Жыла-была Ёлачка
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 112с.
Мінск 2013
Аўгей. Што-небудзь абавязкова можна прыдумаць, каб усім было добра.
Абыштоціна. I мне?
Аўгей. I табе. Усім.
Абыштоціна. Цябе, дарэчы, баба шукае. (Загадкава.) Таму аднаму з нас усё ж добра не будзе...
Гаў-Гаў (Абыштоціне ). Ты на што гэта намякаеш? Гаў!
Абыштоціна. Чаго ты да мяне прычапіўся? Хоць што з цябе возьмеш? Сабака — ён і ёсць сабака.
Санкі (заступаецца). Ён вельмі добры сабака.
Гаў-Гаў. Я добры сабака. Гаў! I галодны... Мне б костачку.
Аўгей. Знойдзем, знойдзем табе і костачку, Гаў-Гаў.
Г аў-Г аў. Вось дзякуй табе, дзед, на добрым слове. Гаў! А чаму гэты чалавек з сякерай маўчыць і маўчыць?
Дрывасек. А з кім у лесе мне размаўляць асабліва было? Усё адзін ды адзін. Хіба толькі вось з ёй, з сякерай, і размаўляем. Ды яшчэ з дрэвамі. Так і жыву: усё моўчкі ды моўчкі. He адукаваўся гаварыць.
Аўгей. Сябры мае! Як добра, што ўсё так добра скончылася...
Абыштоціна. Хіба? Няўжо? А што ж мне бабе Аксінні сказаць? Хто параіць? Выпадкова, дзед, не ты?
Аўгей. He ведаю, што ў цябе з маёй старой за агульныя справы, але дам адну карысную параду...
Абыштоціна. Давай. Слухаю.
Гаў-Гаў. Можа, і мне тое цікава будзе? Гаў!
Аўгей. Кожны з нас мае галаву на плячах. Нават мае Санкі. I кожны павінен думаць сам... сваёй галавой, што яму рабіць, як жыць.
Абыштоціна. I ніколі нікога не слухаць?
Дрывасек. Разумных людзей заўсёды трэба слухаць...
Абыштоціна. Адкуль жа мне ведаць, хто з вас разумны, хто — дурань?
Аўгей. Таму трэба ўсіх слухаць, а жыць сваім розумам.
Абыштоціна. Во як!
Гаў-Гаў. Гаў! А ты як думала?
Санкі. Ну, і што рабіць будзем, дзядуля?
Аўгей. А што-небудзь прыдумем.
Абыштоціна. Сумна-а! Адзінока! Усе вы зараз разбрыдзяцеся хто куды, а хто дзе мяне, акрамя бабы Аксінні, чакае?
Гаў-Гаў. У той бабы, адчуваю, ты сваё атрымаеш. Рыхтуйся. Гаў!
Абыштоціна. А сам куды папрэшся, бяздомны, аблезлы? Хто б гаўкаў!
Аўгей. Ну-ну, не сварыцеся. I нікуды мы пакуль не пойдзем. Будзем разам у лесе жыць.
Абыштоціна. Ура-а!
Аўгей. He трэба радавацца. А будзем жыць таму, што павінны дапамагчы адзін аднаму. Санкі!
Санкі. Я, дзядуля.
Аўгей. Гаў-Гаў!
Гаў-Гаў. Слухаюся, дзед Аўгей!
Аўгей. Вам баявоезаданне, сябрымае: Дрывасека будзем у першую чаргу выручаць, бо пакуль ён мне дапамагаў шукаць Санкі, у лесе зрабілася цёмна і ён не паспеў нарыхтаваць дроў.
Абыштоціна. Я толькі сучкі магу ламаць...
Гаў-Гаў. Памаўчы ты, Абыштоціна.
Дрывасек. Сучкамі маю хату не нагрэеш.
Аўгей. А ноччу хто дровы нарыхтоўвае? Хіба што злодзеі?
Дрывасек. Мы — не, мы не такія. У мяне нарад ёсць. Чын па чыну. (Паказаў паперку.) Законная паперка!
Аўгей. Таму намтрэбавярнуць дзеньназад.
Гаў-Гаў. Дзень вярнуць? Назад? А хіба такое магчыма?
Абыштоціна. Першы раз чую...
Аўгей. Паедуць зараз Гаў-Гаў і Санкі і прывязуць нам дзень.
Абыштоціна. Адкуль? Адкуль яны прывязуць яго, калі ўсюды так цёмна, так страшна?
Аўгей. Ну, Санкі і ГаўТаў, у добры шлях! (Нешта шэпча ім на вуха.) Чакаем вас. Спадзяёмся, што не падведзяце.
Санкі. He падвядзём!
Гаў-Гаў. Будзьце ўпэўнены! Г...гаў!
Знікаюць.
Абыштоціна (бяжыць услед). А-я-я-я?! (Знікае.)
Аўгей. Няхай бяжыць. Што б ні рабіў чалавек, але гэта лепш, калі зусім нічога не робіш. Пачакаем?
Дрывасек. Пачакаем. А я, пакуль тое ды іншае, сякеру навастру. (Дастаў брусок, сеў на пянёк, вострыць.) Быццам бы і дроў сёння не насек, а затупілася сякера: старая таму што. Новую трэба купляць у краме. Новую.
Аўгей. He буду і я без справы сядзець — пабягу глыбей у лясок, там я, калі светла было, падабраў колькі штук бярозак роўненькіх ды лёгенькіх. Як толькі скончацца ўсе гэтыя прыгоды — выстругаю яшчэ адны санкі, тым санкам маім брат трэба, удвух весялей ім будзе.
Дрывасек. Утрох, утрох ім весялей будзе. Ці я памыліўся?
Аўгей. He. Ты, Дрывасек, не памыліўся: хопіць месца на маім падворку і сабаку ГаўГаў.
Дрывасек.Іяб яго ўзяў, але ж, бачу, дужа пасябраваў Гаў-Гаў з тваімі Санкамі.
Аўгей. I я гэта заўважыў.
Дрывасек. А куды ж падзенецца тая Абыштоціна, якую твая баба прыдумала?
Аўгей. А вось гэта мы і папытаем у яе, у старой. (Знікае.)
Дрывасек. Папытай, папытай, дзед Аўгей. (Вострыць сякеру і спявае песню.)
З’яўляецца Ак с і н ня.
Аксіння. Нешта ты, Дрывасек, сумную песню спяваеш?
Дрывасек. А няма чаго весяліцца.
Аксіння. А мне што — весялей?
Дрывасек. He ведаю як каму... А я ў лес прыехаў за дровамі, а дроў не нарыхтаваў — прагуляў. Будзе мне ад бабы маёй на сухары, ой і будзе!
Аксіння. Нямала пакажацца і майму дзеду, неслуху старому. Ты яго, выпадкова, тут у лесе не бачыў, га, Дрывасек?
Дрывасек. Ну як жа — бачыў, бачыў твайго добрага дзеда...
Аксіння (з пагардай). Добрага? Ці мне пачулася? Ці мне падалося? Гэта ўжо я, прабач, лепш ведаю, які ў мяне дурань нябіты дзед. I не пераконвай мяне. Дык дзе ж ён?!
Дрывасек. А навошта табе дурны дзед?
Аксіння (не адразу). Хай будзе. Спатрэбіцца калі-небудзь. Запас бяды не чыніць.
Дрывасек. Падалося мне, што ён другую бабу знайшоў...
Аксіння (разгублена). Ш... што?! Што-оо?! Я... я... я пакажу яму, дзе ракі зімуюць. Бач ты, не паспеў па лесе пагуляць адзін, а ўжо, кажаш, бабу сабе прыдбаў?
Дрывасек.Аяк ты яму пакажаш, дзе ракі зімуюць, калі ён ужо не твой дзед?
Аксіння. Што-небудзь прыдумаю. Другую, кажаш, бабу знайшоў?
Дрывасек. Другую, другую.
Аксіння. Што, і лепшую, чым я?
Дрывасек. А хто вас, баб, разбярэ?
Аксіння. Быць не можа, каб мой дзед!.. Быць не можа! Ён ручны ў мяне, хатні... як кот Васька! Быць не можа! (Знікае.)
Дрывасек (смяецца). Забегала, старая, баіцца дзеда згубіць. А што, калі і праўда дзед Аўгей другую бабу знойдзе, га? Вось будуць дзівосы! Тады і Санкі добрымі пакажуцца, не інакш.
З’яўляецца дзед Аўгей з бярэмем бярозавых камлёў.
Аўгей. А вось і мы. Дамоў вярнуся і зраблю яшчэ адны саначкі — яшчэ прыгажэйшыя, хай ведае мая старая. На злосць ёй. Хоць і пад старасць, але буду патроху яе жыццю-розуму вучыць.
Дрывасек. Яна цябе, дарэчы, шукае.
Аўгей. Хіба?
Дрывасек. Тут паблізу недзе ходзіць.
Аўгей. To і добра. Я даўно спрабаваў яе ў лес выцягнуць. He атрымлівалася. А на гэты раз, як бачым, усё цудоўна. Лепш і прыдумаць нельга было. Ёй, маёй старой, карысна ў лесе пабываць. Лес лечыць кожнага, хто на дурасць хварэе. Можа, і маю бабу вылечыць, а хто яго ведае? Хацелася б...
Дрывасек. Быццам бы і так. Быццам і маеш ты рацыю, дзед. Вось і сякера гатова.
Наплывае гамана.
Аўгей. Якраз і Санкі мае з сабачкам ГаўГаў нам дзень вязуць.
Дрывасек. Чую, чую гоман.
Аўгей. Сустракай, Дрывасек.
Дрывасек. Я заўсёды рады такім гасцям.
З’яўляюцца Санкі, Гаў-Гаў і Певень.
Санкі. Прывезлі дзень! Прывезлі!
Гаў-Гаў. Гаў!
Аўгей. Малайцы.
Певень. Што, не любіце, калі цёмна, калі шэра навокал, страшна?
Дрывасек. He баімся, Певень, мы цемры, не з палахлівых. Але ж без дроў застаўся. Дзеткі там, відаць, дома замярзаюць. А ноччу дровы сячы як? He атрымліваецца. Нічога не бачна.
Аўгей. Таму выручай нас, Певень. Кліч, кліч дзень на зямлю.
Санкі. Кліч, Пеўнік, кліч!
Гаў-Гаў. Гаў! Гаў-гаў!
Дрывасек. Дабрыню тваю не забудзем.
П е в е н ь. Ой, што з вамі паробіш! Бачу, бачу: добрыя вы ўсе, трэба і сапраўды выручыць, але ж і мяне па галаве не пагладзяць...
Аўгей. Чаму? Чаму так? Ты ж нам радасць прынясеш.
Дрывасек. Добрую справу зробіш, ага.
Певень. Усё так. Але ж часта ўжо я дзень клічу, калі ноч на дварэ. А ёсць жа людзі, якія ноч любяць. Вось яны і злуюцца. Скаргі на мяне пішуць. У адміністрацыю.
Дрывасек. Папера ўсё сцерпіць.
Аўгей. Калі што, заступімся і за цябе.
Санкі. Выручым, Пеўнік.
Гаў-Гаў. Гаў!
Певень. Дзе наша не прападала. Угаварылі. Ку-ка-рэ-ку-у-у-у! Ку-ка-рэ-ку-у-у! Ку-ка-рэку-у-у-у!
I навокал стала светла. Усе пляскаюць у ладкі, чуваць «ура-а!».
Аўгей. Дзякуй табе, Певень!
Дрывасек. Калі хто будзе крыўдзіць цябе — абараню, толькі шапні. (Трасянуў у паветры сякерай.)
Санкі. А мы Пеўніка назад, дадому, адвязём.
Гаў-Гаў. Ага. Гаў!
Аўгей. Адвязіце, канешне, канешне.
Санкі. Сядай, Пеўнік.
Певень. Ды я з вамі ўжо побач прабягу — цяпЛей будзе. А дзе і пад’еду.
Санкі. Добра. Тады пабеглі.
Гаў-Гаў. Я наперадзе пабягу. Сабачае месца заўсёды наперадзе. Гаў!
На лясной палянцы з’яўляюцца раптам Аксіння і Абыштоціна. Яны нікога не заўважаюць, а працягваюць высвятляць свае адносіны.
Абыштоціна. Пусці мяне! Я есці хачу і ў цёплую хату! Хопіць мне брындаць у халодным лесе!
Аксіння. Прэч, сказала! Каб і блізка твайго духу не было! Прэч! Прыдумала я цябе на сваю галаву!
Абыштоціна. He трэба было мяне прыдумваць. А прыдумала — кармі, паі, апранай па апошняй модзе. Станаві на поўны пансіён. Як ката. Як сабаку.
Аксіння. Ды пайшла ты!.. Іш, чаго захацела, прадажная твая душа!
Зрэдку тузаюцца.
Абыштоціна. He пайду. Куды мне ісці? Куды?
Аксіння. На Кудыкіну гару.
Абыштоціна. Сама туды ідзі. Вельмі трэба. Мне і ў цябе дома добра. I дзед мне твой падабаецца.
Аксіння (накінулася з кулакамі на Абыштоціну). Бач ты яе, ёй ужо і дзед мой падабаецца! Дзеда свайго я нікому не аддам. Біцца за яго буду з любой пачварай. Прэч, прэч, прэч!
Абыштоціна. Я цябе самую не пушчу дадому. I мае метры ёсць у тваёй хаце. Законы ведаць трэба.
Аксіння. А дудкі! Га? А Санкі дзед мой добр’ыя зрабіў, прыгожыя, не тое, што ты.
Абыштоціна. Штосьці ты не тое загаварыла, старушэнцыя! А раней што спявала?
Аксіння. А ў мяне, калі знаць хочаш, на адным дні іншы раз сем пятніц бывае.
Абыштоціна (убачыла клубок, падняла). Ой! Пачакай, пачакай, нешта я ў цябе папытаць хачу... Дай сабрацца, дай дух перавесці. Так, значыць, ага... Дзеда дамоў гнала?
Аксіння. Мой дзед: што хачу, тое і раблю.
Абыштоціна. А калі я цябе, старая торба, а? Як ты дзеда? (Задаволена смяецца.)
Аксіння. Вярні клубок, не распальвай агонь у маім хоць і старым, але гарачым целе. Чуеш, абразіна?
Абыштоціна (адбегла падалей ад Аксінні). Чую, чую. Клубок, клубок, разам з бабай дамоў скок-паскок... пацалуй дзверы... пацалуй замок... (Кінула клубок, ён пакаціўся, і ў гэты час Аксіння паскакала за ім то на адной назе, то на другой, на дзвюх адразу.)
Аксіння. Ратуйце! Мяне ногі не слухаюцца! Mae ногі! Робяць тое, чаго я не хачу! Бягуць туды, куды я не жадаю!
Абыштоціна. А, добра? А дзеда свайго хацела прымусіць так скакаць. Паспытай, што гэта такое, паспытай.