Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль
Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
і дабра для грамадства. Ён быў падобны на нейкага нерэальнага чалавека, бо такіх людзей я не сустракаў, але такім яго ведаю і такім ён з’яўляецца.
Гэты чалавек надзелены хрысціянскай чысцінёй, незвычайнымі ведамі і гарачай любоўю да свайго краю. Яму не хапае чуццёвай практычнасці, а тое, што яго найбліжэйшае атачэнне не здольнае ўзняцца на вышыню яго духу, становіцца прычынай таго, што сучаснікі належным чынам ацаніць яго не змогуць. Тыя, хто добра яго ведае, ставяцца да яго як да героя. Але разам з ім можна толькі маліцца і працаваць; сябраваць з ім па-нашаму, так, як звычайныя смяротныя, — цяжка. Яго палічаць занудай, з чым спрачацца не буду, тыя, у каго не атрымаецца яго зразумець.
Нягледзячы на завал працы, яшчэ знайшоў час, каб дагадзіць сваім жаданням і ажыццявіць свае намеры развесці ў нашых найбуйнейшых рэках — Заходняй Дзвіне, Віліі, Нёмане і Вісле — найбольш высакародныя віды рыб. Для гэтага ён паехаў на Волгу, а можа, і на болын далёкія сібірскія рэкі і з вялікай стараннасцю і клопатам вёз адтуль жывую сцерлядзь, кормячы і змяняючы ў дарозе ваду, каб яе ў патрэбнай колькасці і выглядзе выпусціць у пералічаных вышэй рэках. Гэты ўчынак сапраўднага грамадзяніна быў ацэнены ўладамі, якія ў час яго пераезду дапамагалі яму. А рыб у ваду запускалі ўрачыста, у прысутнасці ўлад і губернатара.
Калі я жыў у Варшаве ў сямідзясятыя гады, там узнікла Таварыства рыбаводства з мэтай эксплуатацыі інкубатара па вывядзенні стронгі і ласасёвых рыб у Залатым Патоку'" гр. Рачынскіх, заснаванага М. Гірдвойнам. Прадпрыемства было ў вельмі добрых умовах, з пункту гледжання мясцовасці, якасці вады і г. д., але аказалася, што ўмовы гандлю былі неадпаведнымі, асабліва з прычыны дрэннай камунікацыі. На месцы на дарагіх рыб пакупнікоў не было, а далікатныя стронгі далёкай дарогі не вытрымліваюць. Пры гэтым прадпрыемства паглынула адносна вялікі капітал і давала слабыя працэнты, што зрабілася прычынай выплаты такой самай сумы гаспадарам Патоку з саступкамі. Я пасля выбараў трапіў у кіраўніцтва гэтага таварыства і сябраваў з Гірдвойнам гады чатыры.
Старшынёй быў п. Адам Пжаноўскі200, з Люблінскага, не тэхнік, але непараўнальна ашчадны і практычны. Што тычыцца Гірдвойна, пры яго глыбокіх ведах, а можа, менавіта праз гэта гандлёвыя і фінансавыя справы прадпрыемства не раз правальваліся, што не
гарманізавала з практычнасцю Пжаноўскага і стала прычынай выхаду з кіраўніцтва пасля продажу Залатога Патоку.
Далей таварыства, да тэрміну заканчэння кантракту, вяло гаспадарку за свой кошт з сажалкамі для карпаў Эдварда Жултоўскага ў Коцку201 і пані Вясловай у Жыжыне202. Гірдвойн праз нейкі час пакінуў Варшаву, пасяліўся ў Жмудзі ў маёнтку сваёй жонкі — Ішліны203, адкуль часта падарожнічае па ўсёй заходняй і паўднёвай частцы Расіі, працуючы па сваёй спецыяльнасці. He ведаю, на колькі вялікая яго сям’я. Але дзеці ўжо выраслі, а адзін з сыноў204 ужо амаль атрымаў медыцынскую адукацыю. Я рэдка з ім сустракаюся, бо ён амаль заўсёды ў падарожжах.
Яго малодшы брат Казімір205 таксама вучыўся ў Вайсковым інжынерным вучылішчы, ітам яго засталі палітычныя хваляванні. Ён быў арыштаваны, разжалаваны ў салдаты і адпраўлены, здаецца, у арэнбургскія лінейныя батальёны. Даслужыўшыся да звальнення, а можа, да павышэння паказаўся на момант у краі, здаецца, у сямідзясятыя. Пасля жыў за мяжой, таксама аддаючыся цалкам сельскай гаспадарцы. Урэшце ў васьмідзясятыя гады сустрэўся з ім у Варшаве, дзе ён ажаніўся і стала жыў. Пасля нейкі час ён жыў у Троках2“, дзе разам з братам Міхалам і адвакатам Дамінікам Бацярскім207 арандаваў Троцкае возера208. Цяпер стала жыве ў Вільні. Ён інжынер сельскай гаспадаркі, найчасцей выконвае працы па міліярацыі і дрэнажу палёў, а таксама па арашэнні лугоў.
Абодва Гірдвойны людзі неверагодна сціплыя, якія не любяць быць навідавоку і рэдка бываюць на людзях. Да іх характарыстыкі магудадаць, што яны старанныя, адданыя католікі, добрыя палякі са шляхетнай душой і непараўнальна працавітыя. Каб такіх, як яны, было болей. Калі я не памыляюся, цяперашняе пакаленне іх не можа ацаніць належным чынам. Але я ўпэўнены, што іх ацэняць нашчадкі, бо яны павінны пакінуць нямала карыснага плёну ад сваёй працы.
Пяты ліст
Сакавіка 4/17 дня 1906 г.
Зноў нейкі час не пісаў, бо здароўе і сілы не змяняюцца на лепшае, да іх і настрой дапасуецца. Нецярпліва чакаю якога-небудзь знаку ад Цябе, што Ты жывы, каб быць упэўненым, што лісты
ідуць, даходзяць і завязаныя адносіны існуюць. Я даслаў Табе ўжо тры доўгія лісты і яшчэ не ведаю, ці Ты іх атрымаў.
Пачынаецца вясна, але неахвотна. Здаецца, птушкі ўжо ляцелі на поўнач, але захопленыя знянацку маразамі гусі вярталіся, шукаючы вады, не пакрытай ільдом. Жаваранак таксама заспяваў, і, здаецца, з’явілася чайка. Але палі да гэтай пары пакрыты снегам, а ноччу пякуць марозікі. Толькі рэкі, якія цякуць, разводдзе, дрэнныя дарогі і ўскладненая камунікацыя з’яўляюцца беспамылковымі прыкметамі таго, што хутка з’явіцца бацянабшарнік, арыстакрат, каб сваё цела адкарміць літоўскімі жабамі. Сёння ў нас быў першы сапраўдны сонечны дзень і без ветру. За ўсім гэтым я назіраю праз акно. Уздыхаю па паветры, але ім тут дыхаць не магу209.
Перад гэтым скончыў расповед пра Гірдвойнаў. Курневіча Ігнація210, пра якога Ты ўзгадваў, не ведаў. Я ўзгадваю Тэадора Ваньковіча і тое ведаў, што ён з’яўляецца мужам прыгажуні Ванды Купсцёўны211, сям’ю якой я добра ведаў. Толькі я не ведаў, што ён ужо пенсіянер і жыве ў Канстанцінопалі.
Са свайго боку, магу ўзгадаць трошкі старэйшых знаёмых, пра якіх хачу падзяліцца інфармацыяй з Табой. У папярэднім лісце ўзгадваў Табе пра Ігнація Здановіча, сына прафесара гісторыі Аляксандра, які, скончыўшы гімназію ў Вільні, працягваў вучыцца ў Пецярбургскім універсітэце. У мураўёўскія часы ў Вільні быў асуджаны на смерць і павешаны за віны — па паданні — іншых, тых, каго не хацеў выдаць, і ўсё браў на сябе. Пасля яго засталася брашурка, якую ён напісаў пра віленскіх філарэтаў, яна была выдадзеная за мяжой у «Бібліятэцы Мурашкі»212, і створаныя ім храналагічныя табліцы для «Польскай гісторыі» А. Здановіча. Гэтая кніжачка, якая ўтрымлівала элементарны курс гісторыі нашага краю, амаль да апошняга часу была забароненая з-за прозвішча аўтара.
У той самы час закончыў гімназію і паехаў вучыцца ў Пецярбург Аскерка Уладзіслаў. Гэты жыве і квітнее. Сядзіць у вёсцы ў віленскім павеце ў Тэрэсдвожэ213 і гаспадарыць. Здаецца, у яго вялікая сям’я. Мала бывае на людзях. Рэдка яго бачу. Наколькі ведаю, справы ў яго ідуць добра.
Ці разам з імі, ці на год пазней вучыўся Адольф Гурчын214, якога Ты павінен памятаць, бо ён належаў да сяброў Барэйшы. Некалькі дзесяцігоддзяў я пра яго нічога не чуў, хоць у нашым краі ведаю
шмат Гурчынаў, а пару гадоў таму ў віленскім клубе215 выпадкова з ім сустрэўся. Натуральна, што мы пазналі адзін аднаго толькі пасля таго, як разгаварыліся і пачалі ўзгадваць былое. Ён закончыў юрыдычны факультэт універсітэта, здаецца, Пецярбургскага, паступіў на службу, усё жыццё быў судовым чыноўнікам у глыбі Расіі. Апошнім часам быў старшынёй судовай палаты ў Томску216 ці Іркуцку217. Цяпер у адстаўцы, пенсіянер і тайны саветнік. У яго засталося нешта ад службовай зацятасці, што вынікае з дрэнных звычак, але беззаганна захаваў нацыянальныя традыцыі. Ён чыстай вады католік і паляк. Адольф Гурчын жыве ў Вільні, дзе набыў сабе нерухомасць218.
Яго родны брат219 нядаўна памёр, цнотнік, верны католік і паляк, ён быў генералам en chef20, які загадваў віленскай вайсковай акругай, прызначаны быў па настойлівым жаданні цара Мікалая II221. 3 Гурчынам у Вільні сустракаюся ў клубе, калі-нікалі належу да яго партыйкі.
У школе быў тады Генрык Барановіч222. Той пасля падзей у краі апынуўся ў Варшаве, займаў там пасаду ў Таварыстве ўзаемнага крэдыту. Праз некаторы час, заваяваўшы да сябе павагу і давер усіх, атрымаў у гэтай арганізацыі пасаду касіра, якую доўгія гады займаў. Нарэшце яго выбралі дырэктарам. Факт не малой значнасці, бо патрэбнага цэнзу не меў, а быў выбраны толькі дзякуючы незаплямленай рэпутацыі, якую меў у Варшаве. Пасля выезду з Варшавы не сустракаўся з ім. Думаю, што ён сядзіць на сваім месцы, калі жывы.
Ад часу да часу сустракаю Мечыслава Контаўта223, якога Ты, відаць, памятаеш, хоць ён застаўся пасля вас і ў нас атрымалася яго нагнаць. Яму спрыяе здароўе, а добраму настрою можна пазайздросціць. Гаспадарыць пад Вількамірам з вялікім поспехам, займаецца рознымі справамі, маючы агентуру віленскіх банкаў. Ва ўсім яму шчасціць. На кіруючыя пасады не лезе, але мае добрую і заслужаную рэпутацыю. У гэтым годзе выдае дачку за Быстрама, сына Уладзіслава224, і напэўна дасць ёй добры пасаг.
Здаецца, на гэтым завяршаецца спіс тых знаёмых, пра якіх я ведаю нешта дакладна. У гэтым годзе ў Вільні памёр Чарноцкі Эўстахій225’226, землеўласнік са Свянцянскага ці Ашмянскага — з Даняшэва227. Ён таксама быў з нашага пакалення, але, можа, старэйшы за цябе па школьнай храналогіі. Прайшло гадоў трыццаць, і я сустрэў у Парыжы Віктара Пашкоўскага228, ён быў эмігрантам.
Некалі мне распавядалі таксама, што Урбановіч Аляксандр быў забіты падчас паўстання, што Віткоўскі Вінцэнты скончыў жыццё ў выгнанні, але ніякіх больш дакладных звестак пра іх не змог знайсці.
Цяпер узгадваю, што я ў Вільні сустрэў Бялінскага (Белку)229, ён манах-францішканец. Пра Гарганюша Малецкага230 дакладна ведаю, што ён памёр у выгнанні. У памяці яшчэ ўсплываюць прозвішчы Пуржыцкага Авіта231, Путырскага Яна, Клячкоўскага Сатурна, але ніякай інфармацыі пра іх я не маю. У гэтых успамінах змешчана інфармацыя пра нашых старэйшых знаёмых.
3 тых, хто ў 1860 г. разам са мной атрымліваў атэстаты, застаўся толькі Станіслаў Монтвіл, з якім я сустрэўся і падтрымліваю з ім прыязныя адносіны. Ён земляроб, а жыве ў Трашкунах у Вількамірскім павеце. Яшчэ сустракаў — але гэта было даўно — Уладзіслава Стамброўскага232, ён працаваў тады ў Грамадзянскай палаце ў Коўне, і высакароднага Францішка Багушэвіча, прысяжнага адваката, аўтара паэтычнага зборніка «Беларуская дудка».
Вы там, на поўдні, не можаце сабе ўявіць, як гэта пасля зімовага хатняга арышту на працягу некалькіх месяцаў чалавек сумуе па цяпле, сонцы і паветры. Гэтыя рэшткі зімы хіба самыя занудныя, бо ўзрастае нецярплівасць, што таксама ў вялікай ступені ўплывае на настрой.