Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны
Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Асар
Памер: 328с.
Мінск 1998
Гэтая праблема не магла не хваляваць і майстра. «Ці варта аднаўляць сакральную святыню, — разважаў у сваім выступе
211
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
Мікола Кузьміч, — карыстаючыся чыста рэстаўрацыйнымі метадамі? А можа, паспрабаваць ажыццявіць адраджэнне помніка, выпрацаваўшы для гэтага навуковую канцэпцыю, звярнуўшыся да твораў дэкаратыўнаўжытковага мастацтва эпохі Лазара Богшы, да візантыйскіх, старажытнарускіх, грузінскіх эмаляў, да прысвечаных іх даследаванню навуковых працаў? Паспрабаваць адрадзіць тэхніку перагародкавых эмаляў, асэнсаваць своеасаблівасць мастацкай манеры, у якой быў выкананы Крыж? I яшчэ мяне глыбока турбавала маральная праблема: будзе гэты твор халодным паўтарэннем помніка далёкай мастацкай эпохі альбо існуе магчымасць стварыць Крыж, які мог бы стацца сакральнай каштоўнасцю для нашых сучаснікаў, наблізіць нас да ідэалаў хрысціянскай духоўнасці? Першае было б магчыма пры ўдзеле толькі свецкіх колаў. Другое, асмельваюся спадзявацца, робіцца рэальнасцю пры пастырскім удзеле і багаславенні Царквы».
Вядомы палітык і навуковец Юры Хадыка рашуча выступіў супроць выкарыстання тэрміна «рэканструкцыя». Паводле ягоных словаў, можна было казаць толькі пра мадэль страчанае святыні. У дачыненні да стварэння новага Крыжа быў прапанаваны шырокі дыяпазон тэрмінаў: «рамантычная рэканструкцыя», «паўтор», «аналаг», «копія», «аднаўленне» etc. Прагучала нават абсурдная думка пра неабходнасць захоўваць новы Крыж у банкаўскім сейфе. Уладыка Філарэт засяродзіў увагу на тым, што да ўзнаўлення Крыжа трэба падыходзіць як да высокай ідэі, рэху якой прадвызначана гучаць і ў наступных пакаленнях. Тым больш, што святыня будзе рабіцца з ерусалімскага кіпарысавага дрэва і мець усе яе ранейшыя хрысціянскія рэліквіі.
Нягледзячы на вострыя часам спрэчкі, удзельнікі дыскусіі ўрэшце дасягнулі згоды: у выніку задуманай працы павінна з’явіцца новая сакральная мастацкая каштоўнасць, закліканая служыць вяртанню духоўнасці, гістарычнай памяці, нацыянальнай годнасці. Навуковаграмадская рада прыняла рашэнне называць будучы твор наступным чынам: Крыж, узноўлены па вобразу і падабенству ўзвіжальнага* Крыжа Еўфрасінні Полацкай. Расстаўляючы ў справе гістарычнай дакладнасці ўсе кропкі
* Як было даказана ў 1991 годзе на навуковай канферэнцыі, прысвечанай 830годдзю стварэння полацкай рэліквіі, святыня найпадобнейшай Еўфрасінні належыць да тыпу ўзвіжальных крыжоў, звязаных з хрысціянскім святам Узвіжання Крыжа Гасподняга.
212
АДРАДЖЭННЕ святыні
над «і», рада рэкамендавала надалей называць старажытнага полацкага майстра не Лазарам Богшам, а «майстрам Богшам, у хрышчэнні Лазарам».
На гэтым быў, па сутнасці, завершаны першы этап велізарнай працы.
Аднак надышоў час сустрэчы чытача з Майстрам, якому было наканавана перастварыць Крыж святой Еўфрасінні і праз тэта пакінуць сваё імя ў гісторыі Беларусі.
Спадкаемец Лазара Богшы
Ён з’явіўся на свет у 1950м у палескай вёсцы Вулька Драгічынскага раёна, што на Берасцейшчыне. Беларускі сялянскі род Кузьмічоў даваў не толькі земляробаў, але і знакамітых у наваколлі майстроў. У родных мясцінах Міколы некалі добра ведалі ягонага дзеда Нікіфара, найлепшага на дзесяткі вёрстаў каваля, які ўмеў і хвацка падкаваць каня, і вырабіць у сваёй кузні сапраўдныя дзівосы — кандэлябры, жалезныя кветкі, ліхтарні. Мікола лічыць, што ўспадчыў па генах ад дзеда шмат: працавітасць, жыццёвую філасофію, схільнасць да працы з металам... (Ліхтары, што вісяць у Брэсце над уваходам у Музей выратаваных каштоўнасцяў, выкаваныя Міколавымі рукамі.)
Мастацкія здольнасці мела і Міколава маці. У маладосці, калі шпалеры ў вёсках былі вялікай рэдкасцю, яна не мела адбою ад заказаў суседзяў, што прасілі аздобіць сцены ў хатах адмысловымі ўзорамі, якія вясковая мастачка наносіла на тынк з дапамогаю вынайдзеных ёй самою арыгінальных разетакформаў з сырой бульбы.
У 60я гады Міколавы бацькі, Пятро Нікіфаравіч і Ніна Трафімаўна, пераехалі «на цаліну», у Растоўскую вобласць, дзе жылі, між іншым, побач з шолахаўскай станіцай Вёшанскай. Бацька будучага мастака памёр зусім рана, ледзьве пераступіўшы саракагоддзе. Старэйшым у родзе мужчынам застаўся Мікола. Прыслухаўшыся да таго, што падказвала душа, ён перавёз сям’ю назад, на Бацькаўшчыну. Схільнасць да мастацтва ў хлопчыка выявілася рана, яшчэ ў малодшых к ласах, але магчымасць вучыцца доўгі час заставалася мараю. Дыплом аб заканчэнні Менскай мастацкай вучэльні імя Глебава па спецыяльнасці дэкаратыўнаўжытковае мастацтва Мікола Кузьміч атрымаў
213
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
• Спадкаемец традыцый Лазара Богшы Мікола Кузьміч (справа) і пісьменнік Уладзімір Арлоў у апошнія дні працы майстра над вобразам Жыватворнага Крыжа.
• Наследник традиций Лазаря Богши Микола Кузьмич (справа) и писатель Владимир Орлов в последние дни работы мастера над образом Животворного Креста.
толькі ў 1982м. (3 выкладчыкаў ён з найбольшай удзячнасцю ўспамінае Міколу Хведаравіча Пракапенку.) Літаральна праз лічаныя гады яго імя ўжо набыло ў мастацкім свеце сталую вядомасць.
Пазначаныя бясспрэчным талентам і адметным светаўспрыманнем, багатыя асацыятыўным зместам і выкананыя ў арыгінальных формах і тэхніках творы Кузьміча пачалі рэгулярна выстаўляцца ў Беларусі і за яе межам!. Мастак працаваў з каштоўнымі металамі, з тытанам, бронзай, мельхіёрам, але яго любоўю была эмаль. Пазней, ужо ў часе працы над Крыжам, майстар скажа: «Метал — гэта як цудоўная, неверагодна прыгожая жанчына, якая можа адказаць узаемнасцю, але дасягнуць гэтага можна толькі коштам велізарных намаганняў... Так і з эмаллю. Гэтыя танюткія перагародкі,
нагрэеш іх да 800 градусаў — а яны разлятаюцца ва ўсе бакі...» Прызнаннем таленту і высокага майстэрства Міколы Кузьміча сталася экспанаванне яго твораў у Расеі, Польшчы, Францы!, Нямеччыне, Злучаных Штатах Амерыкі... Фотарэпрадукцыі яго эмаляў усё часцей з’яўляліся ў міжнародных мастацкіх каталогах і зборніках. Маскоўскі музей дэкаратыўнаўжытковага мастацтва набыў у сваю экспазіцыю створаную берасцейскім ювелірам серыю з шасці брошак.
М. Кузьміч удзельнічае ў многіх міжнародных сімпозіумах мастакоўэмальераў. Найбольш плённай была паездка ў 1990 годзе ў Гішпанію, дзе ягоныя працы атрымалі высокую ацэнку калегаў і былі адзначаныя спецыяльным дыпломам. Яму,
214
АДРАДЖЭННЕ святыні
адзінаму з Саюза мастакоў Беларусі, прыйшло запрашэнне на III сусветны з’езд эмальераў.
Значны і, як паказалі падзеі, лёсавызначальны ўплыў на светапогляд мастака мела яго глыбокае захапленне гісторыяй Беларусі і, асабліва, мінулым Полацкай зямлі, якая была калыскаю нашай дзяржаўнасці і нацыянальнай культуры і дала Бацькаўшчыне цэлае сузор’е імёнаў сусветнае значнасці, дзе зоркаю першай велічыні заззяла святая Еўфрасіння. Менавіта ўвага да мінуўшчыны як падмурка сучаснага бытнавання народа і яго культуры прывяла Кузьміча да ўнікальнага праекта стварэння цыклу эмалевых партрэтаў выдатных дзеячаў беларускай гісторыі. Першым з іх стала выкананая на медзі выява вялікага князя Усяслава Чарадзея, іканаграфічнай асноваю якой паслужыла адна з мініяцюраў Радзівілаўскага летапісу. Мастака не мог не натхняць і вобраз Чарадзеевай унучкі ПрадславыЕўфрасінні. М. Кузьміча вабілі эпоха асветніцы і, вядома, творчасць яго сераднявечнага калегі ювеліра Богшы.
У той час берасцейскі майстар яшчэ не ведаў, што яму будзе дадзена вялікае шчасце аднавіць сакрэты старажытных эмальераў і прадоўжыць іх традыцыю. Але тое, што прапанову ўзнавіць вобраз нашай нацыянальнай рэліквіі, створанай у 1161 годзе, атрымаў якраз Мікола Кузьміч, не выглядае выпадковым. Тут згадваецца выслоўе філосафа пра выпадковасць як скрыжаванні некалькіх заканамернасцяў.
Аднак да таго моманту, калі доктар гістарычных навук Таццяна Макарава напіша на сваёй кнізе «Перегородчатые эмали древней Руси»: «Мікалаю Пятровічу Кузьмічу, эмальеру і спадкаемцу Лазара Богшы», заставалася яшчэ некалькі гадоў пакутліва цяжкай працы.
У Сургуце думаюць пра Беларусь
На прэсканферэнцыі, скліканай з нагоды заканчэння працы над вобразам Крыжа, аўтар гэтай кнігі запытаўся ў нашага сібірскага суайчынніка Анатоля Сілівончыка, што змусіла яго на некалькі гадоў зрабіць клопат пра нацыянальную святыню беларусаў адной з найважнейшых спраў свайго неспакойнага і пераменлівага жыцця прадпрымальніка. У адказ з вуснаў гэта
215
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
га неардынарнага, шчодра надзеленага ад прыроды чалавека прагучала амаль фантастычная — асабліва для людзей далёкіх ад веры — гісторыя.
Анатоль узгадаў, як вяртаўся да сябе ў Сургут пасля наведвання СпасаЕўфрасіннеўскага манастыра, дзе ён быў удастоены гонару прыкласціся да мошчаў святой палачанкі і падняцца ў яе келлю. Тады, у самалёце, яму была праява: вачам panтам адкрыўся блакітны, размаляваны дзівоснымі старажытнымі фрэскамі царкоўны купал, адрэстаўраваны фрагмент якога паломнік бачыў у полацкім Спасаўскім храме.
«Я, чалавек, які ў прынцыпе верыў толькі ў сябе ды ў свае здольнасці і ўдачу, — успамінае Сілівончык, — адчуў, што сапраўды існуе нейкая іншая, магутная і ўладарная сіла, якая цягне мяне з Сібіры ў Беларусь, змушае думаць і пра лёс Крыжа Еўфрасінні, і пра нас, раскіданых па ўсім свеце беларусаў... Аднаго разу на прысвечаным адраджэнню Крыжа паседжанні я папытаў у прысутных ды і ў самога сябе, чаму цяжар адказнасці за гэтую працу — і фінансаванне, і куратарскія абавязкі — бярэ на сябе чалавек, што жыве далёка ад Беларусі. Мітрапаліт адказаў мне без роздуму: «Богу лепей відаць». I тэты аргумент уладыкі аказаўся надзвычай пераканаўчым...»
Спачатку жыццёвы шлях Анатоля Сілівончыка складваўся досыць тыпова.
Ен нарадзіўся ў вёсцы Гамза, што ў цяперашнім Светлагорскім раёне, дзе і сёння жыве ягоная маці, сціплая вясковая працаўніца пенсіянерка Настасся Несцераўна, якой яшчэ вельмі цяжка даць ейныя 75 гадоў. Яе бацька быў лесніком і знакамітым у сваіх мясцінах пчаляром, які трымаў у лесе 50 пчаліных «ставоў» і пастаўляў воск на царкоўныя свечкі. Анатоль успамінае, што дзеда не кусалі пчолы і што той за ўсё жыццё не прадаў ніводнага кілаграма мёду — увесь раздаваў вяскоўцам, асабліва шчодра надзяляючы хлапчукоў.
Дабрыню, шчодрасць і гаспадарлівасць разам з абвостраным пачуццём справядлівасці Сілівончыкі лічаць сваімі генетычна закладзенымі фамільнымі рысамі. Да іх варта, пэўна, дадаць і жыццёвую вытрываласць: апавядаючы пра сына, Настасся Несцераўна зазвычай згадвае, як у маленстве ён, адбываючы пакаранне, цэлую гадзіну без слёз і скаргаў выстаяў на каленях на грэчцы.