Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны
Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Асар
Памер: 328с.
Мінск 1998
Назаўтра ўрачыстасці, у якіх разам з прадстаўнікамі Царквы ўдзельнічала дэлегацыя Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», працягваліся ў СпасаЕўфрасіннеўскім манастыры, куды ў тэты светлы дзень з усяго горада сцякаліся людскія ручаіны. Літургія і пакланенне Крыжу адбывалася ў таксама адноўленым ў нашы дні СвятаКрыжаўзвіжанскім саборы.
На святкаванні вяртання вобраза Крыжа святой Еўфрасінні прысутнічаў прэм’ерміністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Лінг.
6 снежня хросны ход перанёс рэліквію на спрадвечнае мес
238
АДРАДЖЭННЕ святыні
ца старажытнай святыні — у збудаваны на заказ полацкай асветніцы Спасаўскі храм. Разам з палачанамі ўдзельнікамі гэтай падзеі быў майстар Мікола Кузьміч і трупа паломнікаў са Згуртавання беларусаў свету і Міжнароднага дабрачыннага фонду Жыватворнага Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай. Сярод паломнікаў знаходзіўся Анатоль Сілівончык са сваёй маці Настассяй Несцераўнай.
Напярэдадні Рада «Бацькаўшчыны» падвяла вынікі ажыццяўлення праекта і прыняла ў сувязі з узнаўленнем вобраза Крыжа адмысловую заяву (яе тэкст змешчаны ў дадатку да кнігі). На сходзе з гэтае нагоды уладыка Філарэт уручыў Анатолю Сілівончыку ордэн святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра, а Ганне Сурмач і Барысу Стуку — граматы Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі. Сваімі ўшанавальнымі граматамі і каштоўнымі падарункамі Рада Згуртавання беларусаў свету ўганаравала тых, хто зрабіў у адраджэнне вобраза Крыжа найбольш значны ўклад. Сход падтрымаў прапанову аб вылучэнні мастака Міколы Кузьміча на атрыманне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.
Праца майстра атрымала высокую ацэнку дзяржавы. Мікола Кузьміч быў названы ў Беларусі «Чалавекам года» і ўзнагароджаны прэміяй «За духоўнае адраджэнне», якой ганаруюцца творцы, чые дзейнасць і талент спрыяюць духоўнаму адраджэнню грамадства. Уручэнне прэміі адбылося ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балету 7 студзеня 1998 года, у светлы дзень Хрыстовага Нараджэння.
Такім чынам, 6 снежня лета ад нараджэння Хрыстовага 1997га ўзноўленая святыня вярнулася на месца, вызначанае ёй некая! найпадобнейшай ігуменняй. Хочацца верыць, што гэтым разам Крыж застанецца тут назаўсёды — каб умацоўваць нашую веру, каб уваскрашаць памяць народа, дапамагаючы яму будаваць свой незалежны, дэмакратычны і духоўна багаты Беларускі Дом.
Няхай будзе так, бо сказана: святыні сыходзяць, калі мы становімся недастойнымі іх, і вяртаюцца, калі душы імкнуцца да ачышчэння, святла і волі...
239
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
Фонд Жыватворнага Крыжа
Пяць гадоў, што мінуліся ад ідэі адраджэння нацыянальнай рэліквіі да светлых святочных дзён завяршэння вялікай саборнай (у тым сэнсе, якое ўкладае ў гэтае слова Царква) працы, аб’ядналі і зблізілі многіх людзей, што мелі непасрэднае дачыненне да ўзнаўлення Крыжа полацкай асветніцы. У іхнім асяроддзі ў 1997 годзе і саспела думка выкарыстоўваць свой супольны інтэлектуальны, навуковы, творчы капітал і надалей. Імкненне разам працаваць дзеля будучыні Беларусі і яе культуры ўвасобілася ў стварэнні Міжнароднага дабрачыннага фонду Жыватворнага Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай, чыімі ініцыятарамі, як ужо згадвалася, былі Анатоль Сілівончык і Барыс Стук.
Заснавальніцкі сход Фонду адбыўся 25 верасня 1997 года, якраз напярэдадні ўрачыстага вяртання святыні ў Полацк. У той вечар у Нацыянальным навуковаасветным цэнтры імя Францішка Скарыны сабраліся вядомыя ў Беларусі людзі, пра кожнага з якіх можна без ваганняў сказаць, што гэта — асоба. Сярод заснавальнікаў Фонду — прэзідэнт Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Радзім Гарэцкі, настаяцель сталічнага СвятаПетрапаўлаўскага сабора айцец Георгій Латушка, народны мастак Беларусі Арлен Кашкурэвіч, доктар філасофіі Уладзімір Конан, рэдактар незалежнага часопіса «Беларускі гістарычны агляд» Генадзь Сагановіч, аўтар мастацкіх і дакументальных фільмаў гістарычнай тэматыкі, у тым ліку і стужкі, прысвечанай узнаўленню Крыжа, кінарэжысёр Віктар Шавялевіч...
Зацверджаны на сходзе статут Фонду абвясціў яго асноўнымі мэтамі і задачамі:
Спрыянне адраджэнню духоўнасці і нацыянальнай культуры народа, як падмурка станаўлення сучаснай беларускай дзяржаўнасці, на аснове духоўных каштоўнасцяў, закладзеных патронкай беларусаў — святой Еўфрасінняй Полацкай у ідэі Крыжа, як духоўнага і аб’яднаўчага сімвала нацыі;
Духоўнае яднанне беларусаў незалежна ад канфесіі і месца жыхарства;
Стварэнне ў Полацку грамадскага духоўнага нацыянальнага цэнтра, сімваламі якога з’яўляюцца ўзноўлены Крыж і По
240
АДРАДЖЭННЕ СВЯТЫНІ
лацкі СпасаЕўфрасіннеўскі манастыр, дзе рэліквія ўскладзеная;
Садзейнічанне ў рэстаўрацыі Спасаўскага храма, у якім знаходзіўся аўтэнтычны Крыж найпадобнейшай Еўфрасінні, а таксама іншых помнікаў гісторыі і культуры;
Даследаванне падзвіжніцкага жыцця святой Еўфрасінні, гісторыі стварэння і лёсу яе Крыжа;
Садзейнічанне адраджэнню мастацтва перагародкавай эмалі і іншых тэхналогіяў старажытнабеларускага мастацтва;
Дапамога дзяржаве і грамадскім арганізацыям у пошуках аўтэнтычнага Крыжа святой Еўфрасінні;
Падтрымка дзеячаў літаратуры, мастацтва і навукі ў стварэнні мастацкіх твораў і правядзенні навуковых даследаванняў, прысвечаных жыццю і дзейнасці Еўфрасінні Полацкай, а таксама яе су
• Барыс Стук (злева) і Настасся Сілівончык з сынам Анатолем у заснаваным святой Еўфрасінняю манастыры.
• Борис Стук (слева) и Анастасия Силивончик с сыном Анатолием в основанной святой Евфросинией обители.
часнікаў і паслядоўнікаў у
справе асветы бе л ару ската народа...
Статут прадугледжвае, між іншага, выдавецкую дзейнасць, навучанне альбо стажыроўку студэнтаў, навукоўцаў і дзеячаў культуры, прысуджэнне стыпендый і прэмій за высокія дасягненні ў развіцці беларускай культуры.
Прэзідэнтам Міжнароднага дабрачыннага фонду Жыватворнага Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай сход заснавальнікаў абраў Анатоля Сілівончыка. Разам з ім у склад Рады Фонду ўвайшлі Мікола Кузьміч, старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Ганна Сурмач, старшыня Міжна
241
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
• Хросны ход пераносіць вобраз Жыватворнага Крыжа найпадобнейшай Еўфрасінні на спрадвечнае месца старажытнай святыні — у Спасаўскі храм. 6 снежня 1997 года.
• Крестный ход переносит образ Животворного Креста преподобной Евфросинии на извечное место древней святыни — в Спасский храм. 6 декабря 1997 года.
роднага жаночага фонду святой Еўфрасінні Полацкай пісьменніца Валянціна Коўтун, доктар філалагічных навук, дырэктар Нацыянальнага навуковаасветнага цэнтра імя Ф. Скарыны Адам Мальдзіс, дырэктар Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў НьюЁрку доктар Вітаўт Кіпель і іншыя. Быць сваім кіраўніком Рада даверыла чалавеку, які быў звязаны з узнаўленнем нацыянальнай рэліквіі з самага пачатку і выявіў сябе таленавітым прадпрымальнікам і арганізатарам — старшыні праўлення сумеснага прадпрыемства «Міжнародны цэнтр прадпрымальнікаў беларускай дыяспары» Барысу Стуку. Намеснікамі старшыні Рады па навуковых пытаннях і арганізацыйнатворчых сувязях былі абраныя доктар гістарычных навук, загадчык аддзела Інстытута гісторыі АН Беларусі Георгі Штыхаў і пісьменнік Уладзімір Арлоў, сакратаром Рады — Алена Макоўская.
242
АДРАДЖЭННЕ святыні
• Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Філарэт і прэзідэнт Міжнароднага дабрачыннага фонду Жыватворнага Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай Анатоль Сілівончык з адроджанай святыняй.
• Патриарший экзарх всея Беларуси Филарет и президент Международного благотворительного фонда Животворного Креста святой Евфросинии Полоцкой Анатолий Силивончик с возрожденной святыней.
29 кастрычніка 1997 года Міжнародны дабрачынны фонд Жыватворнага Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай быў зарэгістраваны ў міністэрстве юстыцыі Беларусі.
Як мы ўжо ведаем, сябры новага грамадскага аб’яднання актыўна ўдзельнічалі ва ўрачыстым вяртанні вобраза Крыжа ў СпасаЕўфрасіннеўскі манастыр і пераносе святыні ў старажытны храм Спаса. Падчас гэтых падзеяў Анатоль Сілівончык перадаў ад імя Фонду значныя сродкі на стварэнне стаўратэкі для новай рэліквіі і аднаўленне старажытнага манастыра, які нясе сучаснікам святло Хрыстовага слова.
243
ВОЗРОЖДЕНИЕ
СВЯТЫНИ
Первые шаги
Мысль о восстановлении святыни нашего народа, символа его древней государственности, не могла не волновать умы и чувства самых разных людей, объединенных заботой о возрождении духовности и исторического сознания белорусского общества как залога построения суверенного государства. Неслучайно эта глубоко патриотическая идея возникла как раз в начале возвращения Беларуси к своей независимости.
Тогда, в первой половине 90х годов, в нашей стране была широко развернута работа по поиску, возвращению и восстановлению утраченных в разное время культурных сокровищ. Это и стало одним из главных направлений деятельности Объединения белорусов мира (ОБМ) «Бацькаўшчына» — общественной организации, основанной в марте 1990 года представителями творческой и технической интеллигенции. На учредительной конференции Объединения, которая состоялась в Минске 1011 сентября того же года, присутствовали посланцы практически всех белорусских землячеств и обществ из республик СССР, делегаты от белорусских организаций Польши и многочисленные зарубежные гости. Идею создания «Бацькаўшчыны» поддержали участники 19й традиционной встречи белорусов Северной Америки, проходившей в то же время в Кливленде. Основными задачами Объединения были объявлены: воз
244
ВОЗРОЖДЕНИЕ СВЯТЫНИ
рождение культуры и языка, национального сознания и традиций, консолидация и объединение белорусов мира независимо от их политических взглядов, социального и имущественного положения и вероисповедания, установление необходимых для Беларуси связей с зарубежьем.
В 1992 году на одном из заседаний Рады «Бацькаўшчыны» ее тогдашний председатель, писатель Евген Лецка, предложил Объединению активно начать поиски Креста святой Евфросинии Полоцкой, а также рассмотреть возможность его реконструкции. Этот вопрос был вынесен по инициативе ОБМ в декабре 1992 года в Минске на Первый сход белорусов близкого зарубежья. Сход принял единогласное решение: продолжать поиски древней реликвии, но вместе с тем и восстановить ее материальный образ — «чтобы люди могли видеть, что они потеряли, и чтобы самим пройти тяжкий путь создания реликвии». Восстановленную святыню предлагалось передать Белорусской православной церкви с тем, чтобы Крест хранился в Полоцком СпасоЕвфросиниевском монастыре.