• Часопісы
  • Жыві ў свабодзе! Зборнік твораў пра К. Каліноўскага

    Жыві ў свабодзе!

    Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 398с.
    Мінск 1996
    120.67 МБ
    Ігнась Шосцік.
    Нямы Ян.
    КРУМКАЧЫ:
    Граф Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў.
    Імператар Аляксандр П.
    Жандарскі палкоўнік Лосеў.
    Палкоўнік Цаплін.
    Капітан фон Юнген.
    Паручнік Гогель — член следчай камісіі.
    ПППЫЯ:
    Пасланец белага жонду.
    Вітаўт Парафіяновіч.
    Марыя Грэгатовіч.
    Стоцкі.
    Мадам дэ Салье.
    Палкоўнік Шалгуноў — старшыня следчай камісіі.
    Палкоўнік барон Тызенгаўзен.
    Сяляне, прахожыя, салдаты, натоўп, госці на бале, члены следчай камісіі і трыбунала.
    Дзея пачынаецца ў маі 1863 — канчаецца ў сакавіку 1864 года.
    АКТ ПЕРШЫ
    Карціна першая
    Япгчэ перад тым як падымаецца генеральная заслона, чуваць далёкія, жудасныя па сіле і журбе, гукі старадаўняй песні. Гэта «Дарота»... На саматканым чьшаватым палатне заслоны скачуць адбіткі далёкага агню. I вось перад заслонай узнікае жанчына ўчорным. Уяе журботнае аблічча з прадоннямі чорных вачэй. Вялізны цень жанчыны рухаецца ва ўспышках зарыва, то ападаючы, то вырастаючы амаль да столі.
    Жанчына.
    Я — Беларусь... Я — чорная зямля...
    Я — маці ўсіх дзяцей маіх.
    I ўсіх гасцей, што прыйдуць з добрым словам
    На берагі маіх празрыстых рэк.
    Нямнога, пэўна, знойдзецца такіх, Што злом мяне успомняць. Толькі тыя, Што смерць прыносілі ў мае палі
    I зараз спяць на дне маіх курганаў.
    Я — перад вамі... Паглядзіце... Рукі...
    Стагоддзі працы — шрамамі на іх.
    Я — ў чорным. Але быць бы мне ў барвяным Ад рэк крыві, што працяклі па мне...
    Якой была я светлаю дзяўчынай!
    Ў каралах арабін, ва ўборы ясным
    3 зялёнага атласу і ў сапфірах
    Маіх азёр бязмежных і крыніц.
    I цар прыслаў — мяне ў рабыні сватаць —
    Сваіх паноў з мячом, свінцом, агнём...
    I вось я скінула свае уборы
    I чорны плашч усклала. Ў соты раз.
    Але ў бясконцых, страшных гэтых бедах He апусціла я сваіх вачэй...
    Вы, што глядзіце зараз мне ў зяніцы, Вы, светлыя, вы, добрыя, вы, дзеці Вялікія мае, павінны ведаць Паданні краю.
    Вось, вазьміце крылы, Якія Вас туды перанясуць... I уявіце, што якраз сягоння Рассыпаліся вёскі і палацы Чырвоным жарам. Шыбеніцы страшна На раздарожжах стогнуць па начах... Па жылах рук маіх ідуць салдаты, I валяць родны лес наўсцяж дарог, I паляць пушчы, каб ніхто не здолеў Схавацца там са зброяй і страляць Па карніках. Яны ж паўсталі, дзеці. He вытрымалі рабства і цяпер Ляжаць, забітыя рукой варожай, Між зрынутых калон маіх лясоў.
    He будзе дрэваў — і мяне не будзе... Паслухайце... Вось... Вось яшчэ... Яшчэ.
    Здалёк, глухія і нерэальныя, далятаюць, мацнеюць, гучаць, гучаць удары сякер.
    I уявіце, што сягоння, зараз, Выходзяць лепшыя сыны змагацца. I рог гучыць. I раўкаюць гарматы. I мужыкі, што верылі спачатку Ў цара, цяпер за лепшымі ідуць. Узняўшы вілы ў зарыва... I гэта Зрабіў адзін з сыноў маіх... Кастусь. Сын той зямлі, што несла крыж пакуты...
    I тут узмывае страпшая, на мяжы голасу і адчаю, песня-лямант «Дарота».
    А Дарота крыж нясе Па сцюдзёнай па pace, Па папёлах стылых, Па пажарах дымных Нясе... Нясе...
    За ўсіх бедных людзей Па палёх яна ідзе... Ідзе... ідзе...
    Беларусь. Глядзіце! Успомніце! Прыходзіць час!..
    Уздымаецца заслона.
    Закінуты вадзявы млын пад Бахарэвічамі. Грэбля парасла дрэўцамі, лес прысунуўся амаль да самых сцен... Чортаў Бацька ібаба Гарэліха глядзяць у глыбіню сцэны, адкуль чуцен далёкі шум натоўпу.
    Гарэліха. Куды гэта народ сыпануў? Га, Чортаў Бацька?
    Чортаў Бацька. Паўстанца ловяць... Паныча... Ішоў нібы па дарозе сюды.
    Гарэліха. А Яўхім наш... Сокал-мужык!..
    Чортаў Бацька. Над пешым арлом і варона з калом... Але нішто — сокал...
    З’яўляецца падарожны вандроўнік у лапленай сялянскай світцы, з торбай за плячыма, з трохгранвым кіем у руках. Бахматая галава, густыя бровы, доўгія вусы.
    Падарожны. Дзень добры на славу божую.
    Чортаў Бацька. Ветлівы... Па-нашаму... Здароў, вандроўнік.
    Падарожны сядае побач з імі.
    Хто будзеш?
    Падарожны. Павей-вецер, дзядзька. Хаджу, зямлю нагамі штурхаю.
    Чортаў Бацька. Я і гляджу, лёгкі ты на хаду. Як ляціш...
    Падарожны. Што, сябры, ці не было тут хлопца, светлавалосага такога, высокага?..
    Ч о р т а ў Бацька. А табе чаго?
    Падарожны. Ды так... Таварыша павінен быўтут сустрэць.
    Гарэліха (бурчыць). Сустрэнецеся ў ката на дыбе... Носіць тут...
    Чортаў Бацька. Змоўч ты, Гарэліха... Гэта наш чалавек... Мужык.
    Падарожны. Дзякуй, добры чалавек... Ну, як тут у вас жыццё?
    Чортаў Бацька. He жыццё, а выццё...
    Падарожны. Паўсюль так. Сам бачыў. А мураўёўцаў не чуваць?
    Чортаў Бацька. Каго?
    Падарожны. Новага намесніка цар прызначыў. Мураўёва. To яго салдаты.
    Чортаў Бацька. He чуваць. А ў ваваколлі паляць-такі вёскі.
    Падарожны. А што народ?
    Чортаў Бацька. А што народі Народ паноў б’е...
    Падарожвы. Якіх паноў?
    Чортаў Бацька. I віваватых, што паўсталі, і невінаватых.
    Падарожвы. Ды нашто?
    Чортаў Бацька. Невінаватых пад шумок. Усё лягчэй мужыку. Тым болып — разбірацца не будуць. Увь мужыкі сёння пана Зарубу на хутары вырашылі памацаць. А вінаватых, злачынцаў царскіх, тых, што ў лясах са зброяй, — тых цар загадаў.
    Падарожны. Як цар?
    Чортаў Бацька. Поп казаў у нядзелю, што, маўляў, гэта паны, што прыгон вярнуць хочуць. Цар вызваліў, дык яны паўставаць. 3 амбона казаў — не брэша.
    Падарожны. Дык гэта ж няпраўда...
    Чортаў Бацька. Атыхтотакі, што лепей за папа праўду ведаеш?
    Падарожвы. Поп нават пра дзяцей сваіх усёй праўды не ведае. Пра тую праўду спытай у пападдзі ды ў паповага вайміта.
    Чортаў Бацька. Гэ... Наковт вашага папа — як у ваду глядзеў...
    Падарожвы. To што ўсё ж вашы мужыкі рабіць збіраюцца?
    Гарэліха. Скора ўбачыш.
    Падарожны відавочна непакоіцца.
    Падарожны. Чаго-то вы тут седзіцё? Як прыклеевыя, як госці... «Надвор’е якое цёплае. Каб быў госцем — даўво б дахаты пайшоў».
    Чортаў Бацька. Ды тут зараз вароду будзе — поўва... О! Спаймалі-такі... Вядуць...
    Здалёк чуваць гоман натоўпу.
    Падарожвы. Хто вядзе? Каго?
    Чортаў Бацька. Царскага злачывца. Яўхім, мужык ваш, аблаву ва яго збіў... Хто за цара і бога — бі павоў.
    3-за дрэў сыпануў на прагаліну віруючы сялявскі натоўп: бабы, мужыкі, дзяды. У руках цапы, доўбві, сякеры. Вядзе
    натоўп Яўхім Барданос, сталы, страшнаватага выгляду мужык. 3 ім ягоная жонка з аглаблёй. Пярэднія мужыкі цягнуць Вастравуха. Яму, відаць, давялося паспытацькухталёў. За імі другія цягнуць звязанага Зарубу. Народ кіпіць.
    Яўхім. Цягні іх, хлопцы! Біі Сячы галовы!
    Яўхіміха. Бач ты, з іхніх зажывошчаў нам хаты спаляць. Зброю ім! Прыгон!
    3 Вастравуха зрываюць перавязь.
    Галасы. Злодзей нясыты! Чамарка панская! Давай тапор! На пень яго! На пень!
    Падарожны, рассоўваючы людзей, ідзе да пня.
    Падарожны (ціха). Вастравух... Богты мой, што з табой зрабілі?!
    Вастравух (спакойна). Хрыста таксама распялі людзі, для якіх ён жыў.
    Перад ім стае Яўхіміха.
    Яўхіміха. А ты галодны рот печкі бачыў, Хрыстос?
    Вастравух. Баба бедная, гэта ж мы за вас... Супраць бацькоў сваіх... за вас!..
    Яўхіміха. Пан мужыку тлумачыў: «Гэта, мужык, атлас». А мужык яму: «Ад нас, паночку, ад нас». (Са страшнай іроніяй.) Ты — пан. Ты «за нас», як воўк за авечую шкуру.
    Маўчанне.
    Вастравух зразумеў. Стае ва калені перад пнём.
    Вастравух. Што ж, вазьміцежыццё. Яно — ваша.
    Яўхім бярэцца за сякеру. Падарожвы праціснуўся да яго. Якраз у гэты момант з’явіліся на грэблі Арсень Станевічі Караліна.
    Арсень. Вядзі хутчэй да ваяводы. Тэрміновыя весткі з Вільні, панна Караліна.
    Караліна. Ды Вастравух якраз тут, ля млына, павінен быў сустрэцца з кімсьці...
    Арсень. 3 ім якраз...
    Караліна (убачыла людзей). Божа!.. Арсень, глядзіце!
    Уражаныя, яны застылі.
    Потым Арсень адштурхнуў Караліну за дрэвы.
    Яўхім (Вас'травуху). Ты хто такі?
    Вастравух. Камандзір атрада паўстанцаў.
    Яўхім. Маліся... Замольвай апошні грэх.
    Падарожны. Які грэх?
    Яўхім. Аты хто?
    Чортаў Бацька. Ды наш... Мужык ад чобатаў да гаворкі... Вандруе...
    Яўхім. Сляпы... Мужык галадае, мужык памірае. Цар мужыку долю даў. I знайшлася сабачая парода, што супраць загаду цара... Каб прыгон вярнуць, стайні, каб маці ад дзяцей асобна прадавалі... (Узняў сякеру.)
    Падарожны (з пагрозай). Стой! Што робіш?! Ты яму жыццё даў, каб адбіраць? Ты, відаць, з дзяцінства такі: тварык бяленькі, ды на вуме мяленька. Яны за цябе воляй, шчасцем, жыццём рызыкуюць... А ты... багаты дужа... Скарбы табе такія кожны дзень пад ногі сыпалі... Зірні яму ў вочы, ты, чакуха драўляная... Могуць быць такія вочы ў гада?..
    Паўза.
    Арсень. Самасуд. Схопяць.
    Караліна. Такога адважнага? Не-е. Хто гэта?
    Арсень шэпча ёй ва вуха.
    Што будзем рабіць?
    Арсень. Пачакаем... (Выцягнуў пісталеты і паклаў іх перад сабой на пень.)
    Яўхім. Ды цябе чаго яшчэ слухаць? Ты хто такі, кіслая шэрсць, каб парады даваць?
    Падарожны стаў на пень. Зрывае парык і вусы, адкрываючы вельмі малады твар з гарачымі вачыма. Скідае світку. Пад ёй чамарка, падпяразаная срэбным поясам. За поясам два пісталеты з залатой васечкай, вялізныя, старыя.
    Падарожны. Я — вярхоўны ваявода паўстанцаў Гродзенскай губерні, Кастусь Каліноўскі.
    Адхіснуўшыся, ахнуў натоўп.
    Вастравух. Кастусь... Ты бачыш... Вось як яны... 3 сякерамі... Доўбнямі... Ловяць паўстанцаў. Аддаюць іх уладам... Нашто мне жыць?.. (Рыданне раздзерла глотку Вастравуха.) Нашто-о, калі я за іх?!
    Яўхім. Слёзы табе выцерці?
    Кастусь. I выцеры. Яны гэтага вартыя, такія слёзы. Табе такімі до-оўга яшчэ не плакаць. Слязьмі крыўды на свой народ... Ах-х, якая ж вы яшчэ цемра, якая слепата, калі — свае! — сваім галовы сячэце!
    Гарэліха. Якія яны да халеры свае! Яблыкі з панскага дрэва.
    Кастусь. Яны свае, баба. Яны ўпалі са сваёй яблыні і адкаціліся на мужыцкую ніву. Чаму ты пайшоў у лес, Вастравух?
    Вастравух. Бацька абразіў маю маці... Ён мяне пракляў, калі я пайшоў у лес. А я не мог не ісці. Бо гэта такія, як мой бацька, запраўляюць у воласці, царкве, судзе, турме. У павеце, губерні, сенаце, на...
    Кастусь. Стой, Вастравух, далей не трэба... 3 часам... (Да мужыкоў.) Самі бачыце... Людзей з хворым сумленнем, дзяцей, якія зразумелі падман бацькоў, вы — сякерай. А падман будзе, калі яны не перамогуць. На вас будзе вісець! На дзецях вашых! (Паказаў на маладзіцу, якая гадуе грудзямі дзіця.) Ну вось ты... Сын гэта?
    Маладзіца. Сын.
    Кастусь. Мужык. Падман чыноўнікаў будзе вісець і над ім. Будзе ён расці, твой сын, Яўхімаў, мой, цароў брат. Будзеш ты яго макам паіць, каб не вякаў, не перашкаджаў жаць чужое поле... Стане хлопчыкам, вучыць трэба. А школа ёсць?