• Газеты, часопісы і т.д.
  • Жыві ў свабодзе! Зборнік твораў пра К. Каліноўскага

    Жыві ў свабодзе!

    Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 398с.
    Мінск 1996
    120.67 МБ
    — Даўно адрабляеш?
    — Другі год.
    Глянуўшы ў бок дома Глінскіх, Стахоўскі пераканаўся, што на дарозе нікога няма, дастаў з-за пазухі акуратна згорнутую паперу, аддаў мужыку, які ўмеў чытаць:
    — Я маю для вас падарунак.
    Той разгарнуў паперу, прачытаў уголас: «Мужыцкая праўда». I са страхам зірнуў на Стахоўскага.
    — Ведаеце, паніч, іпто я вам скажу... У нас у жыце во такую ж паперчыну знайшоў адзін чалавек, ішоў ён па вуліцы і хваліўся ўсім, паказваў знаходку, чытаў, а тут прыстаў... Забралі бедалагу і павезлі ў павет, трымалі там мо з тыдзень, усё хацелі дазнацца, дзе ён выпараў тую паперчыну, не верылі, мабыць, што знайшоў у жыце...
    Стахоўскі ўзяў з рук мужыка газету.
    — Паслухайце, тут пра вас пішацца... «Годзе гэтаму цару валодаць нашай зямлёй... Прыйдзе іншая пара, калі мужык разгуляецца, то, як свет шырокі, наша кроў пальецца...»
    Праз нейкі час Глінскі спытаў у Стахоўскага:
    — Што ты, інжынер, баламуціш сплаўшчыкаў? He паспеў я сёння з’явіцца ля Нёмана, а яны ўжо стаяць, чакаюць, каб сказаць...
    Глінскі пазіраў на Стахоўскага, згадваў, што сёння Караліна праз слёзы прызналася: яна без гэтага інжынера не можа...
    — He разумею я вас, пан інжынер, — Глінскі, мабыць, і сам не заўважаў, што адзін раз звяртаўся да Стахоўскага на «вы», другі раз на «ты», але ж ён уладальнік сплаўной канторы, яму тут усё дазволена. — Задурылі дзеўцы галаву, а сплаўшчыкаў настройваеце супраць мяне? Нейкі дужа дзіўны спосаб у вас набівацца ў зяці. Глядзіце...
    Вясною Стахоўскі папрасіўся ў Глінскага:
    — Адпусціце на колькі дзён. Хачу наведацца да сваіх старых.
    — Канечне, пан інжынер, канечне, — згадзіўся Глінскі. — Загляні да мяне дадому, я ім гасцінца перадам — а раптам мы параднімся? — Глінскі прыжмурыў адно вока, цікаваў: што ж адкажа Стахоўскі?
    — Дзякуй, пан Глінскі, на добрым слове. Але ці пара я вашай Каролі? Я ж гол як сакол.
    — Воля дачкі для мяне — бацькоўскі абавязак. Раз яна так хоча, то я суперак не станаўлюся. А ў пасаг я аддам ёй сплаўную кантору. Старэю я, а ты малады, вось і распараджайся...
    У той жа дзень Стахоўскі сабраўся ў дарогу. За Гародню яго праводзіла Кароля. Яна прасіла, каб ён не бавіўся, а яна будзе чакаць яго кожны дзень. На сэрцы ў яго шчымела, і смяяцца не хацелася, але ён смяяўся, а яна лагодна, ўшчувала, казала, што ён бессардэчны...
    3 лёгкім хатулём за плячыма ён пашыбаваў па дарозе, а яна ўсё стаяла на адным месцы, пазірала яму ўслед і не разумела, чаму яе раптам агарнула невыказная туга.
    He да сваіх бацькоў падаўся Стахоўскі, а ў Белавежу. Там яго ўжо чакалі паўстанцы. Перад імі выступіў чалавек трохі вышэй сярэдняга росту, у ботах і аўчынвай шапцы, шыракаплечы, з невялікай бародкай, пільным, дзёрзкім позіркам.
    — Дзела наша — не дзела панскае, а справядлівай вольнасці, якой вашы дзяды і бацькі здаўна ждалі...
    Стахоўскі таўхануў у бок таго, хто стаяў побач з ім, ціхенька спытаў: «Хто гэта?» — «Хамовіч»1 — быў адказ.
    Хамовіч працягваў:
    — Вы — надзея айчыны. У вашай самаахвярнасці — яе свабода, яе шчасце...
    Група, у якую трапіў Стахоўскі, улілася неўзабаве ў атрад Рамана Рагінскага.
    У канцы красавіка паўстанцкі атрад дасягнуў Палесся. У невялічкае мястэчка ён уступіў раненька. Стахоўскі з некалькімі мужыкамі адправіўся на станавую кватэру, арыштавалі прыстава і яго пісара.
    1 Нелегальнае прозвішча К. Каліноўскага.
    Потым выламалі дзверы канцылярыі, замкнутай на замок, узялі ўсе паперы і пячатку, вынеслі на вуліцу, расклалі агонь і кінулі ўсё ў полымя. Раман Рагінскі праязджаў міма на кані і сказаў, каб ішлі ў царкву, дзе святы айцец пачынае службу і пропаведзь аб паўстанні...
    Выбраліся з мястэчка, калі пачало змяркацца. Рагінскі аддаў каманду пісара адпусціць, а прыстава са звязанымі рукамі пагналі пешшу з сабой. Сярод тых, хто канваіраваў прыстава, Стахоўскі заўважыў Сцяпана Дубейку і спытаў:
    — Як жа ты, суседзе, аказаўся тут?
    — Почут пра Хамовіча далёка разнёсся. Кажуць, ён хоча вызваліць нас ад рэкруцкага набору, даць зямлю і волю.
    Зірнуўшы на прыстава, Дубейка як паскардзіўся:
    — Бачыце, як ён апрануты? А я? Летам у лапцях, зімою ў лапцях.
    Памаўчаўшы, Дубейка спытаў:
    — Вы пані Караліну, мабыць, забылі ўжо?
    — Навошта табе ведаць пра гэта?
    — Дарма, што яна — дачка Глінскага, але добрае ў яе сэрца. Летась на вадохрышча захварэў я, дак яна мяне на сваёй брычцы адтарабаніла ў губернскую бальніцу, заплаціла доктару, каб добра лячыў...
    Сцяпан Дубейка гаварыў, і Караліна паўставала перад вачамі ў Стахоўскага. Свеціць ясны месяц, яны ўдваіх у парку Глінскага, ля Нёмана, дзе зімуюць дзікія качкі...
    Раніцай наперадзе ў паўстанцаў заблішчала рака, паказаліся залатыя купалы белакаменнай царквы.
    — Гэта Тураў, горад дрыгавічоў, цэнтр былога вялікага княства, — Стахоўскі глядзеў уперад і гаварыў Сцяпану Дубейку.
    — Ох і не кажыце, паніч! Кругом нас гарады, рэкі, лясы, але ўсё гэта не наша... — Дубейка прысеў, перабэрсваў абору. — Трэба, мабыць, плясці новыя лапці, гэтыя ўжо стапталіся, — уздыхнуў.
    — Уступім у Тураў, дык там мо і знойдзеш які вобутак, — азваўся Стахоўскі.
    На даляглядзе паявілася конніца. Дубейка ўстаў, убачыў, што вочы ў прыстава ажылі: рассыпаючыся, на паўстанцаў несліся царскія драгуны.
    — Адступаць у бок лесу! — падаў каманду Раман Рагінскі.
    — От вам і вобутак, — зазначыў Дубейка, гонячы паперадзе сябе прыстава, які ўсё азіраўся, азіраўся назад, чакаў, калі драгуны нападуць на паўстанцаў. — Тут як бы галаву не згубіць, — Дубейка сціснуў у руках галузу, гатовы ў любую мінуту перацягнуць ёю таго драгуна, які паявіцца перад ім.
    Апошнія словы Дубейкі Стахоўскі не разабраў. 3-за кустоў вынырнулі драгуны, адразаючы ім шлях да ракі і лесу. Моцны ўдар шаблі па галаве — і ў вачах усё закружылася, свет перавярнуўся. Стахоўскі снопам паваліўся на зямлю каля самай вады. Ён паспеў яшчэ падумаць, што як мала не дацягнуў, каб схавацца ад драгунаў: вось ужо і рака, а за ёю — лес... Хвалі Прыпяці дакочваліся да яго ног, змывалі з ботаў дарожны пыл. Але Стахоўскі гэтага ўжо не чуў і не бачыў...
    Ачнуўшыся, ён пазнаў у паўзмроку Дубейку, які схіліўся над ім і, пэўна, не паверыў, што Стахоўскі расплюшчыў вочы, варухнуў вуснамі.
    — Жывыя, пан інжынері? — Дубейка плакаў. — A я думаў, пгго ўжо ўсё... Каб не я — драгун пашаткаваў бы вас, як капусту. Але я звалок яго з каня і самога так агрэў дубінаю, пгго цяпер наўрад ці возьме ён у рукі шаблю.
    — He заві мяне болей так, — ціхім голасам папрасіў Стахоўскі. — Які я табе пан? Заві мяне проста — Антак. Мы ж суседзі, мо яшчэ калі-небудзь разам пройдземся па нашым хутары?
    — Ох, мабыць, не, пане Антак, не пройдземся... Адсюль, з падвала царквы, не выбрацца: таўшчыня сцяны такая, што гарматаю не праб’еш.
    — Чаго ты, Сцяпан, плачаш? He плач, не трэба, каб ворагі бачылі нашы слёзы.
    — Як жа, пане Антак, не плакаць? Дома пакінуў адну жонку з дваіма малымі дзецьмі, самы старэйшы сын у рэкрутах, а я во тут, пад стражаю. Дый ты... Малады ты яшчэ. Караліна, пэўна, чакае. Каб жа яна знала...
    Адчыніліся дзверы, і Стахоўскі прыжмурыўся ад яркага дзённага святла.
    — Ану выходзь па адным! — распарадзіўся рослы драгун.
    Іх закавалі ў ланцугі, загналі на баржу і па Прыпяці адправілі ў Мазыр — у павятовую турму...
    Пра тое, што Стахоўскі інжынер, даведаўся ўладальнік Злодзінскай смалакурні. Дні праз два пасля сустрэчы на ярмалку Ермаловіч нанёс візіт ЧорнухПаўловічу.
    — Бунтаўшчыкоў, — паведаміў ротмістр, — якіх разбілі каля Турава, будзе судзіць ваенна-палявы суд.
    — Пан ротмістр, — прасіў Ермаловіч мядовым голасам, — месца, дзе мая смалакурня, не лепшае за Сібір.
    — А калі гэты бунтаўшчык пачне падбухторваць мясцовае насельніцтва да непаслушэнства ўладам, тады што?
    — Каго падбухторваць? Гэтае быдла? Ім абы гарэлкі ўволю.
    Ермаловіч палез у кішэню, дастаў залаты пярсцёнак з каменем. Гэты пярсцёнак ён купіў у мазырскага ювеліра Лейбы — той спецыяльна зрабіў для малодшай дачкі пана Ермаловіча. Дорага абышоўся пярсцёнак* але нічога не зробіш, давядзецца расстацца, бо ЧорнухПаўловіч не хоча даваць згоды, каб інжынер Стахоўскі працаваў на смалакурні. А інжынер трэба... Але хіба не шкада аддаваць дарагую рэч? I што ён скажа Вікторыі? Ён жа паабяцаў ёй пярсцёнак...
    — Рызыкую, але раз вам так ужо неабходна, дык што ж... — Чорнух-Паўловіч схаваў пярсцёнак у шуфляду стала. — Але помніце, пан Ермаловіч: калі бунтаўшчык на волі, дык гэта небяспечна і вам, і мне...
    Падумаўшы трохі, Чорнух-Паўловіч дадаў:
    — Адной маёй згоды мала. Гэты інжынер — заваДатар, і, калі я выпушчу яго без згоды генерал-губернатара, мяне са свету зжывуць...
    Давялося Ермаловічу загадаць кучару, каб запрагаў лепшых коней — і ў Вільню, у канцылярыю генералгубернатара з прашэннем.
    Асабісты сакратар Мураўёва тытулярны саветнік Нікоцін, выслухаўшы Ермаловіча, слаў праклёны свайму патрону:
    — Ваша шчасце, што вы трапілі да мяне, а не да генерала — усім, хто аказаўся замешаным у гэтым паўстанні, ён дае адну дарогу: на шыбеніцу або ў Сібір, на катаргу. Бедная маці-Расія! — тытулярны саветнік
    перахрысціўся. — А хто ж будзе абрабляць зямельку, памнажаць багацце дзяржавы, яе славу? Праславімся мы... шыбеніцамі...
    Праз дзень Ермаловіч з Чорнух-Паўловічам выйшлі з кабінета ротмістра і накіраваліся ў бок турмы. Быццам старая варона, пракаркалі турэмныя вароты на заржавелых круках, прапускаючы ротмістра і Ермаловіча.
    Калі яны ішлі міма камер, чуліся енкі, стогны, пракляцці.
    — Гэта мае следчыя працуюць, — растлумачыў Чорнух-Паўловіч. — Думаеце, лёгка рабіць дазнанні? Работка ў мяне...
    Камера, дзе трымалі інжывера, у канцы турэмнага калідора. Стражнік забразгаў ключамі, адамкнуў замок.
    — Устаць! — гаркнуў ён, дагаджаючы свайму начальству. — Расклаліся тут, катаржане.
    Ермаловіч убачыў схуднелага, аброслага шчацінаю Стахоўскага і барадатага, з тварам у кровападцёках мужыка — Сцяпана Дубейку.
    — Хто ж гэта цябе так размаляваў, як бог чарапаху? — Ермаловічу, які сам любіў лупцаваць рабочых розгамі, ад усяго пачутага і ўбачанага ў турме зрабілася страшна.
    — Падначаленыя пана ромістра ўмеюць выняць душу з чалавека, — здзекліва прамовіў Дубейка.
    — Маўчаць! — стражнік замахнуўся на Дубейку, але яго спыніў Чорнух-Паўловіч: