Жыла-была Ёлачка
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 112с.
Мінск 2013
таксама... Ёлачка Юлька? Нікуды не падзелася і яна... Усе мае Ёлачкі на месцы... Яны дысцыплінаваныя ў мяне. (Спахапіўся.) Пачакай, а Ёлачка Лера дзе? Няўжо, няўжо і яна ўсё ж пабегла на навагодняе свята? Без майго дазволу? (Шукае.) Лера! Лера! He відаць і не чуваць. Увесь свой участак абышоў, а яе няма. Няўжо аслухалася? Ай-я-яй! А што гаварыла? «Падрасту, куды мне спяшацца, на наступны год і я буду каралевай на навагоднім балі...» He вытрымала... Паспяшалася... А можа, я, стары буркун, памыляюся? Хацелася б. Вельмі хацелася б, каб так яно і было. (Знікае.)
КАРЦІНА 8
З’яўляецца Ёлачка Лера.
Л е р a. He, я не буду прымаць удзел у нашым лясным свяце. Падумаеш! Для каго тут старацца? Для мядзведзя ды ваўка? He, гэта не па мне. Вось каб да дзетак і мне на свята трапіць неяк! А як? Год чакаць? He змагу, не змагу! Гэта ж цэлая вечнасць! Я ж згару ад зайздрасці да Ёлкі Веранікі! Так мне хочацца быць на яе месцы! Але ж я не дурненькая, разумею, што нічога ў мяне не атрымаецца... Тады... тады... нешта трэба прыдумаць, каб і ёй, Ёлцы Вераніке, нашкодзіць. Прыдумала! Я прыдумала! Тут недзе паблізу блукаюць цацкі Шарык і Гірлянда, якія спяшаюцца на Ёлку... Чула, чула, як клікалі
яны на дапамогу. (Смяецца.) Так я ім і дапамагу!.. Так я іх і выручу!.. Чакайце!.. (Знікае.)
Уваходзіць Лесавік.
Лесавік. I куды ж яна магла падзецца, Ёлачка Лера, тая яшчэ халера? Ніхто не падкажа мне, куды яна пабегла, што задумала? Няўжо? Так і сказала: «Пастараюся ўсё зрабіць, каб Ёлачка Вераніка засталася без цацак»? Бачыце, якая яна хітрая і шкодная? Кажа адно, a робіць іншае. Самі ж бачылі, як падхапіла яна Ёлачку Вераніку пад руку і памелася правесці яе на свята? To пачакай у мяне, нягодная! Знайду — адлупцую!.. (Знікае.)
КАРЦІНА 9
Чуваць галасы: «Мы вітаем цябе, Ёлачка!», «Заходзь, заходзь да нас у госці!», «Мы табе заўсёды рады!», «Ты наша самая лепшая казка!».
Воплескі.
Вераніка (сумна). Так прыветна мяне дзеткі сустрэлі, я ажно разгубілася. Ды гэта ўсё добра... Але ж... але ж я зусім голая. Бачыце? Ніводнай цацкі пакуль на мне няма. Павінны б Шарык і Гірлянда ўжо быць, абяцалі ж, збіраліся, але нешта позняцца. Што ж мне рабіць? He ведаю пакуль. Застаецца адно — чакаць...
Раптам у лесе ўзняўся шалёны вецер, ён гудзе і шпурляе перад сабой снежную крупку, а вершаліны дрэў ажно прыгінае да зямлі.
Шарык і Гірлянда, трымаючыся за рукі, не скараюцца перад сіверам — ідуць, наколькі могуць, наперад.
Шарык. Трымайся мацней за мяне, Гірлянда! Мацней трымайся! Табе трэба асабліва берагчыся — без тваіх лямпачак Ёлка будзе не Ёлка! Чуеш мяне, Гірлянда?
Гірлянда. Я трымаюся моцна. He хвалюйся. Ці мне прывыкаць? А ты ж глядзі толькі компас не згубі.
Шарык. Компас? Ага, компас! Добра, што напомніла. Пачакай, а яго ў мяне... няма... А дзе ж ён, сапраўды? (Шукае ўсюды, дзе можа ён быць.)
У лесе ўсталявалася нарэшце добрае надвор’е.
Гірлянда. Які ж ты ўсё ж, Шарык, ненадзейны.
Шарык. Прабач, Гірлянда. Няйначай згубіў. Нідзе яго няма.
Гірлянда. Што ж цяпер рабіць будзем?
Шарык. Я нават не ведаю.
Гірлянда. На Ёлку зусім можам не трапіць... А перад Лесавіком куды вочы падзенем? Я ж абяцала яму вярнуць компас.
Шарык (нервова). Ды чуў, чуў я!
Гірлянда. Бяда адна не ходзіць...
Шарык. Паспрабуем самі выбіцца на галоўную дарогу.
Гірлянда. Іншага выйсця ў нас няма. Пайшлі.
Шарык. Пайшлі.
Знікаюць.
З’яўляецца Ёлачка Лера.
Лера. Вось ён, компас! Яны згубілі, а я знайшла. Так пашанцавала мне! Так пашанцавала! I сама не чакала нават!.. Цяпер хай знойдуць яны Ёлачку Вераніку! Уяўляю, уяўляю, як плача яна! Якая ж гэта ёлка без навагодніх цацак? Адна назва. Я б, канешне, магла дагнаць Шарыка і Гірлянду і вярнуць ім компас, толькі я не буду гэтага рабіць. Навошта? Сапсую ўсім свята. Усім. Будуць ведаць, як крыўдзіць мяне, самую прыгожую Ёлку ў нашым лесе!
З’яўляецца Пянёк.
Пянёк. Нядобра так рабіць, Лера.
Лера. Ой, гэта ты, Пянёк? Адкуль і куды? Пянёк (храбра). Дагані і вярні компас!
Лера. Што ўпала, тое прапала. Ці не так?
Пянёк. А я сказаў: вярні!
Лера. Грозны, бачу?
Пянёк. Яны, цацкі, спяшаюцца на маю Ёлку.
Лера. Была твая. Цяпер, калі яна ў горад трапіла, то чакай, так і вернецца. Багата хто вярнуўся з таго гораду. Ой багата!..
Пянёк. А мая вернецца. Компас! Ну, каму сказаў!
Лера. He аддам, не аддам, не аддам!
Пянёк (сілком адняў компас). Буду я тут з табой важдацца.
Лера. А я нешта таксама ведаю. He думай, што ты анёл.
Пянёк. Хочаш сказаць, што я паказаў Шарыку і Гірляндзе не тую дарогу на Ёлку? Гэта хочаш сказаць?
Л ера. А што, мала? За такое цябе — я упэўнена і глыбока пераканана — яны па галоўцы не пагладзяць.
Пянёк. А мне, можа, яны і даруюць...
Лера. Такое не даруецца. Не-а.
Пянёк. Вераніка — гэта мая Ёлка, і я хачу яе чым хутчэй вярнуць у лес. Што, забароніш?
Лера. He ведаю, не ведаю, але Ёлка — гэта Ёлка, а ты — Пянёк. Усяго наўсяго. (Дражніцца.) Пянёк, Пянёк, Пянёк!.. Розніцу адчуваеш?
Пянёк. Пайшла прэч, пракуда!
Лера. А вось і не пайду.
Пянёк. Пойдзеш. (Кліча.) Шарык! Гірлянда!
Голас Шарыка. Мы тут!
Голас Гірлянды. Мы тут!
Голас Шарыка. А ты дзе, Пянёк?
Пянёк. Я блізка! Я побач! Я знайшоў ваш компас!
Лера. Ну пачакай, Пянёк! Ты мяне яшчэ ўспомніш! Ух, злыдзень!.. (Памахала перад носам Пянька і ўцякла.)
Падыходзяць Шарык і Гірлянда. Пянёк вяртае Шарыку компас, але ў таго яго адразу ж забірае Гір л янда.
Гірлянда. Дай сюды! Так надзейней будзе.
Шарык. Бяры, трымай, я не супраць. А ты выручыў нас, Пянёк.
Гірлянда. Вось дзякуй табе. Цяпер мы не спознімся на ёлку.
Шарык. Чаму ты такі сумны, Пянёк?
Гірлянда. Ты ж добрую справу зрабіў, павінен радавацца.
Шарык. Пабеглі з намі на свята?
Пянёк. 3 вамі? На свята?
Шарык. Ага. 3 намі.
Гірлянда. Ну, чаму ты яшчэ раздумваеш? Навагодняе ж свята бывае ўсяго адзін раз У год!..
Пянёк. Я ведаю. Толькі не пытайцеся болып, чаму я такі сумны. Я сам скажу. Я паказаў вам не тую дарогу... Прабачце. Даруйце. Калі можаце...
Шарык (не адразу). Вушы б табе надраць за такія праробкі, аднак не хочацца псаваць святочны настрой.
Гірлянда. I мне таксама.
Шарык. Добра тое, што добра канчаецца.
Пянёк. А за тое, што на свята запрасілі, дзякуй. Толькі ж дзе вы бачылі, каб калі-не-
будзь на свяце быў Пянёк? Ёлкі — так, правільна, а мы, пянькі, застаемся заўсёды ў лесе. I я не выключэнне. Шчаслівай вам дарогі, цацкі!..
Заслона.
Дзея другая
КАРЦІНА 11
Першы акцёр. Здаецца, ўсё стала на свае месцы, мы ва ўсім разабраліся.
Другі акцёр. Як гэта — ва ўсім разабраліся? А Ёлачка Вераніка? А Пянёк?
Першы акцёр. Хаця так, так, сапраўды, пачакаем, паглядзім, як наша галоўная гераіня пажывае, што з ёй і як. А што Пянёк?
Другі акцёр. Як што? Ён жа намерыўся бегчы ўслед за Ёлачкай Веранікай, каб вярнуць яе ў лес, баяўся, што яна не пражыве доўгабез яго сокаў, якія той сам чэрпае сваімі карэньчыкамі з зямлі і поіць яе? Ці я, можа, не так зразумеў яго?
Першы акцёр. 3 гэтым нашым героем і мне не ўсё зразумела. Паглядзім, як павядзе ён сябе далей. Пянёк, Пянёк, а відаць, ён надта хітры? He думаеш так?
Другі акцёр. I мне так здаецца: нешта хітруе ён. Ад яго можна чакаць самых розных сюрпрызаў.
Першы акцёр. Іне толькі, відаць, ад яго.
Другі акцёр. У самы бліжэйшы час!
✓ 29^
Краявіды горада. Шарык і Гірлянда радуюцца: нарэшце дабраліся яны да месца, дзе будзе праводзіцца святочны баль.
Шарык. Як прыгожа наўкола!
Гірлянда. Паспелі! Ура!
Шарык. Ура-а!..
Гірлянда. А вунь і Ёлачка Вераніка нас сустракае! Вунь яна, вунь!..
Вераніка (з’явіўшыся). Вы малайцы! А я так хвалявалася!
Шарык. 3 прыгодамі, але дабраліся.
Гірлянда. 3 прыгодамі-карагодамі.
Шарык. He маглі не дабрацца.
Вераніка. Праходзьце. Чаго не ўбачыш, і дзеці пачнуць збірацца на баль. Добрыя тут хлопчыкі і дзяўчынкі жывуць. Іх таты, мамы, бабулі і дзядулі таксама людзі цудоўныя. Пакуль вы недзе блукалі, я з імі ўсімі пазнаёмілася. Бачыце, вось гэтыя цацкі, што на мне, дзеці самі зрабілі. Што стала прыемным сюрпрызам для мяне. Прыгожыя, праўда?
Гірлянда. Вельмі.
Шарык. Надта,
Вераніка. 3 табой, Шарык, і з табой, Гірлянда, я стану яшчэ прыгажэйшай! Дзеці будуць вельмі рады нам! (Знікаюць.)
Ё л а ч к а Лера «пастаралася» так, што бедны маленькі Пянёк ніяк не зможа пералезці цераз увесь той лясны друз, з якога яна склала ледзьве не кітайскую сцяну.
Лера (радуецца). Цяпер я пагляджу, Пянёк, як ты трапіш да сваёй Ёлкі. Паспрабуй пералезці цераз увесь гэты паркан. He атрымаецца. Будзеш ведаць, як перашкаджаць мне, лясной прыгажуні, дабівацца сваёй мэты ў жыцці. А мэта ў мяне адна — быць на свяце першай прыгажуняй, пацяшаць дзяцей, іх мамак, татак... I не на будучы год, а чым хутчэй. Ну, гэта я нешта разгаварылася... не ў той бок крышку павярнула сваю гамонку, схібіла трошкі... Але не перашкаджай тады мне зрабіць прыкрае нешта той Ёлцы, якая мне перабегла дарогу. He перашкаджай. Зразумеў, Пянёк? Зразумееш, ды позна будзе. Позна будзе... (Да гледачоў.) Я зараз схаваюся, пасмяюся, ад душы пацешуся, як ён, Пянёк, будзе тут піруэты рабіць. (Схавалася.)
Уваходзіць Пянёк.
Пянёк. Што гэта такое? Адкуль? He было ж раней тут такой непраходнай і непралазнай сцяны. Хто б мог усё гэта зрабіць? I навошта?
Дзеці падказваюць.
Пянёк. Ёлачка Лера? Так, так, зразумела. Як кажа дзядуля Лесавік, Лера-халера. Трапна ён яе назваў, вельмі!..
JIepa (паказалася). Назаві хоць гаршчком, толькі ў печ не саджай! (Схавалася.)
Пянёк (агледзеўся). Хтосьці нешта сказаў ці мне пачулася? Добра, паспрабую пералезці... (Спрабуе пералезці праз друз, але ў яго нічога не атрымліваецца. У адчаі лупцуе друз нагамі, злуецца.)
Лера (паказалася, гучна смяецца). А што, атрымаў мой навагодні падарунак? Атрымаў? А ты як хацеў? Каб я ды даравала табе? He выйдзе!.. He бываць такому!..
Пянёк. Ты самая кепская Ёлачка, якая, мусіць, толькі і ёсць на зямлі. I як яна, зямля, цябе такую трымае?
Лера. А так і трымае! Я ж не Пянёк, a Ёлачка!
Пянёк. Але я ўсё роўна выратую сваю Ёлачку Вераніку, вось пабачыш. Мне дзядуля Лесавік дапаможа, а не ты... (Румзае.)
Лера. Паплач, паплач: лягчэй стане.
Пянёк. Пайшла прэч, паскудніца! (Кінуў камяком снегу ў Леру.)
Лера (увярнулася). Дзе ты толькі такім словам навучыўся, цікава мне?