• Часопісы
  • Жыві ў свабодзе! Зборнік твораў пра К. Каліноўскага

    Жыві ў свабодзе!

    Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 398с.
    Мінск 1996
    120.67 МБ
    Увайшоў афіцэр, які прынёс паведамленне аб тым, пгго за Верхлесам чулася страляніна. Падазроная, з рэвальвера!
    Палкоўнік загадаў:
    — Узмацніць патрулі ў раёне Верхлес — Сакалда, блакаваць броды! — I да паліцмайстра: — Паедзем у той Верхлес, прыгледзімся зблізку. — Ён любіў слоўца «прыгледзецца».
    Жонка паліцмайстра падрыхтавала на дарогу ежу.
    — Ох, гэтыя мяцежнікі! — яна хацела сказаць, што шкадуе добра пачатага вечара. Перапынілася гутарка, ад якой, мабыць, залежала б далейшая кар’ера мужа... Лёс паслаў у іх парогі высокага начальніка, і было б неразумна не выкарыстаць гэта. Праклінала: «Божа, як доўга яшчэ будзем сядзець мы ў гэтай паўвясковай Саколцы?!»
    — Вы лішне клапоціцеся, шаноўная пані, — гаварыў палкоўнік Лосеў да прыгожай жонкі свайго падначаленага. — Мы не будзем там доўга. Прытым, пэўна, мужыкі не стануць частаваць нас чаем, — зарагатаў. — Таму і вернемся ў гэты ўтульны дом, які пані стварыла з зайздроснай сардэчнай цеплынёю, — гаварыў, а думалася: «Я пляту гэтай курачцы-дурачцы такое, што і вушам сваім не верыццаі»
    За вокнамі заржалі коні.
    — Калі ласка, пан палкоўнік, — паліцмайстар падаў яму футравае паліто.
    Апрануліся.
    Паехалі галопам.
    У полі — снегу каню па жывот.
    У вёсцы — бязлюддзе. Жандары прывялі мясцовага лесніка, які нічога з сэнсам не сказаў. На пытанне, ці чуў ён страляніну і ў якім квартале пушчы магла яна быць, закруціў галавою: не, не чуў; мо стралялі тады, калі спаў...
    Раскватараваліся ў багатага гаспадара — у смуродзе ад кажухоў, нямытых гаршкоў ды невядома чаго яшчэ. Палкоўнік дастаў насавую хустачку, падаслаў ёю месца на лаве. Пальчатак ён не скідаў з рук.
    Паўстанцы да ненармальнасці шляхетныя, падумалася яму. Змагаюцца яны не на жыццё, а на смерць дзеля поўнай волі гэтым чалавекападобным стварэнням, якія ў сваёй дурноце не супроць і прадаць абаронцаў! Хто найбольш даносіў пра паўстанцкія атрады ў лясах? Сышчыкі? Якраз не. He сышчыкі, бо яны мала ведалі, але — мужыкі! Тыя, за якіх волю аддаюць жыццё шляхцюкі з універсітэцкімі тытуламі. Адукаванцы, такая іх маць! — палкоўніка, калі ён быў маладым, не прынялі ва універсітэт, меў слабыя ацэнкі. Мо праз гадоў сто паўстанне гэтакае мела б сэнс? За столькі часу нават і ў мужыцкім чэрапе нешта зварухнецца, прасвеціцца шчылінкай разумення чагосьці... Зрэшты, я не разумею, як можна ладзіць паўстанне, не мабілізаваўшы гарадоў? Аб сіле эканомікі і нацыі гаворыць горад, а не глуш!
    Патрулі вярталіся з нічым.
    — Пан афіцэр, у нас паўстанцаў і зроду не было! — прысягаўся гаспадар. — Гэта шляхта ўсё чагосьці хоча — і ў трыццатым годзе, і цяпер, каб на яе зараза напала! Усё дураць мужыку галаву — адны святою
    Польшчаю ад мора да мора якогасьці, а іншыя зноў воляй, можна сказаць, разбойніцкай, хай бог сцеражэ...
    — Хто менавіта? — строга спытаў Лосеў. Паліцмайстар толькі насупіўся.
    — Я так, увогуле, пан афіцэр, чуў...
    — Ад каго?
    — Ну, летам прывалаклася ў Верхлес адна банда, сагнала народ, мяне схалілі ў сваё гэтае войска, але я іхняга начальніка пацалаваў у боты, і ён адпусціў мяне, нават, за выбачэннем, нагою ў сраку даў мне і крыкнуў: «Вон, нявольнік!» Людзі разбягаліся хто куды...
    — Хто быў у гэтай шайцы?
    — He ведаю, паночку. Дальбог!..
    Познім ранкам прыбыў малодшы афіцэр паліцыі з Саколкі і, у прысутнасці палкоўніка Лосева, дакладваў паліцмайстру, што за мінулую ноч нічога не здарылася на службе. Нічога вартага ўвагі. Ён прывёз кошык з харчамі, ад жонкі паліцмайстра. У ім знаходзіўся французскі каньяк. «Адкуль яна дастала яго? — здзівіўся паліцмайстар. — Ажаніцца — гэта тое, што ўсё здзіўляцца...»
    Лосеў быў заняты сваім: «Значыць, сышчык не ўстанавіў сувязі — ні з саколкаўскай, ні з беластоцкай паліцыяй. Яго, магчыма, няма жывога або, паранены і ў няволі, прызнаецца ён у даверанай яму таямніцы, ратуючы сваю галаву. Яны, сышчыкі, занадта ўпэўнены ў непарушнасці Расійскай імперыі і ў безнадзейнасці паўстанцкага парыву, каб, апынуўшыся ў крытычнай сітуацыі, моцна трымаць язык за зубамі...»
    Палкоўнік стаў і прайшоўся з кута ў кут.
    — Перакусім, пан палкоўнік, — у паліцмайстра па-курынаму збянтэжаныя вочкі. Ён балванеў.
    — Бадай, варта, — з сімпатыяй адгукнуўся Лосеў. Зняў пальчаткі.
    Ён непіта вырашыў.
    13
    — Дзельны быў з яго чалавек, — сказаў Вільдовіч.
    Грыгатовіч панікла. Яна ўяўляла сабе, што гэта было б, калі б не дзядзька з Махнача, яйі, вяртаючыся дамоў, заўважыў сышчыка, сачыў за ім і, урэшце, забіў яго, прытым сам загінуўшы.
    — Як мы пахаваем яго?
    — He трэба! — буркнуў ляснік.
    — Як гэта — не трэба?! — здзівілася яна.
    — He трэбаі — стары заплакаў. He чула ягонага плачу, але ведала: ён плача. Мужныя плачуць нема...
    Труп нёс ляснік на плячах.
    Выйшлі на край бору: на белай роўнядзі курапатчыным вывадкам прысела вёска. Да першых яе хацінак дабег казацкі галоп. I выбег з другога канца — пахрыпацеў удалечыню.
    Труп нябожчыка схавалі высока ў стозе сена на замёрзлай дрыгве.
    — Вярнуся і тады пахаваю яго, як чалавека, — ляснік паправіў вопратку на сабе. — Загінуў ён не на тое, каб вы трацілі час! — з рук Грыгатовіч узяў ён стрэльбу. — Ідзём!
    На другі бераг рэчкі перабраліся цераз лёд, які патрэскваў над глыбінямі. Ляснік меў рацыю: трэба спяшацца! Паліцыя ведае пра Макарэвіча — іначай не было б сышчыка...
    Зноў пачулася казацкая каманда.
    — Шукаюць таго падлу, — загаварыў Вільдовіч.
    Папраўдзе, дык ён толькі здагадваўся так. Але трэба было нешта гаварыць, каб падагнаць сябе і дзеўку, якая ўжо ледзь трымалася на нагах. Паўтарыў ёй: — Памятайце: «Пугачоў у лесе няма». Перадайце таксама і пра тое, што пачулі ад сышчыка, асабліва пра...
    — Добра, — не дала яму дакончыць. — Я ўсё перадам, будзьце спакойны.
    Болып яны не гаварылі.
    Пад Васільковам апынуліся на досвітку.
    Пайшла яна да паўстанка, прыгорбленая ды адзінокая, крокам безнадзеі; дарогаю, па якой ніхто не ехаў, не ішоў; да будынка, што прытаіўся за пачарнелымі дрэвамі, таполямі пад пацямнелым небам. Жадала сабе, каб дарога гэта не мела канца. I не магла яна зразумець таго жадання: «Таму, што я да паўсмерці стомленая. Таму, пгго я па-нялюдску змучаная!..»
    Праз якую-небудзь гадзіну з боку Беластока загуў цягнік, віленскі.
    Ад’ехала ім, бачачы ў акне лясок, у якім — гэты стары ляснік. Акунулася Марыя ў дзіўны спакой, такі, якога дагэтуль не спазнавала. За ёю заляснуліся дзве-
    ры чагосьці, што ўжо не вернецца. Трывогі? Смяротнай боязі? Рызыкі? Яна перайшла бар’ер сваёй вытрымкі.
    Ёй не ўдавалася нават прыдрамаць. Усяго праз некаторы час пачалі далятаць да яе свядомасці іскаркі радасці ад выратавання. I ад таго, што вязе яна важныя звесткі. «Хто будзе гэты стары? Ляснік. Ці ў яго ёсць сям’я? Ці выратуецца ён? — у нагах аж гуло ад шчымлівага болю. — Сышчык сачыў за мною? Чаму? Ужо раней была я пад інвігіляцыяй? Відаць, так. Хацеў ведаць, куды я паеду. Шукаў канцоў да Макарэвіча? Высачылі ўжо і яго? Ведаюць аб ім? Ах, чаму гэты цягнік так памалу валачэцца?!» — хвалявалася Грыгатовіч.
    Калі заехала ў Вільню, зразумела з усёй яснасцю: ёй нельга ісці на сваю кватэру!
    Дзе шукаць Макарэвіча?
    Блукала па вуліцах ды завулках з надзеяй выпадкова сустрэцца з ім. Баялася, што нарвецца на сышчыка, які ведае яе. За Макарэвіча яна не Так баялася: ён не стане падыходзіць да яе кватэры, убачыўшы, што рагавое акно — заслонена. Відаць гэта аж ад пякарні.
    Мела грошы. Заначавала ў гасцініцы Пузыны.
    14
    На восьмай вярсце ад Верхлесу патрулі, нарэшце, знайшлі месца начной страляніны.
    Па крывавым ружанцы дайшлі яны і да трупа. Да яго падбіраўся ўжо ліс.
    Палкоўнік Лосеў пазнаў у нябожчыку сышчыка — глядзеў на яго, не злазячы з каня. Дастаў аловак і паперу і нервова напісаў адкрытым тэкстам: «Адначасовыя рэвізіі па ўсіх з прозвішчам Вітажэнец. Прыязджаю. Лосеў».
    — Пашліце, калі ласка, афіцэра з казакамі ў Саколку, — звярнуўся да паліцмайстра. — Тэрміновая дэпеша, — падаў яму картку.
    — Ёсць, пан палкоўнік.
    Уздыбілі коней.
    Трыумф павіснуў на валаску!
    На адпачынак затрымаўся Лосеў у леснічоўцы Копная Гара: збіраўся з думкамі. Абступалі яго сумненні:
    «Што будзе, калі сярод наарыштоўваных не знойдзецца таго, аб якім чуў Парфіяновіч? Або якога бачьіў той сышчык, што сачыў за кватэрай Грыгатовіч? Поўны правал?! Прытым трэба таксама дапускаць і тое, што нейкі Каліноўскі не з’яўляецца стаўкай паўстанцкага руху, аб чым, магчыма, Парфіяновічу было лепей вядома. Людвіг Дзічкоўскі, арыштаваны начальнік Ковенскага ваяводства, называючы Кастуся Каліноўскага галавою беларускага паўстання, мог, вядома, такім чынам затойваць зусім каго іншага — або, звычайна, памыляцца...»
    На дзядзінцы, ля калодзежа, казакі паілі астыўшых коней.
    Палкоўнік падумваў нават і аб тым, каб адклікаць дэпешу, пагнаць у Саколку пасыльнага, каб... «Эх, няхай будзе тое, што мае быць! — ныла яму ў скронях. — Я забыў загадаць аб арышце Грыгатовіч. Гэта за ёй ехаў наш сышчык, адзін з лепшых, і — праўдападобна — яна стала прычынай ягонай смерці... Арыштаваць Грыгатовіч? Няўжо яна настолькі наіўная, каб, адкрыўшы, што мы сочым за ёю, цяпер ісці на сваю кватэру? Хто лічыць, што вораг заўсёды дурнейшы, той не павінен працаваць у паліцыі. Зрэшты, бываюць на гэтым свеце ўсялякія цуды... 3 Грыгатовіч — паспеем. Яна тут — пешка! А якой гадзіне наступны цягнік у Вільню?..»
    Данеслі, што ў стозе сена ля Сакалды знойдзены труп старога селяніна, невядомага. Загінуў ён не пазней, чым праз суткі. Сляды ад таго месца вядуць у напрамку Васількова.
    — Няважна! — Лосеў усхапіўся, каб ехаць. — Каня! — Апрануўся: «Выехала ў Вільню... 3 Васількова. Яна ўжо ў Вільні!» — нацягнуў пальчаткі. — Пан паліцмайстар — у Саколку!
    «Як дашукацца клубка паўстання, дастаць яго галаву?!.»
    15
    Адам Вільдовіч не зыходзіў з гасцінца, з выбітых каляін, каб згубіць свой след. Кіраваўся ён у Супраслю, дзе ніхто не ведаў яго. Прайшоў праз мястэчка ў поўдзень, калі на вуліцах было найбольш людзей.
    Засеў ён у кустах на пагорку, паблізу Цілічанскай дарогі, адкуль добра праглядаліся наваколле і блізкія завулкі.
    У адвячорак з’явіліся ў Супраслі казакі і жандары з пагоні. Яны перапынялі прахожых, распытвалі. Пра яго!
    «Дудкі вам!» — Вільдовіч пачысціў стрэльбу, якой дасталася за ўсю гэту вандроўку. Андрушку Гіміка з Махнача ён ужо не пахавае. Слушна меркаваў Вільдовіч, што назаўтра пачнецца дакладнае асочванне жандарамі ўсяе ваколіцы, дзеля далейшай пагоні. Узіму гэта няцяжка.