• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай Уладзімір Арлоў

    Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны

    Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай
    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Асар
    Памер: 328с.
    Мінск 1998
    157.65 МБ
    Бацька, Павел Паўлавіч, працаваў шафёрам. Відаць, гэта і
    216
    АДРАДЖЭННЕ СВЯТЫНІ
    паўплывала на цвёрды намер хлопца з гомельскага Палесся паступаць у Бабруйскі аўтатранспартны тэхнікум. Атрымаўшы дыплом аб яго заканчэнні, пайшоў у войска.
    А вось пас ля армейскай службы Анатоль, можна сказаць, кінуў выклік лёсу і падаўся ў Сібір.
    Цюмень, Табольск, Сургут...
    Цяжкі хлеб шафёра на нафтапромыслах. (3 тых часоў захаваўся ў Анатоля і ўлюбёны дэвіз: «Імчацца хутчэй за ўсіх, але пры гэтым нікому не замінаць ехаць у тым самым кірунку» і звычка заўсёды, задарма і на любыя адлегласці падвозіць на машыне спадарожнікаў.)
    Доўгія месяцы жыцця сярод хантаў і мансі — сапраўдных дзяцей прыроды, у якіх, як сцвярджае Анатоль, ён шмат чаму наўчыўся і якім цяпер імкнецца аддзячыць: то падорыць паўтары тоны бісеру для народных промыслаў, то прышле перад святам некалькі тонаў шакаладавых цукерак...
    А яшчэ былі мары пра сваю ўласную справу, якія непазбежна разбіваліся аб тагачасную рэальнасць.
    У Сургуце ён з’явіўся ў жніўні 1978 года, маючы, як прызнаецца, напалеонаўскія планы і пяць рублёў у кішэні.
    3	самых першых дзён узяўся сваімі рукамі будаваць дом. Той пабеларуску грунтоўны дом з печчу, дзе маці, калі гасцявала ў сына, пякла духмяны вясковы хлеб, стаіць у Сургуце і сёння. Печ таксама змураваў сам Анатоль.
    3	таго часу з Сургутам звязаныя ўжо дваццаць гадоў жыцця. Рашучы паварот у ім адбыўся ў 1985, калі Анатоль кінуў круціць абаранку і заняўся бізнесам.
    На абранай дарозе прадпрымальны беларус, у якім быццам бы сфакусаваліся працавітасць, кемлівасць, мэтанакіраванасць і здаровыя амбіцыі ўсяго роду Сілівончыкаў, зведаў і шчасце ўзлётаў і горкія расчараванні. Можна не сумнявацца, што сюжэтаў і калізій тут хапіла б на цэлую кнігу, якая калінебудзь, магчыма, будзе напісана. Мы ж абмяжуемся тым, што паведамім чытачу неабходны мінімум інфармацыі. Сёння А. Сілівончык з’яўляецца генеральным дырэктарам закрытага акцыянернага таварыства «Сібдорсервіс» і вучыцца ў Акадэміі народнай гаспадаркі пры ўрадзе Расейскай Федэрацыі. Калі знаходзіцца вольны час, прысвячае яго паляванню і рыбалцы, а найперш — працы на ўласнай фермерскай гаспадарцы, якая займае 130 гектараў і здзіўляе гасцей сваімі ўраджаямі. У Сібіры падраста
    217
    ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
    юць двое ягоных сыноў — названы па дзеду Павел і старэйшы Генадзь, якому бацька даў імя свайго рана памерлага брата.
    Да таго, што нам ужо вядома пра дзейнасць Анатоля Сілівончыка — мецэната варта дадаць яшчэ колькі істотных штрыхоў. 100 мільёнаў расейскіх рублёў у 1996 годзе ён перавёў дзіцячаму дому ў Сургуце. Выдатны падарунак атрымала і родная вёска Гамза. Для яе (наколькі нам вядома, гэта паку ль што адзіны ў Беларусі выпадак) зямляк з Сібіры набыў аўтобус, які чатыры дні на тыдзень, працуючы па графіку, возіць вяскоўцаў у Парычы, Светлагорск і Бабруйск і кругласутачна дзейнічае як «хуткая дапамога», дастаўляючы хворых у больніцу.Апрача таго па святах прыватны аўтобус адвозіць вернікаў у храм.
    Значныя сродкі былі ўкладзеныя нашым суайчыннікам у зняты рэжысёрам Віктарам Шавялевічам паводле сцэнарыя Сяргея Тарасава кінафільм «Пастка для зубра», у цэнтры якога — асоба выдатнага дзеяча айчыннай гісторыі, уладара Вялікага княства Літоўскага Вітаўта. Апошнім па часе фільмам Шавялевіча сталася дакументальная стужка, якая апавядае пра адраджэнне Крыжа святой Еўфрасінні. Фундаваў фільм, гэтаксама як і кнігу пра нашу нацыянальную рэліквію, Анатоль Сілівончык.
    Дзякуючы земляку з Сургута, убачыла свет адна з новых кніг беларускага паэта з СанктПецярбурга Анатоля Кірвеля. Сілівончык стаў фундатарам мемарыяльнай дошкі ў гонар супрацоўнікаў Інстытута беларускай культуры (Інбелкульту), які паслужыў правобразам Беларускай акадэміі навук.
    А. Сілівончык удзельнічаў у фінансаванні Першага і Другога з’ездаў беларусаў свету.
    Прыехаўшы ў ліпені 1997 года на Другі з’езд, Анатоль разам са старшынёй ЗБС «Бацькаўшчына» Ганнай Сурмач наведаў у Брэсце майстэрню Міколы Кузьміча, якому заставаліся ўжо лічаныя дні да завяршэння пяцігадовай працы над Крыжам.
    Тады ж начала набываць канкрэтныя абрысы прапанова аб заснаванні Міжнароднага дабрачыннага фонду Жыватворнага Крыжа святой Еўфрасінні. Аўтарамі ідэі былі сібірскі прадпрымальнік і яго калега і сябар, старшыня праўлення сумеснага прадпрыемства «Міжнародны цэнтр прадпрымальнікаў беларускай дыяспары» Барыс Стук. (Цікава, што Анатоль і Барыс нарадзіліся ў адзін дзень — 4 траўня 1957 года, што, напэўна, дабратворна ўплывае на іх супольную дзейнасць.)
    218
    АДРАДЖЭННЕ святыні
    • Полацкі СпасаЕўфрасіннеўскі манастыр сёння.
    • Полоцкий СпасоЕвфросиниевский монастырь сегодня.
    Сілівончык прызнае, што на самым пачатку ягоны ўдзел у аднаўленні вобраза Крыжа Еўфрасінні меў папулісцкае адценне. Але хутка клопаты пра святыню перараслі ў глыбокае адчуванне сваёй далучанасці да вялікага патрыятычнага чыну, прычым гэтае пачуццё зрабілася агульным для ўсёй сям’і. Прадпрымальнік сцвярджае, што ягоная дапамога ва ўзнаўленні рэліквіі, яго імкненне арганізаваць справу так, каб фінансавы стан фірмы не ўплываў на працу над Крыжам, атрымлівалі зваротную су вязь. Крыж таксама дапамагаў — прыносіў маральнае задавальненне, падказваў выйсце ў складаных сітуацыях на працы і дарыў зусім іншую атмасферу дома, нараджаў новыя ідэі і праекты. Адным з іх стаўся намер збудаваць у Сургуцкім раёне першую ў Сібіры царкву ў гонар святой Еўфрасінні Полацкай.
    219
    ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
    Доказы Георгія Штыхава
    Ідэя адраджэння Крыжа полацкай асветніцы выклікала новы ўсплёск цікавасці да асобы Еўфрасінні і гісторыі стварэння яе рэліквіі з боку літаратараў, мастацтвазнаўцаў, гісторыкаў. У навуковай сферы найбольш зроблена было тут доктарам гістарычных навук, загадчыкам аддзела археалогіі і гісторыі Полацкай зямлі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Георгіем Штыхавым. Ён ўдакладніў шэраг спрэчных пазіцый і зрабіў свае высновы здабыткам чытачоў у публікацыях, сярод якіх вылучаецца змешчаны ў часопісе «Полацак» (ён пабеларуску выходзіць у амерыканскім горадзе Кліўлендзе) артыкул «3 гісторыі вывучэння крыжа прэпадобнай Еўфрасіньні».
    Раней нашу нацыянальную святыню звычайна адносілі да гэтак званых напрастольных крыжоў. Такой думкі, у прыватнасці, трымаўся і маскоўскі гісторык Л. Аляксееў. Аднак нам ужо вядома, што на навуковай канферэнцыі з нагоды 830х угодкаў стварэння Крыжа святой Еўфрасінні (найперш дзякуючы даследаванням Васіля Пуцко) была зробленая выснова аб тым, што полацкая рэліквія з’яўляецца крыжам узвіжальным, іншымі словамі, звязаным са святам Узвіжання. Аб гэтым, дарэчы, у сваёй доктарскай дысертацыі яшчэ на пачатку 80х гадоў пісаў і сам Г. Штыхаў. Цяпер ён падкрэслівае, што, з улікам аналогіяў, меркаванне В. Пуцко трэба лічыць канчаткова даказаным. А рашэнне Еўфрасінні падараваць Спасаўскай царкве менавіта ўзвіжальны крыж, мае, на думку беларускага гісторыка, сваё тлумачэнне.
    Рэч у тым, што пасля прыняцця хрысціянства на ўсходнеславянскіх землях сярод князёў пашырыўся звычай цалаваць крыжа для пацверджання ўзятых на сябе абавязкаў. Калі ў час паўстання 1068 года ў Кіеве гараджане вызвалілі полацкага князя Усяслава Чарадзея з вязніцы і абвясцілі яго вялікім князем кіеўскім, сучаснікі палічылі гэтую падзею сімвалічнай, бо адбылася яна ў дзень Узвіжання Крыжа Гасподняга. I ў Кіеве, і ў Полацку добра памяталі, як улетку 1067 года, пасля крывавай бітвы на Нямізе, калі Усяславу Брачыславічу ўдалося адстаяць межы сваёй дзяржавы, кіеўскі князь Ізяслаў запрасіў полацкага валадара на перамовы пад Воршу і падступна захапіў яго з сынамі ў палон, парушыўшы дадзенае крыжовае цалаванне.
    Летапісец занатаваў, што, седзячы ў кіеўскай земляной турме,
    220
    АДРАДЖЭННЕ святыні
    Усяслаў, уздыхнуўшы, прамовіў: «О крыж святы! Так я верыў табе, ты і пазбаў мяне ад гэтай ямы». У адказ Бог і паказаў сілу крыжа.
    У сувязі з лёсам полацкага князя летапіс кажа аб тым, што крыж дапамагае князям у бітвах, ратуе ад бяды тых, хто звяртаецца да яго са шчыраю верай. Нават сам д’ябал не баіцца нічога, апрача крыжа. (У Радзівілаўскім летапісу ёсць мініяцюра, на якой Усяслаў Чарадзей наказаны на кіеўскім пасадзе, дзе князь, на думку старажытнага аўтара, апынуўся якраз у выніку перамогі крыжа над д’яблам.) Ведаючы пра супадзенне выхаду полацкага князя на волю з хрысціянскім святам, Усяславава ўнучка Еўфрасіння, як перакананы Георгі Штыхаў, і прысвяціла гэтай
    • Захавальніцы манастырскіх традыцый.
    • Хранительницы монастырских традиций.
    незвычайнай падзеі ўзвіжальны крыж.
    Згодна з царкоўнымі гісторыкамі, у IV стагоддзі візантыйскі імператар Канстанцін перад вырашальнай бітваю ўбачыў на небе крыж, які абяцаў яму перамогу. Імператар сапраўды адолеў ворагаў, глыбока паверыўшы ў цудатворную сілу святыні, а яго маці, царыца Алена, адшукала ў Палестыне, на Галгофе, крыж, на якім сустрэў смерць Збавіцель роду чалавечага.
    Царква святкуе Узвіжанне вельмі ўрачыста. Напярэдадні ўпрыгожаны кветкамі крыж выносяць і ўскладаюць на сярэдзіне храма. Цырымонія адбываецца пад гучанне званоў і спевы. Потым крыж на ўсе чатыры бакі паказваюць вернікам. Папулярнасць свята Узвіжання ў старажытным Полацку пацвярджае зробленая там у 1967 годзе Г. Штыхавым унікальная археалагічная знаходка — каменны абразок з выяваю святых Канстанціна і Алены, што трымаюць перад сабою вялікі крыж.
    221
    ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
    У згаданым вышэй артыкуле Георгі Штыхаў аргументавана абвяргае і пазіцыю маскоўскай даследчыцы Таццяны Макаравай, якая ў сваёй кнізе «Перегородчатые эмали древней Руси» выказала думку, што Богша быў не полацкім, а кіеўскім майстрам. Беларускі вучоны перакананы, што Богша мог стварыць крыж толькі ў Полацку, бо абавязаны быў працаваць пад наглядам і апекаю самой заказчыцы — Еўфрасінні.
    Вельмі важкім сведчаннем на карысць гэтага ёсць знойдзеныя ў 1962 годзе археолагамі на полацкім Верхнім замку рэшткі майстэрні ювеліразалатара другой паловы XII —пачатку XIII стагоддзя, часу, які часткова супадае з жыццём знакамітай полацкай ігуменні. Пры раскопках былі выяўленыя кавалкі залатой фольгі і фрагмент старажытнай перагародкавай эмалі памерам 0,8 на 0,8 сантыметры з мініяцюрнымі выявамі крыжыкаў. Знойдзеная эмаль мела тры яркія кодеры: сіні, чырвоны і белы, якія побач з зялёным (у меншай колькасці) з’яўляюцца асноўнымі і на Крыжы святой Еўфрасінні. Гэтая акалічнасць таксама пацвярджае версію, паводле якой у 1962 годзе была раскапаная майстэрня не кагонебудзь, а самога Богшы.