Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны
Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Асар
Памер: 328с.
Мінск 1998
Някідкім, але надзвычай адчувальным быў удзел прадстаўнікоў Камітэта дзяржбяспекі, якія выконвалі так званую аператыўную і ахоўную функцыі. «Усе пяць гадоў, — кажа Мікола Кузьміч, — у маёй майстэрні сядзеў ахоўнік — бярог мяне і рэліквію. Сяргей Якімук, супрацоўнік Камітэта, без перабольшання быў маім ценем. Баюся, без гэтай арганізацыі я нічога б не зрабіў».
На ўзнаўленне Крыжа сапраўды патрабаваліся вялікія матэрыяльныя каштоўнасці: золата, срэбра, некалькі сотняў рачных перлін, каштоўныя камяні...
Апярэджваючы падзеі, заўважым, што некалькі тыдняў перад завяршэннем працы ў майстэрні неадлучна дзяжурылі супрацоўнікі дзяржбяспекі, узброеныя аўтаматамі. На пытанне аўтара кнігі, ці не былі такія захады празмернымі, С. Якімук адказаў, што, згодна з неафіцыйнымі дадзенымі, напады на майстэрню сапраўды планаваліся. Прычым не выключана, што злачынцаў цікавілі не золата і жомчуг, а — сам Крыж, чыё паўторнае выкраданне магло б стацца ўжо не крымінальнай акцыяй, а набыць палітычны характар.
4 красавіка 1996 года ў Брэсце адбылося выязное паседжанне навуковакансультацыйнай групы па адраджэнні Крыжа. Падрахоўваючы абмеркаванне, што праходзіла ў майстэрні М. Кузьміча, доктар гістарычных навук Леанід Аляксееў, не хаваючы хвалявання, казаў: «Аднаўленне Полацкага крыжа — з’ява бяспрыкладная. Бо гэта — старажытная візантыйская тэхніка, абсалютна страчаная ва ўсім свеце. I вось сёння тут, у Беларусі, гэтая тэхніка адноўленая! У нас нарадзіўся новы Лазар Богша!»
Мікола Кузьміч перакананы, што цяпер шмат што зрабіў бы крыху іначай і, вядома, бліжэй да дасканаласці. Калі Крыж ужо быў амаль гатовы, мастак прапанаваў мітрапаліту Філарэту паўтарыць тыя пласткі, якія лічыў не зусім удалымі. Аднак уладыка даў мудрую параду пакінуць рэліквію без мастацкага «рэдагавання», каб захаваць для гісторыі не толькі вынік, але і рэчыўнае ўвасабленне самога працэсу адраджэння святыні.
228
АДРАДЖЭННЕ святыні
Паломніцтва ў Святую Зямлю
Мікола Кузьміч прызнаецца, што ніколі не быў атэістам, але яго сапраўднае вяртанне да веры адбылося ў часе ўзнаўлення Крыжа найпадобнейшай Еўфрасінні. Мастак упэўнены, што, нават калі б яму былі забяспечаныя найлепшыя ўмовы, ён не здолеў бы зрабіць гэтую працу без духоўнай згоды ў душы. Чым далей майстар судакранаўся з Крыжам, тым глыбей адчуваў непарыўную сувязь стану душы з тым, наколькі паспяхова ідуць пошукі, наколькі бліжэй ён робіцца да свайго адкрыцця. «Шукаць у сабе гэтую духоўную згоду, — кажа Мікола, — магчыма толькі праз малітву, праз рэлігію».
Ён часта ўзгадвае глыбокае духоўнае ўзрушэнне, перажытае ў той момант, калі прыклаўся да прывезенай уладыкам Філарэтам часцінкі Святога жыватворнага дрэва ад Крыжа Гасподняга.
У адным са сваіх інтэрв’ю Кузьміч успамінаў першую паездку да мітрапаліта. Імёны святых мастак тады зазубрываў, як школьнік, аднак, прыехаўшы, усё пераблытаў. «Але ж вывучаць трэба было не толькі імёны, а кожную драбніцу ў іхнім адзенні, бо ўсё мае свой сэнс. Нават у адценнях колеру. Жомчуг, напрыклад, сімвалізуе чысціню і беззаганнасць, рубін — колер жыцця і крыві Гасподняй, сапфір — колер яснага неба... Да працы над Крыжам я нават як след Бібліі не чытаў, гартаў толькі. А дзеля таго, каб яно адкрылася, Святое Пісьмо трэба чытаць з жаданнем, вераю... За гэтыя пяць гадоў я ўсвядоміў галоўнае: жыццё хуткаплыннае і трэба спяшацца рабіць дабро».
Людзі, якія добра ведаюць Міколу, могуць засведчыць: гады, прысвечаныя адраджэнню нацыянальнай святыні, сапраўды сталіся для берасцейскага майстра часам уласнага духоўнага адраджэння.
Надзвычай важную ролю ў гэтым ўзыходжанні адыграў удзел мастака ўлетку 1994 года ў паломніцтве прадстаўнікоў Беларускай праваслаўнай царквы ў Ерусалім.
Паломнікі на чале 3 мітрапалітам Менскім і Слуцкім Філарэтам везлі з сабою ўжо вырабленую аснову будучай святыні. Дрэва на яе было, дзякуючы ўладыку, ўзятае ў тым самым гаі, дзе некалі рос кіпарыс, што пайшоў на Крыж, на якім сустрэўся са смерцю Сын Божы.
229
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
Крыжаснова ляжаў на Труне Гасподняй. Разам з Крыжам падарожнікі з Беларусі наведалі месца апошняга зямнога прыстанку святой Еўфрасінні ў Феадосіевым манастыры. Па вяртанні ўладыка Філарэт казаў у інтэрв’ю, што «размова аб тым, ці зможа стаць новая мастацкая сакральная каштоўнасць беларускай святыняй — беспрадметная. Тэта ўжо святыня... Адчуваецца багаславенне Ерусаліма, якое мы ўзялі ў ерусалімскага патрыярха Дыядора II, у Труны Гасподняй».
Мікола Кузьміч называе паломніцтва ў Святую Зямлю адной з найгалоўнейшых падзеяў свайго жыцця. «Ерусалім — тэта велічны помнік Богу... — успамінае пра свае ўражанні і пачуцці мастак. — Мяне ўразіла літаральна ўсё: ад візантыйскіх мазаік да цудоўнай разьбы па камені, мармуры і граніце, ад шэдэўраў архітэктуры да горных манастыроў. Мы прайшлі па шляху Еўфрасінні Полацкай, затрымаліся каля месца, дзе яна была пахаваная; там манахі далі кожнаму з нас па крыжыку з мошчамі Феадосія Вялікага. Мы слухалі, як натхнёна ўладыка вёў набажэнства. Мы прайшлі шляхам Хрыста, наведалі ў Ерусаліме ўсе месцы, звязаныя з Сынам Божым. А на тары Спакусы я ледзьве не памёр... Напэўна, ад нясцерпнае спякоты атрымаў сонечны ўдар. Дзве гадзіны ляжаў на старажытнай паліраванай пліце. Святыя айцы сказал!: гэта рукі д’ябла... Але багаславенне ерусалімскага патрыярха Дыядора дапамагло, і потым я заўсёды адчуваў ягоную духоўную сілу. Якраз па багаславенне, па Божую дапамогу мы і ехалі да Труны Гасподняй...
Наперадзе тады былі яшчэ тры гады працы.
У лета 1997е
У летку 1997 года пакутлівая і шчаслівая праца над узнаўленнем нацыянальнай святыні наблізілася да завяршэння.
Чытач, які добра знаёмы з апісаннем рэліквіі XII стагоддзя, павінен ведаць таксама мастацкія і тэхнічныя характарыстыкі адроджанага Крыжа.
Залатыя пласткі з перагародкавымі эмалямі сучасны майстар выканаў з металу 986й пробы і прымацаваў да кіпарысавай асновы цвікамі з золата. На пластках, апрача эмалевых «партрэтаў», был! падрыхтаваныя месцы дзеля закладання хрысціянскіх рэліквіяў, якія знаходзіліся ў старажытным Крыжы і
230
АДРАДЖЭННЕ СВЯТЫНІ
• На ўрачыстасці, прысвечаныя вяртанню вобраза Крыжа Еўфрасінні ў Полацк, прыехаў прэм’ерміністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Лінг.
• На празднества, посвященные возвращению образа Креста Евфросинии в Полоцк, приехал премьерминистр Республики Беларусь Сергей Линг.
якія, дзякуючы намаганням Царквы, пашчасціла атрымаць і ў наш час.
Пакінутыя ў верхнім і ніжнім перакрыжаваннях каўчэгі для «Крыві Хрыстовай» і «Дрэва Жыватворнага» былі дэкараваныя ажурнымі крыжыкамі. Яшчэ тры каўчэгі такой самай формы для мошчаў святых Стэфана, Панцялеймана і крыві святога Дзімітрыя меліся пад іх выявамі на адваротнай паверхні святыні.
Крыж быў аблямаваны акоўкаю пад жомчуг. Агулам спатрэбілася каля пяцісот перлін дыяметрам 4—5 міліметраў. Акоўка збіралася з сегментаў. Па яе баках мясцілася пакладзеная ў філігранныя кружкі зернь. Жомчуг знаходзіўся на залатой нітцы дыяметрам 0,3 міліметра.
Верхні бок Крыжа аздаблялі каштоўныя камяні, апрацава
231
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
ныя кабашонам*каштоўныя камяні: горны крышталь (чатыры камяні), гранатальмандын** і два сапфіры.
Латачкі пад выявы святых і арнаменты былі ціснёнымі з наступным прачаканьваннем і дасягалі глыбіні два міліметры. Перагародкі рабіліся з ліставога металу і мацаваліся прыліткай. Палітру эмалевых колераў майстар вытрымаў у дакладнай адпаведнасці з аналагамі эпохі Еўфрасінні.
Бакавы надпіс з імем майстра выкананы на срэбры 982й пробы з таўшчынёю металу 0,20,3 міліметры. У тых месцах, дзе Крыжарыгінал быў пашкоджаны, Мікола Кузьміч зрабіў рэканструкцыю паводле перагародкавых эмаляў часоў ювеліра Богшы. Браліся пад увагу творы жывапісу і дробнай пластыкі з каменю, якія мог бачыць сераднявечны полацкі майстар, і фрэскавыя размалёўкі Спасаўскага храма, якія цяпер аднаўляюцца рэстаўратарамі на чале з Уладзімірам Ракіцкім.
Напрыканцы ліпеня ў берасцейскім СвятаСімяонаўскім кафедральным саборы з удзелам мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта адбыўся абрад закладання ў адноўлены Крыж хрысціянскіх рэліквіяў. 24 жніўня 1997 года ў тым самым храме прайшла ўрачыстая цырымонія перадачы адроджанай святыні Беларускай праваслаўнай царкве. На наступны дзень атрымалі магчымасць пакланіцца Крыжу прыхаджане кафедральнага СвятаДухаўскага сабора ў сталіцы нашай дзяржавы.
24 верасня праходзіла выніковая нарада непасрэдных удзельнікаў працы па аднаўленні вобраза Крыжа, дзе мітрапаліт Філарэт урачыста абвясціў аб тым, што неверагодна складаная справа адраджэння нацыянальнай святыні агульнымі саборнымі намаганнямі Царквы, грамадскасці і дзяржавы паспяхова завершаная. Уладыка нагадаў прысутным, што перад імі не проста выдатны твор мастацтва, але, найперш, неацэнная сакральная каштоўнасць, якую неабходна вярнуць на яе спрадвечнае законнае месца — у полацкі СпасаЕўфрасіннеўскі манастыр.
Дактары гістарычных навук Леанід Аляксееў і Георгі Штыхаў не шкадавалі ўзнёслых слоў, справядліва назваўшы працу берасцейскага майстра навуковым і творчым подзвігам, вартым
*Кабашон — форма лінзы альбо паўсферы, якую надаюць каштоўным камяням у выніку шліфавання.
** Гранатальмандын — камень насычанагачырвонага колеру з фіялетавым адценнем.
232
АДРАДЖЭННЕ СВЯТЫНІ
таго, каб застацца ў памяці наступных пакаленняў. Іх калега Таццяна Макарава параўнала значнасць узнаўлення вобраза Крыжа святой Еўфрасінні для духоўнага адраджэння Беларусі з тым, якую ролю адыгрывае для Расеі адбудова знішчанага бальшавікамі маскоўскага храма Хрыста Збавіцеля.
Вынікам шырокага абмену думкамі стаўся наступны дакумент.
КАМЮНІКЕ
паседжання навуковай рады, скліканай у сувязі з заканчэннем працы над узнаўленнем вобраза Крыжа найпадобнейшай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай
24 верасня 1997 года ў будынку Беларускай экзархіі адбылося пашыранае паседжанне навуковай рады, скліканай у сувяз! з завяршэннем працы па стварэнні вобраза Крыжа найпадобнейшай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай. У паседжанні ўзялі ўдзел прадстаўнікі Беларускай праваслаўнай царквы, Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», Беларускай дзяржавы, навуковай і творчай грамадскасці.