Жыла-была Ёлачка
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 112с.
Мінск 2013
Мядзведзь. He, я лепш зімой пасплю.
Маша. Тады давай, Мышка, нашаму гаротніку вячэру прыгатуем? Усё роўна ён спаць не будзе.
Мышка. У цябе гэта добра атрымліваецца. А я буду мух адганяць ад свайго гаспадара.
Маша рыхтуе вячэру, Мышка махае перад Мядзведзем газетай — адганяе мух.
Мышка. Вы на каго? На самога Міхала Патапавіча? А вы ведаеце, распусніцы, што ён заслужаны Мядзведзь ва ўсім гэтым лесе? He? Тады навошта перашкаджаеце яму ляжаць і спакойна лячыцца, а? Непаслухмяніцы якія!..
Ух!.. Ён, дарэчы, лясныя ўзнагароды мае... арэхавы ордэн і медаль з яловай шышкі... Так што ведайте, каго крыўдзіце!.. Ух, шалапутныя!.. (Колькі разоў дасталося і па носе Мядзведзю.) Прабач, не хацела.
Мышка нарэшце разагнала ўсіх мух. Усё, тэрыторыя ачышчана ад гэтых маленькіх супастатаў! Спі спакойна, Міхал Патапавіч...
Мядзведзь. Пашанцавала, што вас сустрэў. Як бы я адзін? Аднаму цяжка жыць. Хоць Мядзведзю, хоць птушцы, хоць чалавеку, відаць...
Маша. А дзе твая цётка?
Мядзведзь (смяецца, а потым моршчыцца ад болю). Ой! Ай! А цётка, гэта хто?
Мышка. Жонка. Я і тое ведаю.
Маша. Так, так, яна. Жонка твая дзе? Другая палавіна, а?
Мядзведзь. А вось вы пра якую цётку... Паляўнічыя забілі...
Мышка. Гады!
Мядзведзь. Канешне, гады.
Мышка. Я б ім... не ведаю, што зрабіла...
Маша. Дык што, да цябе і дзеці нават у госці не прыходзяць?
Мышка (ажывілася, ціха). I мне цікава, што ён скажа...
Мядзведзь. Прыходзяць, калі ім што трэба... Як жа не прыходзяць!.. Яшчэ як прыходзяць!..
Мышка. Ой... ой...
Мядзведзь. Дай грошай, дай мёду... а самі спяць і без карысьці па лесе соўгаюцца...
Мышка. Хлусіць ён, ніколі я нікога ў яго не бачыла. Ну хлусіш жа, скажы, Міхал Патапавіч!
Мядзведзь. Ат, прычапілася! Багата ты бачыш з-пад маёй падлогі!
Мышка. Ну, добра, добра: прыходзяць, прыходзяць да цябе і дзеці... мёд прыносяць... падмятаюць... прыбіраюць... Вунь і штаны табе, у якіх дзірка на дзірцы, зацыравалі... Праўда ж, Міхал Патапавіч?
Мядзведзь. Знікні! Прэч з вачэй! Табе што трэба?
Маша. Чужую бяду і рукамі развяду...
Мядзведзь. I я б так сказаў... Чаго ты прычапілася да мяне, Мышка?
Мышка. Болып не буду!
Мядзведзь. Нават і памарыць не дае мне, шкодніца...
Мышка (блазнуючы). Марыць не забараняецца, хі-хі!..
Паўза.
Мядзведзь. Пачакай у мяне! Дай паправіцца! Бач, асмялела, варта толькі мне было зрабіць выгляд, што яе быццам не заўважаю...
Мышка. А хто б цябе лячыў? У каго ёд і бінт быў? Забыўся?
Мядзведзь. Згодны. Ідзём, Мышка, з табой на міравую. Будзем сябрамі.
Мышка. Вось гэта іншая справа! Дзе венік? (Падмяпгае і спявае.)
Месці, з венікам дружыць Я люблю, паверце.
Хоць прывыкла ў норах жыць, Хоць прывыкла ў норах жыць, He люблю я смецця.
Тайну ведаю адну.
Змалку веру ў цуды:
Толькі хвосцікам махну — Стане чыста ўсюды.
Я рабіць усё магу Хутка і прыгожа. А пакрыўдзяць, дык збягу... Хто тады паможа?
Мядзведзь. Гэта вас мне сам Бог паслаў...
Маша. Даруй, Мядзведзь.
Мядзведзь. За што ж, Машанька, табе дараваць?
Маша. Каб не тыя піражкі!..
Мядзведзь (перабівае). Вось-вось... каб не тыя піражкі, то я б і не ведаў, што недзе на зямлі жыве добрая дзяўчынка Маша... Ну, а з Мышкай мы даўно знаёмы...
Мышка. Знаёмы, знаёмы.
Мядзведзь. Так што, сяброўкі мае, можа, і праўду людзі кажуць: усё, што не робіцца, да лепшага. А нам, мядзведзям, не прывыкаць да знявагі. Нацярпеўся і я ліха. Помніце ж, можа, казку пра вяршкі і карэньчыкі?
Маша. Я, я помню!
drab
Мышка. А я не...
Мядзведзь. Дзе табе ведаць, пад падлогай у мяне сядзеўшы?
Мышка. Так бы і кпіў, так бы і падцвельваў нада мной!.. А самога не чапай!.. He дакраніся!.. Пан такі!..
Мядзведзь. Ну, ну! Памаўчы, халера! Са мной было здарэнне тое. У школу ж не хадзіў, адкуль мне было ведаць, што не заўсёды вяршкі і карэньчыкі есці можна... Забраў я карэньчыкі, а мужык склаў каласкі на воз і адвёз на млын муку малоць. Доўга я не ведаў, што з тымі карэньчыкамі рабіць. Так і выкінуў. I рэпу ён з’еў, а мне адно лісце пакінуў. Казку, Мышка, ведаць трэба, тады не будзеш лыпаць вачыма.
Мышка. Ну, а мужык той што?
Мядзведзь. А што мужык? Ён і цяпер, відаць, баіцца ў мой лес хадзіць. (Паўза.) Вось так мяне і дураць, беднага Мядзведзя, увесь час. А ўсё таму, што паленаваўся ў школу хадзіць. А бязграматнага лягчэй лёгкага абдурыць.
Маша. He сумуй, Міхал Патапавіч.
Мядзведзь. Пакідаеш, значыць, мяне, Маша?
Маша (сумна). Ага... Пакідаю...
Мядзведзь. Што ж, застануся з Мышкай... Яна таксама, аказваецца, добрая... Толькі шкрабае іншы раз па начах... спаць не дае... Шкрабаеш, Мышка?
Мышка. Больш не буду!
Маша. Я... я пагавару, калі ты згодны... Патапавіч... з бабуляй і дзядулем... У нас хата светлая, прасторная... I табе месца хопіць... Будзем разам жыць... Ты згодны?
Мядзведзь. Дзякуй, Маша. Але мядзведзі жывуць толькі ў лесе. Тут наш дом. Ды і Мышцы адной сумна будзе. Так, Мышка?
Мышка. He... не... не ведаю я...
Маша. I яе возьмем.
Мышка. Ур-ра! Там зярнятак многа! Я згодна!..
Мядзведзь. Зярнятак мы і тут раздабудзем, Мышка. Хіба ж у гэтым шчасце?
Мышка. Ну, калі толькі так... Сапраўды, на каго ж мы пакінем яго, Патапавіча?
Маша. Я ведаю ўжо дарогу да цябе...
Мядзведзь. Заходзь.
Маша. Абавязкова буду заходзіць. Шчасліва табе, Патапавіч. (Хлімкае.)
Мышка. Ты ніяк плачаш, Міхаіл Патапавіч?
Маша. Ён... сапраўды плача...
Мышка. Першы раз бачу, каб мой гаспадар слязу пусціў. (Прамакае яму слёзы на вачах.) Фу, расплакаўся! Плакса! Хопіць!
Мядзведзь. Як жа мне не расплакацца, калі прывык я да Машы. Прывык я да цябе, Маша. Сумаваць буду.
Маша. I я па табе... (Ледзве стрымлівае слёзы.) He сумуйце тут без мяне, Патапавіч і Мышка.
Мядзведзь. Ну, усё, пара развітвацца... больш не магу... Самі слёзы капаюць... (Адвяр нуўся ад Машы і Мышкі, румзае.)
Мышка паказвае Машы жэстамі, каб тая пайшла... Маша выходзіць. А потым вяртаецца, забрала дзіравыя штаны.
Мышка (спявае калыханку):
Лю-лі, лю-лі, лю-лі!
Зрабіў Мядзведзь хадулі: — He буду я ў бярлозе спаць, У цырк наймуся выступаць.
Лю-лі, лю-лі, лю-лі!
Пра гэта пчолкі ўчулі I паляцелі паглядзець, Як трэніруецца Мядзведзь.
Мядзведзь кінуўся ўцякаць.
Падумаў — хочуць пакусаць!
Лю-лі, лю-лі, лю-лі!
Згубіў Мядзведзь хадулі.
Яму паспачувайце, Як знойдзеце — аддайце!
Лю-лі, лю-лі, лю-лі!
Знайшоў Мядзведзь хадулі!..
Зацямненне.
Мядзведзь прачнуўся. Мацае сваё цела.
Усміхаецца.
Мядзведзь. Мне пашанцавала болып чым каму: я ўжо не хворы! (Зняў бінты.) Я ўжо не
хворы!.. Маша!.. Мышка!.. Я не хворы-ы!.. У мяне зноў з’явіўся апетыт!.. Я хачу мёду!.. (Шукае дзіравыя штаны.) А дзе мае дзіравыя штаны? Тыя, у якіх я па дрэвах лажу? Новыя, парадныя, ляжаць, а тых — няма. Хто бачыў мае дзіравыя штаны?
Маша (з’явіўшыся). У цябе болып няма дзіравых штаноў, Міхал Патапавіч!
Мядзведзь^ ажно і засвяціўся). Ой, Маша! Ты?
Маша. Я.
Мядзведзь. Якім ветрам?
Маша. Штаны зацыравала... Прынесла вось... (Падала.) Трымай, Патапавіч!
Мядзведзь (узяў). А ў якіх жа я цяпер буду па дрэвах лазіць? Мёд даставаць? I тых шкада, і гэтых...
Маша. А я і збаночак мёду прынесла. He трэба лазіць...
Мядзведзь. Няўжо? Ці мне ўсё гэта прыснілася?
Маша (ставіць перад Мядзведзем збанок). Частуйся, Міхаіл Патапавіч.
Мядзведзь. У мяне сёння цудоўны дзень. Вылечыўся... I Маша ў госці прыйшла... Ну, што яшчэ можна пажадаць самому сабе, а?!
Мышка (з’явілася). Каб і Мышка прыбегла! Вось і я!..
Маша (падала Мышцы зярняткі). Гэтыя зярняткі ад бабулі і дзядулі табе, Мышка...
Мышка. Дзякуй ім’ Самы вялікі дзякуй!
Мядзведзь. He, не! Тут недакладнасць атрымалася: самы вялікі дзякуй — ад мяне, ад мяне, чуеш, Маша? За мёд! Мёд болып смачны.
Мышка. Зярняткі смачней.
Мядзведзь. А я кажу: мёд!
Мышка. А я кажу: зярняткі!..
Мядзведзь. А я кажу... а я кажу... Пачакай, Мышка! I мёд, і зярняткі смачныя, відаць, і сапраўды тады, калі яны ад добрых людзей... Давайце будзем палуднаваць, сябры мае... За сталом і разбярэмся, што смачней...
Мышка. Згода!
Мядзведзь. Прысаджвайся, Маша, і ты... Ды раскажы, што там і як, дзе людзі жывуць, што робіцца...
Маша. А давайце спярша самі сходзім да людзей.
Мышка. Мне ўсё роўна дзе зярняткі есці... ці за сталом, ці па дарозе...
Мядзведзь. Мёд мой таксама нікуды не падзенецца. Гайда тады, ці што?
Маша і Мышка. Гайда!
Гучыць «Песня пра рукзачок».Мядзведзь, Маша і Мышка зноў становяцца артыстамі Гарлачыкам, Сунічкінай і Перчыкавай.
Перчыкава. Што гэта ўсё цяпер значыць, сябры?
Сунічкіна. Што нашай казцы — канец! Правільна?
Гарлачык. Яны, хлопчыкі і дзяўчынкі, ого якія здагадлівыя!
Сунічкіна. Шкада развітвацца з нашымі героямі не толькі вам, але і нам, паверце.
Гарлачык. Аднак, каб казачныя героі часцей прыходзілі да вас, абяцаем ніколі не развітвацца...
Разам. ...з чарадзейным рукзачком!..
Гучыць «Песня пра рукзачок», артысты ўкладваюць у яго ўсе свае рэчы і развітваюцца з гледачамі.
Канец.
Змест
Слова ад аўтара 3
Жыла-была Ёлачка 4
Добры саначнік Аўгей, або Прыгоды перад Новым годам 39
Чарадзейны рукзачок 78
Літаратурна-мастацкае выданне
Ткачоў Васіль (Васіль Юр’евіч) ЖЫЛА-БЫЛА ЁЛАЧКА
П’есы-казкі
Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Заг. рэдакцыі В. Г. Бехціна. Рэдактар A. I. Чыгрынава. Мастацкі рэдактар Л. А. Дашкевіч. Тэхнічнае рэдагаванне і камп’ютарная вёрстка I. І.Дуброўскай. Карэктары К. І.Даніленка, В. С. Казіцкая, Д. Р. Лосік, В. С. Бабеня, Г. В. Алешка.
Падпісана ў друк 20.08.2013. Фармат 60х90У16. Папера афсетная. Гарнітура іпкольная. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 7. Ул.-выд. арк. 3,3. Тыраж 3000 экз. Заказ 6578
Выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Народная асвета» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Лй №02330/0494083 ад 03.02.2009.
Пр. Пераможцаў, 11, 220004, Мінск.
Мінскае абласное ўнітарнае прадпрыемства «Барысаўская ўзбуйненая друкарня імя 1 Мая».
ЛП № 02330/0150443 ад 19.12.2008.
Вул. Будаўнікоў, 33, 222120, Барысаў.