Жыла-была Ёлачка
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 112с.
Мінск 2013
Дзеці, вядома ж, хочуць, каб Абыштоціна знікла.
Абыштоціна. Ага, дык вы, значыць, так хочаце? А ці ўсе? Узніміце рукі. (Пакрыўджана.) Добра. Я пайду. Мяне гоняць.
Аксіння. He пойдзеш.
Аўгей. А ты чаго да яе, пачвары гэтай, прычапілася?
Абыштоціна. Я, можа, толькі схаваюся? Але скажу вам па сакрэце: ненадоўга. Чаму, калі не хоча бачыць мяне дзед, а хоча — баба, то я павінна не паслужыць інтарэсам апошняй?
Аксіння. Тады стой тут. Стой тады!..
Абыштоціна. Дык жа дзеці... просяць, каб мяне і блізка не было.
А ў г е й (радасна ). А дзеці — разумныя істоты. Нераўня вам.
Аксіння (злосна). Вось што, дзядуля! Хопіць захламляць мне хату рознымі санкамі! Дзе яны? Дзе яны? Дзе? (Вырвала з рук дзеда санкі, выкінула на вуліцу.) Каціцеся-я-я! I чым далей, тым лепш! Доўга каціцеся-я-я!
Абыштоціна. Ура-а! А я засталася. Санак няма, а я ёсць. Ура-а!
Аўгей (развёў рукамі). А мне што сказаць застаецца? Таксама, мусіць: каціцеся і вы... Аксіннюшка мая і Абы... Абы...
Абыштоціна^падказвае)....Абыштоціна.
Аўгей (з іроніяй). Дужа прыемнае імя. Цудоўнае.
Аксіння. I куды загадаеш, лысая твая галава, мне каціцца?
Абыштоціна. А мне?
Аўгей. Услед за санкамі.
Аксіння (адштурхоўвае Абыштоціну). Пачакай. Тут не да цябе. Гавары, стары! Слухаю! (Трасе старога.) Што, язык праглынуў?
А ў г е й (вызваліўся ад спгарой ). Табе гавары не гавары, а карысць адна. Рабі ўжо што хочаш. He буду пярэчыць. Толькі вось санкі шкада...
Аксіння. He памрэш. Ён, бачыце вы, санкі шкадуе, а мяне, бабу сваю, не? А-бі-бок! (Знікае.)
Абыштоціна. Пабягу і я. Пачакай, пачакай мяне, бабуля! (Знікае.)
Аўгей. Дзякаваць Богу — адзін застаўся. Ціха. Ажно не верыцца. Іншы раз дзеду някепска пабыць і аднаму. I што ж мне рабіць panep? Так, так, правільна... разумна... пайду санкі свае шукаць... шукаць, з бяды выручаць. А баба мая няхай адна застаецца. Будзе знаць, як дзеда не паважаць. Пагляджу, як яна тады без дзеда жыць будзе. Пагляджу. Пакукуе. Але ж і таго не можа быць, каб яна, баба мая, у спакоі мяне пакінула. Мяне і санкі. Яна нешта задумала, старая. Тым болып што цяпер каля яе трэцца гэтая пачвара... Абы... Абы... Абыштоціна. Тут калі на адну маю Аксінню якая назола зваліцца, яна нашкодзіць багата... а разам калі яны, то чакай тады, дзед, ліха на сваю галаву. Што ж, буду і я змагацца. Хопіць спаць у шапку. Хопіць цярпець знявагі! (Выходзіць.)
Крадком з’яўляецца Аксіння.
Аксіння (спалохана). Няма? I што ён надумаўся рабіць, старэча? Яшчэ, чаго добрага, і праўда, уцячэ, пакіне мяне адну? Гэтага нельга дапусціць. Каму ж я тады буду суп варыць, кашу? Як таго хочаце, але за санкі яму я ўсё
роўна адпомшчу. Будзе ведаць, як не слухацца бабу. (Знікае.)
КАРЦІНА 2
Будан каля дрэва. У ім жыве сабака Гаў-Гаў. Санкі з усяго разгону ўрэзаліся ў будан, адкуль, спалохаўшыся, выскачыў Гаў-Гаў.
Г аў-Гаў. Гаў-гаў! Гаў! Ну і жыццё! Паспаць спакойна і тут, у дзікім лесе, не даюць. 3 горада вытурылі... 3-пад куль ледзь уратаваўся. Адстрэльвалі ўсіх бадзяг. Спярша, праўда, мяне гаспадар прагнаў: самому, кажа, няма чаго есці. Абжора. (Здзіўлена.) Санкі?
Санкі. Санкі. Ага. Новенькія.
Гаў-Гаў. Прыгожыя якія! He тое што я... рыжы, кудлаты...
Санкі (спяваюць)’.
Слаўны саначнік-дзед Змайстраваў мяне як след. Хоць па снезе, Хоць па лёдзе
Я імчуся-слізгачу.
Нават вецер, нават вецер Абганю,
Як захачу.
Бо я санкі,
Дзіва-санкі, дзіва-санкі — Раскатанкі.
Змайстраваў мяне як след Добры саначнік-дзед.
Гаў-Гаў. А якім чынам ты тут аказаўся?
Санкі. Вельмі проста. Дзед зрабіў мяне, а баба-злюка выкінула. Я-то што — не прападу, як-небудзь пражыву. Толькі дзеда шкада. Аўгея. Добры ён саначнік, дзед Аўгей. Рукі ў яго пяшчотныя, цёплыя.
Гаў-Гаў. Санкі, відаць, дрэнны чалавек зрабіць не можа.
Санкі. He ведаю. Пэўна, так.
Г аў-Г аў. Чаму ж тады лыпаеш вачыма?
Санкі. А чым мне... лыпаць?
Гаў-Гаў (падаў Санкам лапу). Мяне, дарэчы, Гаў-Гаў завуць.
Санкі. А я проста... Санкі.
Гаў-Гаў. Пабеглі дзеда абараняць. He дадзім яго ў крыўду.
Санкі. Я... я не ўмею бегаць. Я слізгаю толькі палазамі па снезе, па лёдзе.
Гаў-Гаў. Гэта яшчэ і лепш, гаў-гаў! Чапляйся за мой хвост — не прападзеш. Будзе снег, не будзе — дарогу знойдзем. Гаў!
Санкі. А дзе твой хвост?
Гаў-Гаў. А гэта што? (Падаў Санкам хвост.) Шнурок хіба? Хвост. Самы сапраўдны. Прывязвайся.
Санкі. He ўмею.
Гаў-Гаў. Ты, я бачу, няўмека. Зусім не прыстасаваны да жыцця. (Прывязаў Санкі да свайго хваста.)
Санкі. Я яшчэ і не паспеў нічаму навучыцца. Мяне зусім нядаўна дзед зрабіў.
Гаў-Гаў. А мяне жыццё паспела ўжо так пацерці, што і ваўку не пажадаеш. Ды што скардзіцца? Каму? Навошта? Гэта, мусіць, у мяне такі лёс... сабачы. Хто нас дзе пачуе ў гэтым глухім, захламленым лесе? А стамлюся калі, то я на цябе ўзбяруся, ці з горкі дзе... — і паедзем! Дзеда ратаваць!
Санкі. Дзеда Аўгея, добрага саначніка!
Знікаюць.
КАРЦІНА 3
У хаце з’яўляюцца Аксіння і Абыштоціна.
Аксіння. Няма?
Абыштоціна. Няма...
Аксіння. I куды ж ён, стары небарака, падзеўся, мне цікава?
Абыштоціна. I я не ведаю... не магу падказаць, шаноўная бабуля.
Аксіння. Няўжо гэта ён і на самай справе драпануў ад мяне? Яго трэба вярнуць, чаго б гэта нам ні каштавала. А як? (3 іроніяй.) He падкажаш, прыгажуня?
Абыштоціна. Каб вярнуць, яго ж трэба спярша знайсці, так? (Стараецца, каб не ўбачыла Аксіння, нешта ўкінуць з ежы ў рот; на стале можна знайсці тое-сёе.)
Аксіння. Вярнуць, паставіць на калені... на гарох... і прымусіць папрасіць прабачэння. У мяне. Х-ха-ха! А ў каго ж яшчэ? Каб старому жыццё мёдам не здавалася. Каб ведаў, як не
слухацца мяне. Сказала, што кепскія санкі, значыць, кепскія! I ні кроку назад!
Абыштоціна. Так-так. Разумна. Вельмі нават. Арыгінальна. Вернем. Як міленькага. Гавары, гавары хутчэй, што рабіць трэба. У мяне рукі свярбяць. Ух і свярбяць! Прама месца не знаходзяць! Так і просяцца ў бой!..
Аксіння. I вярнуць абавязкова без санак. Санкі мне тут не патрэбны, бо ён, дурань стары, зрабіў іх насуперак маёй волі. А гэтага дараваць яму я ніколі не змагу. Без санак! Я так хачу. Я! А маё слова — закон. I ты, прыгажуня, у гэтым мне павінна дапамагчы. Спадзяюся на цябе, сябровачка. (Хітра-лісліва.) Помніць буду доўга дабрыню тваю.
Абыштоціна. Рада старацца. Тым больш што ты, бабуля, мяне назвала прыгажуняй. Мяне так ніхто раней не называў. Я, прызнацца табе, бабулечка, дужа ўдзячна за правільныя, разумныя словы. Усё, што папросіш, я для цябе зраблю. Ісці мне? Пара? Дзеда шукаць?
Аксіння (убок). Чаму ж не назваць абразіну прыгажуняй, калі яна табе можа спатрэбіцца? Хіба цяжка? (Абыштоціне.) Слухай мяне ўважліва. Без мяне, адна, ты нічога не зробіш.
Абыштоціна. Так-так. Я заўсёды...
Аксіння. Зараз я дам табе клубок... (Корпаецца ў кішэні, але доўга не можа яго знайсці, ён праваліўся некуды далёка.) Ёсць, ёсць, не хвалюйся. Як ведала, што спатрэбіцца. Шмат гадоў берагла. Адзін разумны чалавек даў. Для
дзеда. Каб вярнуць яго калі-небудзь. Бо адчувала, што ўцячэ ад мяне, паразіт. Выбера зручны момант — і шасне, і гарцане! Хіба ж я сама не ведаю пра сябе, што я за цаца? Але каму прызнаешся? A то што ж ён, стары, захацеў мяне адну пакінуць? А хто ж мяне карміць будзе? Які дурань? (Нарэшце дастала клубок, падала Абыштоціне.) Трымай. I слухай мяне ўважліва, прыгажуня. Кінеш клубок на зямлю і ўслед за ім ідзі, толькі моцна трымайся за кончык ніткі. А выпусціш нітку, з’явіцца другі клубок, і ты не будзеш ведаць, за якім бегчы. Зразумела?
Абыштоціна. Навука не надта хітрая.
Аксіння. Але ж слухай мяне далей. Дзеду я солі на хвост абавязкова павінна насыпаць. Хоць у яго і хваста няма.
Абыштоціна. Аў мяне вуса няма, але на вус матаю. Так-так, далей. Слухаю.
Аксіння. Для таго каб дзед Аўгей паслухаўся цябе, як знойдзеш яго, трэба сказаць наступныя словы: клубок-клубок, а цяпер разам з дзедам скок-паскок у хатку-дамок, пацалуй дзверы, пацалуй замок...
Абыштоціна. I ўсё? Хіба ж цяжка запомніць?
Аксіння. Паўтары, паўтары, прыгажуня. A то сапсуеш усю справу.
Абыштоціна (паўтарае, але блытаецца). Клубок... каціся... з дзедам...
Аксіння. Вось бачыш, няўважліва слухала. He каціся, а скок-паскок... I тады ты ўбачыш, як мой дзед Аўгей будзе скакаць да мяне
хутчэй ветру то на адной назе, то на другой, то на абедзвюх адразу.
Абыштоціна (смяецца). Уяўляю! Вось клёва будзе! Слухай, бабуля, паўтараю: клубокклубок, а цяпер разам з дзедам дамоў скок-паскок... пацалуй дзверы... пацалуй замок...
Аксіння. Бяжы, бяжы. 3 Богам!
Абыштоціна (кінула перад сабой клубок, пгой пакаціўся). Чакай нас, бабуля! 3 дзедам! Распальвай самавар!
Аксіння (буркліва). Хочаш не хочаш, а клубок сам цябе прывядзе, галуба, да мяне. Разам з дзедам. Вы цяпер усе ў маім палоне. Х-ха-ха-ха-а-а-а! Няма такога яшчэ чалавека, які б мяне, бабу Аксінню, абхітрыў. I без самавара абыдзешся. He вялікая шышка. А санкі дзед Аўгей, і праўда, добрыя зрабіў. Але наперакор мне. Таму яны і самыя што ні ёсць кепскія: крывыя, непагабляваныя, адзін полаз карацейшы, другі даўжэйшы... Будзе ведаць, як не слухацца мяне, пень стары! Сам і бліны ў мяне будзе смажыць! I кашку-малашку варыць! Х-ха-ха-ха-а-а-а-а! (Знікае.)
КАРЦІНА 4
У лесе Гаў-Гаў і Санкі. У руху.
Санкі. Гаў-Гаў, а як мы дапаможам дзеду Аўгею? He ведаеш ты бабы яго. Злюка. Скнара. Я хоць і мала яе бачыў, але, здаецца, раскусіў. Яна і на парог нас не пусціць.
Гаў-Гаў. А той жа парог — і твой?
Санкі. Быццам бы так...
Гаў-Гаў. Ты ж не ў сапраўдным радзільным доме нарадзіўся, а ў майстэрні дзеда Аўгея. А кожнага цягне туды, дзе ён на свет з’явіўся. Маеш права заўсёды пабываць на сваёй малой радзіме.
Санкі. Маю, здаецца.
Гаў-Гаў. А дзе я нарадзіўся, дык ніхто і не помніць. Тым болып я сам. Гэта каб мы адразу дарослымі нараджаліся. Э-хе-хе! Ці была ў сабакі хата? А дадому цябе, Санкі, не пусціць не маюць права. Спалохаўся бабы там нейкай! За нагу цапну — і толькі ўбачыш тую бабу! Заходзь куды хочаш. He стаміўся?
Санкі. He, не: мне лёгка!
Гаў-Гаў. Таму што дадому ідзём.
Санкі. А ведаеш, Гаў-Гаў, я бачу, што наперадзе... За гарой, за дрэвамі... Я там ніколі не быў, а бачу...
Гаў-Гаў. Шчаслівы. Гару нейкую бачыш... што за ёй... А я, акрамя косткі, — нічога. Перад вачыма вісіць костка...