• Часопісы
  • Жыла-была Ёлачка

    Жыла-была Ёлачка

    Для малодшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 112с.
    Мінск 2013
    23.69 МБ
    Ой, грыбы-грыбы-грыбочкі, He хавайцеся ў цянёчку, А на сонейка вылазьце.
    Карагод вясёлы ладзьце, Як і ўчора, пагуляйце Сёння ў хованкі са мной.
    Ты зірні сюды, бабуля, Ты зірні сюды, дзядуля: Бы з нагамі, Бы з рукамі,
    Рыжыкі з баравікамі Лезуць самі ў кошык мой! Ой!
    Маша (нарэшце ўспомніла пра сябровак, гукае). Насця! Вераніка-а!.. А-у!.. А дзе ж яны, мае сяброўкі? Няўжо гэта я так далёка зайшла і... і... заблудзілася? А-у!.. Насця! Вераніка-а!.. Вы дзе?.. Дзяўчынкі-і!.. Сяброўкі-і!.. Ой, мне страшна зрабілася!.. I дарогі я адна не знайду з лесу да сваёй хаты. Што ж рабіць? Як мне быць? А раптам воўк? Альбо сам мядзведзь? Страшна як!.. Боязна!.. Хто за мяне заступіцца? Няма ні дзядулі, няма ні бабулі... Жах! I чаму ж гэта я іх не паслухалася?
    Крык птушак. Сапраўды жах!..
    I птушкам гэтым не сядзіцца і не спіцца!.. Цішэй, птушкі!.. (Машато знікне, то з’явіцца.) Там далей — суцэльная глуш, усюды цёмна, як ноччу. (Заўважае домік.) Ой, а чыя ж гэта хатка?! Ды такая маленькая, акуратненькая, прыгожая! (Пастукала ў дзверы.) Ніхто не адказвае. Можа, гаспадар гэтай хаткі таксама недзе ў лесе ходзіць? Можа, і ён заблудзіўся? А што, калі я вазьму ды сама зайду і ў гэтай хатцы гаспадара пачакаю? Там не так, відаць, страшна будзе? Толькі ці можна ж заходзіць без дазволу? Хатка ж — чужая. Але ж і замка на дзвярах няма
    і ніхто не адказвае на стук. Відаць, можна зайсці, я ж нічога там дрэннага рабіць не стану... проста схаваюся ад страху. Няхай будзе страх ва ўсім вінаваты!.. (Штурханула дзверы — дзверы і расчыніліся, і зусім маленькая хатка стала вялікай: заходзь — жыві. Майш так і зрабіла.) Ёсць хто ў гэтай хаце? Ёсць тут хто? Ціха. (Села на лаву. Раптам пачула, як шкрабае Мышка.) Мышка шкрабае? Ці што гэта?.. Здаецца, яна... Мышкі я не баюся. (Мышка перастае шкрабаць.) Хто ж, цікава, тут жыве? Чаму нікога не відаць і не чуваць? (Спахапілася.) Ой, а чаму ж гэта я сяджу? Прыйдзе раптам гаспадар, а ежа не прыгатаваная? (Знайшла крупы.) Крупы ёсць — будзе каша. Каструлька таксама вось... Вада... Цукар... Соль... I пані печ... А больш нічога і не трэба!.. (Варыць кашу.) А я кашку ў сваёй бабулі навучылася гатаваць. Вучыся, кажа, унучка, у жыцці ўсё спатрэбіцца... Ззаду кінеш, а наперадзе возьмеш... Пакуль каша гатуецца, я прыбяру ў пакоі... Чамусьці мне здаецца, што тут жыве нехта крышачку непрыстасаваны да хатніх клопатаў... (Прыбірае, мяце падлогу.) Хто б мог тут жыць? Ой! А як там ужо наша кашка-малашка? Зусім забылася пра яе. (Падбегла да каструлькі, спытвае.) А яна ўжо, кашка, і гатовая!
    Прыбягае Мышка.
    Мышка. Прывітанне, Маша!
    Маша. Ой, Мышка?!
    Мышка. Мышка, Мышка. Я — мясцовая Мышка. Я тут жыву. Пад падлогай.
    Маша. Там жа цёмна, мабыць?
    Мышка. Затое ніхто мяне там не бачыць. Што хачу, тое і раблю.
    Маша. I шкоду... таксама робіш?
    Мышка. He, каму тут шкоду можна зрабіць? Няма каму. Так, трохі... Пашкрабаю іншы раз... проста так, каб нагадаць пра сябе... Іншыя па тэліку выступаюць, у кіно здымаюцца... а мне, беднай Мышцы, няма як і засвяціцца...
    Маша. А з кім ты жывеш побач, Мышка?
    Мышка. Спярша накармі кашкай, а потым я табе скажу, з кім жыву.
    Маша. Калі ласка! (Падала талерку з кашай Мышцы.)
    Мышка (есць). Смачная кашка якая! Ніколі такой не ела! Хто ж цябе навучыў такую смачную кашку гатаваць?
    Mania (сумна). Бабуля... Як яны там, бабуля з дзядулем?
    Мышка. Добрая ў цябе бабуля, маё прывітанне ёй. Ух, да чаго смачная кашка! Вось абрадуецца Мядзведзь!
    Маша (ажно ўпусціла лыжку). Мядз... мядз... ведзь?!
    Мышка. Мядзведзь, Мядзведзь. Міхал Патапавіч. Ага. Ён. Так-так, гэта ягоная хатка. He здзіўляйся. Летні домік. Каб ад дажджу хавацца... На зіму ён у бярлогу забіраецца, а калі снегу няма і ў борцях шмат мёду, яго туды не загоніш.
    Маша. А я ж без дазволу зайшла... Што ж будзе мне? А, Мышка?
    Мышка. Хе! Я тут без дазволу ўжо чатыры гады жыву. Вунь новую дзірачку ў падлозе прагрызла... Запасны ход... На ўсялякі выпадак... Каб зручней уцякаць было ад Патапавіча...
    Маша. А што, ён такі злы?
    Мышка. Горш не прыдумаеш! Ух і злюка! За кожную дробязь гатовы забіць мяне, растаптаць!.. А цяпер вось ты з’явілася, то, можа, хоць ад мяне адчэпіцца, на табе будзе ўсю злосць спаганяць. Сама хутка даведаешся... А лапы ў яго ого якія!.. А зубы!.. А пашча!.. Самы сапраўдны людаед!..
    Маша. Ой! Дык што ж ты параіш мне рабіць, Мышка?
    Мышка. Аштоятабепараюрабіць, Маша?.. Адно толькі я табе скажу: Мядзведзь цябе з хаткі не выпусціць.
    Маша. Як гэта?
    Мышка. Вельмі проста. Ніколі.
    Маша. Мяне ж дзядуля з бабуляй чакаюць.
    Мышка. А яго гэта мала хвалюе. Старых сваіх трэба было слухацца. А так трапіла ты ў сіло да Мядзведзя, і нікому невядома, акрамя яго самога, чым усё гэта кончыцца.
    Маша. Няўжо ён і сапраўды такі нядобры, такі страшны, Мядзведзь?
    М ы ш к а. Жах! Адзін дзень бывае так сабе... крыху нават і добры, другі — не, зусім паскуд-
    нік. Вось і не зразумею, ад чаго ў яго так часта настрой мяняецца.
    Маша. А сёння? Сёння які ён?
    Мышка. He бачыла яшчэ... праспала. Але які не настрой, а ў жмуркі цябе прымусіць гуляць. Абавязкова. Гэта яго любімы занятак.
    Маша. У жмуркі гуляць я ўмею! (Радуецца.)
    М ы ш к а. Пачакай радавацца! Ён табе такую ўмову паставіць: калі зловіць, то на ўсё жыццё і застанешся ў яго жыць.
    Маша. Што, і без бабулі з дзядулем? Так?
    Мышка, Канешне! Хто іх сюды пусціць, у мядзведзеў лес?
    М а ш a. А калі я яго абхітру і не траплю яму ў лапы? Што тады?
    Мышка. Бяда ў тым, што толькі ён, Мядзведзь, ловіць. Адзін. Сам.
    Маша. Так не справядліва!
    Мышка. Справядліва ці не, а ў Мядзведзя праўда адна.
    Маша (румзае). Хачу дамоў... Да бабулі... Да дзядулі...
    Мышка. Хацець не шкодна. Але спярша я табе скажу наступнае, Маша. Слухай мяне ўважліва.
    Маша. Ага, я цябе слухаю, Мышка.
    Мышка. Калі Мядзведзь пачне гуляць з табой у жмуркі, то ён дасць табе ў рукі званочак. Я выручу цябе... Толькі ты за гэта кожны дзень павінна даваць мне жменьку зярнятак. Згодна ці не? Прымаеш умову?
    М а ш а. Згодна... Прымаю... А што мне яшчэ застаецца рабіць?
    Мышка. Тады мы з табой абхітрым касалапага!
    Маша. А як?
    Мышка. «Як», «як»! Ты як маленькая ўсё роўна, Маша. Слухай мяне ўважліва. (Азіраецца па баках.) Нас тут ніхто не падслухае?
    Маша. Мы адны тут...
    Мышка. Гэта і добра. Ага, значыць, дзейнічаем так... Ты прывяжаш званочак за мой хвосцік. Зразумела?
    Маша. Так, так, зразумела.
    Мышка. А мяне ён хай паспрабуе злавіць! Ён будзе думаць, што за табой ганяецца, а на самой справе — за мной. А я пад лаву — скок, пад ложак — скок, у шчылінку якую-недзь ускочу — прывітанне, Мядзведзь!
    Маша. Малайчына ты, Мышка! Ты смелая і здагадлівая...
    Мышка. А ты як думала! He глядзі, што маленькая і шэранькая. Здаецца, і Мядзведзь ідзе. Яго, яго крокі. Чуеш, усё, што трапляе яму на шляху, ён трушчыць? Лапішчы — во!.. Чуеш?
    Трашчыць пад лапамі Мядзведзя ламачча.
    Маша. Чую...
    Мышка. Помні пра нашу дамову... пра зярняткі... А я пабегла хавацца. I будзем рабіць усё, як дамовіліся. У самую патрэбную хвіліну я акажуся побач з табой.
    	—	
    Маша. Ой, у мяне ўжо ўсё цела трымціць. Я баюся. Вельмі...
    Мышка. Набярыся мужнасці, і ўсё будзе добра. Мышка цябе ў бядзе не пакіне. Я хоць сама Мядзведзя баюся, але за цябе заступлюся. Ды і нас жа двое, помні пра гэта!.. Толькі не забывай і пра дамову, пра зярняткі. Угу?
    Маша. Ды помню, помню!..
    Мышка. Глядзі ж!.. (Знікае.)
    Маша. He, не!.. Я дакладна прападу ад страху!.. Я вельмі баюся Мядзведзя!.. Вельмі!.. Ой, а дзе каша? (Паставіла на стол каструльку з кашай. Ледзь не хлімкае.) Прыемнага апетыту, касалапы!.. А цяпер куды б мне тут схавацца ад яго? Дзе тут які закуток? (Шукае, куды б схавацца. Мітусіцца. Нарэшце схавалася.)
    Уваходзіць Мядзведзь.
    Мядзведзь. О, што я бачу?! He інакш каша?! Каша! Глядзі ты! Што за дзівосы! (Есць.) А смачная якая каша! Я даўно не еў такой кашы! Люба-дорага! I хто ж, цікава мне, яе прыгатаваў? Пакажыся, повар!.. Прымі ад мяне падзяку!.. I паклон!.. (Нахіліўся.)
    М а ш а нясмела выходзіць са схованкі.
    Маша. Я... я... я...
    Мядзведзь. Дзякуй за кашу, дзяўчынка.
    Маша. Няма за што...
    Мядзведзь. Ого няма! Я такой смачнай кашы ніколі не еў. Як цябе клікаць-велічаць, прыгажуня?
    Маша. Маша я.
    Мядзведзь. А, Маша! Як гэта я цябе адразу не пазнаў? Сапраўды — Маша.
    Маша. Ага...
    Мядзведзь. Будзеш жыць у мяне, Маша. Цяпер я цябе не адпушчу. Будзеш печ паліць, будзеш кашку варыць...
    Маша. Адпусці мяне дамоў, Міхал Патапавіч.
    Мядзведзь. Навошта гэта? Хіба ў мяне табе кепска?
    Маша. Я ў дзядулі круп вазьму... Тады багата кашы атрымаецца. Поўная каструлька. Калі і яшчэ не болей.
    Мядзведзь. Хітрая, аднак! Так не будзе. I запомні, Маша: калі толькі ўцячэш ад мяне, я цябе абавязкова знайду і... з’ем. Каб гэта я, Мядзведзь, ды не злавіў цябе? Дзе гэта бачна? Будзе заўсёды толькі па мне. Ну, а цяпер мый посуд, прыбіраннем займіся... А я па лесе пагуляю, можа дзе на мёд патраплю... Пасаладзіць у роце хочацца. Які Мядзведзь салодкага не любіць! Адвярніся, я штаны пераадзену. Гэтыя ў мяне выхадныя. У горад ці ў госці да каго схадзіць... А па дрэвах лазіць і гэтыя самы раз будуць... 3 дзіркамі...
    М а ш a (радасна ). А я штаны залапіць магу, Міхал Патапавіч!
    Мядзведзь. Няма ў мяне ні іголкі, ні нітак...
    Маша. У бабулі ёсць!
    Мядзведзь (доўга глядзіць на Машу). Хм! А мёду ў тваёй бабулі, выпадкова, няма? (Пераапрануў штаны.)
    Маша. I мёд ёсць!
    Мядзведзь. Глядзі ты!.. Толькі мне здаецца, ты ўсё ж, Маша, хочаш ад мяне ўцячы. He атрымаецца. Ты мне падабаешся... У маім доміку нават святлей стала, калі ты з’явілася... Адразу відаць, што ты добрая гаспадынька... А такімі, як ты, не раскідваюцца... Я хутка вярнуся... (Накіраваўся да дзвярэй, аднак спыніўся, павярнуўся да Машы.) Штаны мне і так добрыя будуць... А пра бабулін мёд мы з табой яшчэ пагамонім, Маша. (Знікае.)
    Маша (услед). Добра... Пагамонім...
    М а ш а мые посуд, падмятае падлогу.
    Села на лаву, спявае.
    Мне бабуля, як і знала, Выпраўляючы, сказала: «Заблудзіўшыся, не плач, He бяжы праз лес наўскач. А прысядзь, агледзься трошкі — I дарогу знойдуць ножкі, I да хаты прывядуць, Заблукацца не дадуць...»
    Мне казаў дзядуля строга, Што ваўкоў у лесе многа, Што ў грымучай глыбіні Страх наводзяць нават пні.