Жыві ў свабодзе!
Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
«Ці вам, палкоўнік, мала майго прызнання, што гэтыя рэчы належаць мне?»
«Я разумею вас: мне дастаткова вядома наконт вашай кіруючай ролі ў паўстанні».
«Калі вам вядома гэта, дык чаго мяне мучыце? Каб я пацягнуў за сабою пабольш сяброў? Вешайце мяне, маскалі праклятыя! Хутчэй!»
♦Пан Парфіяновіч, вы культурны і інтэлігентны чалавек, а крычыце, прабачце за параўнанне, быццам буян з гарбарнай Пагулянкі. Ці я вас нечым абразіў?»
«Вы адным сваім знаходжаннем на нашай зямлі абражаеце мяне, усіх маіх суродзічаў!»
«Мне, пан Парфіяновіч, цяжка пярэчыць вам, бо вы маеце рацыю. Але, як мне здаецца, вы атаясамліваеце маю асобу са службовым становішчам, якое я займаю... Калі так, дык дапусцім на хвілінку наступнае: я адракаюся ад займаемай пасады і выязджаю дамоў, у Расію. Ці гэта абазначае, што рэжым улады паслабее? Ці вы лічыце, што пасля майго выезду вас ужо ніхто не будзе дапытваць? А мая пасада будзе
пуставаць? А што было б, калі б на маё месца прыехаў нейкі хам з дваранскім званнем, якімі так ахвотна абдорвае губернатар Мураўёў, не без падстаў празваны Вешальнікам, кожную свалату?..»
«Палкоўнік, вы забыліся, з кім гаворыце...»
«Не, пан Парфіяновіч. Я не забыўся: размаўляю з чалавекам, які дзеля ідэі гатоў ахвяраваць уласным жыццём! 3 чалавекам, якога шаную за гэта і, адначасова, шкадую, што ваша справа пазбаўлена рэальных шанцаў. Паверце мне! Гэта праўда, што я далёкі ад аднадумства з вамі, але, лічу, мы павінны сысціся ў тым, каб менавіта па магчымасці найменш праліць крыві. Каб ратаваць чалавечыя жыцці! Таму і вырашыў я дапытаць вас...» — Палкоўнік Лосеў адчуваў сябе ў добрай форме: «Не можа быць таго, каб я хоць крышку не пахіснуў упартасці гэтага мяцежніка! A калі ён, дурань, паверыць мне, дык тады будзе мой поўны выйгрыш. Пакажу гэтым паліцэйскім дурылам, як трэба праводзіць следства!»
«Вы хочаце ад мяне прозвішчаў і адрасоў, каб наладзіць арышты...»
«Правільна разумееце мяне: арышт — гэта не смерць. Прапаную вам выбраць меншае зло: пашкадаваць сваіх сяброў, пакуль яшчэ не позна. Хачу дадаць да сказанага, што, прыкладна, увесну паміж намі, пан Парфіяновіч, відаць, не дайшло б да такой гутаркі — паўстанне яшчэ грымела бітвамі, нават пашыралася, і толькі вельмі нямногія ў вас і ў нас разумелі тое, што яно заўчаснае, безнадзейнае, дрэнна падрыхтаванае...»
Лосеў гаварыў Парфіяновічу тую праўду, якая павінна была паслужыць ягонай, жандарскага палкоўніка, праўдзе. Абраны ім спосаб «расшчамлення» заўзятасці падазронага аказаўся трапным, і калі таілася ў гэтым нейкая рызыка, дык адно ў тым, як надоўга ён здолее ўтрымаць разумовую перавагу ў аргументаванні. Парфіяновічу павінна перашкодзіць нянавісць пераможанага, ад якой, хто ведае, ці не зусім блізка да здрады або, прынамсі, да трусасці...
«Вы, палкоўнік, мабыць, ведаеце, якую мае назву тое, што прапануеце мне?»
«Вы, прызнаюся, здзівілі мяне: здавалася, што мы паразумеемся. Цяжка мне зараз успомніць, дзе менавіта чытаў я — апошнім часам ператаміўся! — аб
тым, што здрада нечаму меншаму дзеля ратавання большага называецца палітыкай...»
«Салдата не цікавіць палітыка».
♦ Шкада. Салдат заўсёды з’яўляецца інструментам палітыкі, выконвае яе канкрэтны заказ. Праўда, добры салдат — гэта не заўсёды добры палітык. Дрэнна, калі тое ж можна сказаць і пра добрага камандзіра; крэпасць павінна абараняцца так доўга, як доўга існуе палітычны сэнс яе ўтрымання. I стратэгічны перш за ўсё. Гэта, вядома, мой намёк у ваш адрас, і мне цікава ведаць, што вы маеце супроць маіх разважанняў? »
«Добра вам гаварыць так, калі ў вас няма жалю! He вы гэта прайграеце, праўда?»
«Ці я прапаную вам поўны пройгрыш, пан Парфіяновіч? Наадварот, прапаную, калі можна так сказаць, палон, які тым адрозніваецца ад штурму, што няма разні...»
«Толькі шыбеніцы!»
«Не пярэчу. Пытанне — колькі? Чым даўжэй будзе адбывацца агонія вашага парыву, тым больш будзе гэтых шыбеніц! Прабачце мне за гэту маю грубую шчырасць».
«Значыць, я магу паменшыць зло, учыненае вамі, маскалямі? »
«Зараз важна само існаванне зла. Адносна ж яго прычын я схільны прызыаць за вамі некаторую рацыю. Аднак жа ў нас, у мяне з вамі, пан Парфіяновіч, няма часу на дыспуты. Паўтараю: прапаную, замест поўнай гібелі, выратаваць тое, што яшчэ можна выратаваць. Вы добра падумайце над гэтым!»
«Што можа думаць чалавек, якога чакае смерць?»
«Не ўсе арыштаваныя аднолькава вінаваты...» — Палкоўнік Лосеў стаміўся: «Я пачынаю загруба гуляць гэту партыю». У вачах Парфіяновіча ён прыкмеціў слёзы і вырашыў, так сказаць, прыгледзецца да іх. Памаўчалі. He націскаў на гутарку. Прадчуваў, што праціўнік пахіснуўся ў сваёй устойлівасці, і таму не варта траціць сілы на яго дабіванне: сам паваліццаі Допыт ужо выглядаў на заклапочаную гутарку бацькі з сынам.
«Тут смерць ці ў Сібіры...»
«Вы малады чалавек, і таму не павінны паміраць. I вашы сябры. Вам жа патрэбны жывыя, а не мёртвыя прыхільнікі ідэі...» — Палкоўнік падбіраў «ключ» да.
як яму здавалася, ужо апошняга замка, адамкнуўшы які даволі было толькі хутка дзейнічаць. 3 імклівасцю злодзея! Углядаўся ў Парфіяновіча. Той раптоўна заплакаў. Гідзіўся ён мужчыны, які сядзіць ды плача. Таму загаварыў, нават не думаючы: «Я разумею вас, і, паверце, мне невымоўна прыкра...»
«Вам — прыкра? Жартуеце!»
«Абражаеце мяне...» — Палкоўнік апусціў галаву, дастаў насавую хустачку, выцер вочы, у якіх — на дзіва! — таксама паявіліся слёзы, нейкія такія безназоўныя, скамарохаўскія. Высмаркаўся. Глухім голасам дадаў: — Я, вядома, не маю права абражацца...»
♦Вы зможаце гарантаваць...» — Парфіяновіч не дагаварыў: «жыццё». Паглядзеў знізу: на мундзір, на каўнер, бараду, нос. У вочы ён не паглядзеў. Згас.
«Поўнасцю», — Лосеў сказаў гэтае слова тым жа спакойным барытонам, добра пастаўленым, добразычлівым, салідным. Без хібінкі. Пачуўся, як бы толькі што раздалі карты і ён трымае ў руках козыр! Каб не пераспяшаць, пачакаў малую хвілю. «Чалавек наогул, а інтэлігентны ў асаблівасці, заўсёды шукае надзейнага сэнсу свайму існаванню ды ўчынкам. У нашай жа практыцы галоўнае заключаецца ва ўказванні на іншы, япічэ болей надзейны сэнс — у адпаведнасці з сітуацыяй...»
«Запішыце: матэрыялы — ад Вітажэнца. Жыве ён у Вільні, у Святаянскіх мурах. Усё!»
«Усё?»
«Усё».
♦Вы пазналі б яго?»
«Не. Ніколі добра не бачыў я Вітажэнца. Сустрэчы з ім — тры — адбываліся ў пахмурныя ночы, на могілках, што на віленскай Замкавай гары, ля заходняй сцяны вежы Гедыміна».
«Пароль і водзыў?»
«Гэта ўжо залішне, палкоўнік».
«Наадварот, пан Парфіяновіч: вы яшчэ не далі мне галоўнай магчымасці добра задзейнічаць.
«Пароль: Чалавеча добры, я хіба заблудзіўся? Водзыў: Вы не заблудзіліся».
«Дзякую».
«Будзьце пракляты!»
«Цікава, хто з нас — страшнейшы?!»
Парфіяновіча расстралялі. Ганаровая смерць, гэта не так ужо мала. Зрэшты, шмат скарыстаў ён: меў
цэлы месяц пэўнасці ў тым, што застанецца жывы! За гэты час палкоўнік дапытаў яго два ці тры разы, але без істотных вынікаў.
Асочванне могілак на Замкавай гары аказалася безвыніковым. Пасля такіх масавых арыштаў, відаць, былі зменены яўкі. А ў Святаянскіх мурах пражывала некалькі асоб і сем’яў з прозвішчам Вітажэнец. Праўда, падчас чарговага допыту Парфіяновіч паведаміў, што цад прозвішчам Вітажэнец хаваецца сам Кастусь Каліноўскі, аб якім усе паліцмайстры ў Беларусі крычалі, што гэта ён з’яўляецца правадыром паўстання. Аднак жа, апрача прозвішча, нічога канкрэтнага не ведалі аб гэтым чалавеку. Нават і таго, ці сапраўднае яно? Дарэчы, Парфіяновіч зноў неяк зацяўся і толькі плакаў... Асобы з такім характарам, з перавагай эмацыяльнасці над разважлівасцю, не дабіваюцца многага ў сваім асяроддзі; яны, як правіла, плоткі!
Ніводзін з віленскіх Вітажэнцаў не выклікаў падазрэнняў. У некаторых сышчыкі выявілі нейкія паўлегальныя гандлярскія камбінацыі. А да Вітажэнца, які яшчэ кавалер, заходзяць прыгожыя дзяўчаты, найчасцей дзве — кожная з іх у розны час. Хто ведае, ці не дзеля распусты...
«Паспадзяваўся дзед на мёд, ды лёг спаць не еўшы», — пакпіў з сябе палкоўнік Лосеў, маючы на ўвазе допыт Парфіяновіча і вынікі яго. Пацёр змораныя вочы, падышоў да ўмывальніка і халоднай вадою абмыў твар, намачыў карак.
Усё яшчэ не знаходзіў ён канцэпцыі для задуманай аперацыі.
2
Увечары ў дзверы кватэры Марыі Грыгатовіч, што жыла на Зарачанах, пастукаў мужчына.
— Хто там?
— Я, — адказаў.
На парозе паказалася зграбная жанчына.
— Пан Макарэвіч! — усцешылася яна не толькі дзеля гасціннай ветлівасці.
— Добры вечар.
— Добры вечар. Проша ў дом.
He адразу прайшоў ён у пакой. Зачыніўшы за сабою дзверы, нерухома застыў ля іх: недзе пабрэхваў сабака.
а на вуліцы выкрыкваў сваё падхмелены Ёсель, скупшчык шматаў і старызны.
— Здарылася што?
— He, — адказаў ёй. Усміхнуўся неяк з дакорам: — Пані Марыя, вы забываеце аб канспірацыі.
— Ах, не сарамаціце мяне — папраўлюся!
Марыя Грыгатовіч нарыхтавала гарбаты, дастала з крэданса пернікаў і цукерак. Усё гэта яна расставіла на стале так, быццам сабралася частаваць свайго кавалера... Жартавалі і смяяліся; ён прыкмеціў, што весялосць даецца Марыі цяжка. Падумаў: «Жанчына не вытрымлівае канспірацыі. Ёй патрэбны спакой, хоць на тры — пяць месяцаў. Але перад гэтым выканае адно заданне. Яго выкананне можна даручыць толькі ёй. Вытрывае».
Нахіліўся ў яе бок і зашаптаў:
— Пані Марыя, маем да вас просьбу...
На яе твары адбіўся страх.
— Ведаю, вы змучыліся. Аднак, трэба, трэба, Марыся...
Заплюшчыла вочы.
— Добра, — каўтнула сліну. I загаварыла: — Частуйцеся, калі ласка: гэта хатняга вырабу...
Падсунула яму сподачак з пірожным. Яе рука злёгку дрыжала. Быццам прыкмеціўшы тое, Марыя Грыгатовіч малавеле не ўпусціла сподачак на стол. Раптоўна паставіла яго перад ім ды замаўчала.
— Вельмі смачныя, — Макарэвіч хваліў пірожнае, злуючы насябе, што занадта паспяшыў з гутаркаю. «Дзяўчына саромеецца свайго страху ды, адначасова, не можа пазбыцца яго, — падумаў ён. — Яе нервы, відавочна, аслаблены мацней, чымсьці мне здавалася. I ўсё ж ніхто іншы не здолее выканаць такога даручэння». — Ведаеце, быў я ўчора на кірмашы і чутанькі не трэснуў са смеху, калі... — паглядзеў на яе, каб расказаць анекдот, развесяліць, і зразумеў, што было б гэта нетактоўна: яна чакала сур’ёзнага. 3 адчайнасцю! — Ну так... Дык вось што, пані Марыя, праз тры дні, калі не прыкмеціце нічога падазронага, паедзеце цягніком у напрамку Варшавы. За Гроднам будзе чыгуначная станцыя Саколка, за ёю — паўстанак Чарновесь. Перад гэтым паўстанкам знаходзіцца гара, пад якую цягнік едзе надта павольна. У тым менавіта месцы выскачыце з вагона. Пераапранутыя за вяско-