• Часопісы
  • Жыві ў свабодзе! Зборнік твораў пра К. Каліноўскага

    Жыві ў свабодзе!

    Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 398с.
    Мінск 1996
    120.67 МБ
    Ніна Мацяш «Маналог каханай Кастуся Каліноўскага»
    КАСТУСЬ КАЛІНОУСКІ
    ВЕРШЫ
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    * * *
    Марыська чарнаброва, галубка мая!
    Дзе ж падзелася шчасце і ясна доля Твая? Усё прайшло, прайшло — як бы не бывала, Адна страшэнна горыч ў грудзях застала. Калі за нашу праўду Бог нас стаў караці Дый ў Прадвечнага саду вялеў прыпадаці, — To мы прападзём марна, а праўды не кінем, Хутчэй Неба і шчасце, як праўду, абмінем. He наракай, Марыся, на сваю бяздолю, А прымі цяжкую кару — Прадвечнага волю. А калі мяне ўспомніш, шчыра памаліся. To я з таго свету табе адзавуся.
    * * *
    Бывай здаровы, мужыцкі Народзе. Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе I часам спамяні пра Яську свайго, Што згінуў за праўду для дабра Твайго. А калі слова пяройдзе у дзела, Тады за праўду станавіся смела, Бо адно з праўдай у грамадзе згодна Дажджэш, Народзе, старасці свабодна.
    «МУЖЫЦКАЯ ПРАЎДА»
    № 1
    Дзецюкі!
    Мінула ўжо тое, калі здавалася ўсім, што мужыцкая рука здасца толькі да сахі, — цяпер настаў такі час, што мы самі можам пісаці, і то пісаці такую праўду справядліву, як Бог на небе. О, загрыміць наша праўда і, як маланка, пераляціць па свеце! Няхай пазнаюць, што мы можам не толькі карміць сваім хлебам, но яшчэ і вучыць сваёй мужыцкай праўды.
    Пыталі і пытаюць усе, што чуваці на свеце, хто нам, бедным мужыкам, дасць вольнасць? Но, праўду сказаўшы, мала хто хоча сказаці так, як сумленне кажа — па справядлівасці. Мы мужыкі, браты вашыя, мы вам будзем гаварыць цэлую праўду, толькі слухайце нас!
    Маскалі, чыноўнікі і многа паноў будуць перапыняць пісьмо наша да вас; но найдуцца людзі і з мужыкоў разумнейшыя, і з панскага роду, і з местачковых, што хочуць вашай свабоды, вашага шчасця, — яны то вам самі гэта пісьмо даваці будуць, каб вы зналі, хто ваш прыяцель, а хто ваш вораг.
    Шэсць лет ужо мінула, як пачалі гаварыць а свабодзе мужыцкай. Гаварылі, талкавалі і пісалі многа, а нічога не зрабілі. А гэты маніфест, што цар з сенатам і панамі для нас напісаў, то такі дурны, што чорт ведае да чаго ён падобны, — ніякой у ім няма праўды, няма з яго для нас ніякой карысці. Парабілі канцылярыі, зрабілі суд, як бы гэта не ўсё роўна браць у с... з судом ці без суда. Парабілі пісараў, пасрэднікаў, а ўсё за мужыцкія грошы, і вялікія грошы — чорт іх ведае на што; для таго хіба, каб запісывалі ў ксёнжкі, як многа напішуць на с... мужыцкіх. А з гэтага-то і відаць, што нам нічога добрага і не думалі зрабіці.
    Праўда, абяшчалі то калісь даць нам вольнасць: но як нам здаецца на наш мужыцкі розум, што хочуць ашукаці, бо калі праз шэсць лет нічога не зрабілі, то цераз рок пэўне не зробяць. Могуць яшчэ напісаці і другі маніфест, яшчэ болыпы ад гэтага, но і з гэтага другога маніфесту нічога добрага, як і з першага, не будзе.
    Ад маскаля і паноў няма чаго спадзявацца, бо яны не вольнасці, а глуму і здзерства нашага хочуць. Но не доўга яны нас будуць абдзіраці, бо мы пазналі, дзе сіла і праўда, і будзем ведаць, як рабіць трэба, каб дастаць зямлю і свабоду. Вазьмемся, дзецюкі, за рукі і дзяржымся разам! А калі паны схочуць трымацца з намі, так няхай жа робяць па святой справядлівасці, бо калі іначай — так чорт іх пабяры! Мужык, пакуль здужае трымаці касу і сякеру, бараніць свайго патрапіць і ў нікога ласкі прасіць не будзе.
    Гэту «Мужыцкую праўду» напісаў і зноў пісаці будзе
    Яська-гаспадар з-пад Вільні.
    № 2
    Дзецюкі!
    Калі бог стварыў усіх людзей вольнымі і ўсім даў адзінакую душу, так скуль жа гэта ўзялося, што адзін марнуе да і над людзьмі збыткуе, а другі, бедны, паншчыну служыць альбо аброкі ў казну плаціць?
    Кожны па-свойму талкуе, на сваю старану цягне. Цар кажа, што ён добра нам думае, а паны кажуць, што яны добра думаюць нам зрабіці, а мужык бедны ад іх дабросці як прападаў, так і прападае.
    Каб расталкаваць людзям, у чым праўда, я пішу пісьмо, а пісаці буду, як бог і сумленне кажа — вы адно мяне, такога самага мужыка, як і вы, паслухайце добра.
    Быў то калісьці народ наш вольны і багаты. He помняць гэтага нашыя бацькі і дзяды, но я вычытаў у старых ксёнжках, што так калісьці бывала. Паншчыны тады ніякой не было. I няма чаго таму дзівавацца, бо было лесу шмат, поля колька хочаш, а людзей то мала, так нашто служыць паншчыну на зямлю, калі кожны мог лесу выцерабіць, хату сабе паставіць і меці сваё поле.
    Но ў суседстве з намі жыў немец і маскаль. Аднаму і другому багацтва наіпае калола ў вочы — каб іх так колька схапіла, да й хацелі нас сагнаць з нашай бацькаўшчыны. Трэба было бараніцца, так кароль кажа: «Хадзем бараніці». А тут не ўсе ідуць, да і мала нашых пайшло. Выгналі то маскаля і немца — но каб
    жонкі да і дзеці гэтых, што хадзілі на вайну, мелі за чым пражыці, так кароль наш і напісаў такое права: ♦Гэтыя, што не хочуць ісці бараніці сваей зямлі, няхай абрабляюць поле гэтым, што б’юцца за вольнасць і шчасце ўсіх». I гэтак было доўга: адны баранілі край, усё хадзілі па войнах, а другія то аралі, то сеялі, то касілі, то жалі. 3 гэтуль-то і ўзялася гэта паншчына. Судзіце ж цяпер самі, чы можна было зрабіці справядлівей, як зрабіў калісьці наш кароль польскі да і літоўскі? Но калі маскаль з немцам хітрасцю нас падбілі і пайшоў ронд маскоўскі, так і ўсё зрабілася па-чартоўску. Стаў зараз маскаль свой ронд уводзіць у нашым краі і кажа: «Мужык, давай рэкрута, мужык, давай падаткі да і паншчыну яшчэ служы альбо плаці аброк у казну!» Так якая ж тут ужо справядлівасць, калі ўсенька, што цяжка, звальваюць на мужыка, калі з яго дзяруць астатнюю шкуру, б’юць і плакаць не даюць! Ачунялі то былі мужыкі, угледзелі, што кепска, дый давай бунтавацца пад Касцюшкаю; а Касцюшка то кажа: «Калі мужыкі хочуць ужо самі бараніці сваю зямлю, так няхай жа не служаць паншчыны дый не плацяць у казну аброку за зямлю». От гэта так справядлівасць! Но што ж, калі маскаль спыніў маніфест Касцюшкі, каб не пабунтаваў усіх мужыкоў. Для таго-то і пабілі маскалі Касцюшку, бо каб мужыкі ўсе разам былі збунтаваліся і ўхапіліся за сякеры, нажы і косы, так бы маскаль мусіў бы прапасці без паўстання і мы на век векаў ужо былі бы вольныя.
    Так з гэтага пісьма і відна: што мужыкі панскія і казённыя не павінны плаціць ані чыншу панам, ані аброку ў казну за зямлю, бо гэта зямля да нас належыць; но калі будзе вайна з маскалём за нашу вольнасць, то той час трэба ўсім ісці на вайну проціў маскаля. A то для таго, каб хутчэй прагнаць маскаля з яго сабачым рондам, і каб ніколі ніякой нікому мужыкі паншчыны не служылі і ніякага ў казну аброку не плацілі, і каб на век векаў народ наш быў вольны і шчаслівы. А калі вас хто будзе падмаўляць рабіці іначай: чы то спраўнік, чы то акружны, чы то лапсэсар, чы то пан, — то вы яго не слухайце, бо то пэўна ашуканства, што за царскія альбо панскія грошы вечнай вашай згубы хоча!
    Яська-гаспадар з-пад Вільні
    № 3
    Дзецюкі!
    Жывучы пад рондам маскоўскім, кожны ведае, што ён нас абдзірае і глуміць; но мала хто добра падумаў, чы можна ад яго спадзявацца чаго для нас альбо для дзяцей нашых. Я, дзецюкі, лепш знаючы ад вас, напісаў пісьмо, каб не маглі туманіць розуму вашага. Для таго чытайце з увагаю, а як перачытаеце, давайце да другой вёскі.
    Чалавек то такую мае натуру, што альбо нічога не ведае і нічога меці не хоча, альбо калі даведаецца, то хоча зразумеці добра і дастаці ўсенька, што яму належыць. Гэта вялікая праўда. От яшчэ нядаўна гаварылі нашыя, што яны створаны для таго, каб служылі паншчыну і былі нявольнікамі, а гаварылі для таго, што нічога не ведалі і нічога меці не хацелі. А чы сягодня гэтак скажуць, калі ўжо ведаюць многа і многа хочуць? Сягодня ўсе ўжо паразумнелі, усе ўжо мужыкі талкуюць, што бог стварыў чалавека, каб ён карыставаў з вольнасці справядлівай, і смяюцца, як гэта маглі інакш думаці. Гэта права, што народ робіцца разумнейшым, выходзіць ад самога бога, а хто яму схоча спраціўляцца, таго альбо сам бог, альбо народ па прыказу боскаму з зямлёю змяшае!
    Вы, дзецюкі, пэўна, вельмі цікавыя, скуль жа гэты народ так паразумнеў? Я вам скажу, скуль гэта.
    Калі француз пад Севастопалем саўсім пабіў маскаля, то для таго, каб маскаль не меў сілы і грошай, прыказаў народу даць вольнасць, не браць рэкрутаў і вялікіх падаткаў. Маскаль згадзіўся на гэта, бо думаў, што народ дурны і патрапіць яго ашукаці. Ён-то хацеў адно: перамяніць няволю, но, бачу, вельмі ашукаўся, бо хаця нам ронд маскоўскі нічога ў шэсць лет не зрабіў, но мы як пачулі, што і мужык можа быць вольны, так пачалі пытацца ў людзей разумнейшых і талкаваці паміж сабою, аж зразумелі, што то вольнасць значыць. От скуль гэта ўзялося, што народ паразумнеў. Мы сягодня ўсе ўжо ведаем, што чалавек вольны — гэта калі мае кусок сваей зямлі, за каторую ані чыншу і аброку не плаціць, ані паншчыны не служыць, калі плаціць малыя падаткі, і то не на царскія стайні, псярні і курвы, а на патрэбу цэлага
    гічную экспедыцыю ў Бясплодную Зямлю. Гэта быў сабака вельмі ласкавы, але каварны, ён здольны быў лашчыцца і ў той жа час рыхтаваць іншаму якую-небудзь брыдоту,— так, ён пры першай жа агульнай кармёжцы спёр у Бэка частку яго порцыі. Бэк кінуўся на яго, каб пакараць за гэта, але Франсуа апярэдзіў яго: бізун свіснуў у паветры і абрынуўся на злодзея. Бэку заставалася толькі падабраць сваю костку.
    Ен убачыў, што Франсуа робіць па справядлівасці, і з гэтай пары пранікся павагай да метыса.
    Другі сабака не лашчыўся ні да каго і не выклікаў ні ў каго сімпатый, але затое і не рабіў спробы красці ежу ў навічкоў. Ён меў суровы, хмуры нораў і ясна даў зразумець Кэрлі, што жадае толькі аднаго — каб яго не чапалі, а хто яго зачэпіць, таму будзе дрэнна. Гэты сабака — яго звалі Дэйв — толькі еў і спаў, а калі не спаў, то ўсё пазяхаў, і нішто абсалютна яго не цікавіла. Нават калі «Нарвал» праходзіў заліў Каралевы Шарлоты і гайдаўся, станавіўся на дыбкі, кідаўся, як шалёны, а Бэк і Кэрлі ледзь не страцілі розум ад страху, Дэйв толькі з сумным выглядам падымаў часам галаву і, акінуўшы іх раўнадушным позіркам, пазяхаў, пасля зноў засынаў.
    Дні і ночы параход увесь дрыжаў ад нястомнай і рытмічнай, як пульс, работы вінта. Адзін дзень быў падобны на другі, але Бэку здавалася, што становіцца ўсё халадней. Нарэшце аднойчы раніцай стук вінта заціх, і на «Нарвале» паднялася мітусня. Бэк, як і іншыя сабакі, адчуў хваляванне, што панавала навокал, і зразумеў, што чакаецца нейкая перамена. Франсуа ўзяў іх усіх на павадок і вывеў на палубу. Ступіўшы на яе халодную паверхню, Бэк адчуў, што яго лапы патанулі ў нейкай кашы, надта падобнай на гразь. Ён зачмыхаў і адскочыў назад. Такая ж белая мокрая каша падала зверху. Бэк абтросся, але яна ўсё сыпалася і сыпалася на яго. Ён з цікавасцю панюхаў яе, пасля лізнуў языком. Яна абпальвала, як агонь, і адразу раставала на языку.