Жыві ў свабодзе!
Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
Мы ведаем лірычнага адрасата Кастуся Калівоўскага. Гэта Марыя Ямант — чарвабровая галубка вязня Вітажэнца. Зоркаю Венерай стала асуджанаму на смерць 26-гадоваму дзецюку авёльская істота з райскага саду свабоды. Праз паўстагоддзе яшчэ адзів 26-гадовы паэт, Максім Багдановіч, таксама пашле ў неба «пагляды свае». Такі ж самы змагар, гэтак жа асуджаны на смерць, хоць і сухотамі. Іх лёс падобны стаўся — і ў рыцарстве, і ў пасмяроТнай славе.
«Мужыцкая праўда» пацягне на том «Выбравага» апантанага палеміста-асветніка. Тэксты ўзяты з хрэстаматыі «Беларуская літаратура XIX стагоддзя» (1988 г.). Вячаслаў Рагойша, які адаптаваў іх для падручніка, так пракаменціраваў «Мужыцкую праўду»: «Гэта выданве — яскравы ўзор беларускай рэвалюцыйвай публіцыстыкі. Выходзіла велегальва ў выглядзе асобных друкававых адбіткаў (ва адвым ці двух баках папяровага ліста) лацівскімі літарамі. Усяго ў 1862—1863 гг. выйшла сем
нумароў газеты, кожны з якіх быў падпісаны псеўданімам К. Калівоўскага «Яська-гаспадар з-пад Вільні».
Газета ў даходлівай форме выкрывала грабежніцкі характар рэформы 1861 г., палітыку царызму на беларускіх землях, заклікала сялян да ўзброенага ваўстанвя за зямлю і волю, за чалавечыя вравы. Разам з тым ў ёй выявілася і пэўная абмежаванасць сялянскага рэвалюцыйнага дэмакратызму (неразуменне прычын узвіквеввя прыгоннага права, ідэалізацыя мінулага, усхваленне уніі).
Мова газеты народная, вобразная, багатая стылістычнымі фігурамі, эмацыявальвая. К. Каліноўскі творча выкарыстаў стыль пашыраных у той час у Беларусі вародвых гутарак (вепасрэдны зварот да адрасата гаворкі, гутарковыя івтавацыі, непасрэднасць выказвання і г. д.).
Упершывю на мове арыгінала газета цалкам надрукавана ў квізе С. Агурскага «Очеркн по всторнв революцноввого дввження в Белоруссвв (1863—1917)» (Мв., 1928). У перакладзе на рускую мову ўвайшла ў выданні: «Революцвоввый подьем в Лнтве в Белорусснн 1861—1862 гг.» (М., 1964; № 1—6); «Восстанне в Лнтве н Белорусснв 1863—1864 гг.» (М., 1965; № 7). Публікуевда па зборніку дакументаў і матэрыялаў «Prasa tajna z lat 1861—1864» (Wroclaw; Warszawa; Krakow, 1966, cz. 1, s. 320—329)».
«Лісты з-вад шыбевіцы» ўзяты з часопіса «Маладосць». Іх падрыхтаваў да друку Язэп Янушкевіч. Мала хто быў знаёмы з «Лістамі» і турэмнымі паказанвямі К. Каліноўскага сярод вязняў з камер 37 года. А калі чытаеш «собственноручные» запіскі ахвяраў сталінскага тэрору, праз напластаванні часу чуюцца тыя ж самыя «згукі Бацькаўшчыны». Няскоранасць духу лучыць «Лісты» з надпісамі на сцевах Брэсцкай крэпасці, з перадсмяротнымі радкамі, пакінутымі ў гестапаўскіх засцевках.
Згода Максіма Тавка на перадрук яго паэмы «Каліноўскі» была атрымава ў дзень, калі ён, грузна абапершыся звясіленымі рукамі на стал, чакаў прыезду «хуткай дапамогі». Спачатку меркавалася даць урыўкі ў зборнік «Жыві ў свабодзе!». Максім Танк, узняўшы цяжкую галаву, папрасіў змясціць твор цалкам: «Дужа яна мне дарагая, паэма. Пісалася тады, калі было нялёгка змагацца за Каліноўскага...»
Мы выконваем пажаданве-запавет маркотвага Максіма Танка. Ёв сам прайшоў праз змрочную лукішскую турму. Спадкаемца Каліяоўскага мог прывідва бачыць, як піша Мікола Арочка — даследчык творчасці Максіма Танка, «тую вісельню, на якой царскія страпы на чале з Мураўёвым спрабавалі пятлёй перацяць, задушыць вялікую паўстанчую справу вызвалеввя роднага краю. Колькі на тым жа пляцы адскрыпела новых віселевь, што забралі блізкіх таварышаў, паліткатаржав...» I далей — вра долю паэтаў Тавка і Таўлая: «Явы, скатававыя, змардававыя, ахвярва палілі сябе ў сырых казематах з усведамлеввем працягу гераічвых спраў сваіх вялікіх папярэдвікаў».
20 ліпевя 1936 года адбылася сустрэча Максіма Тавка са сваім сябрам Мікалаем Дворвікавым — Гарасімам, які, ад’язджаючы ваяваць у Іспавію, падарыў паэту ва вамяць самапіску з пажадаввямі напісаць добрыя творы. Гарасім загінуў у баі з
фалангістамі, так і не паспеўшы ажыцявіць сваю мару: арганізаваць і ўзначаліць узвод імя Каліноўскага. У 1938 годзе Максім Танк выканаў просьбу сябра: напісаў паэму пра Каліноўскага. Уладзімір Калеснік, яшчэ адзін пранікнёны даследчык творчасці Танка', вельмі высока ацаніў яго паэтычны здабытак: «Па □ераканальнасці ў перадачы атмасферы высакароднай ахвярнасці (...), паэма Танка не мае сабе роўных у беларускай літаратуры».
Аб гістарычнай пераемнасці нацыянальных гераічных традыцый думаў і Пятрусь Броўка, ствараючы свой верш «Кастусь Калівоўскі» падчас Вялікай Айчыннай вайны. Згадваў гэтае імя Кузьма Чорны ў публіцыстыцы ваенных гадоў. Што датычыць творчасці Петруся Броўкі, то ён, як адзначыў літаратурны крытык Міхась Ярош, «...тонка адчуў спецыфічнасць фальклорнай тыпізацыі, стварыў яскравы вобраз народнага заступніка». А «дабіцца арганічнага зліцця гісторыі і сучаснасці ў шырокім эпічна-былшным плане Броўку ў вершы «Кастусь Каліноўскі» дапамагла стылявая традыцыя народнай творчасці, па-майстэрску выкананая паэтам».
Яшчэ адзін сын Сымона — Уладзімір Караткевіч, нашчадак шляхецкага роду, адзін з прадстаўнікоў якога непасрэдна ўдзельнічаў у паўстанні пад штандарамі Каліноўскага. Караткевіч таксама быў «хворы на сумленнасць і справядлівасць», і драматычным падзеям 1863—64 гадоў прысвяціў амаль усё сваё творчае жыццё. Яшчэ студэнтам Кіеўскага універсітэта збіраў ён матэрыялы для дысертацыі аб адлюстраванні паўстання 1863 года ва ўсходнеславянскіх і польскай літаратурах. Але энцыклапедычныя веды Караткевіча, на шчасце (як заўважыў гісторык Генадзь Кісялёў), увасобіліся не ў сухой манаграфіі, a рассеяліся па многіх мастацкіх творах. Раман «Каласы пад сярпом тваім» — гэта яго «доўг Дняпру, людзям паўстання 1863 года, Беларусі». Тэма паўстання — у пралогу да рамана «Нельга забыць», у п’есе «Кастусь Каліноўскі», у многіх вершах. Лейтматывам да гэтай часткі спадчыны пісьменніка маглі б паслужыць ці не гэтыя словы, выказаныя ў адрас Каліноўскага:
«Каб не плакалі з голаду дзеці, каб не было прыгону і гвалту, каб квітнела вольнае слова, каб не сівелі ў роспачы жанчыны, каб мужчыны не лаяліся бяссільна і не паміралі з думкай, што Ў іх жыцці не было жыцця, — ён аддаў сваё жыццё. Бо ведаў: неацэнны дар — жыццё — нельга абражаць рабствам, голадам, цемрай, нацыянальным уціскам, смяротнымі пакараннямі».
Уладзімір Калеснік занатоўваў свае гутаркі з пісьменнікам. 3 запісаў вучонага вынікае, што Караткевіч лічыў постаць Каліноўскага самаю шчымліваю ва ўсёй вашай гісторыі. Яго вобраз цяжка выяўляць праз мастацкае слова, бо Каліноўскі яму здаецца чалавекам, заціснутым самадысцыплінай, нават жорсткім. Гэта палітык, дыктатар, фанатык палітычнай ідэі, запраграмаваны, самаабмежаваны ў сваіх паводзінах.
Талент пісьменніка пераадолеў супраціўленне матэрыялу — і мы маем шматфарбны, аб’ёмны партрэт, створаны мастаком слова. Выснова літаратуразнаўцы Пятра Васючэнкі такая, што вобразам К. Каліноўскага У. Караткевічу ўдалося абвергнуць міф пра «традыцыйную» пакорлівасць, забітасць беларусаў, што
прыхававая гатоўвасць да самаахвярававвя — такая ж уласцівасць беларускага характару, як і талерантнасць, добразычлівасць (гл. зборвік «Абвавіцца духам». Старонкі сучасвай літаратурвай крытыкі. Мн. 1993 г.).
У. Караткевіч, А. Куляшоў звярталіся за парадамі, удакладвевнямі да аўтарытэтвага крыніцазваўцы беларускай мінуўшчыны, даследчыка жыцця, дзейнасці і светапогляду К. Каліноўскага — да Г. Кісялёва. Дарэчы, шаноўвы Генадзь Васільевіч — «расійскі хлопец», як піша пра свайго калегу кандыдат гістарычвых навук Марат Батвіннік, па скавчэвві Маскоўскага гісторыка-архіўнага івстытута працаваў у дзяржаўных архівах Вільні, сам удыхаў у навіслых скляпеввях яе муроў раствораную ў паветры гістарычную субставцыю Каліноўшчыньі. А вось яшчэ аднаму аўтару зборніка, доктару навук Адаму Мальдзісу дзеля напісання аповесці не трэба было пераўвасабляпда ў «кротуса» (так Вядзьмак Лысагорскі назваў Г. Кісялёва). Даследчык літаратурва-грамадскага жыцця мінулых часоў А. Мальдзіс быў у кантэксце падзей і зрухаў XIX стагоддзя. Аповесць Адама Мальдзіса добразычліва сустрэла крытыка, кніга была перакладзена на латышскую і польскую мовы, а нядаўна поводле аповесці пастаўлены спектакль.
«...Сёнвя памяць аб Калівоўскім таксама трывожыць людзей», — піша Валянціна Куляшова ў квізе пра бадьку «Лясному рэху праўду раскажу...» I пагаджаецца з тымі, хто лічыць паэму «Хамуціус» вяршыняй творчага развівдя Аркадзя Куляшова.
Пра свайго героя паэт пачаў збіраць матэрыял даўно, але першыя паэтычвыя радкі вапісаліся ў 1968 годзе, «калі сямейная драма дала бацьку эмацыянальны штуршок, а думкам — кірунак», піша Валявціва Куляшова. Стварыўшы паэму, Аркадзь Куляшоў абагуліў «сэвс жыцця Калівоўскага з пувкту гледжанвя нашага сучасніка».
У вазапашавай мвою Калівоўскіяне ёсць і паэтычвая частка, дзе сабраныя вершы прадстаўляюць аўтараў пяшчотвага крыла чалавецтва — жанчыв (пакуль што мы гаварылі пра тых, да каго звяртаўся Калівоўскі са словам: «Дзецюкі!»). Увёсак у гэтую паэтычвую анталогію зрабілі Наталля Арсеввева, Ларыса Геніюш, Раіса Баравікова, Валявціва Коўтув, Вольга Куртаніч, Ніна Мацяш, Людміла Рублеўская, Люба Тарасюк... У зямлячкі К. Калівоўскага Давуты Бічэль-Загнетавай ці не самы багаты паэтычвы наробак. Мужвае імя чалавека, які на пароль «Каго любіш?» адгукаўся вібы клятваю: «Люблю БеларусьІ», сустракаецца ў вершах «Белавежская пушча», «Супольва», «Якушоўка», «Сваяцтва», «Здалеча», «I дзве Літвы», «Замест запавету», «Вера», «Дзяды» і івшых. Роспач, звявер, адчай пераплаўляе Давута Бічэль-Загветава ў абвадзейныя словы: «Шчэ супольва сямейка збярэцца!» Заклікае сейбітаў долі сваёй, дзецюкоў, за рукі ўзяўшыся, зарой гарэць... Толькі тады мы —
I ве загівем. I ве станем прахам...
Спяём Радзіме песвю, а ве плач.
Дзеіць у беларускай літаратуры і яшчэ адзів зямляк Кастуся Калівоўскага — Сакрат Явовіч: паэт, празаік, эсэіст, грамадскі дзеяч. 4 верасвя ў Сакрата Явовіча юбілей, ёя варадзіўся ў 1936
годзе ў мястэчку Крьшкі на Беласточчыве, дзе калісьці і выходзіла «Мужыцкая праўда». «Беласточчыва, — піша Уладзімір Гніламёдаў, — старажытвая беларуская зямля, вядомая сваімі даўнімі — япгчэ з часоў Ф. Скарыны — культурвымі і квіжвымі традыцыямі. Ёсць гістарычныя звесткі, што на працягу 1568— 1570 гадоў у Заблудаве (мястэчка пад Беластокам) з добрым плёнам працавала славявская друкарня, заснаваная Івавам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам. Духоўныя традыцыі не перарываліся і спрыялі ўстойлівасці і захававвю ў мясцовым людзе пачуццяў чалавечай і вацыявальвай годнасці, і, калі ўціск станавіўся невывосвым, людзі ўзвімаліся на супраціў».