Жыла-была Ёлачка

Жыла-была Ёлачка

Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 112с.
Мінск 2013
23.69 МБ
>ЖЫ/1А-БЫЛА , Е/ІАЧКА <
П’есы-казкі
Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Мінск «Народная асвета» 2013
УДК 821.161.3-93
ББК 84(4Бен)-6
Т48
Ткачоў, В. Ю.
Т48 Жыла-была Ёлачка : п’есы-казкі : для дзяцей мал. шк. узросту / Васіль Ткачоў. — Мінск : Нар. асвета, 2013. — 112 с. : іл.
ISBN 978-985-12-2222-9.
Ці задумваліся вы калі, што бывае з той Ёлачкай, якой пашчасціла стаць навагодняй прыгажуняй, пасля свята? He? Тады звярніцеся да п’есы-казкі вядомага пісьменніка Васіля Ткачова «Жылабыла Ёлачка», і вы атрымаеце адказ на гэта пытанне.
У кнігу ўвайшлі таксама п’есы-казкі «Добры саначнік Аўгей» і «Чарадзейны рукзачок». Вершы да п’ес напісалі вядомыя паэты Артур Вольскі, Мікола Чарняўскі і Уладзімір Мазго.
Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту.
УДК 821.161.3-93
ББК 84(4Бен)-6
ISBN 978-985-12-2222-9
©Ткачоў В. Ю., 2013
©Афармленне. УП «Народная асвета»,
2013
СЛОВА АД АЎТАРА
Маё шанаванне вам, сябры! Уступнае слова да гэтай кніжкі, якую вы, я ўпэўнены, ужо трымаеце ў руках, мне хочацца пачаць менавіта так: калі я пішу свае п’есы-казкі, то ведаеце, аб чым думаю? He здагадваецеся? He ламайце галаву, не трэба: я сам прызнаюся. Бо ўсё вельмі проста: я думаю, канешне ж, пра тое, як мае героі ажывуць на падмостках сцэнічных пляцовак, у тым ліку і школьных, як будуць радавацца самадзейныя артысты сваім першым, магчыма, ролям. Воплескі ў зале, кветкі, словы пахвалы ад настаўнікаў і бацькоў — і пра гэта думаю, вядома ж, калі пішу казкі для тэатра. Мне вельмі хочацца, каб акцёрам, што заняты ў прыдуманых мною казках, заўсёды спадарожнічаў толькі поспех.
Але ж калі я пішу свае п’есы-казкі, то яскрава ўяўляю, што да іх звяртаюцца не толькі апантаныя тэатрам хлопчыкі і дзяўчынкі, іх мамы і таты, а і проста чытачы ўсіх узростаў. П’есы лёгка чытаць. I цікава, паверце. Тым больш што я сваімі рэмаркамі дапамагаю вам зразумець тыя ці іншыя рэчы, нешта падказваю, і тады атрымліваецца як бы своеасаблівы дыялог паміж мною, драматургам, і вамі, чытачамі.
Смялей бярыце п’есы-казкі для чытання ў рукі, як гэта робіць мой унук Максім. «Дзед, новую казку напісаў? » — з такім пытаннем падыходзіць ён да мяне даволі часта. Максім — мой першы чытач. I калі яму прыходзіцца даспадобы тое, што я напісаў, у мяне з’яўляецца цудоўны настрой: значыць, тое, што я раблю, патрэбна такім рабятам, як мой унук. А думаючы пра Максіма, я думаю пра ўсіх ягоных равеснікаў — хлопчыкаў і дзяўчынак, якія таксама ходзяць у школу і любяць заглядваць у бібліятэку.
Вось чаму я пішу п’есы-казкі не толькі для пастаноўкі, але і для чытання. Галоўнае, каб цікава было. Згодны?
ЖЫЛА-БЫЛА ЁЛАЧКА
Навагодняя п’еса-казка ў дзвюх дзеях
Вершы Уладзіміра Мазго
Дзеючыя асобы:
Ёлачкі: Вераніка, Лера, Алёнка, Кацька, Юлька.
Цацкі: Шарык, Гірлянда.
Л есавік.
Пянёк.
Першы акцёр.
Другі акцёр.
Дзед Мароз.
Снягурка.
Дзея першая
КАРЦІНА 1
З’яўляюцца два акцёры.
Першы акцёр. Добры дзень, хлопчыкі і дзяўчынкі!
Другі акцёр. I дарослым таксама добры дзень!
Разам. Добры дзень усім вам, шаноўныя!
Першы акцёр. Здаецца, толькі нядаўна адзначалі мы Новы год, аднак ён, той Новы год,
цяпер ужо стары, як яго мы называем, праляцеў неяк вокамгненна, непрыкметна...
Другі акцёр. Сапраўды, так імкліва праляцеў, што мы, здаецца, іазірнуцца не паспелі...
Першы акцёр. Вось-вось: азірнуцца...
Другі акцёр. А гэта зрабіць нам трэба. Абавязкова.
Першы акцёр. I менавіта сёння...
Другі акцёр. А чаму так зарупіла? He скажаш вось мне і ўсім, хто сабраўся ў гэтай святочнай зале?
Першы акцёр. Скажу. Але аб усім па парадку. Дамовіліся?
Другі акцёр. Дамовіліся, канешне.
Першы акцёр. Тут атрымліваецца, сябры мае, цэлая гісторыя... цікавая, захапляльная і павучальная...
Другі акцёр. Нават так?!
Першы акцёр. Нават так. Гісторыя пра Ёлачку... Вось мы давай з табой пацікавімся ў гледачоў, у каго з іх стаіць сёння ў кватэры альбо ў хаце святочная, прыбраная, нібы каралева, Ёлачка.
Другі акцёр. Пацікавімся. Ахвотненька. Сябры, у каго ёсць дома Ёлка? Падыміце рукі. Ого! (Да першага акцёра.) Бачыў? Лес рук!
Першы акцёр. Вось пра яе, пра Ёлачку, і пойдзе мая гісторыя.
Другі акцёр. Што ж, тады паслухаем.
Першы акцёр. Ці задумваліся мы наогул калі-небудзь, што бывае з той Ёлачкай, якая ра-
дуе нас на навагодняе свята, потым? Як жыве яна? Што яе хвалюе, непакоіць? Шчаслівая яна ці не пасля таго, як пройдзе свята і наступяць звычайныя дні? I куды яны, Ёлкі, наогул вяртаюцца пасля таго, як вакол іх перастануць вадзіць карагод дзеці і дарослыя, а?
Другі акцёр. Гэта сапраўды цікава. А што бывае з ёй, з Ёлачкай?
Першы акцёр. А зараз мы і даведаемся. Усяму свой час.
Другі акцёр. Хаця... хаця я, здаецца, усё зразумеў. Я ўявіў тую Ёлачку і зразумеў. Хочаш, я намалюю яе? Дзе аловак? Дзе чысты аркуш паперы? (Шукае паперу і аловак, але не паспявае гэта зрабіць.)
Вераніка (з’явілася, у яе непрывабны выгляд: такі, калі іголкі пачынаюць абсыпацца). Навошта мяне маляваць, калі я сама прыйшла?
Другі акцёр. Ты хто?
Вераніка. Я — Ёлачка Вераніка.
Першы акцёр (запярэчыў). Э не! Так справа не пойдзе! Табе яшчэ, Ёлачка Вераніка, рана такой з’яўляцца... у такім выглядзе... Ты, мабыць, нас не чула, але мы тут дамовіліся расказаць гісторыю пра цябе... ну, і пра іншых Ёлачак, тваіх сябровак, добрых і не надта, прызнаемся табе... дамовіліся расказаць па парадку. Па па-рад-ку!
Вераніка. Дык што мне цяпер рабіць?
Другі акцёр. Я здагадаўся што: стаць ранейшай Ёлачкай... зялёненькай, прыгожанькай, пушысценькай...
Першы акцёр. Такой, якою ты і была раней — да свята і на свяце...
Вераніка. А ці змагу я так зрабіць?
Першы акцёр. У казцы ўсё можна.
Другі акцёр. Ды яшчэ тады, калі ўсе нашы гледачы просяць.
Першы акцёр. Так, дзеці?
Дзеці падтрымліваюць.
Вераніка. Да пабачэння!.. Я хутка вярнуся!.. (Знікае.)
Другі акцёр. Бачым, бачым: вы ўсе, як і мы, цікаўныя людзі. Тады ўвага!.. Глядзім далей!..
Акцёры знікаюць. Харэаграфічная карцінка з удзелам Ёлачак Алёнкі, Кацькі і Юлькі.
КАРЦІНА 2
Зіма. Прыгожы лясны куток.
Вераніка (спявае)'.
Новы год, Новы год!
Белы снег, як вата.
Каля Ёлкі карагод
Закружыла свята.
Скачуць заяц і ліса — Добрыя суседзі.
Па палях і па лясах Дзед Мароз прыедзе.
А гірлянды і шары Ззяюць на галінках, Бо прыйшла да дзетвары Лепшая Ялінка.
Паскараюць стрэлкі ход, Нібы ў эстафеце, Каб сустрэлі Новы год Каля Ёлкі дзеці.
Хай і людзі, і звяры Век жывуць у згодзе. Хай жадаюць нам сябры Шчасця ў новым годзе!..
Лера (з’явіўшыся). Зайздрошчу я табе, Ёлачка Вераніка.
Вераніка. Чаму ты мне зайздросціш, Ёлачка Лера?
Лера. Як жа чаму? Ты ў горад едзеш, на свята. А мяне не ўзялі... 3 усіх Ёлачак выбралі толькі цябе... Шчаслівая... А я вельмі хацела таксама на навагодняе свята... да хлопчыкаў і дзяўчынак...
Вераніка. He ведаю, чаму так атрымалася, але ты ўсё роўна самая прыгожая Ёлачка ў нашым лесе, пра гэта ўсе скажуць.
Лера. He, не... Выходзіць, я не самая прыгожая Ёлачка. (Хлімкае.)
Вераніка. He плач, Ёлачка Лера.
Лера. А што мне, смяяцца загадаеш? Так?
Вераніка. Смяяцца? He ведаю, можа, і не, але радавацца трэба...
Лера. Чаму радавацца мне?
Вераніка. Святу! Свята ж набліжаецца! Новы год!
Лера (весела, але няшчыра). Ой, што гэта я і сапраўды?.. Свята ж!..
З’яўляецца Лесавік.
Вераніка. Вось Лесавік няхай скажа, якая ты — прыгожая ці не.
Лера. Скажы, дзядуля Лесавік.
Лесавік (не адразу, яму няпроста гаварыць: шкада, што ў лесе на адну Ёлачку будзе менш). I ты прыгожая, і ты... Вы абедзьве прыгажуні. I мне вельмі не хочацца... вельмі не хочацца...
Вераніка. Чаго табе не хочацца, Лесавік?
Лесавік. Каб ты пакідала нас.
Вераніка. Дык я ж вярнуся! Вярнуся! Я ж ненадоўга да дзетак. Святы ж доўга не бываюць...
Лера. Чуеш, дзядуля? Яна вернецца.
Лесавік (думаючы пра сваё). Але ж і дзетак я разумею: які ж гэта Новы год без Ёлкі? Ім Ёлку падавай. Таму яны чакаюць цябе, Вераніка.
Вераніка. Дык чаму ж ты тады такі сумны, дзядуля Лесавік?
Лесавік. Маленькая ты яшчэ, Ёлачка, нічога не разумееш. (Знікае.)
Вераніка (услед). Лесавік! Дзядуля! Ты што, пакрыўдзіўся на мяне? (Леры.) Ён пакрыўдзіўся на мяне... Але за што?
Лера. He ведаю... (Сама сабе — так, каб не чула Вераніка.) А можа, і добра, што ён пакрыўдзіўся на яе, а? Так для мяне лепей. Трэба дбаць пра будучае і сваё месца ў тым будучым. (Лісліва.) Ну, што ты замоўкла?
Вераніка. Лесавік пакрыўдзіўся на мяне, відаць, толькі за тое, што я пакідаю яго... А ты, Лера, не крыўдуеш, што я пакідаю і цябе?
Лера. Я ж разумею, не думай: дзве Ёлкі адразу не патрэбны на навагоднім свяце... А можа, на наступны год і сапраўды мяне выберуць?
Вераніка. Выберуць. Абавязкова. Я ж таксама першы раз на свята сабралася. Заўсёды ў нас, Ёлачак, бывае некалі першы раз яно, свята.
Лера. I тады я таксама буду спяваць ад радасці. Але ж... але ж як доўга чакаць мне!.. Хаця... Хаця... Хаця, мусіць, так і лепш? Я падрасту тым часам, стану болып дарослай Ёлачкай... і больш разумнай...
Вераніка. I я тады таксама буду радавацца за цябе. Як сёння ты радуешся за мяне.
Лера. Толькі да таго часу яшчэ дажыць трэба. А твой час ужо настаў. Я нецярплівая. Чаму такая, і сама не ведаю. Мне хочацца ўсё і адразу...
Вераніка (спахапілася). Ой, што гэта я? Мне ж пара на свята адпраўляцца. Забавілася. Яшчэ, чаго добрага, спазнюся.
Лера. Цябе правесці, Ёлачка Вераніка?
Вераніка. Я буду табе вельмі ўдзячна, Ёлачка Лера.
Лера. Пабеглі!
Знікаюць, узяўшыся за рукі.
КАРЦІНА 3
Уваходзіць Лесавік з алоўкам і блакноцікам.
Лесавік (лічыць дрэвы і пазначае ў блакноце). Ёлачка Алёнка на месцы... Ёлачка Кацька на месцы... Ёлачка Юлька нікуды не падзелася, тут яна таксама... Такім чынам, усе мае Ёлачкі на месцы... Пачакайце, а Ёлачка Лера дзе? Няўжо, няўжо і яна на навагодня<е свята шаснула? Без майго дазволу? Ай-я-яй!..
3’ яўляецца Лера.
Лера. Тут я, тут, Лесавік.
Лесавік. А я ўжо хвалявацца, непакоіцца пачаў. Цішэй, няхай спяць Ёлачкі, a то разбудзім іх... Пайшлі, пайшлі адсюль.
Знікаюць. Ёлкі ажываюць.
Алёнка. А мы і не спім зусім!
Кацька. Хто ж у такі час, калі навагодняе свята надыходзіць, спіць?
Юлька. Мы таксама рыхтуемся да балю.
Алёнка. Няхай дзеці весяляцца ў тэатрах, школах, садках...