• Часопісы
  • Жыла-была Ёлачка

    Жыла-была Ёлачка

    Для малодшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 112с.
    Мінск 2013
    23.69 МБ
    Я ж іх слухаць не хацела, Мне хутчэй у лес карцела, А цяпер сяджу ў глушы, Дзе ні следу, ні душы.
    Каб ты ведала, бабуля, Каб ты ведаў, мой дзядуля, Дзе цяпер унучка, дзе, У якой бядзе...
    Дзед з бабуляй плачуць недзе, Я ж у логаве мядзведзя. Як з палону мне ўцячы? Хто мне можа памагчы 3 гэтай выбрацца бяды?.. Ой, мядзведзь ідзе сюды!
    Прыбягае Мышка.
    Мышка. Ну што, убачыла, які ён? Упэўнілася? Пераканалася?
    Маша. He такі ён дужа і страшны... быццам.
    Мышка. Пачакай, пачакай! Пажывеш — пабачыш. Вось не знойдзе мёду, і ўсю злосць спагоніць на табе. Ідзе, здаецца? Ну, я пабегла да сябе! He люблю яму на вочы лішні раз паказвацца!.. Ну яго, злюку!.. (Знікае.)
    Вяртаецца Мядзведзь.
    Мядзведзь. Нешта сумная ты, Маша?
    Маша. Па бабулі сумую, па дзядулю. Па сваіх сяброўках...
    Мядзведзь. Ну што з табой паробіш, дзяўчо? Адпусціў бы я цябе, калі б ты мне не патрэбна была... Сумна аднаму мне жыць... Хоць плач... Іншы раз і плачу... Толькі хто калі мядзведзевы слёзы бачыў?
    Маша. Я... я не бачыла таксама.
    Мядзведзь. А давай пасправядлівасці зробім, Маша. Ідзе?
    Маша. He ведаю, як будзе тая справядлівасць выглядаць?
    Мядзведзь. У жмуркі пагуляем, гэта ж зусім проста... Гуляла калі-небудзь?
    Маша. Гуляла.
    Мядзведзь. Вось і цудоўна. Я даю табе вось гэты званочак у рукі... Трымай, трымай... (Падаў званочак.) Сабе завязваю вочы...
    Пакуль Мядзведзь завязвае сабе вочы, з’явілася Мышка, і Маша да яе хвосціка прывязала званочак, а сама схавалася.
    Мядзведзь. Завязваю, завязваю... Завязаў, здаецца. Нічога не бачу. Ты хаваешся, я цябе шукаю. Калі знайду — не адпушчу дамоў, а не знайду — так і быць, твая ўзяла. Пачалі гульню!..
    Жмуркі працягваюцца даволі доўга, Мядзведзь не вытрымлівае, сядае на лаву, cane, а Маша тым часам адвязалаадхвосцікаМышкізваночак. Мышка знікла.
    Мядзведзь. Тут нешта не так. Я, я павінен быў... толькі я павінен быў перамагчы!.. А як гэта табе, дзяўчынка, удалося?
    Маша. Удалося... Таму што я вельмі хачу дамоў... да бабулі з дзядулем... Яны ўжо там, відаць, плачуць...
    Мядзведзь. Дом твой нікуды не дзенецца. I старыя пачакаюць. Мне вось адно цікава: як гэта я табе ў жмуркі прайграў?
    Маша. А дзе тваё слова, Міхал Патапавіч? Што абяцаў?
    Мядзведзь. Слова? Маё? Так-так... сапраўды. Давай што-небудзь іншае прыдумаем, а? Бачыш, старым стаў, нягеглым, трошкі пабегаў за табой — і стаміўся. Кхе-кхе-ке!.. Ты маладая, думай, а я адпачну. Думай! Вынаходзь якую-небудзь іншую гульню. (Храпіць.)
    Прыбегла Мышка.
    Мышка. А здорава мы яго абдурылі са званочкам!..
    Маша. Але ж ён мяне ўсё роўна дамоў не адпусціў...
    Мышка. А ты кажаш, што ён не такі і страшны! Яшчэ той тып!.. (Пагразіла Мядзведзю лапкай.) У!.. Што ён табе тут наплёў?
    Маша. Кажа: стары стаў, мне ўжо бегаць цяжка... Прыдумай, кажа, што-небудзь яшчэ...
    Мышка. Эх, калі б я ведала дарогу да твайго дзядулі з бабуляй, я б умомант адвяла цябе да іх, і шукай тады ветру ў полі. I нічога не трэба было б новага прыдумляць. I паклон Мядзведзю!..
    Маша. Як шкада, што і я дарогу не запомніла. Калі ж я не збіралася заблудзіцца...
    Мышка. Што цяпер ужо слёзы ліць? (Паманіла Машу да сябе, нешта шэпча той на вуха, не зводзячы вачэй з Мядзведзя.) Усё зразумела?
    Маша. Ага. Зразумела.
    Мышка. Я заўсёды буду побач з табой у самую цяжкую хвіліну. Май на ўвазе і помні пра зярняткі. Я магу стаць і кусцікам, і пяньком... (Знікае.)
    Мядзведзь (прачнуўся). Ну, прыдумала што-небудзь, Маша?
    Маша. Адпусці, Міхал Патапавіч, на адзін дзянёчак мяне ў вёску. Усяго на адзін дзянёчак. Я бабулі і дзядулю гасцінцаў аднясу.
    Мядзведзь. Як жа я цябе адпушчу, калі ты дарогі не ведаеш? Заблудзішся. Прападзеш і сама, прападуць і гасцінцы. Давай гасцінцы, я іх сам аднясу. А ты маю хатку сцеражы.
    Маша. Ну, хай ужо будзе па-твойму... (Склала ў кошык піражкі і грыбы.) Вось глядзі: знізу піражкі будуць ляжаць, зверху мае грыбы. Аднясі ўсё гэта бабулі з дзядулем.
    Мядзведзь. Будзе зроблена. Чын па чыну. Мядзведзь слоў на вецер не кідае. Май на ўвазе. О!
    Маша. Ды запомні: кошык па дарозе не адчыняй, піражкі не вымай. Я на дубок узлезу, за табой сачыць буду!
    Мядзведзь. Добра. Давай кораб. (Узваліў кораб на спіну і пайшоў.)
    Ідзе Мядзведзь па лесе, стаміўся, паставіў кораб на зямлю каля кусціка, а ім стала Мышка, паглядае напянёк, аімсталатаксама Мышка.
    Мядзведзь. Сяду на пянёк, З’ем піражок!
    Маша (услед ідзе, вачэй з Мядзведзя не зводзіць, а сама ўвесь час за кусцік хаваецца, якім стала Мышка);
    Бачу, бачу!
    He садзіся на пянёк. He еш піражок!
    Нясі бабулі, Нясі дзядулі!
    Мядзведзь. Бач, якая вачастая! Усё бачыць! (Падняў кораб і пайшоў далей. Ішоў, ішоў, зноў спыніўся, хоча сесці на пянёк.)
    Сяду на пянёк, З’ем піражок!
    Маша (з-за кусціка-Мышкі):
    Бачу, бачу!
    He садзіся на пянёк, He еш піражок!
    Нясі бабулі, Нясі дзядулі!
    Мядзведзь. Вось якая Маша хітрая! Высока сядзіць, далёка глядзіць! А вунь і вёска. Мабыць, яе хата. Паляпаем у дзверы. (Грукае.) Адчыняйце, я вам гасцінцы ад унучкі Машы прынёс! Дзед? Баба? Вы што, паглохлі ўсе там? He чуеце? He выходзяць, пэўна, баяцца. Голас мой пачулі і схаваліся, дзверы — на зашчэпку, не інакш... А хто мяне, Мядзведзя, не баіцца? Смельчакоў такіх мала ёсць. (Грукае.) He адчыняюць. А хораша як піражкі пахнуць! (Ню-
    хае.) Сам бы з’еў, ды нельга: даў слова Машы даставіць па адрасе.
    Шалёны брэх сабак.
    Мядзведзь. О, адкуль гэта яны, сабакі, тут узяліся?! He было ж раней! 3 сабакамі жартачкі кепскія! Уцякаць трэба! Драпаць! Пакуль маю шубу не пашкодзілі і без штаноў не пакінулі! Ай-яй-яй! (Знікае, пакінуўшы кошык, толькі чуваць яго лямант.) А каб вас!.. Прэч!.. Ай-яяй!.. Балюча ж, чэрці акаянныя!..
    Прыбягае Маша. Хапае дубец і спяшаецца ратаваць Мядзве дзя.
    Маша. Спыніцеся, сабачкі! Ён добры Мядзведзь! Ён пяшчотны! He чапайце яго!.. Ён ласкавы!.. Спыніцеся, сабачкі!.. (Знікае.)
    Паступова знікае і брэх сабак. З’явілася Маша. Падняла кораб.
    Маша. Сустракайце мяне, бабуля і дзядуля! Гэта я прыйшла, ваша ўнучка!
    Г а л а с ы. Ідзем, ідзем табе насустрач, Машанька! Зачакаліся мы ўжо цябе даўно!.. Думалі, здарылася што!.. Ноч не спалі, з дзедам па лесе блукалі!.. Цябе шукалі...
    Маша. Спяшаюся да вас, мае любыя дзядуля і бабуля! (Знікае разам з корабам.)
    Прыбягае Мышка.
    Мышка. Я чакаю абяцаныя Машай зярняткі. Я іх, між іншым, сумленна зарабіла. Дапамагла Машы ўцячы ад Мядзведзя? Дапамаг-
    ла. Усе бачылі, не дадуць схлусіць. Ці, можа, хто не бачыў?
    Дзеці адказваюць. З’яўляецца Маша са шкляначкай проса.
    Маша. Давай сваю кішэнь, Мышка!
    Мышка. Ая думала, што ты ўжо забылася. На маю кішэнь.( Падставіла кішэнь.)
    Маша (перасыпала проса). Еш на здароўе, Мышка! Проса ты любіш.
    Мышка. I не толькі проса — я і цябе люблю, Маша. (Абняліся.)
    I неўзабаве Мядзведзь, Маша і Мышка зноў сталі акцёрамі.
    Гарлачык. Бачыце, як у казцы ўсё добра адбываецца? Добра і прыгожа. Хоць, бывае, і не заўсёды... Як вось не пашанцавала Міхалу Патапавічу...
    Перчыкава. За ўсё гэта мы і любім казкі, так, дзеці?
    Гарлачык. А дзе ж наш чарадзейны рукзачок? Ага, вось ён. Ну, па-першае, трэба ўсе нашы рэчы скласці назад у яго. У рукзачок. (Распранаюцца.) Пачакайце, ды мы можам яшчэ шмат чаго ўзяць тут, у рукзачку. Рэквізіту хопіць ажно на некалькі казак!..
    Сунічкіна. А мне... а мне...
    Гарлачык. Ты што, Сінічкіна, плачаш?!
    Сунічкіна. Можа, трошачкі я плачу... сапраўды... Проста мне вельмі хочацца, каб і гэтая казка працягвалася, не канчалася. Я зноў
    хачу быць Машай. Я буду зусім інакш паводзіць сябе з Мядзведзем. Ён добры, хоць і дужы, і не такі страшны, як яго малююць...
    Гарлачык. Тады і я не супраць пабыць яшчэ добрым і дужым!.. (Грае мускуламі.)
    Сунічкіна. А пасля таго як яго сабакі пакусалі, увогуле аднаго пакідаць Мядзведзя разам са сваёй бядой і зусім не па-чалавечы... бессардэчна.
    Перчыкава. Ія таксама згодна. Рукзачок, рукзачок, зноў пакажы свой язычок!.. Вяртай нам адзенне!..
    Гарлачык. Ну, калі такая просьба паступіла, — вяртаемся назад у казку!
    Гучыць «Песня пра рукзачок». Акцёры пераапранаюцца, і мы бачым зноў на сцэне Мядзведзя, Машу і Мышку. Бачым елачку, мядзведзеву хатку...
    Гарлачык (як тполькі скончылася песня). А пакуль — антракт!
    Заслона.
    Дзея другая
    Мядзведзь сядзіць на лаве, абхапіў лапамі галаву, стогне. Маша і Мышка рыхтуюць мазь і бінт. I, як могуць, суцяшаюць бедалагу.
    Мядзведзь. О-ё-ё-ёй! Як балюча мне!.. Мама родная!.. Якія злыя сабакі ў вашай вёсцы, Машанька! Што я зрабіў ім кепскага? Ды я ж... ды я ж мухі ніколі не пакрыўдзіў!.. Хаця яны і
    дастаюць мяне, бывае!.. Як вось цяпер... Прэч, мухі!.. (Адганяе мух адной лапай, моршчыцца ад болю.) О-ё-ёй!
    Маша. Пачакай трошкі, зараз мы цябе з Мышкай палечым.
    Мядзведзь. Ды чакаю, чакаю. Ой, хутчэй лячыце мяне! Я хоць і вялікі, аднак нецярплівы, страх, як боль, не пераношу, страх!.. I што я тым сабакам кепскага зрабіў? О-ё-ё-ёй!..
    Мышка. Я вось лісцік падарожнічка прынесла, вельмі дапамагае, калі сабака ўкусіць. Зараз перабінтуем табе лапку.
    Маша. Цярпі.
    Мядзведзь. Цярплю, цярплю. Аднаго зразумець не магу: навошта сабакі мяне пакусалі? Што, што я ім кепскага зрабіў?
    Маша. Дзякуй табе, Мядзведзь, дзякуй ад дзядулі з бабуляй.
    Мядзведзь. Няўжо не хлусіш?
    Маша. Hi грамачкі. Прасілі перадаць табе, Міхал Патапавіч, самы вялікі дзякуй за тое, што ты прынёс да самай хаты кораб з піражкамі і грыбамі.
    Мядзведзь. Ой, баліць! Асцярожней, Мышка!
    М ы ш к а. Ды ўжо ж стараюся, як магу. Я на медсястру не вучылася, дарэчы! Трывай!
    Маша. Давай я, Мышка, давай.
    Мышка. Ажно лоб у мяне мокры стаў. I навошта ты ўцякаў ад сабак, дзівак?
    Мядзведзь. Дык яны б мяне з’елі.
    Маша. Мышка праўду кажа: не трэба было ўцякаць. А так яны бачаць, што Мядзведзь палахлівы, і давай за табой гнацца. Ты што, сабак не ведаеш?
    Мядзведзь. Век вучыся, а дурнем памрэш. Якраз пра мяне сказана.
    Маша. Ну вось і парадак. Ляжы і менш хадзі, тады хутчэй зажыве твая лапа.
    Мядзведзь. Ды якраз тая, якой я мёд з дупла дастаю. Можна сказаць, мая рабочая... лапа. Хацеў адбіцца ад сабакі, а ён — цап. Ну, бачылі вы такое? I чаму я такі нешчаслівы нарадзіўся? (Лёг.)
    Маша. Спі. Мы табе перашкаджаць не будзем.
    Мядзведзь. Спаць?
    Маша. Спаць.
    Мышка. Хутчэй паправішся.