• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыві ў свабодзе! Зборнік твораў пра К. Каліноўскага

    Жыві ў свабодзе!

    Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 398с.
    Мінск 1996
    120.67 МБ
    — Трэфалеў.
    — Пан Трэфалеў! Хто ён такі? Таксама вершатворац?
    — Паэт. Малады паэт. Жыве ў Яраслаўлі. Але часта бывае ў Маскве, у нашых агульных сваякоў.
    — Ого ўсцешылі вы мяне, старога дурня! Чым жа я вам аддзячу за такую радасную навіну! Сам я перакладаў нямала, але каб мяне перакладалі... I так перакладалі... Пойдзем тады хутчэй у дом, сагрэемся чым!
    — He ведаю, ці будуць рады майму з’яўленню гаспадары. Госць не па часе — горай татарына-с.
    — Глупства! Яны добрыя і гасцінныя людзі. У вас жа да іх інтэрас ёсць.
    — Галоўны інтэрас ужо не мае сэнсу: мне хацелася з іх дапамогай пазнаёміцца з літоўскім лірнікам. Гэта і братаў наказ, і маё даўняе жаданне. А паколькі яно збылося, цяпер я магу і не заязджаць у Анелін.
    — Пабойцеся бога: гледзячы на ноч? I нашто, калі побач накрыты стол, а на стале — поўна старых напояў.
    — Вы пераканалі мяне. Толькі не ведаю, дзе тут паставіць каня.
    — Гэта мы зробім. Тут недзе мужык павінен быць. Ён, уявіце сабе, міленькі, нават за адным сталом з намі сядзеў.
    — Мужык? За адным сталом? Гэта для мясцовага дваранства нешта новае, — цяпер яны ішлі па выбітай і таму відочнай у змроку дарожцы ў бок палацыка. Серабракоў левай рукой вёў за аброць каня, правай жа ўзбуджана жэстыкуляваў, нібы дапамагаючы сабе ў гаворцы. Брацішак, не жадаючы перашкаджаць, крыху адстаў. — А скажыце, шаноўны паэце, як выглядае гэты мужык? Ці не з вялізнымі кусцістымі брывамі?
    — Так. Сам сівы, а бровы чорныя. Вы яго ведаеце?
    — Якраз ён і паведаміў мне, што сёння ў Анеліне будзе Сыракомля. I хаця гэта не мой павет, я паехаў!
    — Нічога не разумею... Дзеля чаго паведаміў. I адкуль ён мог ведаць пра мой прыезд, калі я сам зранку яшчэ нават не падазраваў аб існаванні Анеліна?
    — Для мяне самога тут многа загадак. Але хацеў бы вас папярэдзіць: сцеражыцеся гэтага мужыка! Ён аслеплены незразумелай мне нянавісцю і гатовы на любы ўчынак.
    — Нянавісцю да мяне? Але ж я першы раз яго сягоння відзеў.
    — He ведаю, — Серабракоў азірнуўся на дамініканца, які, зліваючыся з цемрай, ішоў ззаду. — Можа, вашы рукапісы маюць да ўсяго гэтага якое дачыненне? Ён мне гаварыў аб паперах, схаваных у нейкім вулеі.
    — О, літасцівыя нябёсы! Толькі не гэтаі — вырвалася ў Сыракомлі. Кроў прыліла яму ў галаву, і ён зусім разгубіўся, не бачачы шляхоў выратавання Галены. — Подлы хлоп, а я ж яго яшчэ за стол прывёў... He бярыце, пане Серабракоў, усё гэта ў галаву! От, звычайны жаночы флірт. Гаспадыня гэтага дома ў мяне крышку закаханая, дакладней, была калісьці. Я ёй даваў пачытаць новыя любоўныя вершы... П’есы, значыць, яна іграе на сцэне. А гаспадар раўнуе да мяне. Так яна, сардэчная, і хавае рукапісы па розных
    закутках... Богам прашу вас, пане Серабракоў! Калі вы разумееце, што такое мужчынскі гонар, а вы не можаце гэтага не разумець, то вы не будзеце шукаць мае рукапісы.
    — Ды я і не збіраюся шукаць. Тут не мой павет, не мая ўлада. А калі яшчэ просіце вы асабіста, то якая можа быць гаворка! Усе размовы на гэту тэму лічу канчаткова вычарпанымі. He кажыце нават гаспадыні, не хвалюйце яе.
    — Ну от і добра, от і адлягло ў мяне ад сэрца... Заўсёды ведаў, што сярод рускіх ёсць добрыя душы! Скажыце толькі, міленькі, адкуль вы, прыезджы чыноўнік, так добра ведаеце мову беларусінскага народа?
    — Як — адкуль? Я ж сярод яго жыву ўжо другі дзесятак год! Ем яго хлеб, слухаю яго песні. Толькі да сённяшняга дня не ведаў, што ён беларусінскі. Лічыў яго літоўскім, бо звычайна беларускімі называюцца Віцебская і Магілёўская губерні.
    — Так ужо здарылася, што ў аднаго народа — два імёны. Але гаворыць ён яднакава — што тут, што ў ваколіцах Мінска і Нясвіжа, што пад Магілёвам. Амаль яднакава: чым далей на ўсход, тым меней польскіх слоў і болей рускіх.
    — Цікава, я нядаўна чытаў працу пана Шпілеўскага...
    — Людвік, дзе вы ўсе падзеліся, мы даўно ўжо вас шукаем, — перад імі нечакана выраслі постаці Галены і Марысі. — Пара за стол сядаць. I чаму вы каня ведзіцё? — тут Галена асеклася, пабачыўшы, што побач з Сыракомлем стаіць не брат Антоні, а чалавек у службовай форме.
    — Знаёмцеся, сэрданька, гэта пан Серабракоў з Ашмяны. Ён... адным словам, мы мелі з ім прыемную гаворку, і з нашага боку было б непачцівасцю не запрасіць яго на вячэру. А гэта пані Галена Маеўская, уталентаваная акторка і ўвогуле спагадлівая душа.
    — He трэба, Людвік... Аднак жа, хоць я і не гаспадыня, запрашаю за стол. Як у нас кажуць: госць у дом — бог у дом!
    — Ведаю я і другую тутэйшую прымаўку: госць, як і рыба, на трэці дзень пачынае смярдзець. Таму адразу агаворваюся, што гасціннасцю злоўжываць не буду. Ды і не магу: заўтра зранку мне трэба быць ажно ў Вільні. Абы крыху спачыць — мне і каню.
    — Няхай бы пан Талочка распарадзіўся наконт каня, — няўпэўнена параіў Сыракомля.
    — Зараз хто-небудзь пашукае яго... Марыся, ты не відзела, куды дзеўся вясняк, што сядзеў за сталом?
    — Каля сходаў стаяў, як мы выходзілі. Ці не гукнуць яго?
    — Гукні! А калі пану Серабракову рана заўтра ехаць, то я папярэджу Агатку, каб хоць гарбаты паставіла.
    — He хвалюйцеся, прашу вас. Я чалавек спартанскага крою. Mary і крынічнай вадой абысціся Ha­nna.
    — Нашто вадой, калі знойдзецца і кілішак акавіты.
    — 3 раніцы не ўжываю-с. I, апрача ўсяго іншага, прад светлыя вочы губернатара трэба паўстаць.
    У жаўтаватай пасме-смузе ад асветленага акна з’явіўся Грыва. Крыху за ім ішла Марыся.
    — Клікала пані?
    — Клікала. Трэба разбудзіць Талочку... Хаця не, не варта. Разам з гэтым панам адвядзі каня на канюшню. Дзверы не замкнёны. Толькі на прабой прыкрыты. Па меншай меры, так сказаў пан Ляшчынскі, калі брат Антоні турбаваўся, як свайго каня ўзяць.
    — Вось добра! — усцешыўся дамініканец, які, не назаляючыся, стаяў трохі зводдаль. — За адным заходам я вазьму свайго Расінанта. Толькі куфэрачак перш знайсці трэба.
    — А то лепш застаньцеся. Цёмна ж, хоць вока выкалі.
    — Нічога. Так я пастановіў — і так павінна бьіць.
    — To ідзіце. А мы вас тут пачакаем. Толькі, — Галена звярнулася да Грывы, — распражы каня і дай яму сена. У застаронцы знойдзеш.
    — Добра, пані.
    — Слухай, Людвік! — зласліва пачала Галена, калі ўсе, апрача Марысі, аддаліліся. Зрэшты, Марысі не было чаго асцерагацца. — Я ведала, што ты здольны на глупствы, але такога ад цябе не чакала. Запрасіць ледзь не жандара за стол! Гэта ж скандал! Што ўсе скажуць? Скажуць: вось хто сапраўдны Юдаш, вось хто павінен быў аказацца трынаццатым. Ты хоць ведаеш, хто ён такі?
    — Ведаю: ашмянскі спраўнік.
    — Тым болей! У такой сітуацыі, калі тут гэты... чалавек з Вільні.
    — Якраз у такой! — ціха ўзарваўся Сыракомля. — А ты лепей хацела б, каб ён зрабіў вобыск — а ён ведае, дарэчы, дзе шукаць! — і знайшоў вашы няшчасныя... Як іх там... Рукапісы!
    — Значыць, ведае ўжо, — адчайна ўздыхнула Галена. — Ратаваць іх трэба. I хутчэй!
    — He рабі новага глупства, Галена. Няхай усе раз’едуцца. Ці спаць пойдуць.
    — Але адкуль жа людзям стала ўсё вядома?!
    — Ад цябе самой, сэрданька, ад цябе самой! Ад каго ж яшчэ! У канспірацыю пагуляць захацела. На вачах усёй вёскі, — Сыракомля скоса глянуў у бок Марыські. — Вот і данесла вёска. I найпершы той, каго я прыгрэў за сталом. He чатырнаццаты ён быў, а трынаццаты! Прадаў усіх, толькі не ведаю, за якія сярэбранікі.
    — Але жа слухай, Людвік, не разумею, калі ён паспеў. Раніцай быў тут, вечарам — тут. I, здаецца, такі спагадлівы, чалавека выручыў. Толькі, праўда, дзіўны ён нейкі.
    — I на мяне дзіўна глядзіць, усё загаварыць памыкаецца, — успомніла Марыся.
    Галена ўважна зірнула на яе і крутнулася да Сыракомлі:
    — Як жа я адразу не здагадалася, у іпто тут усё ўпіраецца! Цяпер ужо разумею, чаго ён прывалокся ў Анелін. Ах жа дурніца я! Такая дурная!
    — To, можа, сэрданька, растлумачыш нешта і мне?
    — Толькі не тут, Людвік... Трэба зноў за стол ісці: усе нас чакаюць... Але што з намі цяпер будзе? Загінулі мы ўсе, ах, як недарэчна загінулі, — Галена была ў роспачы.
    — Нічога не будзе, — Сыракомля стаў паблажліва супакойваць жанчыну. — Гасцінна запросім спраўніка за стол. Чалавек ён, здаецца мне, разумны. Я супакоіў •яго, што... пад пчалінай апекай знаходзяцца мае вершы, якія ты схавала ад раўнівага гаспадара. I шукаць ён нічога не будзе. Наадварот, перасцярог мяне, сказаў пра мужыка. Сярод іх таксама розныя людзі бываюць. I тыя, якія вешаюць, і тыя, якіх вешаюць. Так што трэба...
    — Цішэй, вяртаюцца...
    Грыва між тым ўсё нашэптваў на вуха Серабракову: — I пра пажар, ваша сяцельста, гаварылі. Думалі, за перапрашэннем, што я дурны, пгго нічога не кумекаю. А я кумекаў, толькі прыкідваўся. Тады яны адкрыта пачалі пытацца, ці пайду я паліць агонь супраць цара-бацюхны.
    — Хто — яны?
    — Гэты... Сыракомля, а з выгляду такі добры, здаецца. Яшчэ адзін русявы, каля мяне сядзеў. Але найболей то сам гаспадар. Цара гвілой старадрэвінай назваў. Сказаў, што зваляць яе і плугам зааруць... Браць яго трэба, ваша сяцельста.
    — Гэта ўжо нам дазволь думаць, каго браць, а каго не.
    — А паперы, ваша сяцельста, я магу ў караніках і сам пашукаць. Толькі скамандуйце мне...
    — Вось што! — Серабракоў спыніўся. — He лезь ты болей куды не трэбаі He з тваёй галавой тут усё раскумекаць. I — каб нагі тваёй тут болей не было! A то біты будзеш. Зразумеў?
    — Зразумеў... — нічога не зразумеў Грыва. — Але як жа так? Я не для сябе стараўся...
    Услед за Дайнаровічамі і Лакуціеўскімі паступова ўсе, нават няцвёрды ў нагах Сыракомля, выйшлі ў сені. Па старадаўняму звычаю гаспадар вынес туды аглаблёвыя кілішкі. У салоне, ля стала, засталіся толькі Серабракоў і Каліноўскі — іх неяк зблізіла адчужанасць ад астатняй кампаніі. I тое, што сядзелі яны поруч. А можа, і нешта іншае, нейкае дзесятае чуццё.
    — Прызнаюся, пане Паляноўскі, прыемна мне было з вамі правесці вечар. Такія неардынарныя думкі, такі цвярозы ўзгляд на будучыню! Адразу відаць, што пан атрымаў адукацыю ў сталічным універсітэце.
    Каліноўскі збляднеў: адкуль?
    — Я не зусім разумею, пгго п-пан хоча сказаць.
    — He палохайцеся. Я хачу толькі параіць, каб пан быў болып асцярожны.
    — Аднак чаго баяцца збяднеламу шляхціцу, які верай і п-праўдай служыць найяснейшаму манарху?!
    — To, можа, я пана з кім зблытаў. Але чалавек гэты, мяркуючы па апісанню, з’яўляецца вашым двайніком. Аднолькавая постаць, аднолькавыя абрысы твару і валасы. Толькі прозвішча яго, у адрозненне ад панскага, не Паляноўскі, а Каліноўскі. З’яўляецца ж ён кандыдатам правоў Пецярбургскага універсітэта. I зусім нядаўна прыбыў у Паўночна-Заходні край, каб знайсці тут работу. А ўслед за ім прыслалі са сталіцы прадпісанне: на работу не браць, мець пільнае вока! Таму што ў розных размовах і дзеяннях замечаны.