• Часопісы
  • Жыла-была Ёлачка

    Жыла-была Ёлачка

    Для малодшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 112с.
    Мінск 2013
    23.69 МБ
    Аксіння. Больш не буду. Чэснае бабуліна. Пашкадуй. А дзеда свайго і пальцам не крану.
    Абыштоціна. Пашкадую, але ж глядзі ў мяне. Так і быць, забяру чароўныя словы назад.
    Аксіння. Забяры, забяры, дзеўка. Ох, і стамілася!..
    Абыштоціна. Клубок, клубок, спыніся, па баках азірніся... не спяшайся домоў... не рабі больш скок-паскок... не цалуй дзверы... не цалуй замок...
    А к с і н н я стомлена плюхнулася на зямлю.
    Абыштоціна (раптам знерухомела ад здзіўлення). Ой, дзень! А я і не бачыла...
    Ак с і н н я. Праўда, праўда: дзень’ I дзед мой вунь!
    3 яўляецца дзед Аўгей, за ім — Санкі, Гаў-Гаў, Д рывасек.
    Аксіння (кінулася да дзеда, абняла яго). Пайшлі дадому, родненькі! Прабач, калі што не так. Даруй. Даруеш, Аўгеюшка, бабу дурную?
    Аўгей. Гэта трэба падумаць.
    Аксіння. Падумай, падумай, родненькі. Я пачакаю. Толькі нядоўга... Нешта найшло на мяне. А што найшло — і сама не ведаю... А санкі ты добрыя зрабіў. Выдатныя санкі. Самыя лепшыя санкі ў свеце! Бяры свае санкі... і пайшлі, пайшлі дамоў.
    Аўгей. I Сабаку Гаў-Гаў забяром?
    Аксіння. I сабаку... і сабаку!..
    Санкі. Ура-а! (Скачуць ад радасці.)
    Гаў-Гаў. Гаў-гаў! А я «ўра!» крычаць не ўмею. Гаў-гаў!
    Аўгей. Пойдзем, пойдзем і дадому. Куды ён, наш дом, падзенецца? Але спярша трэба Дрывасека выручаць.
    Аксіння. Трэба дык трэба! Сякеру мне! (Працягнула Дрывасеку руку.)
    Дрывасек. Сваю сякеру я нікому не даю. Для вас у мяне ёсць іншыя сякеры. Было б жаданне...
    Аксіння. Гавары, што рабіць! Паказвай! Эх вы, мужчыны! Нічога вы без нас, жанчын, зрабіць не можаце!
    Дрывасек. У дрывасека заўсёды адна работа.
    Аксіння. Давай і тую — адну.
    Аўгей (хітра ўсміхаецца). He пазнаю, не пазнаю я сваю кабету.
    Дрывасек. Тады — за мной.
    Санкі. Па-е-ха-лі-і!
    Гаў-Гаў. Гаў-гаў!
    Усе, акрамя Абыштоціны, знікаюць у гушчары. 3 песняй. Чуваць звон сякер.
    Абыштоціна. А мяне не ўзялі з сабой. Я ім ужо і не патрэбна. Пайду свой дом шукаць... Недзе ж ён ёсць у мяне. А дзе — пакуль і сама не ведаю. Можа, і знайду. Калі ж усе любяць толькі ўсё прыгожае. А як мне папрыгажэць? I сама не ведаю. Хоць пачакайце! Пачакайце! Я ведаю, што трэба зрабіць, каб стаць прыгожай. Ведаю. Трэба не слухаць шкодную бабу Аксінню, яна хлусіла, а я, дурніца, верыла... а трэба быць такой добрай, як добры саначнік дзед Аўгей. I тады, мусіць, я таксама буду шчаслівай, як і ён, га? (Заўважае бярозавыя камлі.) Ніяк дзед Аўгей забыўся? А з чаго ж ён новыя санкі зробіць? Трэба выручаць дзеда Аўгея, добрага саначніка! (Бярэ камлі, знікае.)
    А з гушчару даносіцца звон сякер...
    КАРЦІНА 8
    У хаце дзед Аўгей і баба Аксіння.
    Аўгей. Паглядзі, Аксіння, якія я санкі зрабіў.
    Аксіння (ахвотна). Зараз, зараз, Аўгеюшка. (Падбягае да старога.) Пакажы. (Разглядае санкі.) Добрыя. Добрыя санкі. Залатыя рукі ў цябе, дзед. Малайчына ты ў мяне. У каго яшчэ такі дзед ёсць, га? (Да гледачоў.) Можа, у каго і ёсць, але ўсё роўна не такі. Можа, у каго дзед пчаляр, можа, у каго дзед сталяр... а ў мяне — саначнік. У мяне і ва ўнука Васілька, які жыве ў горадзе і хутка прыедзе наведаць нас. Каб пакатацца вось на гэтых саначках. I каб разам сустрэць Новы год.
    Аўгей. Я чакаю цябе, унучак. Прыязджай. Патроху навучу і цябе санкі рабіць... Дзед жа не вечны на зямлі, а санкі заўсёды людзям патрэбны...
    Аксіння. Што ты такое гаворыш, стары?! Нікуды не пушчу! I гэтую зямлю не пакінеш, пакуль багата санак не наробіш — столькі багата, каб хапіла іх для ўсіх дзяцей.
    Аўгей (паціскае плячыма). Бачыце, сябры мае... Паступіў заказ. Ад бабы маёй. На гэты раз заказ добры. Пайду выконваць. А тады мо і сустрэнемся.
    Аксіння. А куды ж мы падзенемся? Павязём унука Васілька на ёлку на новенькіх сан-
    ках. Давай, давай, дзед, і я табе дапамагу, бо аднаму табе цяжка будзе багата санак нарабіць. А ўдваіх справімся. А то і на ёлку, чаго добрага, спознімся...
    Аўгей. Так, так, Аксіннюшка. Дапамагай. Дзед Мароз і Снягурка нас ужо чакаюць, мабыць...
    Аксіння (лагодна). Эх, і як бы вы без нас, мужыкі, жылі ды санкі рабілі? Падумаць цяжка!..
    Дзед А ў г е й і баба А к с і н н я робяць санкі і спяваюць.
    Аўгей. Мы майструем
    3 бабай санкі...
    Аксіння (адначасова).
    Мы майструем
    3 дзедам санкі...
    Разам. Дзіва-санкі — Раскатанкі.
    Аксіння. А ў тых санак Палазы — Два бліскучыя Лязы.
    Аўгей. He стрымае
    Іх адліга, He прыпыняць Маразы.
    Аксіння. Без падмогі
    Дзіва-сані На гару Ўзлятаюць самі.
    Аўгей. А як пусцяцца 3 гары, He дагоняць I вятры.
    Разам. Вось якія Дзіва-санкі Мы майструем Вам, сябры!
    Канец.
    ЧАРАДЗЕЙНЫ РУКЗАЧОК
    ГГеса-казка ў дзвюх дзеях
    Вершы Міколы Чарняўскага
    Дзеючыя асобы:
    Гарлачык, акцёр; ён жа — Мядзведзь.
    Сунічкіна, актрыса; яна ж — Маша.
    Перчыкава, актрыса; яна ж — Мышка, а таксама можа быць і кусцікам, і пяньком...
    Дзея першая
    На сцэне з’яўляюцца тры акцёры. Рукзачок за спінай у Гарлачыка. У руху.
    Спяваюць «Песню пра рукзачок».
    Ён даўно чакаў сустрэчы,
    He адзін збіраўся дзень.
    Рукзачок ускінь на плечы —
    Ён нідзе не падвядзе!
    Прыпеў:
    Як жывы, заўсёды з намі Ён, адданы рукзачок, Наш паходны, неабходны, I ва ўсе часіны модны, Наш вясёлы, наш лагодны, — Чарадзейны рукзачок.
    Рукзачок, рукзачок, Чарадзейны рукзачок.
    3 рукзачка, з ягонай ласкі Ажывуць у добры час
    Нашы цуды, нашы казкі, — Сустракайце, дзеці, нас!
    Прыпеў.
    Прыйдзе ён, калі паклічуць, Прыйдзе ў школку і садок. Ён дабра заўсёды зычыць, Чарадзейны рукзачок.
    Прыпеў.
    Калі скончыцца песня, акцёры спыняюцца, здзіўлена пераглядаюцца, паціскаюць плячыма.
    Сунічкіна. Пачакайце, пачакайце! Гарлачык! Перчыкава!
    Гарлачык. Што, Сунічкіна?
    Перчыкава. Ты, Сунічкіна, відаць, не зразумела, да каго мы трапілі?
    Сунічкіна. Цяпер бачу: у зале — дзеці, хлопчыкі і дзяўчынкі.
    Перчыкава. Так, так! I дарослыя таксама ёсць.
    Сунічкіна. Відаць, гэта іх мамы і таты.
    Перчыкава. А можа, і дзядулі, бабулі?
    Гарлачык. Значыць, мы правільна прыйшлі. Па адрасе. Тут самыя лепшыя хлопчыкі і дзяўчынкі. Я бачу па іх. Вунь якія яны прыгожыя, жвавенькія!.. I таму я магу смела зняць з плячэй свой чарадзейны рукзачок. (Знімае.) Бачу, зацікавіліся? Так-так, гэта не зусім звычайны рукзачок... Ён з сюрпрызамі, між ін-
    		
    шым... Насіў бы я рукзачок за спінай, калі б ён быў самы звычайны рукзачок, а тым больш — пусты. Сінічкіна! Перчыкава! Што належыць нам зрабіць першай справай?
    Сунічкіна. Павітацца з усімі, хто ў гэтай зале.
    Перчыкава. Павітацца, так-так!
    Разам. Добры дзень усім!
    Сунічкіна. Ніколі не адгадаеце, што ў нашым рукзачку.
    Перчыкава. А давайце мы самі скажам нашым гледачам...
    Разам. ...што ён поўны казак!
    Сунічкіна. Таму рукзачок і ёсць чарадзейны, бо дзе вы яшчэ бачылі, каб у рукзачках было паўнютка казак? Нідзе, правільна.
    Гарлачык. Во, во, яны так і лезуць, казкі, з рукзачка!.. («Запіхвае» іх назад у рукзачок.) А наш рукзачок — выключэнне.
    Перчыкава. Рэдкае...
    Сунічкіна. ...і прыемнае.
    Гарлачык. Што, дзеці, заглянём у наш рукзачок? Настаў час? Паглядзім, што ў ім?
    Дзеці адказваюць.
    Гарлачык. Зараз, заразмытутразбяромся. Адну хвіліначку. Але спярша трэба сказаць чароўныя словы: рукзачок, рукзачок, пакажы свой язычок! Вось, калі ласка! (Дастае з рукзачка маленькую ялінку.) Дзе растуць ялінкі, дзеці?
    Дзеці адказваюць: у лесе.
    Гарлачык. Правільна, у лесе. Значыць, ялінка будзе лесам.
    Сунічкіна паставіла ялінку крыху падалей ад Гарлачыка.
    Гарлачык. Малайчына, Сунічкіна. А лесу без грыбоў не бывае. (Дастаў некалькі грыбкоў, падаў Перчыкавай, тая расставіла грыбочкі.) Малайчына, Перчыкава. Растуць у нас і грыбочкі. Дзеці, а што яшчэ, акрамя грыбоў, расце ў лесе? Правільна, ягады. (Дастаў кусцік, падаў Сунічкінай.) У цябе прозвішча Сунічкіна, вось і кусцік з тваімі ягадкамі... Трымай.
    Сунічкіна «пасадзіла» кусцік.
    Гарлачык. Які прыгожы і цудоўны ў нас лес атрымаўся! Дрэвы растуць, а пад імі грыбыягады. Цуд! Але для нашай казкі гэтага мала. Таму зазірнём яшчэ ў наш чарадзейны рукзачок. (Дастаў хусцінку, падаў Сунічкінай.) А гэта табе, Сунічкіна. Павязвай, павязвай. Будзеш дзяўчынкай.
    Сунічкіна. А якой дзяўчынкай? 3 якой казкі?
    Гарлачык. А сама ты з якой хацела б быць?
    Сунічкіна. Я? А падумаць можна?
    Гарлачык. Чаму ж нельга? Падумай. Перш чым штосьці зрабіць, заўсёды трэба спярша падумаць.
    Сунічкіна. Я б... я б хацела быць дзяўчынкай Машай з казкі «Маша і Мядзведзь». (Павязала хустку.)
    Гарлачык. Хочаш, і будзь ёй. Тут самае важнае, самае галоўнае — тваё жаданне.
    Сунічкіна. Падобна я на казачную Машу?
    Гарлачык. Вылітая! Адзін к аднаму! (Падаў маленькі кошык.) Грыбы ж збіраць нашай Машы ў нешта трэба? Трэба. Трымай кошык.
    Сунічкіна. Ой, праўда! (Узяла кошык.) Лёгенькі кошык, зручны.
    Гарлачык (корпаецца ў рукзачку). А Мядзведзем буду я, значыць. Таму што тут я самы смелы, дужы і вялікі. Ну, дзе ён, мой домік? (Дастаў.) Вось ён. Куды б мне яго тут паставіць? А каля елачкі! (Паставіў.) Тут яго месца. Ну што, можна і казку пачынаць?
    Перчыкава. А пра мяне... забыліся?
    Гарлачык. А пра цябе і забыліся, праўда. Прабач, актрыса Перчыкава. А кім бы ты хацела быць у нашай казцы?
    Перчыкава. Таксама дзяўчынкай Машай. Але паколькі ў казцы Маша адна, тады давайце я буду Мышкай. А?
    Гарлачык. А ёсць у казцы пра дзяўчынку Машу і Мядзведзя Мышка ці не?
    Сунічкіна. He, Мышкі няма, здаецца...
    Перчыкава. А я буду ўсё роўна, ёсць там яна ці няма. Са мной казка цікавейшай стане. Мышкі ўсюды ёсць!
    Гарлачык (да Машы). Паверым?
    Маша. Паверым!
    Гарлачык. Добра. Хай будзе і так. (Падаў шэранькі балахончык, на якім напісана «Мышка».) Трымай, Мышка! У нашым чарадзейным
    рукзачку ўсё ёсць. Ну, а цяпер мая чарга... (Нацягнуў шапку-вушанку, кажушок ірукавіцы. Бадзёра.) Хто скажа, што я не Мядзведзь?! Га-га-а-аа-а! Дзе тут вулей з маім любімым мёдам?! Ці можа хто са мной хоча паборацца?! To ведайце, з кім!..
    Гарлачык, Сунічкіна і Перчыкава сталі Мядзведзем, Машай і Мышкай.
    Маша. Хутчэй прыходзь да нас, казка! Мышка. Усе дзеткі чакаюць цябе!
    Мядзведзь. I малайцы, калі чакаюць. Казка — пачынаецца!..
    Мядзведзь і Мышка знікаюць. М а ш а збірае грыбы.
    Маша (спявае):
    Мне бабуля гаварыла, Каб далёка не хадзіла, Каб грыбы ля сцежкі брала, Ад сябровак не адстала, — Быў такі яе наказ.
    Мне казаў дзядуля мілы, Што не трэба ў лесе крылы: Калі ў ім грыбы збіраюць I ад радасці лятаюць, — Заблудзіцца можна ўраз!