Жыві ў свабодзе!
Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
Чортаў Бацька. Раней на стайні была. Цяпер — у воласці. Порткі ў руках трымае.
Кастусь. А ўрад адно скубе з вас падаткі. А між тым не вы для ўрада. Урад для вас. Без вас яны, няробы, з голаду здохнуць.
Маладзіца. Што ж з ім далей будзе, дзядзька?
Кастусь. А далей пачне яго ўрад вучыць, як жыць. Затлуміць галаву, навучыць пляваць на розум, на цябе, маці. А захоча праўды — павязуць туды, дзе бабы бялізну мыюць, а пранікі на неба кладуць. Маці прымусяць забыць, сумленне, свой варод.
Сям-там пачынаюць усхліпваць бабы.
А потым за ўсю працу — крыж струхнелы. I канец.
Караліна. Іншыя — гавораць. Гэты — як душу аддае.
Арсень. I якую душу...
Кастусь. He. Ён, і я, і ўсе іншыя такія пакляліся апошняй клятвай жыццё аддаць, каб твой сын быў шчаслівы... Ты, Вастравух, жыццё сваё аддаў бы за яго?
Вастравух (проста). Я аддаваў.
Кастусь. Мы ўсе аддаём. Мы часам знемагаем. I я прашу вас, мужыкі Бахарэвічаў, калі не хочаце самі паўставаць — хаця не перашкаджайце, не дапамагайце свайму і нашаму ворагу.
Чортаў Бацька. Што ж мы, за чужой спіною сядзець будзем?
Кастусь. Сядзіце, калі хочаце. Чыноўнікі, каб вы нас не падтрымалі, глядзіш, яшчэ і зямлі вам прырэжуць. Узнагародзяць за дурасць... А колькі мужыкоў ідзе з намі! I тут, і на Магілёўшчыне, і паўсюль. I паўсюль, дзе перамагае іхняя сіла, — у мужыкоў зямля, воля, мова, слава. I няма над імі ніякай улады, акрамя іхняй справядлівасці. Няма ўжо ні чыноўніка, ні пана, ні хама. Ёсць — Людзі.
Яўхіміха падыходзіць да Кастуся.
Яўхіміха. Пакажы вочы. Адкуль жа гэта ты такі адчайны? Ты што, бессмяротны? Маці не шкадуеш?
Кастусь. Яне памятаю маці. Рана памёрла. Няма каго шкадаваць. У мяне, жанчына, адна маці.
Яўхіміха. Хто?
Кастусь. Наша зямля.
Паўза. Яўхім раптам з сілаю ўвагнаў лязо ў пень ля ног Кастуся. Кастусь непарушны. I тут завірылі людзі вакол Вастравуха, вызваляючы яго.
Вастравух. Што ты хацеў перадаць маім хлопцам, Кастусь?
Кастусь. Тое і хацеў. Усуперак кіраўніцтву паўстання — трэба абапірацца на мужыка.
Вастравух. Бачыў? Галовы сякуць.
Кастусь. I няхай. I менавіта таму — ідзі насустрач. Пераконвай. Без іх — канец.
Арсень з Каралінай праціснуліся да Кастуся.
Ты, Арсень?
Арсень. Я. (Амаль шэпча.) Слухай мяне, Кастусь. Белы віленскі ўрад распаўся. Спалохаліся мураўёўскіх шыбеніц. Галава ўрада знік з Вільні ў невядомым кірунку.
Кастусь. На рэвалюцыях таксама робяць кар’еру.
Караліна. Я глядзела на вас. Мяркую, вам гэта будзе па плячы... Трэба ехаць туды, ратаваць.
Явы стаяць і глядзяць адно на аднаго. Потым Кастусь працягвае руку.
Кастусь. Кастусь Каліноўскі.
Караліна. Караліна Яцына...
Кастусь. Даўно з намі?
Караліна. 3 лютага.
Кастусь (з пяшчотай). Паўстанка.
Караліна. Што вы! Я баюся навальніц.
Арсень. Нічога яна не баіцца. Сувязная — якіх мала.
Кастусь. А чаму мяркуеце, што мне трэба ў Вільню?
Караліна. Вы ж такі, што самі не ўседзіце...
Кастусь. Кінуць нельга. А вы хіба застанецеся?
Караліна. He... Бадай, таксама пайду.
А р с е н ь. Ты нядрэнна трымаўся, чалавеча.
Кастусь. Вось да чаго дайшло, да чаго давялі, да якой цемры, дзікунстваі Якая прорва між намі! Як жа нам не ўмяшацца?
Яўхім. Бабы нашы тут... разрумзаліся... А я табе не да канца паверыў, атаман. Быў тут адзін з вашых, напрадвесні. To ён казаў: «Зямлю — не чапаць! Паноў бессардэчных — не чапаць». Як гэта так?
Кастусь. Паўстанцы таксама розныя. Тыя, што вучылі вас пакоры, раілі вам не чапаць зямлі, — гэта людзі Белага жонду, а па-нашаму — урада. Яны толькі што ўцяклі з Вільні, спалохаліся.
Чортаў Бацька. А вы хто?
Кастусь. А мы не спалохаемся. Мы, чырвоны ўрад, гаворым: зямлю — браць. Паноў лютых — вешаць. I благаслаўляем вас на гэта. Белыя здрадзілі — выспятка ім. Затое мы — за вас. Да канца.
Натоўп між тым выштурхнуў да пня звязанага пана Зарубу. Заруба стаіць, па-маладзецку выпнуўшы жывот.
Яўхіміха. А вось яшчэ адзін... 3 гэтым што рабіць?
Кастусь. Ён хто?
Гарэліха. Ён не з лесу. Ён проста пан.
Кастусь. Вы разбярыцеся справядліва, людзі!
Заруба глядзідь яму ў вочы і з пагардаю варушыць вусамі.
Хадзем, Арсень.
Караліна. Я цяпер не хачу сустрэч са сваімі людзьмі. Таму што за кожнага новага... знаёмага даводзіцца баяцца. Вось цяпер... за вас...
Кастусь. Вы так не хочаце ўраганаў?
Караліна. Я люблю сонца, Кастусь.
За іхняй спіною загуў натоўп.
Што там такое?
К а с т у с ь. Адвядзі яе, Арсень. Баюся, для таго пана справа скончыцца дрэнна.
Караліна. I нічога нельга?.. Ах, гэта... страшна...
Кастусь. Я не ведаю, што гэта за чалавек. Але я пастараюся не даць ім яго. (Ідзе да натоўпу.)
Яўхім. Адзін ці два — цару напляваць. А нам лягчэй... Адным над намі — меней!
Зарубу заламілі за спіну рукі.
Чортаў Бацька. Ражна з’ясі. Мне цяжка нават і курку.
Яўхіміха (вырываючы з рук мужа сякеру.) Дай мне... Я пакажу гэтаму панку.
Яўхім (зняў вырываючы сякеру.) Пабойся бога, баба, як з табою мне пасля такога спаць?
Яўхіміха. He наспаўся? Васьмёх дзяцей прыжыў, а тут будзе чувырла вараціць. Сякеру давай!
Яўхім. Адкасніся... Што, ніхто не хоча? Відаць, што мне трэба. (Папляваў на рукі.) Маліся, пан.
Заруба (насмешліва.) На каго маліцца? На цябе, басурман ты мардасты? Бачыце, дарваўся. Хоча звязанага Зарубу зарубіць. Каб з цябе на тым свеце чэрці ўвесь час капусту шаткавалі.
Смяшок у натоўпе.
Каб яны з цябе калоду драбілі дровы секчы, каб з цябе ўжо. Каб твая жонка замест дзевятага вырадка ахапак крапівы нарадзіла.
Чортаў Бацька. Справа не з цяжкіх. Народзіць.
Заруба. Дзевятага дурня... У бацьку пойдзе. Прысніся такі Барданос — памрэш у сне ад жаху.
Рогат.
Гэй, вы мякінныя галовы, гродзенскія гракі, бручкаеды, бульбаглоты, глядзіце, як памірае беларускі дваранін, тысячу д’яблаў і пудовую свечку кожнаму з вас...
Рогат.
Гарэліха. Чаго ж ты лаіссі, чаго?!
Заруба. 3 вамі іначай — як? Вы ж, халеры, і памерці, як я, не сумееце.
Яўхім. Заторкніся!
Заруба. Гэта часам не ты, Яўхім, сваю варону ў Вільні пазнаў?
Яўхіміха. He руш мужыка!
Заруба. Гэта часам не ты па бабскім сваім разуменні свінню за губернатара палічыла?
Рогат.
I ці не ты гэта, Гарэліха, на ўвесь вялікі пост пеўня ад курэй адсаджвала, каб не грашыў, а потым здзіўлялася, чаго гэта пад квактухай адны баўтуны?
Гарэліха. Цьху!
Яўхім. Досыць.
Зарубу цягнуць да пня.
Заруба. I ці не вы гэта ўсе, скупеча ненажэрная, тэльбушына прагная, караля не еўшы спаць паклалі?.. (Перад плахай.) Стой. Пусціце рукі. Глядзі, Беларусь, як паміраюць твае фанфароны-рыцары! Пляваць ім ва гэтыя пасконныя пузы. He баяліся каралёў — не збаімося кароў... Гэй, божа ласкавы, падрыхтуй там для свайго Зарубы кварту мёду ды пару грэшніц з пекла выпусці... Га? Як для пакутніка...
Сеў, абхапіў пень нагамі. Мужыкі з нейкім нават спачуваннем ляпаюць яго па спіне. Чуваць выгукі: «Нічога, хлопча»; «Не палохайся»; «Гэта ў нас хутка». Паспрабавалі вахіліць яму галаву.
Прэч! Я на калені не стаў. To і пню сам пакланюся. Лепей дубоваму пню, чым вам, пням стаяросавым.
Кастусь. Чакайце, мужыкі... Чортаў Бацька, я вам гэтага чалавека не дам...
Чортаў Бацька. Гэ-эх... (Голасна.) Гэй, Гарэліхаі
Гарэліха. Чаго ты яшчэ, чаго ты лопаіссі, п’янюга?
Чортаў Бацька. Можа б, ітыз ім?
Гарэліха. Чаго гэта?
Чортаў Бацька. Хоць з панам разам паляжыш. Унукі ганарыцца будуць.
Рогат.
Во, маўляў, у нас бабця была.
Галасы. Давай, Гарэліха! Карыстайся! А можа, даць ім часу да раніцы?
Заруба (узняў галаву.) 3 гэтай? Свят-свят-свят! (Паклаў галаву.) Сячыце лепей адразу, чым такую пакуту мець.
Дабрадушны рогат.
Рагочуць. У дурня і песня дурная.
Яўхім. Чаго гэта мы — дурні?
Заруба. A то разумныя?.. Сядзеў я на вас задам, а сячэце вы мне чамусьці галаву.
Галасы. Га-га-га, го-го-го, гык-гык-гык!
I тут разрагатаўся ўжо і Яўхім. Рагоча, кінуўшы сякеру.
Чортаў Бацька. Кастусь, га Кастусь! Ну што з ім, чортам, рабіць?
Кастусь. Ды ён жа, па ўсім відаць, не можа быць жорсткі...
Яўхім. He.
Кастусь. Астатніх як хочаце. А гэтага... гэтага я ў атрад узяў бы. Ма-лай-чы-на! Нашага духу чалавек! Смехам віруе, як кацёл... Ну што, громакіпячая бочка, пайшоў бы з намі?
Заруба. Ты — смелы. Сабой прыемны. Але якога гэта я д’ябла бяспятага з вамі пайду?
Кастусь. А таму, што ты смяешся. Нават сярод пакут... Ты — месца апошняга ўспакаення курэй, гарэлкі і бульбы. Таму што любіш Беларусь.
Заруба. А вы за што?
Кастусь. За тое, каб паўсюль смяяліся і жартавалі.
Заруба. Недзе хіба не жартуюць?
Кастусь. На троне не жартуюць. Трон, ці ведаеш, неяк ве хіліць да нястрымнай весялосці.
Заруба. Дык вы вось куды?.. Ф’ю-ю...
Кастусь. Што, страшна?
Заруба. Ды не... (Паважна.) Што ж... (Падае Кастусю руку.) Дав-вай пасмяёмся.
Рогат.
Чортаў Бацька. Што, брат Заруба, трошачкі... таго... перапалохаўся?
Арсень. А тут яшчэ той Яўхім... Злез з печкі. Узрадаваўся.
Чортаў Бацька. Ён у нас такі. З’есць бульбы такую патэльню, што сучка мая не пераскочыць, а потым... сядзіць на печы, а б’е, як з горада.
Магутны рогат пакаціўся натоўпам.
Яўхім. Ото ж бо лэйбус.
Гарэліха. От дзе ж бо ўжо-ткі хіба такі!
Гоман. Цяпер убаку Арсень, Караліна, Кастусь.
Кастусь. Збірайцеся. I ты, Арсень?.. He хапаетам людзей.
Арсень. I я.
Чортаў Бацька (зусім нечакана.) I я.
Кастусь. Чаго?
Чортаў Бацька. Мне губляць няма чаго... Ані вабраза памаліцца, ані вяроўкі задушыцца.
Кастусь. 3 намі пойдзеш, то што ўжо што, a вяроўку дадуць.
Чортаў Бацька. I тое набытак... Дыхаць, праўда, нельга, але затое відаць далёка...
Кастусь абняў старога.
I тут на грэблю вырываецца мужык.
Мужык. Яў-хі-ім!.. Тры роты салдат ідуць... Толькі што Вавёрыцы і Пнюхі спалілі... На нас ідуць. Пустыню робяць... Палкоўнік Цаплін ідзе...
Страшная паўза. Потым Кастусь узнімае рукі.
Кастусь. Карнікі ідуць. Без вашай віны — проста страшаць народ. I справа зараз не ў спрэчках. Зараз справа ідзе аб тым, што ў вас хаты спаляць... (Вельмі ціха.) Мы не спяшаліся. He дапамагаеце цяпер — потым зразумееце, дапаможаце. Але тут... Але сёння... Драпежны звер ідзе... Без сэрца, без розуму, без сумлення. Ён разбірацца не будзе... He нас шкадуйце.
Пашкадуйце свае хаты, пашкадуйце дзяцей... Спрэчкі потым дагаворым.
Мужыкі стаяць, не рухаючыся з месца.