, заснаваў у доме Пятрункевіча на вуліцы Віленскай прыватную класічную гімназію з правамі132, у якой без усялякага прыспешвання, адразу пасля маніфеста133, па асабістай ініцыятыве і за свой кошт увёў выкладанне польскай мовы. Таксама ён быў выбраны гарадскім саветнікам. Цалкам магчыма, што вучыўся з Табой разам альбо быў трошкі старэйшым.
Дзядок Румбовіч, матэматык, у мяне ён ужо толькі прымаў экзамен, лекцый яго я ўжо не слухаў. Яго перавялі ў Коўна134 на пасаду дырэктара жаночай гімназіі. Яшчэ там бываў у яго доме ў 1863 і 1864 г. 3 яго сыноў, Густаў, старэйшы, мог бы быць тваім равеснікам альбо на нейкі год маладзейшым. Пасля заканчэння школы паступіўу Марское вучылішча135, стаўафіцэрам. Бачыўяго, калі ён вярнуўся з кругасветнай экспедыцыі, у якую быў залічаны і з якой мне прывёз арыгінальную цыгару з Манільскіх выспаў'36. Памёр маладым. Малодшы, Генрык, скончыў гімназію пасля мяне, пасля матэматычнае аддзяленне. Працаваў у Вільні ў маёмасным праўленні князя Вітгенштэйна, пасля заснаваў сваё бухгалтарскае бюро. Яго ведалі і паважалі, ён памёр год таму.