Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль
Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
Запісваю для ўспаміну.
Зразумела павінна было знікнуць усё, што ўваходзіла ў дысананс з развіццём сучаснай культуры, саступаючы месца абсталяванням больш цывілізаваным. Але не трэба нават ставіць пытанне, ці змяніліся адносіны ў лепшы бок.
Лёгкія, сяброўскія, даверлівыя, даўнейшыя адносіны з настаўнікамі таксама павінны быць залічанымі да ўспамінаў. Мы, не звяртаючы ўвагі на некаторыя выпадкі, бачылі ў настаўніку часцей сябра, доўгі час пасля заканчэння школы, захоўваючы пачуцце ўдзячнасці; калі адбываліся змены і настаўнік станавіўся чыноўнікам, ніякага маральнага абавязку ў адносінах да яго не маючы, станавіўся ворагам і пераследчыкам.
Нас шчыра сек Віктар, з левай рукі, у класе для праваслаўных166, пасля чаго надыходзіла сапраўднае раскаянне і выпраўленне; калі фізічнае пакаранне адмянілі167, за дробныя правіны ці свавольствы хлопца выганялі са школы, караючы такім чынам бацькоў, ці пастаўленая тройка па паводзінах пазбаўляла яго магчымасці пераходу ў наступны клас. Некалі такую тройку атрымаў мой сын Яўгеніюш і яго не дапусцілі да экзамену за тое, што на вуліцы размаўляў па-польску з сябрам, гэта ўсё падслухала жонка пана дырэктара, не шкадуючы сваіх шпіёнскіх высілкаў і адсочвання прозвішчаў такіх небяспечных злачынцаў. He жадаючы кланяцца і прасіць, я завёз хлопца ў Рыгу і ўладкаваў у нямецкую школу. Словам, да гэтай пары, нягледзячы на маніфесты і праведзеную школьную рэформу168, ані кроплі падабенства не мае з нашымі, добрай памяці віленскімі школамі.
He магу супраціўляцца жаданню нагадаць Табе пра «стыпендыята» (сабаку). Калі Ты забыў, што за ён? Калі цар наведваў нашу
гімназію, здарылася прыгода. Пад колы царскага экіпажа трапіў сабака, пярэсты дварняк, і зламала яму лапу. Нібы цар расчуліўся і прызначыў нейкую суму на лячэнне і пажыццёвае ўтрыманне шчаслівага абранніка лёсу. Фактам застаецца тое, што адзін з нашых ахоўнікаў прызначаныя грошы атрымліваў, а сабака стала пасяліўся ў нашым школьным двары, быў намі кормлены і пешчаны, ён стаў верным сябрам школьнай моладзі і, доўгія гады трымаючы здабытую пасаду, быў паўсюдна вядомы пад мянушкай «стыпендыят».
Дачакаліся мы даўжэйшых дзён, а лагодная зіма гэтага года шчодра адорваючы нас сонечнымі промнямі, робіць уражанне набліжэння вясны. Гляджу праз акно на Божы свет, уцягваючы жыватворнае паветра169, якім так добра дыхаць, не выходзячы туды на працягу двух месяцаў. Жонка мяне ўгаворвае разам з доктарам паехаць у Мантро170 ў Швейцарыю, дзе горнае паветра прыносіць мне надзвычайную палёгку. Але, відаць, не рашуся на гэтае падарожжа.
На сёння з Табой развітваюся, дарагі Зыгмунт, сардэчна абдымаю Цябе і прашу, калі ласка, перадай прывітанне Сваёй жонцы і сям’і ад мяне, маёй жонкі і дзяцей.
Твой Ізыдор Ромер
Чацвёрты ліст
22 лютага / 7 сакавіка 1906 г.
Дарагі Зыгмунт!
Доўга не было ад мяне лістоў. He было настрою, відаць, з-за дрэннага здароўя. Ніякіх зменаў не адбылося, але жыццё ў ізаляцыі і ў прымусовай бяздзейнасці мяне засмучае, робіць абыякавым і апатычным да ўсяго навакольнага.
Твой ліст да гэтай пары нашу з сабой, часта перачытваю, заўсёды з непараўнальным задавальненнем, і дзецям расказваю падрабязнасці Твайго такога незвычайнага лёсу.
У сваю чаргу, у сваім адказе да гэтай пары амаль не закрануў нашай галоўнай тэмы, гэта значыць пошуку нашых агульных знаёмых. Малодшым звычайна найбольш запамінаюцца старэйшыя, таму я ўзгадваю цяперашніх, за мяне старэйшых на год ці два, альбо толькі тых, якіх у мяне атрымалася дагнаць. Сваіх з аднаго
класа, яны былі меншыя, не ведаю, альбо не памятаю, бо не маю цяпер з імі кантакту.
Мінулы ліст прысвяціў успамінам аб самой школе і нашых настаўніках, якія ўжо ўсе, напэўна, спяць у магілах.
Пачынаю ад Баляслава Барэйшы, пра якога мы ўжо ўзгадвалі ў лістах. Калі я быў яшчэ ў IV класе і пры святой памяці Берасневічу, Барэйша жыў з намі на вуліцы Савіч, у доме майго святой памяці бацькі, і быў маім рэпетытарам. Паміж намі завязалася цеснае сяброўства, якое вытрымала ўсе школьныя гады, а пасля мы з Барэйшам перапісваліся ад моманту, калі ён быў у Дэрпце, да часу, калі ён пакінуў Дэрпт і распачаліся дэманстрацыі.
Шмат атрымліваў ад яго цікавых лістоў і вялікую колькасць вершаў, якія мне дасылаў. Дакладна ведаю толькі тое, што маю яго рукой пісаны курс гісторыі Маліноўскага, але не магу ўзгадаць, што здарылася з лістамі і вершамі. Ён быў дэлегаваны ад калектыву польскіх студэнтаў да варшаўскіх таварышаў, верагодна, у 1861 г., і калі разам з іншымі дэлегатамі ён вярнуўся, то быў выгнаны ўладамі ўніверсітэта. Падрабязнасці гэтыя я ўзгадваю па аповедах, так іх Табе і перадаю, таму не адказваю за праўдзівасць.
Пасля я чуў, што ён, не скончыўшы ўніверсітэт, паступіў на дзяржаўную службу, здаецца, недзе быў нават следчым, ажаніўся з бурлачкай171 і канчаткова спісаў172. Ён знік, і з той пары пра яго я не чуў.
Ці ўспамінаеш пра Радзівілаў. Гэта былі два старэйшыя сыны святой памяці князя Канстанціна173 ад Адэлі Карніцкай — Мікалай174 і Мацей. Абодва былі старэйшыя за мяне, але вучыліся ў школе аж на два класы меней, жылі яны асобна з прыстаўленым да іх апекуном. Мікалай па прыродзе быў спрытны, да навукі не хіліўся, па ўзросце таксама не адпавядаў III класу, у які быў залічаны. Улады і настаўнікі ставіліся да яго па-сяброўску паблажліва, калі яго апытвалі, ён прапаноўваў настаўніку табакі і пачынаў распавядаць пра прыгоды з паляванняў. Закінуў далейшую вучобу ў школе і дастаткова доўга пасля жыў з бацькамі, добра быў вядомы ў віленскім грамадстве. Ажаніўся з Беніслаўскай, дачкой Тэафіла, асеў у маёнтку жонкі, у Быкаве, на польскіх інфлянтах175, там і скончыў жыццё, скараціўшы яго сабе празмерным ужываннем алкаголю. Добры гэта быў чалавек і прыемны, калі быў цвярозы. Змарнеў.
Мацей176, перад сканчэннем школы, далей паехаў вучыцца ў Маскву. На нашым сяброўскім гарызонце з’явіўся толькі пасля паўстання, прыняў на сябе кіраванне бацькоўскай маёмасцю — Тавянамі ў Вількамірскім177 і Паланэчкай ў Мінскім178. Здольны па прыродзе і адукаваны, працавіты і лёгкі ў сяброўскіх зносінах, за кароткі час не толькі палепшыў справы блізкіх, але прыняў кіраванне ўсёй маёмасцю Радзівілаў і вёў справы з найлепшым вынікам. Такім чынам, значна павялічваючы свой прыбытак, прынёс сям’і шмат грошай і значна спрычыніўся да ўмацавання іх пазіцый.
3 малодшых братоў Караль’79, быў жанаты з гр. Плятэроўнай, дачкой Цэзарыя, эмігранта, асеўу Тавянах; Канстанцін180, быўжанаты з паннай Бланс, жыве ў Францыі; нарэшце, Дамінік181, ажаніўся з нейкай гішпанкай, асеў у набытых сабе Баліцах пад Кракавам182 на тэрыторыі, захопленай Аўстрыяй.
Сам кн. Мацей ажаніўся з гр. Красінскай, у пасаг ад яе атрымаў Зэгжэ пад Варшавай183, там пачаў жыць і пераважна стаў жыхаром Каралеўства. Саступіў правы на Зэгжэ за вялікую кампенсацыю падчас фартыфікавання Варшавы. У іх шмат дзяцей. Адзін з сыноў, князь Мацей-малодшы184, ажаніўся з гр. Патоцкай з Крэшовіц і жыве ў яе сташкоўскіх уладаннях185. Кн. Мацей-старэйшы стала жыве ў Варшаве, трымаецца добра і ў грамадскім жыцці да гэтай пары бярэ актыўны ўдзел. Я рэдка яго сустракаю, але добра яго ведаю і цаню як сумленнага чалавека, нягледзячы на тое што можна ў ім разпазнаць старанна хаваную панскую ганарлівасць, якая ледзьве дазваляе яму калі-нікалі мець зносіны, як з ласкі, са звычайнымі смяротнымі.
3 дачок кн. Канстанціна адна была за Святаполкам-Завадскім186 з Мінскай губерні, другая — за Дэмбоўскім'87 з Галіцыі, трэцяя188 засталася паннай. 3 гэтай галіны Радзівілаўскага дому ў нашай літоўскай правінцыі застаўся толькі малады кн. Канстанцін189, сын Караля ад Плятэроўны ў Тавянах. Сядзіць у вёсцы, адданы гаспадарцы, а яшчэ болып, здаецца, паляванню, якое бязмежна любіць і ставіцца да яго, як у даўнія часы, нешта накшталт як Войскі ў «Пане Тадэвушу» Міцкевіча. Выключны стралец. Я столькі ведаю пра яго. Узростам блізкі да маіх дзяцей, яны добра знаёмыя з Яўгеніюшам і маім зяцем Вірыёнам190.
Гірдвойны з ліку тых сяброў, з якімі адносіны захаваліся і дзякуючы Богу да гэтай пары захоўваюцца. Міхал Гірдвойн191 не пад
Вільняй, а на Жмудзі ў некалькіх мілях ад мяне стала жыве ў маёнтку сваёй жонкі Кучэўскай. He ведаю, ці Міхал закончыў Інстытут вайсковых інжынераў”2. Пасля школы першы раз сустрэўся з ім у 1864 г. у Дубелне193 пад Рыгай на марскіх ваннах. Я там быў з бацькамі, а Міхал праводзіў канікулы.
Кінуўшы сваю прафесію, падаўся за мяжу і пачаў атрымліваць сельска-гаспадарчую адукацыю, пасля стаў прафесарам сельскай гаспадаркі ў жабікоўскай сельскагаспадарчай школе ў Пазнанскім194. Там спецыяльна пачаў вывучаць пчалярства, напісаў «Анатомію і фізіялогію пчалы»195, праца вядомая і ацэненая ў навуковым свеце, а выдадзена ў Парыжы за сродкі Ротшыльда196.
Таксама напісаў падручнік па пчалярстве, які быў перакладзены на нямецкую, французскую і ангельскую мовы і рэкамендаваны для элементарных школ.
Пасля ліквідацыі прускім урадам жабікоўскай школы, якую палічылі цэнтрам антыдзяржаўнай агітацыі, Міхал Гірдвойн, падаўшыся далей на захад, працаваў у Парыжы і Лондане, спецыяльна вывучаючы іхтыялогію. Мне здаецца, што ў сямідзясятыя гады расійскі ўрад, шукаючы спецыяліста па іхтыялогіі, з мэтай урэгулявання рыбнай гаспадаркі ў водах сібірскіх рэк, звярнуўся да аднаго з найбольш знакамітых спецыялістаў у гэтай галіне ў Лондане, які ў сваім адказе параіў Міхала Гірдвойна ў самых хвалебных формах. У выніку гэтага Міхал атрымаў запрашэнне ў Пецярбург і прапанову добрай пасады, якую ўсё ж настала не прыняў, прагнучы выкарыстоўваць свае таленты на радзіме. Прыкладна ў той жа час на адной з сельскагаспадарчых выстаў у Шаўлях197 пры дапамозе гр. Мікалая Зубава198 зрабіў прыгожы інкубатар для ласасёвых і багатую выставу рыбацкіх прыстасаванняў нашага краю. Тлумачэнні, якія можна было, хутчэй, назваць лекцыямі, якія на працягу ўсёй выставы даваў па-польску і руску, былі незвычайна цікавымі, прыцягваючы натоўпы слухачоў.
3 той пары Гірдвойн, зняўшыся выключна рыбаводствам, стала пасяліўся ў Варшаве. У сваю чаргу, працаваў ва ўсіх правінцыях даўнейшай Польшчы, ад Балтыкі да Чорнага Мора. Там заснаваў вустрычную ферму і гаспадарку з сажалкамі для карпаў, даследаваў розныя азёры, апрацоўваў планы гаспадаркі. Работы меў шмат, незвычайную заўзятасць і паўсюднае прызнанне. Багацця на гэтым не зарабіў, бо быў чалавекам, які да матэрыяльнага ставіўся абыякава, быў адданы і кіраваўся ідэяй боскай любові, бацькаўшчыны