Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны
Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Асар
Памер: 328с.
Мінск 1998
На адным з першых паседжанняў Рады прадпрымальнікаў беларускай дыяспары старшыня «Бацькаўшчыны» Яўген Лецка звярнуўся да прысутных з прапановаю фінансаваць праект аднаўлення Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай. Зварот сустрэў падтрымку. Рада прадпрымальнікаў прыняла рашэнне адначасова з фінансаваннем адраджэння Крыжа дапамагчы і ў аднаўленні Полацкага СпасаЕўфрасіннеўскага манастыра.
Пасля кансультацый з гісторыкамі, мастакамі і мастацтвазнаўцамі кіраўніцтва ЗБС вырашыла, што заказ на аднаўленне рэліквіі можна даверыць берасцейскаму майструювеліру Міколу Кузьмічу, аднаму з вельмі нешматлікіх у Беларусі мастакоў, якія прафесійна займаліся эмаллю.
206
АДРАДЖЭННЕ святыні
• У берасцейскую майстэрню майстра Міколы Кузьміча (справа) зноў завітаў Анатоль Сілівончык.
• Брестскую мастерскую мастера Миколы Кузьмича (справа) в очередной раз посетил Анатолий Силивончик.
Ужо праз месяц, 29 студзеня 1993 года, старшыня Рады «Бацькаўшчыны» Яўген Лецка і эканамічны дырэктар ЗБС Барыс Стук падрыхтавалі і заключылі з майстрам дамову аб выкананні працы, аб’ём і значнасць якой ніхто, у тым ліку і сам мастак, яшчэ не ўяўляў. На той час Крыж меркавалася зрабіць да Першага з’езду беларусаў свету, запланаванага на пачатак ліпеня 1993 года. Задача здавалася адносна не складанай: маўляў, ёсць апісанні Крыжа и ягоныя выявы, ёсць сродкі і жаданне. Ды і гаворка ішла пра стварэнне ўсяго толькі копіі святыні...
Паралельна з аднаўленнем рэліквіі «Бацькаўшчынай» было вырашана падрыхтаваць да друку навуковапапулярную кнігу і зняць хранікальнадакументальны фільм, якія расказвалі б гісторыю Крыжа і яго ўзнаўленне. 3 адпаведнымі просьбамі ЗБС звярнулася да пісьменніка Уладзіміра Арлова і кінарэжысёра Віктара Шавялевіча.
Весці куратарскую работу па аднаўленні Крыжа ЗБС да
207
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
ручыла намесніку старшыні Рады прадпрымальнікаў беларускай дыяспары Анатолю Сілівончыку. Трэба заўважыць, што тут Згуртаванне беларусаў свету не памылілася. У верасні 1997 года ў інтэрв’ю газеце «Имя» Мікола Кузьміч скажа: «На першым этапе ўся праца фактычна трымалася на беларускім прадпрымальніку і мецэнату А. Сілівончыку».
Дзеля вырашэння арганізацыйнафінансавых праблемаў пры «Бацькаўшчыне» была ўтвораная рабочая трупа ў складзе Анатоля Сілівончыка (Сургут), Барыса Стука, Міколы Сулкоўскага(Новасібірск) і Алеся Ядчанкі (Львоў). У лютым таго самага 1993 года А. Сілівончык і Б. Стук пабывалі ў Міколы Кузьміча ў Брэсце, пасля чаго кіраўніцтва «Бацькаўшчыны», ацаніўшы агульнанацыянальную значнасць праекта, зрабіла выснову, што яго немагчыма ажыццявіць без багаславення і апекі Царквы.
Просьбу аб духоўным спрыянні ў адраджэнні святыні ЗБС адрасавала асабіста мітрапаліту Менскаму і Слуцкаму, Патрыяршаму экзарху ўсяе Беларусі Філарэту, які багаславіў распачатую справу. Згуртаванне беларусаў свету арганізавала яшчэ адну паездку ў Брэст, дзе ў сакавіку таго ж года ўладыка асвяціў майстэрню Міколы Кузьміча, пасля чаго Царква ўжо не пакідала мастака без свайго духоўнага кармлення, а ў 1995 годзе ўзяла на сябе і частковае фінансаванне праекта.
У траўні 1993 года «Бацькаўшчына» наладзіла сумеснае паломніцтва мітрапаліта, мастака і рабочай трупы ЗБС ў Полацк, дзе паслядоўнік майстра Богшы меў магчымасць пакланіцца мошчам найпадобнейшай Еўфрасінні і тамсама, у Спасаўскім храме, атрымаў багаславенне ўладыкі Філарэта. 3 Патрыяршым экзархам быў узгоднены і праект наступнай, больш дэталізаванай дамовы з мастаком.
Тым часам Анатоль Сілівончык ахвяруе СпасаЕўфрасіннеўскаму манастыру, дзе павінна знаходзіцца святыня, 100 кілаграмаў бісеру, аплочвае некалькім сем’ям гараджанаў, якія жывуць на манастырскай тэрыторыі, першапачатковы ўнёсак на іх новыя кватэры, а таксама выдзяляе значныя сродкі на набыццё царкоўнага начыння і рэлігійнай літаратуры. У гэтым яго падтрымлівае наш суайчыннік з Кліўленда (ЗША) Анатоль Лук’янчык, які перадае на аднаўленне старажытнай Божай цвярдыні пяць тысяч амерыканскіх даляраў. Яшчэ адзін прадпрымальнік беларускага паходжання, Мікола Сулкоўскі з Новасібірска,унёс на аднаўленне Крыжа неабходную колькасць срэбра.
208
АДРАДЖЭННЕ святыні
Пасля захадаў «Бацькаўшчыны» і самога мастака, візіту Яўгена Лецкі з Міколам Кузьмічом да старшыні КДБ Беларусі Камітэт дзяржбяспекі ў сувязі з дзяржаўнай важнасцю праекта і тым, што на яго рэалізацыю перадаваліся каштоўныя матэрыялы, узяў творчую майстэрню Міколы Кузьміча над сваю ахову.
Вярнуўшыся з паломніцтва ў Полацк, Мікола Кузьміч пачаў непасрэдную працу. Да Першага з’езду беларусаў свету заставалася ўсяго два месяцы, і вельмі хутка сталася відавочным, што за такі кароткі тэрмін зрабіць Крыж немагчыма.
Наўрад ці сярод удзельнікаў сусветнага форуму беларусаў знайшоўся 6 хоць адзін нязгодны з ідэяй адраджэння Крыжа, закліканай аб’ядноўваць і гуртаваць нацыю. Атрымаўшы ўхвалу Першага з’езду беларусаў свету, на які быў запрошаны са сваімі пачатковымі напра
• У 1997 годзе ў Новасібірску з ініцыятывы таварыства «Беларусь! Сібіры» быў асвечаны абраз найпадобнейшай Еўфрасінні Полацкай, якую цяпер шануюць як сваю патронку і нашы сібірскія суайчыннікі.
• В 1997 году в Новосибирске по инициативе общества «Белорусы Сибири» была освящена икона преподобной Евфросинии Полоцкой, которую теперь почитают как свою покровительницу и наши сибирские соотечественники.
цоўкамі Мікола Кузьміч, «Бацькаўшчына» для канкрэтнай дапамогі мастаку стварыла навуковаграмадскую раду. Навуковым кіраўніком праекта быў зацверджаны доктар гістарычных навук, прызнаны спецыяліст у гісторыі Полацкага княства Георгі Штыхаў. Неабходныя кансультацыі, звязаныя з аналізам хімічнага складу і мікраструктур старажытнага шкла і эмаляў, майстру павінны былі даваць супрацоўнікі АН Беларусі кандыдат хімічных навук В. Таўгень і кандыдат гістарычных навук Т. Скрыпчанка.
209
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
Праз сродкі масавай інфармацыі Згуртаванне беларусаў свету звярнулася да прадпрымальнікаў і грамадскасці з заклікам далучыцца да святой справы адраджэння нацыянальнай рэліквіі.
Прыкметнае месца ў храналогіі падзеяў займае праведзеная ў лістападзе 1993 года ў Менскім епархіяльным упраўленні кансультатыўная сустрэча, куды былі запрошаныя супрацоўнікі АН Расеі, дактары гістарычных навук Леанід Аляксееў і Таццяна Макарава. На паседжанні прысутнічалі віцэпрэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук і прэзідэнт «Бацькаўшчыны» Радзім Гарэцкі, старшыня рады ЗБС Ганна Сурмач і Барыс Стук. Удзельнікі сустрэчы падтрымалі намаганні «Бацькаўшчыны» па «рэканструкцыі Крыжа найпадобнейшай Еўфрасінні і яго далейшым захоўванні ў СпасаЕўфрасіннеўскім манастыры г. Полацка». Маскоўскія спецыялісты згадзіліся аказваць майстру дапамогу, а Т. Макарава была зацверджаная яго кансультантам па эмалях.
Дзеля рэалізацыі праекта з удзелам дзяржаўных структур «Бацькаўшчына» накіравала ліст старшыні Савета міністраў Беларусі. Са свайго боку з лістом на імя кіраўніка ўрада звярнуўся мітрапаліт Філарэт. Ён прапанаваў «аб’яднаць намаганні Царквы і Дзяржавы ў справе ўзнаўлення святыні нашага народа і прыняць удзел у матэрыяльным забеспячэнні праекта». Уладыка пісаў, што Крыж полацкай асветніцы «майстэрствам выканання, а таксама яго каштоўнасцю і святасцю не мае аналагаў не толькі ў Еўропе, але і ў свеце», і нагадваў, што ў 1992 годзе выява рэліквіі была абраная эмблемаю святкавання 1000х угодкаў Полацкай епархіі і хрысціянства ў Беларусі, калі ўпершыню і прагучала ідэя пра адраджэнне Крыжа.
Звароты з просьбаю выдзеліць неабходныя на аднаўленне святыні золата і каштоўныя камяні ад імя Царквы і «Бацькаўшчыны» былі адпраўленыя ў Камітэт па каштоўных металах пры CM Беларусі, а потым і непасрэдна прэзідэнту краіны.
У той час Б. Стук і А. Сілівончык дапамаглі Міколу Кузьмічу трапіць дзеля вывучэння старажытных эмаляў у Збройную палату маскоўскага Крамля. У Пецярбургу ўдалося набыць негатывы з падрабязнымі здымкамі Крыжа.
Ініцыятары адраджэння нацыянальнай рэліквіі не забывалі і пра пошукі аўтэнтычнага Крыжа полацкай ігуменні. У лістападзе 1993 года адбылася паездка ў Магілёў, дзе А. Сілівончык, а таксама М. Кузьміч і Л. Аляксееў мелі сустрэчу з ужо зна
210
АДРАДЖЭННЕ святыні
ёмым нам былым дырэктарам Магілёўскага дзяржаўнага музея I. Мігуліным. Дзевяностадвухгадовы пенсіянер захаваў цудоўную памяць, але пакінуў уражанне чалавека, які гаворыць значна менш, чым ведае. Госці пачулі, што колішні дырэктар трымаў Крыж святой Еўфрасінні ў сваёй адзінай руцэ толькі аднойчы, калі ў 1929 годзе, адразу пасля перавозу рэліквіі з Менску, дэманстраваў яе сакратару абкама партыі. Паводле слоў Мігуліна, Крыж у вядомым чытачу пакоісейфе захоўваўся ў невялікім куфэркуфутаралы са шкляным верхам. Нічога новага, апрача гэтага, удзельнікі паездкі пра лёс святыні, на жаль, не даведаліся.
10 лютага 1994 года старшыня Рады «Бацькаўшчыны» Ганна Сурмач і мастакювелір Мікола Кузьміч падпісалі пратакол «Аб тэрмінах работы па рэканструкцыі Крыжа найпадобнейшай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай». Ён прадугледжваў, што, у сувязі са складанасцямі ў навуковапошукавай працы, яе дакументальныя і матэрыяльныя вынікі разам з апісаннем Крыжа (на падставе чаго будзе ажыццяўляцца рэканструкцыя рэліквіі) мастак павінен падаць да 1 чэрвеня 1994 года. Тэрмін выканання святыні пераносіўся на канец 19941995 гг.
15 ліпеня 1994 года на паседжанні створанай пры Згуртаванні беларусаў свету навуковаграмадскай рады на аднаўленні Крыжа былі зацверджаныя вынікі паўтарагадовай пошукавай працы мастака і канчатковы эскіз святыні.
Старшыня Рады «Бацькаўшчыны» Ганна Сурмач зазначала, што, выконваючы заказ Згуртавання беларусаў свету, Мікола Кузьміч выявіў сябе чалавекам не толькі бясспрэчна таленавітым і дасведчаным у сваёй справе, але і адданым высокай ідэі. Яе словы пацвердзіла справаздача самога мастака, які, дарэчы, апрача эскіза рэліквіі, прывёз з сабой ужо і поўны спіс неабходных матэрыялаў і каштоўных камянёў.
Адметна, што ўдзельнікаў гаворкі, а сярод іх было шмат знаных у краіне вучоных, палітыкаў, дзеячаў літаратуры і мастацтва, найперш цікавілі духоўныя, маральныя аспекты праекта. «Перш чым абмяркоўваць тэхнічныя дэталі, — казала сябра Управы «Бацькаўшчыны» паэтэса Ніна Загорская, — трэбаўсвядоміць, чым будзе для нас новы твор. Калі музейным экспанатам — тады адна справа...»