Жыві ў свабодзе! Зборнік твораў пра К. Каліноўскага

Жыві ў свабодзе!

Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
120.67 МБ
ШКОЛЬНАЯ
БІБЛІЯТЭКА
ЖЫВІ Ў СВАБОДЗЕ!
ШКОЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА
Кастусь Каліноўскі (1838—1864)
ЖЫВІ
Ў СВАБОДЗЕ!
Кніга пра Каліноўскага
Мінск «Юнацтва» 1996
ББК 84(Бел)6 Ж 67
УДК 882.6-93
Для старэйшага школьнага ўзросту
Укладальнік С. С. ПАНІЗШК
Мастак Л. I. МЕЛЕЖ
Ж 8820600000 — 037		 © Укладанне, пасляслоўе.
М 307(03)—96	С. С. Панізнік, 1996
© Прадмова. Г. В. Кісялёў, 1996
ISBN 985-05-0173-1	© Афармленне. Л. I. Мележ, 1996
ЗА ПРАЎДУ I БАЦЬКАЎШЧЫНУ
За сваю вельмі багатую шматвяковую гісторыю Беларусь нарадзіла многа вялікіх людзей — воіваў і песняроў, дзяржаўных мужоў і заканадаўцаў, асветнікаў і духоўных пастыраў, рэфарматараў і рэвалюцыянераў. Адзів з самых любімых нацыянальных герояў беларускага народа — Кастусь Каліноўскі. Ён пражыў усяго 26 гадоў, але зрабіў столькі, пгго памяць аб ім перажыве вякі. Сваёй творчасцю і дзейнасцю ён найболып поўна ўвасобіў слаўную эпоху 60-х гадоў мінулага стагоддзя, калі ўсе перадавыя людзі выступілі на штурм прыгонніцтва і самадзяржаўя.
Каліноўскі ўвайшоў у гісторыю як аўтар палымяных «Пісьмаў з-пад шыбеніцы», стваральнік беларускай рэвалюцыйна-дэмакратычнай публіцыстыкі, выдавец першай нашай газеты «Мужыцкая праўда», але, мабыць, галоўным яго творам, пабудаваным па ўсіх высокіх рамантычных канонах, было само яго гераічнае жывдё, да апошняга дыхання — тут няма гіпербалы — аддадзенае народу.
Нагадаем коратка галоўныя этапы, асноўную лінію гэтага яскравага жыцця. Кастусь, або афіцыйна Вікенцій-Канстанція Сымонавіч Каліноўскі нарадзіўся ў 1838 годзе ў Мастаўлянах Гродзенскага павета ў мнагадзетнай сям’і беззямельнага шляхціца, уладальніка невялікай фабрыкі, лепш сказаць, майстэрні ільняных вырабаў. Сапраўдным родным кутом для Каліноўскіх стала неўзабаве Якушоўка пад Свіслаччу, дзе бацька набыў фальварак, і сама Свіслач, дзе Кастусь разам са старэйшым братам Віктарам вучыўся ў знакамітай некалі гімназіі, ператворанай у пяцікласнае павятовае вучылішча. Тут набіраўся ён моцы для вялікай дарогі, тут набіраўся ён нянавісці да прыгнятальнікаў, тут набіраўся ён сакавітых слоў у народа, каб потым адліць з іх магутныя радкі «Мужыцкай праўды».
Мілыя родныя мясціны, Свіслач ды Якушоўка, будуць заўсёды вабіць яго. Але яшчэ болып вабіў шырокі свет. Новыя далягляды адкрывала паездка ў Маскву да брата Віктара, які ўсяляк садзейнічаў хуткаму духоўнаму пасталенню энергічнага і дапытлівага юнака. У 1856 годзе ўсё з тым жа братам Віктарам едзе ён па навуку ў Пецярбург. Пажыткі ў братоў вельмі сціплыя, і рублёў у кішэні няшмат. Сям’я была вельмі вялікая, у бацькі хапала ішпых турбот, і ён не мог утрымліваць сыноў у сталіцы. Зрэшты, у гэтых адносінах Каліяоўскія не складалі
выключэння. У навуку тады пайшоў разначынец без вялікіх сродкаў.
Гады універсітэцкай вучобы — вельмі важны перыяд для станаўлення дэмакратычнага светапогляду Калівоўскага. Ён знаёміцца з ідэямі рускіх і польскіх рэвалюцыйных дэмакратаў, □рагна чытае «Совремепннк», выданні польскай эміграцыі, лісты герцэнаўскага «Колокола», якія прыходзілі з-за мяжы і пашыраліся ўпотай. Ужо ва універсітэцкія часы Каліноўскі становіода адным з кіраўнікоў рэвалюцыйнага студэнцтва.
У Пецярбургу Віктар, прыроджаны гісторык-палеограф, а з ім і Кастусь зрабілі адкрыццё: як аказалася, імператарская публічная бібліятэка перахоўвала сапраўдны скарб — унікальныя гістарычныя крыніцы, старадаўнія манускрыпты, надзвычай багатую духоўную спадчыну Літвы-Беларусі мінулых вякоўстагоддзяў. Атрыманыя веды напаўнялі гістарычным аптымізмам, давалі веру, што Беларусь з яе багатай мінуўшчынай будзе мець і цудоўную будучыню, дзеля якой варта жыць і змагацца.
Трэба было на ўсё знайсці час: і на вучобу, і на тайныя сходкі, і на прыватныя ўрокі, якія Каліноўскі даваў, каб здабыць сякія-такія сродкі для жыцця. Нярэдка падводзіла і здароўе, і Кастусь вымушаны быў нават звярнуцца да слыннага сталічнага доктара.
Нягледзячы на ўсе цяжкасці, вучыўся Кастусь добра. У 1860 годзе ён скончыў універсітэт, потым некалькі месяцаў працуе над кандыдацкай дысертацыяй і на пачатку 1861 года атрымлівае дыплом кандыдата правоў, гэта значыць — юрыдычных навук. Веданне царскіх законаў прыдалося Каліноўскаму для барацьбы з самадзяржаўем. Як дыпламаваны юрыст Каліноўскі, можна сказаць, зусім прафесійна вынес абвінаваўчы вердыкт царызму і ўсяму нялюдскаму ладу эксплуатацыі і прыгнёту.
Працаваць па спецыяльнасці яму не давялося. Калі вясной 1861 года Каліноўскі вярнуўся на радзіму, на Беларусі, як і ва ўсёй Расіі і Польшчы, наспела рэвалюцыйная сітуацыя. Якраз была абвешчана сялянская рэформа, якая выклікала магутны ўздым сялянскіх хваляванняў. Уся Беларусь віравала, як устрывожаны вулей. У розных напрамках па беларускіх дарогах ішлі вайсковыя каманды, каб штыкамі навязаць сялянству падманную свабоду.
Становішча на Беларусі, як і ў суседняй Літве, абвастралася яшчэ тым, што тут неспакойна было таксама ў гарадах. Студэнты, афіцэры, дробная шляхта, рамеснікі выступалі ў падтрымку пальскага нацыянальна-вызваленчага руху, які на пачатку 60-х гадоў разгарнуўся з новай сілай.
Беларусь і Літва імкліва ішлі да паўстання. Прыхільнікаў паўстання называлі «чырвонымі». Іх важаком стаў Каліноўскі. Ён ведаў, што трэба рабіць: трэба аб’яднаць сялянскі антыпамешчыцкі рух з нацыянальна-вызваленчым рухам. У адрозненне ад многіх іншых «чырвоных«, ён бачыў асноўную сілу паўстання ў сялянстве, у працоўным народзе. У гэтым веліч і дальнабачнасць Каліноўскага. Ён бачыў таксама саюзніка ўсіх прыгнечаных народаў царскай Расіі ў перадавых сілах рускага народа і рашуча выступаў за рэвалюцыйны саюз усіх пакрыўджаных супраць самадзяржаўя. Якраз напярэдадні паўстання
Каліноўскі на поўны голас выказаў у падпольнай газеце «Сцяг свабоды» сваё цвёрдае перакананне: «Народ маскоўскі скаланаецца ад нашай векавой крыўды. Ён свабодным братам нашым, а не прыгнятальнікам быць жадае і адказнасць перад нашчадкамі за нашу жалезную няволю рашуча ўскладае на гатовы пасці царызм». Потым, пад уплывам паражэння, як зразумелая рэакцыя на пачварную дзейнасць Мураўёва-вешальніка і яго памагатых, узнікнуць і болып складаныя пачуоді. Калі за кратамі, за тоўстымі астрожнымі сценамі Кастусь будзе пісаць развітальныя «Шсьмы з-пад шыбеніцы», яму здасца, што рускі народ навек змірыўся са сваім ярмом, і Каліноўскі скажа ў яго адрас горкія і не зусім справядлівыя словы.
Але мы забеглі наперад. Паўстанне яшчэ толькі рыхтуеода, яшчэ толькі-толькі збіраюцца, назапашваюцца сілы. Пачаў Кастусь з роднай Гродзеншчыны і паступова аб’яднаў тамашнія асобныя гурткі ў адзіную арганізацыю.
У той жа час Каліноўскі прымае вялікі ўдзел у стварэнні агульнай арганізацыі «чырвоных» Беларусі і Літвы і для гэтага ўсё часцей выязджае ў Вільню.
Тут утварыўся Камітэт руху, або Літоўскі правінцыяльны камітэт, які ўзначаліў падрыхтоўку паўстання ў Беларусі і Літве. Увосень 1862 года старшынёй камітэта стаў 24-гадовы Кастусь Каліноўскі.
Ён заўсёды з народам, заўсёды шукае шляхоў да сялянскіх сэрцаў. Адзін з такіх шляхоў — друкаванае слова.
«Дзецкжі!
Мінула ўжо тое, калі здавалася ўсім, што мужыцкая рука здасца толькі да сахі, — цяпер настаў такі час, што мы самі можам пісаці, і то пісаці такую праўду справядліву, як Бог на небе. О, загрыміць наша праўда і, як маланка, пераляціць па свеце! Няхай пазнаюць, што мы можам не толькі карміць сваім хлебам, но яшчэ і вучыць сваёй мужыцкай праўды».
Такімі велічнымі словамі пачынаецца першы нумар славутай «Мужыцкай праўды» Каліноўскага. Словы гэтыя знаменавалі надыход на Беларусі эпохі сялянскай дэмакратыі, найболып яркім выразнікам і звестуном якой быў якраз наш Кастусь.
Першая беларуская газета выходзіла нелегальна, прыкладна раз у месяц у выглядзе лісткоў невялікага фармату. Усяго выйшла сем нумароў (апошні сёмы нумар друкаваўся пасля значнага перапынку ўжо ва ўмовах паўстання). Кожны нумар □адпісваўся псеўданімам Каліноўскага «Яська-гаспадар з-пад Вільні».
У выданні газеты заўважаецца пэўны план. Кожны нумар □рысвечаны якой-небудзь важнай тэме, якому-небудзь актуальнаму пытанню грамадскага жыцця. Праз усе нумары праходзіць важнейшае пытанне эпохі — пытанне зямлі і волі. Газета выкрывала рабаўнічы маніфест 19 лютага, «каторы цар з панамі для нас напісаў», востра крытыкавала'палітыку царызму ва ўсіх сферах жыцця. Газета імкнулася пераадолець тагачасную веру сялян у «добрага цара», паказвала механізм дзяржаўнага кіравання, сувязь цара з чыноўнікамі і панамі. «Мужыцкая праўда» гаварыла сялянам, што яны ўласнымі сіламі могуць і павінны дабіцца справядлівага ладу — «вольнасці не такой, якую нам
цар схоча даці, но якую мы самі, мужыкі, паміж сабою зробімо». «Мужык пакуль здужае трымаці касу і сякеру, бараніць свайго патрапіць і ў нікога ласкі прасіць не будзе», — у гэтым асноўны пафас газеты Каліноўскага. У газеце паказвалася агульнасць інтарэсаў беларускіх сялян з «народам у Пецярбургу, Маскве і па цэлай Расіі», з «мужыкамі каля Варшавы». Зразумела, некаторыя пытанні асвятляліся на яе старонках спрошчана — газета ж адрасавалася малапісьменнаму, а то і зусім непісьменнаму на той час селяніну. Тым не менш «Мужыцкая праўда» з’яўляецца ўзорам агітацыйнай літаратуры для народа, узорам рэвалюцыйяа-дэмакратычнай публіцьістыкі. Характэрна, што ў газеце нямала супадзенняў з лепшымі творамі рускай агітацыйнай літаратуры таго часу, напрыклад, з пракламацыяй Чарнышэўскага «Панскім сялянам ад іх добразычліўцаў паклон». I справа тут не столькі ў прамых запазычаннях (вядома, што пракламацыя Чарнышэўскага так і не выйшла), колькі ў брацтве па духу вялікага беларускага рэвалюцыявера з дзеячамі рускай ды і польскай рэвалюцыйнай дэыакратыі.
Сем несамавітых з выгляду падпольных лісткоў «Мужыцкай праўды», вьшушчаных на працягу года, — фенаменальная з’ява. Гэта была яго мара, любімае дзецішча, першае перыядьгчнае выданне, першая газета (сваеасаблівая, вядома) на беларускай мове. Наступныя — «Наша доля» і «Наша ніва» — змаглі з’явіцца толькі праз сорак з нечым гадоў ва ўмовах першай расійскай рэвалюцыі. Каліноўскі апярэджваў час, зазіраў далёка наперад. Ён быў бліскучым публіцыстам, рэвалюцыйным асветнікам свайго часу. Святло навукі і адукацыі ён называў найвялікшым шчасцем, вялікім дарам лічыў друкававае слова. Яго ўмельства даходліва і пераканаўча гаварыць з народам па самых актуальных праблемах жыцця здзіўляе і захапляе. Для прыкладу прачытаем разам адзін фрагмент: <Няма і куска зямлі на свеце, каб людзі былі адзін у другога ўсё добрыя, не хацелі жыці з крыўдаю свайго бліжняга, — пісаў Каліноўскі. — Для таго каб была справядлівасць і праўда на свеце, а злыя людзі не збыткавалі і крыўды другім не рабілі, е ронд (урад), што бярэ падаткі, робіць школы, научае кожнага, каб жыў па праўдзе, становіць суд, а калі гэта не памагае і робіцца несправядлівасць, то наймае войска і так сцеражэ кожнага ад ліха і здзерства. От на што ронд патрэбны. I як добры слуга глядзіць худобы гаспадарскай і слухае свайго гаспадара, так добры ронд глядзець павінен пгчасця людзей, слухаць народу і рабіць так, як народаві лепей. I не дзіва, бо не народ зроблены для ронду, а ронд для народу». Так папулярна тлумачыў, раскрываў Каліноўскі дзяржаўны механізм. Ен нібы любаваўся ўсімі адценнямі народнага слова, што яшчэ не спазвала путы граматыкі, шырока выкарыстоўваў трапныя параўнанні, фальклорную сімволіку, не грэбаваў грубаватым народным гумарам. Пільны рэаліст і высокай пробы рамантык, ён разам са сваім сучаснікам Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам закладваў асновы маладой яшчэ тады беларускай літаратуры, літаратурнай мовы новага часу. Народ ведаў і любіў «Яську-гаспадара». Насенне «Мужыцкай праўды» прарасло ў 1863 годзе стральбамі і косамі ў руках народа-змагара.