Жыла-была Ёлачка
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 112с.
Мінск 2013
Кацька. А мы будзем тут, у лесе!
Юлька. I няхай у нас не будзе такіх прыгожых цацак, як у іх на навагодніх Ёлках, але мы таксама нешта прыдумаем цікавае...
Алёнка. Бо на нашым навагоднім прадстаўленні абяцалі быць усе насельнікі нашага лесу...
Кацька. Сам мядзведзь Таптыжка...
Юлька. Шэры воўк Антон...
Алёнка. Клыкасты вяпрук Сцяпан...
Кацька. Канешне ж, і Зайчык — хлеба акрайчык...
Юлька. I вавёрка, і яе жаніх Ягорка...
А л ё н к а. Ды хіба ж усіх пералічыш, хто будзе на нашым лясным навагоднім прадстаўленні!
Кацька. Прыходзьце ўсе, хто жадае. Алёнка. Хто песні знае...
Юлька. I Новы год вітае!..
Ёлачкі танцуюць і спяваюць.
Мы Ёлачкі, мы Ёлачкі, Зялёныя іголачкі, Бо Новы год без Ёлкі Як нітка без іголкі.
Мы Ёлачкі пушыстыя, Вясёлыя, іскрыстыя. Калі без Ёлкі хата, Няма наогул свята.
Першы акцёр. Як там наша Ёлачка Вераніка пажывае?
Другі акцёр. Па маіх разліках, яна павінна ўжо дабрацца да месца прызначэння. Дарога няблізкая, але яна ж не пехатой дабіралася. Спярша ехала на санках, потым на грузавічку...
Першы акцёр. Пажадаем і мы Ёлачцы добра правесці час з дзеткамі.
Другі акцёр. Уяўляю... Уяўляю, якой прыгажуняю стане Ёлачка Вераніка! Гараць гірлянды, зіхацяць-пераліваюцца рознакаляровыя шары!.. Прыгажосць!.. Супер!..
Першы акцёр. Гэта ўсё добра. Так-так. А давайце разам вось з нашымі гледачамі паназіраем, што будзе адбывацца далей у нашым лесе... паглядзім, як будуць разгортвацца падзеі. А?
Другі акцёр. He забыцца б толькі і на навагоднім свяце пабываць. Каля нашай знаёмай Ёлачкі Веранікі.
Першы акцёр. Ну, гэтаканешне, канешне!
Другі акцёр. Зазірнём, зазірнём і на свята. Думаю, нам пашанцуе зрабіць гэта.
Першы акцёр. Будзем спадзявацца. А пакуль недзе трэба затаіцца і паназіраць за ўсім, што будзе адбывацца навакол... Каб не замінаць героям нашай казкі...
Другі акцёр. Ага!.. Так-так!.. He будзем перашкаджаць... Дамовіліся!
Першы акцёр. Дамовіліся!
Знікаюць.
КАРЦІНА 5
На палянцы спіць Пянёк. Але не адразу зразумееш, што гэта ён. Кучка нечага — не больш. Толькі калі П я н ё к прачнецца, тады і бачыш, што гэта ён.
Пянёк (спявае)'.
Я Пянёк, лясны Пянёк. Зразумелі вы намёк, Што ад цэлай Ёлкі Я застаўся толькі?
Адзінока мне ў бары, Я ў журбе вялікай, Бо пайшла да дзетвары Ёлка Вераніка.
Я Пянёк, лясны Пянёк, He князёк і не панок, А жабрак без Ёлкі, Голы — ні іголкі.
Вераніка без мяне, Ведаю, загіне.
Ратаваць пайду яе, Як сваю княгіню.
Пянёк (гаротна ўздыхнуў). Як яна там, Ёлачка, як яна там, без мяне? Прападзе, відаць,
зусім. I як гэта я адпусціў яе? Дзе мая галава была раней? He, трэба нешта рабіць. Трэба дзейнічаць. Тэрмінова. Неадкладна.
З’яўляецца Лесавік.
Лесавік. He спяшайся, Пянёк. Перш чым нешта зрабіць, трэба добранька падумаць.
Пянёк. Я падумаў.
Лесавік. I што ж ты вырашыў?
П я нёк. Ратаваць Ёлачку! Без мяне яна доўга не пражыве.
Лесавік. Можа, ты і праўду кажаш...
Пянёк. Праўду, я праўду кажу!
Лесавік. Але ж ты пра дзяцей не падумаў. Пра навагодняе свята. Хіба ж Новы год бывае без Ёлкі?
Пянёк. Выходзіць, і сапраўды не падумаў. He бывае.
Лесавік. Ну вось, бачыш.
Пянёк. Што ж цяпер рабіць? Як быць? He падкажаш, Лесавік?
Лесавік. Падкажу.
Пянёк. Кажы хутчэй!
Лесавік. Чакаць. Застаецца адно: чакаць, пакуль свята не кончыцца...
Пянёк. О не! Я не магу такой раскошы дазволіць сабе! Яна ж, Ёлачка, памрэ без мяне! Я ж яе Пянёк, корань жыцця. Як ты зразумець гэтага не можаш, Лесавік? I я, дурніца, адпусціў яе! Адным словам, Пень!.. Я — Пень!.. Неразум XX
ны... які... які бачыць недалёка... Відаць, таму, што я маленькі... на вяршок ад зямлі...
Лесавік. Тут, браце, не ў росце справа.
Пянёк. А ў чым жа тады? У чым, дзядуля Лесавік?
Лесавік. Паслухай мяне, старога Лесавіка, які пражыў доўгае жыццё. Паслухай і павер мне. Вось што я табе скажу, дружа. He толькі твая Ёлачка сёння пайшла ў госці да дзяцей — іх шмат, такіх Ёлачак. I не толькі ў нашым лесе. Змірыся, Пянёк. Такі твой лёс...
Пянёк. He згодны. Цалкам. Лёс кожнага залежыць і ад яго самога. I ад мяне ён залежыць. Я пабег ратаваць Ёлачку! I не адгаворвай мяне, Лесавік! (Знікае.)
Лесавік. Ну, што ты яму скажаш? Малады... Гарачы... Можна падумаць, што дзеці, да якіх пайшла Ёлачка на свята, аддадуць яе Пяньку. He аддадуць. Я ж і кажу: малады, гарачы... He можа зразумець ён аднаго: калі б не было навагодняй Ёлачкі, не было б і яго, Пянёчка... (Знікае.)
КАРЦІНА 6
З’яўляюццацацкі Шарыкі Гірлянда. Спяваюць:
Мы, Шарык і Гірлянда, — Найлепшыя сябры, Спяшаемся на свята Да ранішняй зары.
Галінкамі пагушкаць Нас трэба ля ствала, Каб Ёлка-папялушка Прынцэсаю была.
Гірляндачка і Шарык Ззяюць угары.
Яліначка, абшары Святочна азары!
Ш а ры к. Фу, нам яшчэ, відаць, ісці ды ісці.
Гірлянда. У каго б спытаць, дзе ладзяць тут паблізу дзеці навагодняе свята?
Шарык. А ў каго тут спытаеш? Hi адной жывой душы. Адны дрэвы.
Гірлянда. Ты як хочаш, Шарык, а я рашыла адпачыць.
Шарык. He пайду ж я адзін...
Гірлянда. Калі засну, тармаснеш мяне. Ух, стамілася!..
Сядаюць. 3-за дрэва выглядвае Пянёк.
Шарык. Добра. Разбуджу, калі заснеш.
Гірлянда. Мне трэба абавязкова быць на свяце, не спазніцца б толькі. Дзе гэта хто бачыў сёння Ёлку без мяне, без Гірлянды?
Шарык. Памаўчы лепш, Гірлянда. Можна падумаць, што бываюць навагоднія Ёлкі і без нас, Шарыкаў!
Гірлянда. Тады атрымліваецца, што на Ёлцы мы — галоўныя цацкі?
Шарык. Самыя галоўныя!
Пянёк (сам сабе). Так вось што яны задумалі! «Самыя галоўныя цацкі». Бачылі вы іх? Нешта трэба прыдумаць, каб яны не паспелі на Ёлачку, не сустрэліся з ёй. Іначай, калі яны ўпрыгожаць Ёлачку, у дзяцей тады яе і сапраўды не забярэш. Учэпяцца дзеці: яна наша... не аддадзім... гэта самая прыгожая Ёлачка... А калі будзе непрыгожая, дзеці самі адвернуцца ад такой Ёлкі... Бач ты іх, Шарыка і Гірлянду! Ага, так і дазволю радавацца вам. А што ж тады будзе з самой Ёлачкай? Яна ж памрэ без мяне, без Пянёчка... Я, толькі я змагу напаіць яе... даць зямныя сокі... (Выходзіць з хованкі.) Маё шанаванне!
Шарык. Ты хто?
Гірлянда. Франт, гляджу!
Пянёк. А па мне хіба не відаць, хто я?
Шарык. He.
Гірлянда (абнюхвае Пянька). Пахнеш Ёлачкай...
Пянёк. Жыла-была Ёлачка...
Шарык. Як гэта?
Пянёк. Застаўся толькі я...
Шарык (абрадавана). А, дык ты ж Пянёк Ёлачкі!
Гірлянда. Сапраўды ён. I як я адразу не здагадалася?
Пянёк. Пянёк — гэта ўсё, што засталося ад Ёлачкі.
Шарык. Мы якраз ідзём на навагодняе свята.
Гірлянда. He падкажаш нам, Пянёк, дарогу да тваёй Ёлкі?
Шарык. Ага! Я ўжо бачу сябе на Ёлцы!..
Пянёк. 3 задавальненнем.
Гірлянда. Паказвай хутчэй.
Пянёк. А што тут складанага?
Гірлянда. Слухаем, слухаем.
Пянёк. Пойдзеце прама, потым звернеце налева. Потым зноў прама... Там вам сустрэнецца цар-дуб... За ім — галоўная дарога і прыгарад... Убачыце шматпавярховыя дамы-гмахі... У іх двары — школа... ці нават тэатр... Дакладна не ведаю... Вось і ўсе цяжкасці, здаецца.
Шарык. Дзякуй, Пянёк.
Пянёк. Ды няма за што. Рады старацца.
Гірлянда. Ато б мо пайшоў з намі?
Шарык. Давай думай.
П я н ёк. He, не магу: тут буду чакаць Ёлачку.
Шарык. Твая справа. Наша — прапанаваць. Ну, бывай здаровы, Пянёк!
Гірлянда. Магчыма, і сустрэнемся. Зямля круглая.
Пянёк. Шчасліва.
Шарык і Гірлянда знікаюць.
Пянёк (задаволены). Папаліся! Ага! Чаго захацелі! На Ёлку! А я іх адправіў зусім у іншы бок! А сам пабягу да Ёлкі і вярну яе ў лес!.. Паспець бы толькі!.. (Знікае.)
Шарык і Гірлянда блукаюць па лесе.
Шарык (буркліва). Дзе ён, той горад, тая школа, тая Ёлка?
Гірлянда. Я так і ведала, што спознімся.
Шарык. Трэба было раней выходзіць.
Гірлянда. Памаўчы, нябога. Кожны ж год паспявалі...
Шарык. To кожны год. Цяпер лес зарос і падрос, бачыш, як усё змянілася? He пазнаць... Маленькія дрэвы сталі вялікімі. Лес расце, як і чалавек. Тут кожны можа заблудзіцца... Паспрабуй сарыентавацца...
Гірлянда. Аў горадзе дамы растуць, нібы грыбы ўлетку: не пазнаць цяпер і горад. Вось дык трапілі мы ў пастку. Пакрыўдзяцца ўсе дзеці, якія на Ёлку прыйдуць, бо нас няма. Ёлка голая будзе стаяць. Як абшчыпаная.
Шарык. Паслухай, Гірлянда, а табе не здаецца, што Пянёк нам зманіў, не ў той бок паказаў?
Гірлянда. А навошта яму гэта?
Шарык. А давай падумаем.
Гірлянда. Няма калі думаць. Трэба спяшацца.
Шарык. Спяшайся, калі не ведаеш, у які бок спяшацца...
Гірлянда. Я зараз плакаць буду! (Тупае нагамі.) Крычаць!..
Шарык (ажывіўся). Крычаць?
Гірлянда. Крычаць. А што, забароніш?
Ш а р ы к. Гэта ж, наадварот, цудоўна — крычаць. Давай крычы.
Гірлянда. A... а як... крычаць?
Шарык. Ты ж збіралася.
Гірлянда. Збіралася... не пярэчу... а цяпер вось, калі трэба, і словы тыя некуды падзеліся. He знаходжу слоў, каб крычаць. Падказвай.
Шарык. Давай разам?
Гірлянда. Давай, давай. Ахвотна.
Шарык. Ёсць хто ў лесе-е? Дапамажыце-е! Э-ге-ге-й!
Гірлянда не паспявае за Шарыкам, толькі падхоплівае канчаткі слоў.
Шарык. А цяпер — разам. He спазняйся.
Разам. Ёсць хто ў лесе-е? Дапамажыце-е! Э-ге-ге-й!
Шарык. Чуеш, крокі?
Гірлянда. Чую.
Шарык. Свет не без добрых людзей.
Гірлянда. Гэта Лесавік.
Шарык. Лічы, што мы выратаваны.
З’яўляецца Лесавік.
Лесавік. Чым магу служыць, сябры мае?
Гірлянда. Спяшаемся на навагодняе свята, а выйсці на правільную дарогу не можам.
Шарык. Выручай, Лесавік.
Гірлянда. Мы ж галоўныя цацкі на Ёлцы.
Лесавік. Ды гэта я ведаю. Якая гэта Ёлка без гірлянды і шароў? Дам я вам компас. Дам. Так і быць. Глядзіце сюды. (Дастаў компас.) Пойдзеце туды, куды паказвае вось гэтая вялікая стрэлка. Толькі нікуды не зварочвайце. Hi на крок. Зразумелі?
Гірлянда. Зразумелі, Лесавік.
Шарык. Дзякуй табе, дзядуля. (Узяў компас.) А штука гэтая як называецца? Забыўся... А, компас!
Лесавік. Компас. Запомні.
Шарык. Запомні ты, Гірлянда. У цябе памяць лепшая.
Гірлянда. Запомніла. На зваротнай дарозе, пасля святочных дзён, мы абавязкова табе вернем яго.
Лесавік. Ступайце, ступайце. 3 богам.
Шарык і Гірлянда знікаюць.
Лесавік. Я, калі маленькі быў, дужа хацеў таксама пабываць на Ёлцы, павадзіць карагод разам з дзецьмі. Аднак у мяне не атрымалася. He ўзялі мяне... Сказалі, я тут, у лесе, больш патрэбны... Цяпер я кожнаму, хто хоча патрапіць на навагодняе свята, дапамагаю гэта зрабіць... Ну, як тут мае маленькія Ёлачкі? He сумуіэць? На месцы? Зараз праверым... (Дастаў блакноцік і аловак, правярае, ці на месцы дрэвы.) Ёлачка Алёнка? Тут... Ёлачка Кацька? Тут