• Часопісы
  • Жыві ў свабодзе! Зборнік твораў пра К. Каліноўскага

    Жыві ў свабодзе!

    Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 398с.
    Мінск 1996
    120.67 МБ
    Забіўся ён у дрымучыя нетры, вымасціў сабе логава з яловых галінак. Расклаў агонь; грэўся, а ў поблісках ад агню таемна мільгацеў на яго далоні «Сярэбраны яздок».
    Меч кідаў бліскавіцы!
    Ляснік не спаў.
    Ноч, як родная маці, дарыла яму супакаенне. Пасавінаму рассеўшыся ў верхалессі, чуйна дапільноўвала яна цішыні. Лесавік, прысаромлены буянствам, не падаваў голасу.
    Узвышалася невялікае зарыва над гэтым месцам, быццам пачатак цуду...
    Стары чалавек час ад часу думаў. Чакаў, пакуль месяц выкаціцца на сярэдзіну неба, бы добры спадарожнік.
    У Беласток дайшоў Адам Вільдовіч раніцай. Прыхаваўшы ў знаёмага яўрэя стрэльбу, ён наняўся за пільшчыка. У купца, ля Старабаярскай. Каб перачакаць!
    16
    Снілася ёй, што напаткала Макарэвіча ў завулку Латок. Але яна, Марыя Грыгатовіч, адступілася назад. Аддалялася і адда іялася ад яго.
    Макарэвіч махаў ёй рукамі: Марыся, Марылька, Марысенька!..
    За яго плячыма бялеў твар сышчыка, закрываўленага, які смяяўся застылай усмешкаю. Аднекуль з’явіўся дзядзька з Махнача, які неспадзявана расплюшчыў адно вока і па-змоўніцку маргнуў ёй, Марысі, каб уцякала! Ажно ўсумнілася яна ў Макарэвічу: a ці ён гэта, а ці не? Хтосьці схапіў Грыгатовіч за локаць.
    Беспрытомна азірнулася; стары ляснік з дакорам глядзеў ёй у вочы: чаго маўчыш, дзеўка? Кажы яму! Ступіла да Макарэвіча: ах, што добрага я зрабіла?! Вока сышчыка аджыло ды заўглядалася ў яе. Яна адвярнулася. Макарэвіч сам падбег да Марыі, з вуснамі, прагнымі навіны. Тады сказала яму, ціха-ціхенька: «Пугачоў у лесе няма. За вамі сочаць. Ратуйцеся!» Адказаў: «Ведаю. Такая пара ўжо настала, Марыся». Крыкнула: « Ратуйцеся!..»
    Прачнулася яна з болем галавы. За дзвярыма нумара, у калідоры, гарлапанілі п’яныя мужчыны. Спрачаліся.
    Неяк па-будзённаму схамянулася, што сёння дзесятага лютага. Падлічыла, колькі ёй гадоў...
    На рынак выбралася яна позна (ён любіў заходзіць сюды). Ля вазоў узбуджана гаманілі — сяляне і мяшчане. Штосьці здарылася?!
    Прыслухалася: уночы схапілі галоўнага начальніка паўстання!
    Балюча на душы.
    Да Пузыны болей яна не заяўлялася; рэшту грошай прыхавала сабе ва хлеб, самы танны, чорны. Шукала і шукала Марыя па Вільні постаці Макарэвіча.
    Прадала кажушок, прадала хусту.
    Начавала яна з жабрачкамі.
    На Лукішскай плошчы паставілі за ноч шыбеніцу. Блакітны ранак над Вільняй.
    Ля дамініканскай турмы — суровы вайсковы канвой.
    Марыя Грыгатовіч, счарнелая, прытулілася збоку да натоўпу людзей, што ўсё сыходзяцца і сыходзяцца... Часамі нехта закашляе, суха, раз-пораз, быццам падаючы ўмоўны сігнал.
    Адбудзецца пакаранне смерцю дыктатара паўстання ў Беларусі і ў Літве.
    Завецца ён Кастусь Каліноўскі.
    Народ маўчыць.
    Роўна а дзевятай гадзіне расчыніліся турэмныя вароты. Кастусь Каліноўскі, з вайсковай пунктуальнасцю, рушыў у свой апошні шлях. Пад яго крокі, здавалася, ідуць шарэнгі стражы.
    А на тратуарах — скідаюць людзі шапкі з галоў. Боты і вінтоўкі.
    I плачуць.
    Марыя Грыгатовіч закрыла твар рукамі:
    — Гэта ж Макарэвіч!!!
    Ашалелая, рынулася яна на стражу, з беспрытомным лямантам:
    — Пусціце яго, каты! Пусціце-е-э-эП!
    Яе адштурхнулі; жандар тузануў за руку і адкінуў, абяссіленую і гідкую. Адпаўзла яна, устала ды паплялася ў бок Зарачан. (Прыйшлі па яе, на кватэру, праз тры дні пасля: цывільны і яшчэ двое.)
    Кастусь Каліноўскі ўрачыста як бы ўваходзіць у Вільню. Бледны, не мае сілы крыкнуць: «Хай жыве Беларусь! Хай жыве Літва!»
    Ідзе.
    3 тратуараў слёзна кланяюцца яму ў пояс.
    Крычаць:
    — Кастусь! Наш Кастусь!!
    Жандары варочаюць мызамі, каб накінуцца. Са звычкі, бо яны сёння на прывязі. Ім сёння нельга!
    Адмераны крок.
    На шыбеніцу — другога па богу ў покуце мужыцкай Белай Русі. На шыбеніцу яе будучыню, каб больш ніколі не мела яе...
    I зашчыміць сэрца, забаляць грудзі!
    Хадзіў па задворках Беластока стары дзівак. Жыў ён з таго, што наймаўся пілаваць дровы. Апавядаў дзецям байкі пра караля Беларусі і пра «Сярэбранага Ездака».
    Імчаў па дзіцячым свеце Сярэбраны Яздок, знішчаючы паганых людзей.
    — Дзядзьку, раскажыце нам байку пра «Сярэбранага Ездака»! — прасілі дзяўчынкі і хлопчыкі. I беглі яны ўхвост за старым.
    Празвалі яго Сярэбраны Яздок.
    Калі стары паміраў, хацеў ён нешта сказаць. 3 яго рукі выкацілася вялікая сярэбраная манета; упала ў пічыліну.
    I як ні шукалі яе, ніхто не знайшоў.
    Беласток, 1967—1976 гг.
    ПАМЯЦІ СПРАВЯДЛІВАГА
    Даследчык духоўных каштоўнасцей, назапашаных нашым народам, Адам Мальдзіс назваў Кастуся Каліноўскага другім пасля Францішка Скарыны беларускім адраджэяцам. Такая слушная думка пацвярджаецца і іншымі вучонымі. Віктар Дарашкевіч, да прыкладу, піша:
    «Важна падкрэсліць: Скарына бачыў перспектыву развіцця кніжнай нацыянальнай паэзіі і ўвогуле літаратуры ў яе дэмакратызме, служэнні народу, набліжэнві да працоўных мас. Шлях да народа, які шукала і знайшла новая беларуская паэзія XIX—XX стст. у асобе В. Дуніна-Марцінкевіча, У. Сыракомлі, Я. Лучыны, Ф. Багушэвіча, К. Каліноўскага, класікаў Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдавовіча, ішоў праз стагоддзі ад Скарыны.
    Духоўная еднасць і пераклічка пачынальнікаў беларускай літаратуры XIX ст. са Скарынам прасочваецца і ў публіцыстычных творах, напрыклад, у публіцыстыцы К. Каліноўскага. Вялікі рэвалюцыянер-дэмакрат Каліноўскі ў апошнім лісце з-пад шыбеніцы пісаў: «Нямаш, браткі, болыпага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і навуку. Тагды ён толькі магчыме жыці ў багацтве, па праўдзе, тагды ён толькі, □амаліўшысь Богу, заслужыць неба, калі збагаціць навукай розум, разаўе сэрца і радню цэлу сэрцам палюбіць».
    Тая ж і ў Скарыны і Каліноўскага арыентацыя на культ розуму і навуку, паспаліты люд («радню цэлу»), пасмяротнае прызнанне заслуг чалавека».
    А калі вы зверыце тэксты К. Каліноўскага з яго зваротаў да люду паспалітага з тэкстамі прадмоў ці пасляслоўяў Ф. Скарыны дзеля разумення тым жа людам паспалітым сэнсу Святога пісання, то адчуеце іх духоўнае сугучча. Прапаведнік волі і роўнасці, народны будзіцель К. Каліноўскі магчыма і не чытаў скарынаўскіх першадрукаў (хаця ўпершышо іх выявілі якраз у СанктПецярбургу). Перазовы — у геннай пераемнасці пакаленняў. Такая ўжо «памяць крыві»...
    Вось толькі некалькі скарынаўскіх выслоўяў: «...каб мы... усялякага труда і скарбаў для паспалітага дабра і для айчыны свае не шкадавалі..., бо ад прыраджэння звяры, што ходзяць у пустыні, знаюць ямы свае; птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае; пчолы і тым падобныя бароняць вулляў сва-
    іх, — таксама ж і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены суць па Бозе, да той мясцшы вялікую любоў маюць».
    Таму зусім натуральным выглядае тое, што выдавецтва «Юнацтва» ўслед за кнігаю пра Скарыну («Слаўвы сын Беларусі», 1994 г.) падрыхтавала і кнігу пра Каліноўскага («Жыві ў свабодзе!»).
    Каліноўскі, сын Сымона, Вікенцій (Вінцэнт) Канстанцін □аволі вяртаўся на мацярык роднай зямлі, да таго народа, за волю якога аддаў жыццё. Самі беларусы толькі 15 лютага 1916 года назвалі Каліноўскага сваім Героем, неад’емнай постаццю ўласнай гісторыі. Гэта было абвешчана Вацлавам Ластоўскім у артыкуле «Памяці Справядлівага», які ён пад псеўданімам «Сваяк» надрукаваў у віленскай газеце «Гоман».
    Потым з’явіліся доследы Максіма Гарэцкага, Антона Луцкевіча, Івана Цвікевіча... Яська-Гаспадар з-пад Вільні, які меў яшчэ і такую празыўку — Васіль Світка, паступова ўсведамляепда як гістарычная асоба. Выпрацоўваецца пачуванне крэўнай еднасці з рэальным змагаром за справядлівасць. Этымалагічны змест імя Канстанцін утрымлівае такія азначэнні: Непахісны, Трывалы, Цвёрды. Нездарма сучаснікі і гісторыкі называлі Каліноўскага Літоўскім Маратам (літоўскімі, ліцвінскімі называлі беларускія землі). Дзеячы нацыянальнай публіцыстыкі ўводзілі ва ўжытак такія імёны для Каліноўскага — Касцюк, Костусь, Канстант, Канстантын, Кастусь. Апошняе імя прыжылося за ім навечна. Так чалавек, які «валодаў несакрушальнай вытрымкай і не дазваляў схіліць сябе ні да якога згодніцтва...» (з успамінаў Ю. Яноўскага, сакратара паўстанцкага камітэта) — стаў для нашчадкаў сімвалам народнай нескаронасці. змагарнасці за чалавечыя правы.
    Да таго ж, памяць пра паўстанне япгчэ жыла ў народнай свядомасці. Фальклорныя запісы, да прыкладу, узнаўляюць «Песнь на Божы час», дзе ёсць такія словы (пераробка да патрэбаў часу даўняй песні «I шуміць, і гудзе...»):
    Божый час, божый час Завернуўся для нас;
    Мужык вольно стаў спеваці, Годзі, годзі прападаці.
    Гдзе не глянь, гдзе не стань, Валачыцься пагань.
    Выганіць нам ею трэба, Каб за тое дастаць неба.
    I хто пая — вон ад нас!
    Ў божый час, ў божый час!
    Бо мы роўные з панамі, Бо за вольнасьць ўсе с касамі!
    У 1968 годзе ад Панізнік Альжбеты Фролаўны, 1888 года нараджэння, я запісаў у вёсцы Бабышкі Міёрскага раёна Віцебскай вобласці:
    Пад Аршавай ёсць такое места: там кіпеў крывавы бой. Бой крывавы, пір багаты не забудзем цалы век...
    Калі я вапрасіў бабулю прадоўжыць песню, яна не змагла. Як закляцце: век-стагоддзе, адведзенае на памяць, мівулася. A прадоўжыць гістарычную памяць не было каму...
    Болып пашчасціла літаратурвым творам, врысвечавым ваўстанню і кіраўніку змагарнаю справай на Літве-Беларусі — К. Каліноўскаму. Такія помвікі прыгожага пісьменства пачалі сваё жыпцё яшчэ ў 20-х гадах, сярод якіх у першую чаргу трэба назваць п’есу Еўсцігнея Міровіча «Кастусь Каліноўскі» (упершыню пастаўлена 2 лістапада 1923 года — да шасцідзесятай гадавіны збройвага чыну). Змітрок Бядуля прарочыў спектаклю «значэнне эпахальнае». Янка Купала ў газеце «Савецкая Беларусь» пісаў, што п’еса «абяцае стаць драматычвым творам, які запануе ў гэтым сезоне». I далей, аналізуючы паасобныя сцэвы: «Наша рэвалюцыйвая моладзь, асабліва жавочая, так і кажа: «Тут далі б нам болып ад яго (Каліноўскага — Укл.) духу! Гэта хоць і патрасе нашыя душы, але які гэта быў бы святы, абваўляючы агоньі» Свой водгук на драматычвы твор Е. Міровіча Янка Купала закончыў так: «Моладзь павінна знаць тых, хто складаў галовы за волю працоўных Беларусі».
    На сённяшні дзень Каліноўскіяна складае вялікую анталогік» празаічвых і вершаваных твораў. Зборнік «Жыві ў свабодзе!» — гэта першая спроба агляду творчых здабыткаў беларускіх пісьменнікаў. Квіга пра Каліноўскага прадстаўляе розвыя жавры, але першыя старонкі ў ёй аддадзены ўзваўлеввю свадчывы самога Яські-Гаспадара — непаўторнага публіцыста, паэта. He ўсё вернута з небыцця, не ўсё з выяўлевага можва было прадставіць ў кнізе, абмежаванай памерамі. У зборніку — як запавет Каліноўскага — на суд чытачоў вывосяцца яго ўзвадзейвыя вершаваныя радкі, вумары «Мужыцкай праўды», трагічныя «Лісты з-пад шыбевіцы». Іх трэба ўспрымаць вачыма і сэрцам самога Кастуся, талевавітага аўтара, а не праз заангажаваныя акуляры ўзбуджавага пярэпалахамі кнігалюба, ды яшчэ пад засьвяю-абажурам з лямпаю пераменлівага накалу. Ісціна пад□ітваецца толькі сваёй боскаю святлівасцю. I не варта зашорваць ісціну пры чарговых зменах «палітычнай сітуацыі». Ісціва не можа ўзбуджаць хоць-якія «анты-настроі». Іх пры жаданні могуць справакаваць добраахвоты-штэрпрэтатары.