Жыві ў свабодзе!
Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
Улады лютавалі. Паліцыі і жандармерыі прыйшлося перажыць з-за пякучых лісткоў «Мужыцкай праўды» нямала непрыемных хвілін. Пашыральнікаў расстрзльвалі, адпраўлялі на катаргу, а «бунтоўная газета» з’яўлялася зноў і зноў. Але ўладам так і не ўдалося разгадаць таямніцу з’яўлення небяспечных лісткоў. Толькі аднойчы ўлады натрапілі на след Каліноўскага, калі ён раскідваў «Мужыцкую праўду» на дарогах Слонімшчывы, едучы на паштовых конях. 3 гэтага часу Каліноўскі цалкам пераходзіць на нелегальнае становішча, хаваецца ў падполлі, выступае пад чужымі імёнамі: Макарэвіч, Чарноцкі, Хамовіч або Хамуціус, Вітажэнец.
У студзені 1863 года выбухнула паўстанне ў Польшчы. Нягледзячы на супярэчнасці паміж віленскімі і варшаўскімі канспіратарамі (апошнія не ў дастатковай ступені паважалі суверэнітэт Літвы-Беларусі), Літоўскі правінцыяльны камітэт на чале з Каліноўскім вырашыў падтрымаць паўстанне польскага народа, абвясціў сябе Часовым рэвалюцыйным урадам Літвы і Беларусі і заклікаў беларускі і літоўскі народы да зброі. Чакалася, што паднімуцца і сяляне Расіі. На месцы рассылаецца інструкцыя аб пакаранні найболып лютых памешчыкаў, прыгнятальнікаў народа. У гэты момант умеркаваныя элементы — «белыя» нанеслі ўдар у спіну паўстання, зрабілі пераварот і захапілі ўладу ў паўстанцкіх арганізацыях Варшавы і Вільні. Аднак зусім адхіліць Каліноўскага і яго аднадумцаў «белыя» не маглі. Каліноўскі атрымлівае пасаду рэвалюцыйнага камісара Гродзенскай губерні. Пакінуўшы Вільню, ён захаваў сувязь са сваімі аднадумцамі па ўсёй Беларусі і Літве. «Чырвоныя» Беларусі і Літвы па-ранейшаму лічылі яго сваім правадыром.
3 усёй страснасцю змагара аддаевда Каліяоўскі арганізатарскай рабоце на роднай Гродзеншчыне, шле надзейных людзей з інструкцыямі і парадамі ў іншыя губерні. Нягледзячы на сабатаж «белых», хутка паўстанне бушавала на ўсёй тэрыторыі Беларусі 1 Літвы ад Балтыкі да Прыпяці, ад Дняпра і Дзвіны да Буга і Нёмана. «За нашу і вашу свабоду!» — лозунг паўстанцаў.
На падаўленне паўстання царскі ўрад кінуў велізарныя сілы. У Вільню прыязджае з неабмежаванымі паўйамоцтвамі царскі сатрап генерал Мураўёў, празваны ў народзе Вешальнікам. Публічныя пакаранні смерцю сталі звычайнай справай.
He вытрымаўшы рэпрэсій, «белыя» пачалі адыходзіць ад паўстання. Улетку 1863 года Калівоўскі зноў вяртаецца ў Вільню і становівда кіраўніком віленскага паўстанцкага цэнтра (так званы «Чырвоны жонд»). Артыстычна мяняючы сваю знешнасць, маючы ўсюды адданых сяброў, Каліноўскі працягваў кіраваць паўстаннем.
«Не дбаю анічога, то праз акно на дах, то іншымі спосабамі заўсёды шчасліва з іхніх рук выслізгваю. Бог апякуецца нада мной, а калі прыйдзецца павіснуць, то хай гэта будзе на пацеху ўсім літоўскім панам і прасветлай Маскве», — зухавата, з нейкім выклікам лёсу, пісаў ён аднаму з паплечнікаў. Пра яго адвагу хадзілі легенды. Казалі, што ён прыходзіў нават на кожнае пакаранне смерцю, каб развітацца з паплечнікамі.
Апошняя кватэра Каліноўскага была ў Святаянскіх мурах. Так называўся тады комплекс універсітэцкіх будынкаў у цэнтры
горада. У часы Каліноўскага універсітэта не было, улады закрылі яго яшчэ пасля паўстання 1831 года. У мурах змяшчалася гімназія, у некаторых іншых памяшканнях былі кватэры. Адну з такіх кватэр займаў Каліноўскі пад імем Вітажэнца. Цікава, што Святаянскія муры знаходзіліся якраз насупраць генерал-губернатарскага палаца, дзе жыў Мураўёў.
Адрас і імя, пад якім хаваўся Каліноўскі, выдаў здраднік, арыштаваны (і праз сто трыццаць гадоў адчуваеш ад гэтага калі не сорам, дык нейкую прыкрасць) у Мінску. У Вільню паляцела шыфраваная тэлеграма. Студзенскай ноччу 1864 года ўвесь квартал Святаянскіх муроў быў акружаны паліцыяй і дзвюма ротамі салдат. Група салдат і паліцыянтаў на чале з афіцэрам паднімаліся па лесвіцы будынка, дзе жыў Каліноўскі. Кастусь сустрэў іх на лесвічнай пляцоўцы са свечкай у руках. На пытанне аб імені спакойна адказаў: «Вітажэнец», і ў той жа момант быў арыштаваны. Яго даставілі ў прыстасаваны пад турму будынак былога Дамініканскага кляштара. Тут, у камеры (колішняй манаскай келлі, па самой прыродзе сваёй прызначанай для ціхай малітвы) наш знакаміты бунтар пражыў свае апошнія дні, пакуль вялася яго справа. Гэта быў 41 дзень няспыннага змагання з царскімі следчымі за сваю чалавечую годнасць, за тое, каб не здрадзіць ідэям паўстання, свайму народу. Ён прызнаў, што кіраваў паўстаннем, але адмовіўся адказваць на пытанні, якія маглі пашкодзіць народяай справе, таварышам. «Усведамленне сваёй годнасці і таго становішча, якое я займаў у грамадстве, не дазваляюць мне ісці іншым шляхам», — рашуча заявіў ён следчым.
Каліноўскі знаў, што з яго камеры толькі адна дарога — на эшафот. Ён знайшоў спосаб перадаць на волю развітальныя «Пісьмы з-пад шыбеніцы«. Гэта апошні запавет любімаму народу, твор (або хутчэй нават цыкл твораў — своеасаблівы трыпціх) высокай публіцыстычнай сілы.
«Браты мае, мужыкі родныя! 3-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе! Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, но не жаль згінуць за тваю праўду...», — пісаў Каліяоўскі. Змагар гаварыў аб вялікім значэнні школ і адукацыі, але лічыў, што святло навукі заззяе над родным краем толькі пасля заваявання свабоды. «Для таго то, Народзе, ... ідзі ваяваці за сваё чалавечае і народнае права, за сваю зямлю родную». Палымянныя публіцыстычныя радкі арганічна перарасталі ў пісьме Каліноўскага ў верш, звернуты да любімай дзяўчыны (цяпер вядома яе імя — Марыська Ямант, сястра аднаго з паплечнікаў) і зноў да народа.
Бывай здаровы, мужыцкі Народзе, Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе. I часам спамяні пра Яську свайго, Што згінуў за праўду для дабра Твайго.
10 сакавіка 1864 года Кастусь Каліноўскі быў публічна павешаны ў Вільні на гандлёвай плошчы Лукішкі, якая была тады ўскраінай горада. Развітацца з ім прыйшлі тысячы вілен-
цаў. «Каліноўскі ішоў на пакаранне смела», — пісаў сведка. Калі чыталі прысуд і назвалі яго імя «дваранія Каліноўскі», ён усклікнуў: «У нас няма дваран, у нас усе роўныя!» Нават свой эшафот гэты нязломны чалавек здолеў ператварыць у трыбуну для выказвавня свайго жыпдёвага крэда, сваіх высокіх рэвалюцыйных поглядаў.
Гісторыкі лічаць, што цела Каліноўскага, як і іншых паўстанцаў 1863 года, пакараных смерцю ў Вільні, пахавана на вяршыні гары Гедьіміяа. Гара знаходзілася ў той час на тэрыторыі Віленскай цытадэлі, і ўлады ўпотай закопвалі там целы паўстанцаў, каб народ не мог аддаць пашану іх магілам. Гісторыя ўсё перайначвае, і занядбаная некалі гара з узноўленай вежай стала сімвалам непаўторнага Вільнюса, старажытнай цудоўнай Вільні, сімвалам гераічных традыцый барацьбы і яднання народаў. Разам з тым яна нібы маўзалей Каліноўскага, Серакоўскага і іншых герояў 1863 года.
Сваёй яркай індывідуальнасцю, адметнымі рысамі Кастусь помніўся ўсім, хто яго ведаў. Яго параўноўвалі з Маратам і Рабесп’ерам, знакамітымі дзеячамі Вялікай французскай рэвалюцыі. «...Гэты чалавек адзін каштаваў сотняў...», «...Чалавека гэтага нельга было ні напалохаць, ні збіць з толку...», — гаварылі пра яго сучаснікі і гісторыкі, нават самыя далёкія ад яго спраў і поглядаў.
Велізарную ролю адыграў Каліноўскі ў гісторыі вызвольнага руху, грамадска-палітычнай і філасофскай думкі, літаратуры і культуры Беларусі. 3 яго палітычнай і публіцьістычнай дзейнасцю звязана афармленне на Беларусі рэвалюцыйнага дэмакратызму як самастойнай плыні. У аснове яго светапогляду ляжала вера ў магутныя творчыя сілы народа, у магчымасць рэвалюцыйным шляхам разбурыць свет насілля і эксплуатацыі і пабудаваць новае грамадства, заснаванае на прынцыпах справядлівасці. У вельмі складаных падзеях 60-х гадоў на Беларусі і Літве Каліноўскі пастаявна імкнуўся, каб былі не забыты, дастойна прадстаўлены інтарэсы працоўных, сялянства. Менавіта народныя ўяўленні аб справядлівасці былі для яго галоўным крытэрыем у ацэнцы ўсіх сацыяльна-палітычных з’яў. Цар «у паноў сто раз пытаў, якую яны хочуць даці вольнасць мужыкам, у мужыкоў і разу не спытаў, якой яны хочуць вольнасці», — пісаў Каліноўскі ў «Мужыцкай праўдзе». I працягваў: «А для таго, дзецюкі, каб ніхто вас не мог ашукаці, цяпер ужо талкуйце паміж сабою, якой вам вольнасці патрэба і якім адно спосабам мужык яе дастаць можа». Вопыт Каліноўскага вучыць гранічнай павазе да народа, да народнай думкі.
1863 год — неад’емная частка гістарычнай свядомасці беларускага народа. Паўстанне апаліла сваім зыркім полымем біяграфіі пачынальнікаў нашай літаратуры В. Дуніна-Марцінкевіча, А. Вярыгі-Дарэўскага, Ф. Багушэвіча, В. Каратынскага, Я. Вуля, А. Абуховіча, Ф. Тапчэўскага. Маладзейшы за іх Я. Лучына па гарачых слядах нагіісаў абразок пра мівскіх паўстанцаў. Гэтыя драматычныя падзеі, вобраз Каліноўскага і ў наш час прыцягваюць неаслабную ўвагу пісьменнікаў і дзеячоў мастацтва. Створана нямала цікавых, а то і выключных па сваіх
мастацкіх вартасцях рэчаў. Дастаткова назваць паэму «Каліноўскі» Максіма Танка, драматычную паэму «Хамуціус» Аркадзя Куляшова, памятны ўсім верш Петруся Броўкі часоў Вялікай Айчыннай вайны, раман «Каласы пад сярпом тваім» і іншыя творы Уладзіміра Караткевіча, аповесці А. Мальдзіса, А. Якімовіча, С. Яновіча, оперу Д. Лукаса на лібрэта М. Клімковіча, п’есу і тэатральную пастаноўку Е. Міровіча 20-х гадоў, мастацкі фільм таго ж часу, творы А. Грубэ, 3. Азгура, С. Селіханава, Л. Гумілеўскага, С. Гарбуновай, П. Сергіевіча, А. Гугеля і Р. Кудрэвіч, Л. ПІчамялёва, П. Дударанкі, М. Купавы і многіхмногіх іншых пісьмепнікаў, скульптараў, мастакоў. Кожнае пакаленне імкнёцца спасцігнуць, адкрыць для сябе гераічную эпоху Каліноўскага, загадкавую і прыцягальную асобу «атамана мужыцкай праўды».
Памяць пра ўпартую барацьбу Каліноўскага супраць расійскага царызму і тых варшаўскіх канспіратараў, якія не бачылі новай раскладкі сіл на гістарычнай арэне, памагае нам сёння ўмацоўваць суверэнітэт Рэспублікі Беларусь.
Гэтая кніга — толькі невялікая даніна нашай бязмежнай пашаны і любові да свайго нацыянальнага героя.
Генадзь Кісялёў
ДА БЕЛАРУСКАГА ЛЮДУ
Я знала: шчасце наша немагчыма, Пакуль лютуе самаўладства гнусь. Тваёй любоўю, верай і айчынай Адна была жанчына — Беларусь.