Жыві ў свабодзе!
Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
Дзёв тры Прончык нібы рамантаваў паветку, а ў сапраўднасці вычэсваў ён пад ёю бярвенні на... крыж. Аднаго вечара хутка збіў яго і выкінуў на вышкі й хляве. У снапы аўса.
Чакаў дрэннага надвор’я.
У пазамінулую нядзелю, у ноч на панядзелак, Прончык нямала нагнаў бы страху свайму суседу Радалю, калі б той угледзеў, як ён, з крыжам на плячы, кіраваўся ў поле. Стары ўдавец Карусь, які ў аўторак ездзіў па дровы, разносіў па вёсцы вестку, пгго, вяртаючыся з Дзеразінскага падбагонніка, бачыў ён на небе дух пана з Крынак, з крыжам... Так на засохлым дубе з’явіўся крыж. Празвалі яго Шыбенічны.
Ад тае нядзелі, ад завірухі не было вялікага снегападу. Сонца, хаця і нізкае, свяціла па-веснавому. У такую пагоду нельга было Прончыку падыходзіць да дуба, каб праверыць, ці ў яго дупле не ляжыць скрутак адозваў ці чаго? Ад тых, каму Вільдовіч паведаміў пра сховань у Шыбенічным... Учора спыніў ён каня — вёз сена з балотнай Коматаншчыны — насупроць гэтай жахлівай сухастоіны: ніякіх пазнакаў ні на ёй, ні каля яе!
Асляплялі адліжныя льдзінкі снегу. У блясках на небакраі — штосьці сумнае і адначасова загадкавае. Уваччу ажно мройна ад прывіду, што вось выходзяць з лясоў незлічоныя сілы — з пушчы, з пералескаў ды з курганоў векавечных, з усіх бакоў, пабліскваючы зброяй, у баявых парадках легіёны свабоды. Ідуць яны, пакуль нябачныя, але ўжо відаць, як водбліск ад іх пранізвае прасторіу, халодны і мужны, ад якога вочы брыняюць слязьмі радасці, а цела, здранцвелае ад урачыстасці, знерухомела. Глуха — і бляск, толькі бляск, бляск!
...I станем беларусамі, Вольнасці сынамі!
8
Адам Вільдовіч адамкнуў хату. Прывыклыя да цемені яго вочы шукалі чалавечай постаці. На ложку заварушыўся стары кажух, пад якім хтбсьці спаў.
Гэта была жанчына. «Моцна змучылася», — падумаў ён аб ёй; сам прысланіўся на лаве пад сцяною і драмаў. «Такі праўда, што паліцмайстар хацеў зрабіць Прончыка сваім вокам на ўсю ваколіцу, — мурашылася яму пад шапкаю. — Ці адчэпіцца? — і аб іншым: — Уласна кажучы, схаванец у дупле старога дуба, што засох, надта бяспечны. А яшчэ гэты крыж, які Уладак пачапіў... Штосьці глуха аб нашай «Мужыцкай праўдзе»? Мо гэта кабетка скажа? 3 якімі весткамі яна прыехала? — ляснік пазяхнуў. — Зробім сховы лепшыя, у высокім беразе над Сакалдою. Лепшыя ад Дзеразінскіх, ад Прончыкавага сухога дуба з крыжам...»
Вільдовіч расплюшчыў вочы. Санлівасць быццам хто рукою зняў.
Пачуў ён скрып снегу, два ці тры разы. He, не пад лапамі звера!
Дзе?
Нячутна падышоў ён да акна; ад холаду ў хаце шыбкі засталіся незамарожанымі, чыстымі... У вішнёвым зарасніку стаяў чалавечы цень. Сышчыка? Шпега?!
Цень знік.
Вільдовіч цікаваў да раніцы. Здарылася нешта непраўдападобнае. Аднак ляснік тут жа ўсведамляў сабе, што сапраўды чуў насцярожаны скрып снегу пад нагамі, а за вішняком хтосьці стаяў, кідаючы ледзь бачны цень ад месячнага святла, прымглёнага.
«Дрэнь справы!»
Жанчына прачнулася позна, з тупым позіркам. Так прачынаецца стомлены чалавек і які шмат чаго перажыў.
— Добры дзень вам, — азваўся да яе першы.
Ён змёрз і цяпер шпарка красаў агонь, каб распаліць у печы.
Сказала да яго:
— Я павінна перадаць вам... — і, замаўчаўшы, уручыла яму манету. 3 дрыжыкамі няпэўнасці ў руцэ.
— Сярэбраны яздок! — усцешыўся Вільдовіч. — Зразумела! Манета застанецца ў мяне. — Паклаў яе ў кішэню. — Уставайце, будзем есці. — Ён пайшоў у камору і ладны кавалак часу не вяртаўся адтуль.
«Ен чакае, пакуль я прыпарадкуюся», — здагадалася Марыя Грыгатовіч.
Згатавалася гарбата. Духмяны адвар з ліпавага цвету.
Селі снедаць: чорны, здаровы хлеб, вэнджаная дзічына, сушаная плоць, мочаныя лясныя яблыкі, квашаныя агуркі, а да іх, агуркоў, — празрысты мёд.
— Чым хата багата, — запрашаў ляснік. «Стары я, але дурны! — лаяў ён сябе. — На халеру я паліў у печы, паказаў, што хата не пустая?! Зрэшты, якая розніца: калі круціўся тут шпіён, дык ён, відаць, за ёю і валокся...» — Ешце, калі ласка. Агуркі палівайце мёдам, тады больш можна з’есці яго — а трэба, бо дае сілу... Плоць упрыкуску.
— Ах, як хочацца есці! — засмяялася яна. У ёй адчувалася тая тонкая прастата, з якою гавораць на дачах культурныя паненкі.
Ела яна лакомліва, але мала.
— Я — на хвілінку выйду. — Вільдовічу не сядзелася. — Прабачце. I, калі ласка, ешце. Ешце...
Прыхапіў стрэльбу.
Перш паглыбіўся ў лес, ловячы вухам гукі ды водзячы за імі вачыма: чужых слядоў не знаходзіў. Яму спатрэбілася павалэндацца так дзеля аднаго: абследаваць вішняк такім чынам, каб перад кімсьці не выдаць гэтай сваёй цікаўнасці. Той хтосьці, калі ён ёсць недзе паблізу, не павінен здагадацца, што аб ім ужо вядома.
3 лесу вяртаўся Вільдовіч нацянькі, валюхаўся з відавочным бесклапоццем, пасвістваючы «Ой, п’яна я, п’яна...».
Кіраваўся ён на садок паглядзець, ці зайцы не аб’елі кару на яблыньках ды ірушах... Пад вішнямі — ад поля — патоптана фасоністы.лі ботамі. Камусьці было страшна ісці лесам, і таму яго сляды павялі адсюль у напрамку Чортавага лугу. Яны адтуль і з’явіліся, зараз прыцярушаныя снегам, што выпаў уночы.
Уцякаць! Вільдовіч сціснуў стрэльбу.
♦ Ён жа мог назіраць за намі, стоячы ў гусценькім маладняку! Чаму гэта палез амаль пад вокны? — разважаў ляснік. — Гэта — або свежазавербаваны даносчык і малавопытны, або хтосьці з гродзенскай ці нат віленскай паліцыі, які пакінуў бавіцца ў тайнасць, устанавіўшы галоўнае — месца кур’ера, яго мэту! I, мабыць, прабіраецца штосіл у нагах у Саколку альбо і ў Беласток, каб наладзіць наш арышт, зблізку пазнаёміўшыся з размяшчэннем будынкаў сялібы...»
У хаце за сталом сустрэў ён вочы здагадныя і разумныя.
— Прыгожы дзень, — сказаў ляснік. От, абы сказаць штолень. He здрадзіцца!
— Як тут спакойна, — загаварыла Грыгатовіч, болып да сябе, чымсьці да лесніка. — Седзячы тут, можна забыць, што існуюць гарады, дрэнныя людзі, войны, паўстанне, пекла жыцця...
Ён здрыгануўся ўсім целам.
Яна гаварыла далей:
— У Вільні, ведаеце, кашмар...
Перабіў яе:
— Перастаньце! Я не хачу ведаць, адкуль вы і хто? Так трэба. — Спахапіўся: «Чаго я, дурыла, крычу на яе? Нервы здаюць службу, халера! Абрастаю страхам...»
Марыя Грыгатовіч пачырванела.
— Выбачайце, — прамовіла вінавата.
Заціхлі: па дарозе ад вёскі праехалі сані. Цяжка гружаныя, з «сучкаю».
— Возьмеце мой кажух — зіма на дварэ! У вашым адно на баль хадзіць... — Вільдовіч не патрапіў тлумачыць жанчыне па чарзе. — Выйдзем, калі павечарэе, праз якіх тры-чатыры гадзіны... У гэту пару найбольш кароткія дні... — думаў: «Усё-такі я шалёна рызыкую, вырашыўшы пачакаць вечара. У цемры згубім «хваста», калі акажацца, што ён, той у модных ботах, нікуды не адышоў...»
— Будзе мне завялікі, — сказала яна пра кажух.
— Нічога, падпяражацеся. — Вільдовіч угледзеўся ў Марыю: — Вы прыехалі па тры словы: «Пугачоў у лесе няма». Паўтарыце іх таму, хто вас прыслаў сюды. — Падумаў: «Я перадаю, што друкарня нявыкрыта, сховы падрыхтаваныя, а як яно ў сапраўднасці — адзін бог ведае. Было б добра, каб гэты сышчык ішоў за намі. Тады я яго...»
— Гэта ўсё? — запытала яна.
— He забудзьцеся, — адказаў ёй. Адвярнуўся: — На досвітку дойдзем да паўстанка ў Васількове, на віленскі цягнік.
— Добра, — яна не ўяўляе, колькі гэта вёрст.
— Зменіце вы зачоску. Дам вам даўжэйшую хустку, каб выглядалі старэй... — Адлягла злосць. — За вамі могуць сачыць.
У яе на міг пашклянелі зрэнкі. Ён прыкмеціў гэта, але да канца не зразумеў, адкуль у яе столькі сполаху. Прадчувае благое?
— Я перачашуся...
— Галоўнае — гэта не баяцца! — ён зыходзіў на гутарковую танацыю голасу, быццам сабраўшыся паведаць пра адну са сваіх надзвычайных паляўнічых прыгодаў.
Замест азвацца ў адказ, яна прысела на зэдліку і пачала цыраваць шкарпэткі.
Ляснік узяўся шмараваць боты.
Марыя Грыгатовіч ахвотна пабыла б даўжэй у гэтай хатцы. Супакаенне і сілы вярталіся да яе, можна сказаць, з гадзіны на гадзіну. Малады арганізм хутка аднаўляе страчанае.
Яна не прадчувала небяспекі, была ўпэўнена, што ўсё адбываецца шчасліва. Часамі задуменна ўглядалася некуды, уяўляючы сабе, з якім прыкрым уражаннем выходзіў ад яе Макарэвіч, гэты цудоўны чалавек і вялікі разумнік. Усенькае дрэннае, пгго адбываецца паміж людзьмі, на жаль, можна параўнаць толькі да шчыліны ў сцяне, якую магчыма затынкаваць, але яна ўжо застанецца так доўга, як доўга стаяць той сцяне.
«Што засакрэчана словамі: пугачоў у лесе няма? Якая гэта звестка? — пацікавілася яна, каб неяк перабіць прыкрыя думкі. — Ну і баба я, баба: пра ўсенька мушу ведаць! Што трэба і чаго не трэба... Старэюся!»
Ляснік маўчаў, думаючы аб чымсьці.
9
Сыіпчык прапаў.
Дэпешы з Саколкі і Беластока — без чаканых паведамленняў. Дасведчанасць падказвала палкоўніку Лосеву, што два дні перацішкі не павінны сведчыць аб чымсьці дрэнным. Здаралася — цэлы тыдзень чакалі сігналу ад пасланага ў вышук.
Тым не менш за голасам разважлівасці нашэптвала палкоўніку таксама і пачуццё няўдачы. Ведаў, што часам можна давярацца інтуіцыі; за асобаю Марыі Грыгатовіч, мабыць, тоіцца нешта вельмі важнае... Яна — гэта загадка, якая шмат абяцае.
«Трэба ж нешта рабіць! — ён пачаў асэнсоўваць значэнне выпадковасці якраз цяпер, калі патрэбна адваротнае — аналіз фактаў. I ён чакаў іх. — У паліцэйскай рабоце выпадкова прыкмечанае не раз прыводзіць да адкрыцця. Як гэта было з Грыгатовіч? Сышчык, атрымаўшы вольны дзень, ішоў наведаць знаёмых і, пераходзячы на другі бок вуліцы, убачыў жанчыну, якой з прыхаваным шанаваннем пакланіўся малады мужчына. Нічога ў гэтым не было б надзвычайнага, калі б не тая акалічнасць, што гэты мужчына з’яўляўся западозраным у сувязях з паўстанцамі. Па сённяшні дзень не выяўлена ягонага месца пражывання... Сышчык, знаходзячыся ў водпуску, хутчэй па звычцы, пайшоў за гэтай жанчынай, устанавіў яе адрас. I хоць таго мужчыну ён потым ніколі не сустрэў, але наткнуўся на іншага, не менш таемнага, які заходзіць да яе. Дзякуючы таму, хто ведае, ці не трымаемся мы за нітачку да цэлага клубка?.. — палкоўнік зайшоў у суседні пакой, каб пераапрануцца ў цывільнае.
Лосеў любіў паабедаць у рэстаране, сярод людзей; паслухаць нармальную гутарку. Іншы раз яму здавалася, чуючы, як гавораць людзі, што ён дурнее ад дваццацітрохгадовай службы.