Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны
Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Асар
Памер: 328с.
Мінск 1998
Сябры навуковай рады адмыслова адзначылі, што да задумы ўзнаўлення Полацкай святыні прычынілася ўсведамленне ўсеагульнага духоўнага і маральнага заняпаду і грамадзянскай раз’яднанасці нашага грамадства. Бо святыні пакідаюць нас, калі мы робімся нявартымі іх, і вяртаюцца да людзей, душы якіх імкнуцца да ачышчэння ў пакаянні.
Удзельнікі паседжання з глыбокай сардэчнай радасцю адзначылі, што надзвычай складаная ў навуковым, тэхнічным і чалавечым планесправа ўзнаўлення вобраза старажытнага полацкага Крыжа паспяхова завершаная.
Прайшло роўна пяць гадоў ад дзён святкавання 1000годдзя Полацкай епархіі, калі нарадзілася задума адраджэння Крыжа, якая атрымала сваё развіццё на Першым сходзе беларусаў блізкага замежжа.
Неўзабаве, атрымаўшы багаславенне ад святыняў Града Ерусаліма, пачалася надзвычай цяжкая праца стварэння Крыжа пры духоўным кармленні і апекаванні Маці Царквы.
Аддаючы падзяку Усемагутнаму Богу, сёння сябры навуковай рады сведчаць, што першапачатковая задума цалкам выкананая, бо Крыж ускладаецца на месца, вызначанае найпадобнейшай Еўфрасінняю ў 1161 годзе.
233
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
Удзельнікі паседжання выказваюць шчырае спадзяванне, што ў СпасаЕўфрасіннеўскім полацкім манастыры, які ёсць духоўны агмень Белай Русі, як і ў часы яго найпадобнейшай заснавальніцы, будзе ўзносіцца несупынная малітва аб адзінстве сыноў і дачок Бацькаўшчыны нашай, у роднай зямлі і ў рассеянні сутных.
Паседжанне завяршылася прэсканферэнцыяй, дзе мітрапаліт Філарэт і іншыя сябры рады зноў падкрэслілі, што створаны Міколам Кузьмічом Крыж — не копія, не рэканструкцыя, не муляж, а новая сакральная каштоўнасць, святыня, якая ёсць масток паміж мінулым і сучаснасцю і абавязвае ўсіх нас задумацца пра драматычны шлях нашай краіны і яе гістарычную перспектыву. Было выказанае меркаванне, што, калі сёння Крыж і здаецца камусьці «несапраўдным», праз дватры пакаленні ён ужо зможа без агаворак успрымацца як святыняарыгінал.
Разам з тым дырэктар Нацыянальнага навуковаасветнага цэнтра імя Францішка Скарыны Адам Мальдзіс засяродзіў увагу на тым, што адраджэнне Крыжа ніякім чынам не пазбаўляе актуальнасці праблему далейшых пошукаў і вяртання законнаму гаспадару — беларускаму народу — святыні XII стагоддзя. Пагатоў, ёсць дастаткова важкія доказы таго, што аўтэнтычная полацкая рэліквія знаходзіцца ў музейных сховішчах Расеі.
Як паказалі выступы на прэсканферэнцыі, існуе і думка, што, паколькі старажытны Крыж святой Еўфрасінні зняважаны і абрабаваны, у выпадку вяртання яго можна разглядаць адно як музейную каштоўнасць. Падобныя разважанні былі ўспрынятыя сябрамі навуковаграмадскай рады як вельмі спрэчныя, бо Крыж XII стагоддзя захоўвае сваю святасць ужо дзякуючы таму, што памятае рукі і малітвы самой полацкай ігуменні, пад кіраўніцтвам і багаславеннем якой ён ствараўся.
Павіншаваўшы мастака з яго творчай перамогай, якой наканавана застацца ў гісторыі, журналісты цікавіліся ягонымі далейшымі планамі. Спадкаемец Богшы, узнагароджаны за адраджэнне Крыжа царкоўным ордэнам роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра, паведаміў, што наперадзе — праца над стаўратэкай (футаралам) для Крыжа і стварэнне для Царквы абкладу напрастольнага Евангелля, якое будзе своеасаблівым помнікам усім старажытным беларускім Евангеллям, ад сучасніка Еўфрасінні — Полацкага да славутага Лаўрышаўскага, што захоўваецца ў Бібліятэцы імя Чартарыйскіх у Кракаве.
234
АДРАДЖЭННЕ СВЯТЫНІ
На пытанне, як ён будзе пачувацца, калі знойдзецца старажытны Крыж, майстар адказаў, што ўзрадуецца з гэтай прычыны болей за кагонебудзь іншага. Як кожны беларус — бо народу будзе вернутая ягоная святыня. I як прафесіянал — бо атрымае магчымасць параўнаць плён сваёй працы з творам геніяльнага папярэдніка. Але мастак лічыць, што «за восем стагоддзяў, прамінулых, пакуль Крыж не знік у 1941 годзе з Магілёва, яго няраз рабавалі і аднаўлялі, да яго прыкладалі руку і добрыя і злыя людзі, таму ён істотна змяніў сваё першаснае аблічча. ТТТто з ім сталася за апошнюю палову стагоддзя, і наогул невядома. Іначай кажучы, уявіць новы Крыж з дапамогаю архіваў, успамінаў і г. д. было прасцей, чым зніклы».
Узгадаўшы, што Крыж святой Еўфрасінні валодаў ачышчальнай і гаючаю сілай, хтосьці з журналістаў запытаўся ў М. Кузьміча, ці можна чакаць такіх дзівосаў ад ягонага твору. «Я веру ў тэта, — адказаў мастак. — Папершае, усе сакральный атрыбуты ў ім тыя ж, што і ў яго папярэдніка. Кіпарысавае дрэва не толькі прывезенае з Ерусаліма, але і асвечанае на Труне Гасподняй. У Крыжы знаходзяцца і кроплі Ісусавай крыві, і часцінка жыватворнага Крыжа Гасподняга, і часцінкі мошчаў святых Стэфана ды Панцялеймана, і кроў святога Дзімітрыя. Новы Крыж таксама асвечаны паводле ўсіх царкоўных канонаў». А падругое, працягваў майстар, усё ідзе ад веры. Невыпадкова ж некаторыя абразы называюць «намоленымі». Тэта значыць, што многія гады тысячы людзей прыносілі гэтым абразам сваю веру і самыя запаветныя надзеі. А таму аднойчы такі абраз пачынае вяртаць сканцэнтраваную ў ім энергію, ацаляючы хворых, наталяючы духоўную смагу. Тое самае павінна адбыцца і з адроджанай святыняй. «Так, мой крыж яшчэ «маладзенькі». Але ўсё ў яго будзе. Прынамсі, першы ўнёсак у ягоную гаючую сутнасць я ўжо зрабіў, уклаўшы ў яго і свае рукі, і сілу, і душу, і веру».
Да слоў мастака варта дадаць, што ўжо былі выпадкі, калі на Крыж, як сцвярджае уладыка Філарэт, сыходзіла мілажаль Гасподняя. Напрыклад, падчас цырымоніі перадачы святыні ва ўлонне Царквы ўсіх прысутных у храме як быццам працінала токам, і гэта доўжылася два дні. Цудадзейную моц Крыж выяўляў і тады, калі, як ужо згадвалася, у часе працы майстар раптам перажываў моманты дзівоснага прасвятлення, адкрываючы яшчэ адну таямніцу старажытнага мастацтва.
235
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
Вяртанне ў Полацк
Урачыстае вяртанне святыні на радзіму найпадобнейшай Еўфрасінні, у сталіцу нашай першае дзяржавы, прымеркавалі да вялікага хрысціянскага свята Узвіжання Крыжа Гасподняга, што праваслаўныя адзначаюць 27 верасня паводле новага стылю.
Напярэдадні было надрукаванае прысвечанае гэтай падзеі слова мітрапаліта Філарэта, эпіграфам да якога служылі словы святога апостала Паўла з Першага паслання да Карынфянаў: «Бо слова пра крыж для пагібельных — юродства ёсць, а нам, ратаваным, — сілаБожая».
Уладыка вёў гаворку аб тым, якую значнасць надае Царква крыжу, прыводзячы пры гэтым выказванне аднаго з яе айцоў Іаана Залатаслова: «Крыж — спадзяванне хрысціянаў. Крыж — падмурак Царквы. Крыж — бяспека Сусвету. Крыж — перамога над д’яблам». Але цягам трох стагоддзяў пасля ўкрыжавання і ўзнясення Хрыста вернікі дакладна не ведалі, дзе знаходзіцца гэтая святыня. Можна было адно меркаваць, што тры крыжы — Ісусаў і двух пакараных разам з ім разбойнікаў, закапаныя паблізу месца іхняе смерці. Каб зняважыць і сцерці з людской памяці мясціны, звязаныя з зямным жыццём і сконам Збавіцеля, на Галгофе быў зроблены насып, дзе збудавалі храм у гонар Венеры.
Крыж праляжаў у зямлі да часоў імператара Канстанціна Вялікага, які кіраваў з 306 да 337 года і ўвайшоў у гісторыю як першы рымскі валадар, што спыніў пераслед прыхільнікаў новае веры і стаўся першым хрысціянскім манархам.
На вайне з адным з занятых ворагаў хрысціянства Канстанціну быў знак: на небе з’явіўся велізарны зіхоткі крыж з надпісам «Гэтым перамагай!» У сне імператара наведаў сам Госпад, які загадаў змясціць крыж на сцягах, зброі, шаломах і тарчах воінаў, абяцаючы за гэта перамогу над любымі ворагамі.
Тады Канстанцін і вырашыў адшукаць святыню — Крыж, на якім распялі Збавіцеля. Выконваючы волю сына, ягоная маці, перакананая хрысціянка царыца Алена, выправілася ў Ерусалім. Пасля доўгіх і цяжкіх пошукаў, у якіх побач з ёю знаходзіўся ерусалімскі патрыярх Макарый, вобліз храма Венеры знайшлі ўсе тры закапаныя крыжы. Асобна ляжала таблічка: «Ісус Назаранін, Цар Юдэйскі», што прыбілі на загад Понтыя Пілата да Крыжа, дзе быў распяты Хрыстос.
236
АДРАДЖЭННЕ святыні
Дзеля таго, каб вызначыць, які са знойдзеных крыжоў — святы, кожны з іх па чарзе ўсклалі на смяротна хворую жанчыну. Падчас выпрабавання трэцяга крыжа патрыярх, царыца Алена і сціжма народу сталіся сведкамі дзіва: хворая імгненна ачуняла. (Некаторыя царкоўныя гісторыкі паведамляюць, што Крыж Гасподні ўваскрасіў нябожчыка, якога праносілі паўз месца раскопак.) Вестка пра дзівосную моц Крыжа маланкаю абляцела Ерусалім і сабрала безліч людзей, што хацелі пакланіцца святыні. Абкружаны шматтысячным натоўпам патрыярх Макарый пачаў уздымаць — «узвіжаць» Крыж, каб паказаць яго народу.
Так узнікла свята Узвіжання, калі з алтара хросны ход выносіць узвіжальны крыж, які ў часе набажэнства шмат разоў высока ўздыма
• Вобраз старажытнай святыні беларускага народа вярнуўся ў СпасаЕўфрасіннеўскі манастыр.
• Образ древней святыни белорусского народа возвратился в СпасоЕвфросиниевский монастырь.
ецца архірэем, што стаіць на катэдры ў цэнтры храма.
Мітрапаліт нагадваў, што менавіта такім — узвіжальным — быў і Крыж найпадобнейшай полацкай ігуменні Еўфрасінні, сучаснікамі адраджэння якога ўсім нам пашчасціла быць. Святочнае слова ўладыкі падводзіла кожнага да аналогіяў паміж пошукамі і цудадзейнымі ўласцівасцямі Крыжа Збавіцеля і нашай страчанай і адроджанай святыні.
26 верасня ў Полацку, куды прыбыла ўзноўленая рэліквія, праходзіла прысвечанае гэтай падзеі паседжанне Сінода дзесяці епіскапаў Беларускай праваслаўнай царквы. Таго самага дня ў полацкім Богаяўленскім саборы з удзелам мітрапаліта
237
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
• На свяце Узвіжання ў Крыжаўзвіжанскім саборы ў Полацку. На пярэднім плане (злева направа) старшыня Рады Міжнароднага дабрачыннага фонду Жыватворнага Крыжа святой Еўфрасінні Барыс Стук, прэзідэнт Фонду Анатоль Сілівончык і майстар Мікола Кузьміч.
• На празднике Воздвижения в Крестовоздвиженском соборе в Полоцке. На переднем плане (слева направо) председатель Рады Международного благотворительного фонда Животворного Креста святой Евфросинии Борис Стук, президент Фонда Анатолий Силивончик и мастер Микола Кузьмич.
Менскага і Слуцкага, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта адбыліся чын крыжаўзвіжання і ўсяночнае чуйнаванне.