• Часопісы
  • Жыла-была Ёлачка

    Жыла-была Ёлачка

    Для малодшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 112с.
    Мінск 2013
    23.69 МБ
    Пянёк. 3 кім павядзешся, ад таго і набярэшся.
    Лера. А мне весела, а мне люба, я Ёлачка, суседка Дуба!.. (Знікае.)
    Баль. Ёлачка Вераніка, на якой цяпер ужо мігціць Гірлянда і ззяе Шарык, спявае. Яна спускаецца са сцэны, ідзе паміж радамі і радуецца, калі дзеці дакранаюцца да яе іголак, да цацак... Яна ахвотна дазваляе ім гэта зрабіць.
    Новы год, Новы год! Белы снег, як вата. Каля Ёлкі карагод Закружыла свята. Скачуць заяц і ліса — Добрыя суседзі. Па палях і па лясах Дзед Мароз прыедзе. А гірлянды і шары Ззяюць на галінках, Бо прыйшла да дзетвары Лепшая ялінка.
    Паскараюць стрэлкі ход, Нібы ў эстафеце, Каб сустрэлі Новы год Каля Ёлкі дзеці.
    Хай і людзі, і звяры Век жывуць у згодзе. Хай жадаюць нам сябры Шчасця ў новым годзе!..
    У лесе. Пянёк сумуе.
    Пянёк. Як там мая Ёлачка? Каб яна мяне пачула, я б ёй сказаў: я вельмі сумую па табе, вяртайся хутчэй у лес, Ёлачка Вераніка, да мяне. Прыбягаюць Ёлачкі Алёнка, Кацька і Юлька.
    Алёнка. А чаму толькі да цябе?
    Кацька. А чаму?
    Юлька. А чаму?
    Алёнка. Мы яе таксама чакаем.
    Кацька. Засумавалі ўжо па ёй і мы.
    Юлька. Вяртайся хутчэй, Ёлачка Вераніка, у наш лес!
    Алёнка. Ты чуеш нас?
    Кацька. Ты чуеш?
    Юлька. Ты чуеш?..
    Танчаць і спяваюць. Запрашаюць на танец і Пянёк, ён спярша ўпарціцца, а потым пагаджаецца.
    Мы Ёлачкі, мы Ёлачкі, Зялёныя іголачкі, Бо Новы год без Ёлкі, Як нітка без іголкі.
    Мы Ёлачкі пушыстыя, Вясёлыя, іскрыстыя. Калі без Ёлкі хата — Няма наогул свята.
    Уваходзіць Ёлачка Лера.
    Лера. Што гэта ў вас тут за свята такое? Што за зборышча?
    			
    Алёнка. Пянёк, скажы ёй.
    Пянёк. He скажу. Яна не любіць святы.
    Лера. Чаму ж гэта я не люблю святы, Пянёк?
    Пянёк. А ты ў сябе самой папытай...
    Уваходзяць Лесавік і Вераніка. Дзядуля вядзе Ёлачку пад руку, яе не пазнаць: адзенне на ёй старае, адно рыззё.
    Алёнка. Хто гэта?
    Кацька. Хто такая?
    Юлька. Ты хто?..
    Лера. A то вы не бачыце — хто? Гэта ж Ёлачка Вераніка такой стала.
    Лесавік. Сапраўды, гэта наша Вераніка. Я выпадкова сустрэў яе на сметніку...
    Алёнка. На сметніку?
    Лесавік. Так.
    Кацька. За што?
    Юлька. Хто пасмеў так з ёй абысціся?
    Пянёк (прытуліўся да Веранікі). Мая, мая Ёлачка!
    Лера. Дык што гэта, і мяне чакае такі лёс на наступны год? Што, і я такой стану?
    Вераніка. Я піць хачу. Піць. Піць.
    Пянёк. Я цябе, Вераніка, напаю, і ты будзеш жыць. Я выратую цябе.
    Лера. Аказваецца, усё не так, як я думала... Усё не так проста... Спярша бываюць святы, а потым пачынаюцца звычайныя дні... I мы, Ёлачкі, аказваемся на сметніку... Даруй мне, Вераніка, за ўсё тое кепскае, дрэннае, што
    я хацела зрабіць для цябе... Даруй за маю чорную зайздрасць і нянавісць да цябе... Дзякуй усім, хто перашкодзіў, не дазволіў мне да канца ажыццявіць свае заганныя намеры... Дзякуй!..
    Вераніка. Што ж ужо цяпер?.. He звяртайце на мяне ўвагі... Я проста стамілася... Хачу адпачыць...
    Пянёк. Пайшлі, пайшлі, Ёлачка, на сваё месца. (Уводзіць Вераніку.)
    Усе, хто застаўся на сцэне, спяваюць:
    Жыла-была ў нас Ёлачка, Але зімой на баль Да бліжняга пасёлачка Паехала, на жаль.
    Згубіла там іголачкі Красуня пакрысе — I ўбачылі мы Ёлачку На сметніку усе.
    Галінкі, як асколачкі, Дрыготкага святла, Калі красуня Ёлачка У нас жыла-была...
    Лесавік. Аднак хвалявацца не будзем! Чаго не ўбачыш, і скончыцца зіма, прыгрэе сонейка, пацякуць раўчукі... Цёплай стане наша зямелька, і я зноў пасаджу ў сваім лесе Ёлачку... Няхай расце яна, жыццю радуецца і дзетак радуе на навагоднія святы...
    Алёнка. А мы будзем ёй песні спяваць. Кацька. Каб хутчэй расла!
    Усе знікаюць. Уваходзяць два акцёры.
    Першы акцёр. Вось такую гісторыю пра Ёлачку я і хацеў расказаць.
    Другі акцёр. Мне спадабалася. He ведаю, як дзецям?
    Першы акцёр. Бачыш, і ім таксама.
    Другі акцёр.Амнецікававось, штодалей з Елачкай Веранікай было? Ну, пасля таго, як яна вярнулася зноўу лес? Амаль без іголак, стомленая, а? Што, што было з ёй? Кажы хутчэй!..
    Першы акцёр. На тое ж і казка, што ў казках усё добра канчаецца. Сапраўдны ж Новы год толькі яшчэ пачынаецца. I наша Ёлачка Вераніка недзе тут паблізу, мы яе зараз убачым... Яна збіраецца на свята. На навагодні баль. Паклічам яе?
    Другі акцёр. Паклічам. Можа і дзеці нам дапамогуць?
    Першы акцёр. Вядома ж, дапамогуць. Калі яны адмаўляліся, дзеці?
    Другі акцёр. Давайце, дзеці, паклічам Ёлачку.
    Клічуць. Акцёры знікаюць. Уваходзіць Ёлачка
    Вераніка. Яна зноўзялёная, пушыстая...
    Вераніка. Добры дзень вам, хлопчыкі і дзяўчынкі! Я завітала да вас на навагодні баль.
    Прыбягаюць Шарык і Гірлянда.
    Шарык. I мы з табой, Ёлачка!
    Гірлянда. Болып не будзем блукаць адны ў лесе.
    Шарык. Цяпер мы добра ведаем, дзе наша месца.
    Гірлянда. Толькі на Ёлцы. Hi на крок ад цябе.
    Шарык і Гірлянда прытуліліся да Ёлачкі Веранікі. Падыходзяць да яе і ўсе героі казкі.
    Вераніка. Засталося нам толькі дачакацца Дзеда Мароза і Снягурку і павіншаваць усіх, хто сабраўся ў гэтай зале, з Новым годам.
    Уваходзяць Дзед Мароз і Снягурка.
    Разам. 3 Новым годам, сябры! 3 новым шчасцем!
    Канец.
    ДОБРЫ САНАЧНІК АЎГЕЙ, або
    ПРЫГОДЫ
    ПЕРАД НОВЫМ ГОДАМ
    ІГеса-казка ў дзвюх дзеях Вершы Артура Вольскага
    Дзеючыя асобы:
    Аўгей.
    Аксіння.
    Санкі.
    Абыштоціна.
    Сабака Гаў-Гаў.
    Дрывасек.
    Певень.
    Дзея першая
    КАРЦІНА 1
    У вясковай хаце. Усё тут сціпла, звычайна. Дзед Аўгей толькі што закончыў майстраваць санкі. Захапляецца імі і спявае:
    Я майструю Дзіва-санкі, Дзіва-санкі — Раскатанкі.
    А ў тых санак Палазы — Два бліскучыя Лязы.
    He стрымае lx адліга, He прыпыняць Маразы.
    Без падмогі Дзіва-сані На гару Узлятаюць самі.
    А як пусцяцца 3 гары, He дагоняць I вятры.
    Вось якія Дзіва-санкі Я майструю Вам, сябры!
    Аўгей. Вось якія ў мяне саначкі атрымаліся! Вось якія прыгожанькія, вось якія лёгенькія!.. Шкада, ох і шкада, людцы добрыя, што састарыўся я, спрыт ужо не той, а то б і сам катаўся на гэтых саначках дзень і ноч, ноч і дзень. Але нічога, нічога — унучак мой прыедзе з горада, Васілёк, то не нарадуецца, жэўжык!
    З’яўляецца Аксіння.
    Аксіння (хапаецца за галаву). I гэта ты, пень стары, хочаш сказаць мне, самай дасведчанай бабе на гэтай зямлі, што зрабіў добрыя, прыгожыя санкі?
    Аўгей. Так, так, мая Аксіннюшка. Добрыя, лёгкія, прыгожыя. Палюбуйся, дарагуша!
    Аксіння. Эх ты, дажыўся ўжо да бязглуздства, зусім здзяцініўся, розум згубіў, бо ўжо нейкую абыштоціну не можаш адрозніць ад прыгожай рэчы. Ну, і хіба ж гэта санкі? (Здзекліва смяецца.) Ой, ратуйце мяне! (Спявае.)
    				/ 40^		
    Ox, i што ў мяне За дзед!
    Абібок
    I дармаед.
    Што ні робіць, Выйдзе — што? Скажам шчыра: Абы-што.
    Абы-што!
    Абы-што!
    Што не годна Hi на што!
    Ох і дзед, Ну і дзед, Абібок
    I дармаед!
    З’яўляецца Абыштоціна (кепска зробленыя санкі: адзін полаз карацейшы, другі даўжэйшы).
    Абыштоціна. А вось і я! He чакалі? Ці мне пачулася? Ці мне падалося? А?
    Аўгей. Хто... хто такая?
    Аксіння. I мне тое ж цікава...
    Абыштоціна. Нечакалі. Бачу, бачу. Апра мяне, між іншым, гаварылі тут... толькі што...
    Аўгей. А хто ты такая?
    Абыштоціна. Адгадайце, калі зможаце!
    Аўгей. Няма мне калі... абы чым займацца. Адгадваць я табе так і буду. Разагналася. Чалавек быццам бы не чалавек... што за абразіна, я ў цябе пытаюся? Пачакай, а дзеці мне не падкажуць? Дзеці, хто гэта? He ведаеце? I я не ведаю. Вось гэта рэч! (Абыштоціне.) Ну, прызнавайся тады хоць сама!
    Абыштоціна (спявае):
    Я Абыштоцінай Завуся.
    Гукніце —
    Зараз жа з’яўлюся. А як толькі Я прыйду,
    Вашу працу, Вашу працу
    На нішто, На нішто, На нішто Звя-ду!
    Я й не дзедава, Я й не цёціна, Абыштоціна я, Абыштоціна!
    Абыштоціна я, Абыштоціна!
    Аўгей. Першы раз чую. Адкуль дзеці маглі ведаць? Так, так.
    Аксіння. Бачылі? Ён першы раз чуе. Дык гэта якраз тое і ёсць, што ты зрабіў. Абы-што.
    Абыштоціна. Прыемна чуць пра сябе... Х-ха-ха-а-а-а!
    Аўгей (строга). Я зрабіў санкі! Прашу не блытаць!..
    Аксіння. He крычы, гарлапан стары. He дзяры горла дарэмна: мне ўсё роўна не дакажаш, што гэта санкі.
    Аўгей. А што ж, калі не яны? Санкі. Вось гэтыя... самыя... яны і ёсць. I перастаньце мне, перастаньце!.. (Прытупнуў нагой.)
    Аксіння. Ой, людзі! I гэтую... абыштоціну...
    Абыштоціна (задаволена). Так, так, мяне, Абыштоціну...
    Аксіння. ...ён называе санкамі?
    Абыштоціна (пакрыўджана). Падбірайце словы, спадары. А я, прабачце, тут пры чым? Я ж не вінаватая, што мяне нехта зрабіў...
    Аксіння. А ты пакажыся, пакажыся яшчэ раз майму старому дурню.
    Абыштоціна. Калі ласка! (Пакрыўлялася перад Аўгеем.) Я заўсёды рада старацца. Хіба мне цяжка?
    Аўгей не глядзіць на Абыштоціну.
    Аксіння. А, бачыш, адвярнуўся, не хоча глядзець на цябе.
    Абыштоціна. Мог бы і не рабіць мяне, дзед.
    Аўгей. Чаму гэта я адвярнуўся? Што, мне ўжо і глянуць, акрамя як на цябе, болып ні на што нельга?
    Аксіння. Ды слова ты знойдзеш — адгаворышся. Язык падвешаны.
    Аўгей. Памаўчы, старая. Памаўчы.
    Аксіння. He забароніш.
    Аўгей (Абыштоціне). А ты дарэмна з’явілася, пачвара... I болып бабу маю слухай. Яна напляце табе бочку арыштантаў.
    Аксіння. Чулі? Ну, і гэта пра мяне такую бязглуздзіцу гаворыць мой дзед Аўгей, якому я вару крупнік, пражу скваркі, цырую кашулю... Заслужыла. (3 іроніяй.) Дзякуй табе, мой старэнькі, мой бяззубенькі!..
    Аўгей. Завялася, завялася, малатарня! Пайшла ў разнос! Паехала-пакацілася! (Гучна.) Стой, сказаў! Спыніся!
    Аксіння. А я яшчэ не ўсё сказала.
    Аўгей. Потым дагаворыш. Потым.
    Абыштоціна. А мне, стары, што загадаеш рабіць? Тут заставацца ці ўцякаць?
    Аўгей. Рашай сама. Дарослая.
    Аксіння. Як гэта ёй рашаць? Х-х-хы! Сам зрабіў яе, а ёй — рашай? Х-хы!
    Аўгей. Маўчаць, я сказаў табе.
    Аксіння. Ой-ой, так я цябе і баюся. А будзеш сварыцца на мяне, яшчэ і кухталёў надаю, дармаед!
    Аўгей. Ох і злосная ж у мяне жонка! Ох і шкодніца! На белае чорнае гаворыць, на чорнае — белае. Буду, буду перавыхоўваць, а што ж паробіш?
    Аксіння. Позна мяне вучыць нечаму. Ды ад тваёй навукі асабліва не паразумнееш.
    Аўгей. Вось і пагавары з ёй. Мала, мала цябе жыццё, бачу, вучыла, хоць і век, здаецца, пражыла.
    Аксіння. He паказвай мне болып санкі. Калі жыць хочаш!..
    А ў г е й (махнуў рукой ). Гавары не гавары... Пцьфу! Горш няма, калі твая баба лухту розную пляце.
    Абыштоціна. Дык а што ж тады мне рабіць? Дзеці, можа вы падкажаце, што мне рабіць? Уцякаць? Ці заставацца тут, у гэтай цёплай, утульнай хаце?