Жыла-была Ёлачка
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 112с.
Мінск 2013
Санкі. I больш нічога?
ГаўТаў. He хлушу. Хочаш вер, хочаш не. Адну костку бачу. Вялікую-развялікую-ю! Эх, мне б яе зараз! Я б табе даў панюхаць. Пачакай!
Санкі. Я слухаю цябе, Гаў-Гаў. Мне з табой добра, хоць я цябе і мала ведаю.
Гаў-Гаў. Сабакі таксама добрыя бываюць. Калі з імі па-добраму. За гарой, якую ты бачыш, дзеда не відаць нідзе?
Санкі. А дзеда не бачу. Шкада.
Гаў-Г аў. Бывае. Іншы раз бачыш тое, што не трэба.
Насустрач ім выкаціўся клубок.
Клубок? (Падняў клубок.) Адкуль ён тут, у лесе? I нітка... Згубіў хто яго ці як разумець?
Санкі. Круглы. Як шар.
Гаў-Гаў. А куды ж нітка цягнецца? (Цягне нітку на сябе і падцягвае Абыштоціну.) Гаў! Гаў!.. Ты хто?
Абыштоціна. Прыгажуня.
Гаў-Гаў і Санкі смяюцца.
Гаў-Г аў. А хто ж тады я, калі ты прыгажуня? Насмяшыла, х-ха-ха-а-а-а!
Абыштоціна. He ведаю... Па пашпарту я Абыштоціна, а вось баба Аксіння мяне называе прыгажуняй. Дык хто я на самай справе — і сама не ведаю. А што, не падабаюся? Мужыкі!
Санкі. Я ведаю, хто гэта. Гэта тое стварэнне, якое ўявіла баба Аксіння замест мяне, Санак. Абыштоціна. Так-так, яна не хлусіць. Такой пачварай баба і хоча бачыць мяне...
Абыштоціна (паляпала Санкі па шчацэ). А-а, прыгажунчык! Таксама мой знаёмы. Толькі Санкі сябруюць з дзедам, а я — з бабай. Вось і ўся розніца.
Гаў-Гаў. Куды шлях трымаеш? Гаў!
Абыштоціна. Асцярожней, не парві, шчанё, нітку. Мая нітка.
Гаў-Гаў. Гаў-гаў! Апошні раз гаўкаю. Адказвай. Адказвай! Гаў!
Абыштоціна (спалохалася). Ой! Ой!.. Здаюся. Толькі не кусайся, шчанё. Мне балець будзе. Гуляю. Сама па сабе.
Санкі. Яна хлусіць’
Гаў-Гаў. Сам бачу, не дурань. Гаў! Я цябе папярэджваў? Папярэджваў. А цяпер сцеражыся ў мяне! Разарву ў пух і пер’е! (Ловіць Абыштоціну, тая ўцякае.) Я з табой адзін спраўлюся! Хопіць мазгі пудрыць сабакам! He на таго напала! Санкам — стаяць’ Працую адзін на адзін! Каб чэсна і сумленна!
Абыштоціна. Чаго ты да мяне прывязаўся, гаўкала? He сорамна дзяцей крыўдзіць? Наша будучае?
Гаў-Гаў. Гэта ты дзіця? Наша будучае? Ты?
Абыштоціна. Я! Я!
Санкі. Насмяшыла! Х-ха-ха! Ой, не магу!
Гаў-Гаў (злавіў Абыштоціну). Папалася! А цяпер адказвай, куды з клубком кацілася?
Абыштоціна. Здаюся. Здаюся.
Гаў-Гаў адпусціў Абыштоціну. Побач з ёй з’ явіўся другі клубок. Яна падняла яго.
Цяпер мне ўсё роўна... вось яны, два клубкі... Які вядзе да дзеда, які не вядзе да яго — паспрабуй тут разбярыся.
Санкі (узрушана). Да дзеда? Да добрага саначніка дзеда Аўгея?
Абыштоціна. Ада якога ж яшчэ? Да яго, справа вядомая.
Санкі. Дзе ён? Дзе? I што з ім зрабіла злосная баба Аксіння? Ты ведаеш, Абыштоціна?
Гаў-Гаў. Адказвай, пакуль не пакусаў. Гаў!
Абыштоціна. Сакрэтаў вялікіх не ведаю. I ніхто не ведае. Бо няма дзеда. Няма. Дзе ён — вялікая тайна.
Гаў-Гаў. Што, яе і разгадаць нельга?
Санкі. Ага!
Абыштоціна. Добра ўжо, паддамся. Можа, так лепш будзе і дзеду, і мне, і вам. Вось вам два клубкі. Адзін вазьму я, адзін аддам вам. Я не ведаю які, але адзін, калі верыць бабе Аксінні, прывядзе да дзеда Аўгея. Толькі не выпускайце з рук нітку. Выпусціце — з’явіцца яшчэ адзін клубок, як вось толькі што з’явіўся ў мяне... і вы не будзеце ведаць, куды ісці, за якім клубком... Заблытаецеся.
Санкі. Добра. Няхай будзе так.
Гаў-Гаў. А калі хлусіш, калі абвядзеш мяне вакол лапы?
Абыштоціна. Век свабоды не бачыць. Тут каму пашанцуе. Пакацілі, пакацілі клубкі. He бойцеся. Вы мне нечым спадабаліся. 3 вамі я. 3 вамі. Навошта мне тая старая торба? За ёй толькі добра ў галалёд хадзіць... (Кінула клубок, той пакаціўся. Знікае.)
Санкі. А мы чаго стаім, Гаў-Гаў?
Гаў-Гаў (гучна, каб пачула Абыштоціна). Запомні: тут сустракаемся-я! Тут! Ці чуеш, Абыштоціна?
Голас Абыштоціны (абыякава). Чую, чую!..
Гаў-Гаў і Санкі здзіўлена пераглянуліся: абхітрыла? Але і самім цікава, што будзе далей.
I кінулі на зямлю клубок...
Зацямненне.
КАРЦІНА 5
У лесе. Дрывасек сядзіць на пні і палуднуе.
Дрывасек. Прыгожа наўкола. Зіма. Сняжок бялюткі, як вата. А яшчэ прыгажэй было б на зямлі, каб дзень быў хоць трошкі даўжэйшы. A то не паспееш воз дроў насячы, а ўжо і цёмна — хоць вока выкалі. I сонейка не свеціць — як вось і сёння. А каб яно свяціла, то сняжок іскрыўся б — прыгажосць! Ну што, пара за сякеру? Пара, a то, чаго не ўбачыш, і дзень скончыцца... (Паклаў у торбачку недаедак, узяў сякеру.)
З’яўляецца дзед Аўгей.
Аўгей. Бог у помач!
Дрывасек. Дзякуй, добры чалавек. Куды шлях трымаеш, калі не сакрэт?
Аўгей. Сакрэту няма. А шлях трымаю я туды, куды пабеглі мае Санкі. Бяда ў мяне...
Дрывасек (насцярожыўся). Бяда? I што ж такое здарылася?
Аўгей. Зрабіў я санкі, а бабе сваёй не дагадзіў... суперак яе волі пайшоў, яна і выкінула іх. А пакаціліся яны, сам бачыў, вось у гэты лес. Ды і сляды былі ў лесе, паміж дрэў, а тады пайшоў снег і прыцерушыў іх.
Дрывасек. He сустракаў, хоць і даўно я тут ужо дровы нарыхтоўваю.
Аўгей. Што ж, пайду далей... пакуль цёмна не стала ў лесе, трэба іх знайсці, a то яны, Санкі, зусім яшчэ дзіця... будуць баяцца цемры... А там яшчэ ваўкі галодныя пачнуць на іх катацца... мала таго, што да смерці напалохаюць Санкі, то і натомяць іх.
Дрывасек. He ведаю, чым дапамагчы табе, добры чалавек?
Аўгей. А чым ты, Дрывасек, дапаможаш?
Дрывасек. А калі раптам сустрэнуцца мне Санкі, што ім сказаць?
Аўгей. А тое і скажы: дзед Аўгей іх шукае.
Дрывасек. Будзе зроблена. Перадам. Ага. Але хай табе пашанцуе.
Аўгей. Дзякуй. (Ідзе далей.)
Дрывасек (замахнуўся на дрэва сякераіі, але перадумаў сячы, услед дзедуАўгею). А навошта... навошта табе тыя Санкі, дзед? Хутчэй новыя зрабіць можна, чым поўзаць па снезе, шукаць, га?
Аўгей (спыніўся, павярнуўся да Дрывасека). He саначнік ты, хлапец... а дрывасек. Гэта я і бачу. Сячы лес на дровы — адна справа, a
вось з таго лесу рабіць прыгожыя рэчы — зусім іншая. Пакуль, гляджу, ты мяне не разумееш.
Дрывасек (шчыра). He разумею, дзед. Хоць забі мяне, а не разумею.
Аўгей. Санкі для мяне — як дзіця. А дзіця сваё ў лесе чалавек не пакіне.
Дрывасек. Гледзячы які чалавек. Вунь у газетах пішуць... не паспеюць нарадзіць, а пакідаюць... то ў скрыні са смеццем... то на ганку...
Аўгей. Я ж кажу: чалавек. A то не людзі, не... To нелюдзі.
Дрывасек (рашуча кінуў вобзем сякеру). А пачакаюць гэтыя дровы! I я з табой. Пайшлі разам шукаць санкі.
Знікаюць.
Дзея другая
КАРЦІНА 6
У хаце. Баба Аксіння нервова ходзіць па пакоі, разпораз прыстаўляе да лба руку картузікам: углядаецца...
Аксіння. Ну і дзе ж яна шлындае, тая Абыштоціна? He было ў мяне веры да яе. He было-о. Так і ведала, што не знойдзе яна майго дзеда. Нюху не мае. (Раптам.) Пачакайце! Пачакайце, людцы! А яна не можа, выпадкова, Аўгея майго прыбраць да рук, га? Хоць і з выгляду абы-што, але ж маладзейшая, зубы ўсе мае, не тое, што я. Што ж я тады буду без дзеда свайго рабіць? Каму кашу варыць? На каго сварыцца? На каго, паўтараю для самой сябе,
сварыцца я буду? А лепш, чым з маім дзедам, і палаяцца няма з кім! Нешта трэба рабіць! Нешта трэба рабіць!.. Ой, божачкі! Вось трапіла ў сітуацыю дык трапіла! (Знікае.)
КАРЦІНА 7
Гаў-Гаў і Санкі налясной палянцы.
Гаў-Гаў. Клубок наш, Санкі, зусім пахудаў, а дзеда знайсці не можам.
Санкі. Ен, мабыць, нас шукае, а мы — яго?
Гаў-Гаў. Костачку б! Цукровую! Г...гаў!
Санкі. А мне дзеда пабачыць хочацца...
Гаў-Гаў. Добра табе, Санкі, есці не трэба.
Санкі. Яшчэ ніколі нічога не еў.
Гаў-Гаў. I не пачынай. He раю. Адзін раз паспрабуеш што-небудзь смачненькае пракаўтнуць — і пачнецца... тады і думай толькі пра ежу. He будзеш паспяваць новыя дзірачкі ў рамяні рабіць... (Заўважыў Абыштоціну, якая спіць непадалёку.) Гаў!
Санкі. Што здарылася, Гаў-Гаў?
Гаў-Гаў. А паглядзі, паглядзі!
Санкі (углядаюцца). Спіць... нехта?
Гаў-Гаў. He нехта, а тая, што памелася дапамагчы нам дзеда Аўгея шукаць. Гаў! Гаў!..
Падыходзяць да Абыштоціны.
Гаў!
Абыштоціна (пацягнулася). А, гэта вы, жанішкі. Добрай раніцы.
Гаў-Гаў. Якой табе раніцы? Яшчэ дзень не скончыўся. Спаць меней трэба, памочніца.
Абыштоціна. Стамілася — паратунку няма. I клубок недзе згубіла...
Санкі. Ну, вось!
Гаў-Гаў. Спі. Ты нам не трэба.
Абыштоціна (усхапілася). Як гэта не трэба? А каму трэба? Ого, як яшчэ трэба я!
Гаў-Гаў. Ды каму ты яшчэ трэба, Абыштоціна? Хто цябе дзе чакае?
Абыштоціна. Як? Чаму? Хто сказаў?
Санкі. Эх ты! Раз папрасілі памагчы — і тое паленавалася.
Абыштоціна. Болып не буду. He хлушу. Даруйце. Толькі не кідайце мяне адну ў лесе.
Гаў-Гаў. А навошта ты нам?
Санкі. Пайшлі далей, Гаў-Гаў. Ужо нітка кароткая... вось-вось і дзеда павінны сустрэць.
Гаў-Гаў. Калі ён сам да нас не спяшаецца?
Санкі. I ў мяне такое адчуванне, быццам дзед Аўгей да нас ідзе.
Абыштоціна. Цяпер і баба мяне не пусціць на парог, бо ні дзеда, ні клубка ў мяне. I вы гоніце. (Раптам патрабавальна.) Вярніце клубок! Вярніце!
Гаў-Гаў. He можам вярнуць табе клубок, шаноўная. He можам.
Санкі. У цябе быў свой. He мелася такой дамовы ў нас, што мы павінны вярнуць табе клубок, калі ты свой згубіш.
Гаў-Гаў. Ага. Гаў-гаў!
Абыштоціна. Твой. Мой. Каб не я, то ў вас яго б, клубка, зусім не было.
Гаў-Гаў. Добра, угаварыла. Возьмем яе, Санкі, з сабой. A то замерзне ноччу ў лесе.
Абыштоціна. I ваўкоў баюся. Вой-войвой! (Трымціць.) Што загадаеце, тое і зраблю. Загадвайце. Загадвайце, загадвайце!
Санкі (узрадавана). Ура-а! Ура-а-а! Дзед Аўгей знайшоўся! (Кінуўся насустрач дзеду.)
Абыштоціна. Ура-а-а!
Гаў-Гаў. А ты чаго крычыш, Абыштоціна?
Абыштоціна. За кампанію. Радуюся, а як жа! Я ж таксама гэтага дзеда шукала. Толькі не знайшла. А хто яго знайшоў? Вы хіба? Дык не ж — сам знайшоўся. Бачу, бачу: вунь ён, вунь!
Гаў-Гаў. Гаў! Спала, дрыхла, а цяпер прымазваешся, хітранькая?
Абыштоціна. I нічога я не прымазваюся, а маю заданне ад бабы Аксінні знайсці дзеда жывым і непашкоджаным і даставіць яго дамоў.
Гаў-Гаў. Гэта як мы табе дазволім. He дадзім дзеда ў крыўду.
Абыштоціна. Можна падумаць, што я некалі хацела яго пакрыўдзіць? Хто прыдумаў TaKyra дзікую лухту? Смешна нават. Хм!..
З’яўляюццаСанкі, дзед Аўгейі Дрывасек.
Яны ўзрушаныя, радасныя.
Санкі. Вось мой дзядуля! Гаў-Гаў, бачыш? Аўгей. Дзед. Так-так.
Гаў-Гаў. Бачу. (Глыбока ўздыхнуў.) Табе, Санкі, добра... і есці не трэба, а цяпер вось і дзед знайшоўся. А мне куды? Лепш мы б з табой яшчэ разам блукалі па лесе — вось было б здорава!