Жыві ў свабодзе!
Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
вую дзяўчыну, не звернеце на сябе асаблівай увагі — пасмяюцца з вас, дый годзе. Налева ад гэтай гары ўбачыце хатку. Далей — лес. Ваколіцу завуць Махнач. Зойдзеце ў тую хатку ды запытаеце, дзе тут жыве знахар, што варожыць пра каханне. Тады запросяць вас паесці з дарогі. Вы павінны сказаць: «А ці не бачылі майго Яську, гаспадара з-пад Вільні?» Адкажуць вам: «Быў, але даўно». I завядуць вас да другога нашага чалавека, якому пакажаце вось гэты знак, — ён падаў Марыі старадаўнюю сярэбраную манету Вялікага княства Літоўскага. На ёй — адціснуты герб Пагоні.
— Гэта ўсё? — як бы не верачы.
— Так, гэта ўсё. Што далей рабіць, скажуць вам на месцы.
Калі выйшаў ад Марыі Грыгатовіч, не мог пазбыцца адчування, што хтосьці сочыць за ім. Прыліп да яго плячэй чыйсьці позірк!
Макарэвіч неспадзявана спыніўся, нахіліўся, каб перавязаць шнуроўку туфля. Гэта быў адзін са спосабаў, які дазваляў непрыкметна акінуць вокам вуліцу за сабою; была пустая. Пахадзіў па завулках, асцерагаючыся патрулёў.
Нябачныя вочы зніклі.
Вярнуўся ён дамоў перад дзесятай.
Прыблізна ў той жа час палкоўнік Лосеў таксама збіраўся ісці дамоў, але — як гэта здаралася з ім — перад выйсцем, ужо з шапкаю на галаве, ізноў вяртаўся да прачытанага. Развязаў ён нанава папку з сакрэтнымі дакументамі і ўставіўся ў свежы данос аднаго з агентаў, які паведамляў, што ў Вільні ўтварыўся паўстанцкі Беларуска-Літоўскі Чырвоны ронд. Яго асабовы склад і кіраўніцтва пакуль невядомы. Выязджае на Гродзеншчыну спецыяльны кур’ер ронда, якога імя і прозвішча захоўваецца ў строгай таямніцы. Праўдападобна, будзе гэта жанчына...
Лосеў усеўся ў фатэль і без спеху даставаў з папкі рапарты сышчыкаў і агентаў, раскладаў іх на пакрытым сукном стале. Каб не мундзір на палкоўніку, можна было б падумаць, што гэта адзінокі мужчына бярэцца раскладаць пасьянс. Прымерваўся, раздумоўваў. У ягонай сканцэнтраванай свядомасці ледзь бачным агеньчыкам замільгацеў трывожны сігнал недзе
з ваколіц Саколкі... Адтуль ужо з некаторага часу няма добрай, аператыўнай інфармацыі. Саколкаўскі паліцмайстар — гэта нейкая няўдаліца, ці што?! «Абавязкова трэба дакладней прыгледзецца да таго ўезда ды ўвогуле да беластоцкага напрамку», — зрабіў заключэнне палкоўнік.
3
Уладак Прончык сек дровы, калі прыйшлі да яго і сказалі:
— Здрастуйцеі — па-руску.
— Добры дзень, — адказаў ён на прывітанне.
— Заўтра к паліцмайстру, у Саколку, — сказалі яму.
Прончык спалохаўся. Потым перапалох перайшоў у злосць; адвячоркам ён пасварыўся за нішто з жонкаю. У галаве па-чмялінаму гулі здагадкі. Чаго паліцыі трэба ад яго?
Пракаратаў дацямна — задаваў корм жывёле.
Ад Чортавага лугу клубаваў туман з-над цёплых заток.
Прончык прытаіўся пад страхою хлява: у суседа Радаля заўзята брахаў сабака, пакуль не накрычаў на яго, відаць, сам гаспадар. Да іх хтосьці прыйшоў, але ў вокнах хаты — цёмна. Мо які ўцякач?
Ногі даймаў мароз. Стаўшы на вязку саломы, ён адчуў палёгку, варушыў пальцамі ног. Шамацелі мышы. Прызвычаіўшы зрок да цемры, Прончык прыгледзеўся да кожнага слупіка, да кожнага дрэва, вугла, улоўліваючы найменшы шолах або рух за панадворкам, на вясковай вуліцы, на суседскіх загуменнях. Нідзе нікога! Меў ён план: цераз вішнёвы зараснік пойдзе ў рэдкалессе, што за полем, далей — у лес. Нельга выходзіць на прастору. А каб не скрыпеў снег пад нагамі — не ступаць трэба, але сунуцца, быццам на лыжах, падэшвамі шаруючы па зямлі; неглыбока, плытка.
Пайшоў да лесніка Адама Вільдовіча.
Той ужо спаў.
— Што сталася, Уладак? — маўклівы твар Прончыка ўстрывожыў яго.
— У Саколку клічуць. — Прончык цяжка сеў на лаву ў куце. Ад яго дыхнула трывогаю. Вытлумачыў: — Паліцмайстар кліча...
— Сабакі! — Вільдовіч сеў побач.
Прончык, усё роўна што пранёсшы мяшыска сырога жыта, адпачываў. Вільдовіч устаў, ціха ўстаў, ажно Прончыку зрабілася сцішнавата ад такой асцярогі.
— Пагляджу на двор.
— Сядзь, нікога няма. — Прончык мо з гадзіну не падыходзіў пад хату Вільдовіча.
— Ты — кудою ішоў?
— Зараснікам, ад Чортавага лугу. — I ён расказаў падрабязней: — Цераз багоннік, ускрай бяздоніцы...
Ляснік памкнуўся да печы, каб запаліць лучыну. Дурная звычкаі Сеў назад. Зусім блізка мармытаў праз сон кот; гукала сава за садком.
Гутарку вялі яны папоцемку.
— Ад таго часу, калі нашыя забілі Панкевіча, паліцыя нічога не ведае пра паўстанцаў, — разважаў Вільдовіч. Голас яго дранцвеў. — Паліцыя наогул ведае столькі, колькі ёй хтосьці скажа або данясе...
— Думаеш — хтось падаткнуў язык на мяне? — Прончык неспакойна варухнуўся.
— Хто яго ведае...
Вільдовіча асмаліла здагадка, ад якой перасохла яму ў горле. Збаяўся выказаць яе ўголас. «Аднак жа трэба сказаць гэта Прончыку, трэба папярэджваць здарэнні, — мітусіліся ў ім думкі. — Нельга жыць, нікому не давяраючы».
Сказаў Прончыку:
— Паслухай, Уладак. Справа, здаецца, будзе тут у нечым іншым. Ці ты чуў калі, каб паліцмайстар клікаў каго да сябе, каб арыштаваць?..
Дакончыў Прончык:
— Хочуць зрабіць з мяне шпега?! — тут жа здагадаўся ён і моцна засоп — захваляваўся.
— Можа, памыляемся, але ты павінен быць гатовы на ўсялякае. Думкі паліцыі — таемныя ды хітрыя, — засмяяўся Вільдовіч.
Стала лягчэй. Прасторней.
— Што мне ў такім выпадку рабіць?
— Уладак, — Вільдовіч падсеўся бліжэй, — будуць пытаць цябе пра паўстанцаў — не пярэч, што не бачыў іх, бо гэтым адразу выклічаш падазрэнні да сваёй асобы... Кажы ім праўду, але такую, каб нікому не зашкодзіць. Перш за ўсё ты пазбягай называць прозвішчаў або дакладных звестак. Ты павінен рабіць
уражанне таго чалавека з пачцівай душою, які вельмі мала ведае... Тады, бадай, паспрабуюць завербаваць цябе на супрацоўніка, так сказаць, на пробны час. He адмаўляйся ад тайнага супрацоўніцтва з паліцыяй, згаджайся, але памятай аб адным: не падпісвай, чуеш, ніякіх паперкаў. Ніякіх! Памятай: згаджайся — і не падпісвайся! Найлепшым выйсцем з гэткай сітуацыі, здаецца, будзе рабіць з таго ганаровую справу... — Вільдовіч выказваў дапушчэнні.
«Добра табе раіць, калі ты^е ў маёй скуры», — незнарокам падумалася Прончыку.
Ён вярнуўся ад Вільдовіча з тупым болем у галаве. На досвітку рушыў у Саколку. He даходзячы да яе, у Куроўшчыне, перапыніў яго казацкі патруль. Былі гэта маладыя хлопцы, якія, відавочна, сумавалі без справы.
У Саколцы, ля канцылярыі паліцыі, стаяў вартавы.
— Куды?
— Паліцмайстар клікаў.
— Ага, — вартавы перастаў хмурыцца. — Пачакай. Прывёў ён жандара.
— Ідзі за мною, — адрэзаў жандар Прончыку.
Прончык увайшоў за ім у цёмцы, як нара, калідор. Паабапал — дзверы, за якімі, здавалася, толькі вечнасць. Зайшлі ў на дзіва светлы пакой з мяккімі крэсламі, круглым сталом, дываном пасярэдзіне падлогі. 3-за нізкага пісьмовага стала падняўся хударлявы малады афіцэр з адкрытымі вачыма, як у няверных жонак, ветлівы.
— Хвіліначку, калі ласка, — звярнуўся той да Прончыка, як бы аб усім ведаючы.
Ён падышоў да бакавых дзвярэй і далікатна пастукаў. Пачуўшы запрашэнне ўвайсці, нырнуў туды, пакідаючы за сабою напарфумаваныя словы. «Ужо прыйшоў», — сказаў там да кагосьці. Да паліцмайстра?
За плячыма Прончыка пазяхаў жандар.
Неўзабаве запрасілі яго ў кабінет. Паліцмайстар, мажны мужчына з мужыцкімі хітрыкамі ў позірку, падай яму руку.
— Сядайце, калі ласка, пан Прончык.
Крэслы з чырвонай матэрыі.
— Дзякую, пан паліцмайстар.
— Сядайце, сядайце...
— Дзякую, — Прончык сціпла сеў на беражку крэсла, каб не папэцкаць мэблю.
— Курыце? — паліцмайстар паднёс залочанае пудэлачка з цыгаркамі.
— Дзякую, не куру.
— Добра робіце. Курэнне — гэта дурная звычка, — пахваліў Прончыка. — Можна сказаць, грэшная! Так, людзі нашага часу надта схільныя да разбэшчанасці, да клапатлівасці аб раскошы і лёгка забываюцца аб сваіх недасканаласцях. Грашаць і грашаць! — паліцмайстар ведае, што гаворыць ён з рэлігійным чалавекам. — Я таксама кідаю курыць, жонка настойвае на гэтым і мае рацыю! Жонку трэба шанаваць і любіць: ад яе залежыць шчасце сям’і. Так, шчасце сям’і — вялікая справа... — паліцмайстар ведаў таксама і аб тым, што Прончык нядаўна ажаніўся. — Мы, мужчыны, недаацэньваем таго...
3 Прончыкам гаварыў чалавек, у якога адна мэта ў жыцці: каго і як акруціць?! Пазаўчора снілася яму, нгго самога цара ўдалося зрабіць сваім «стукачом», падноскам. Цар плакаў, цалаваў паліцмайстру боты, прасіў і маліў, каб ён захаваў у таямніцы адзін дробны факт, зусім дробненькі факцік, выяўленне якога асмяшыла б яго. знішчыла б! Паліцмайстар хоць раз выкрычаўся на цара, выліў на яго ўсю сваю жоўць: «Ты думаў, што паліцыя — гэта дурні?! Гультаі?! Няўмекі?! Бачыш, як непрыкметна ты, цар, апынуўся ў нашай кішэні? Запамятай, пыхлівец: няма такога чалавека на свеце, з якога нельга было б зрабіць анучу! Досыць паскрэбці палітру сумлення кожнага... Гэта так, цар мой!»
О, прыкры сон!
Цяпер паліцмайстар схамянуўся, што твар цара быў тварам Прончыка, гэтага абмужычэлага шляхціца. «Нічога, я прыцісну цябе так, што не выкруцішся з маіх рук! Замаладая у цябе жонка, каб ты мне тут акунём хадзіў, братка...» — паліцмайстар не скончыў, бо адчуў, што Прончык гатоў гаварыць. Лісліва ўсміхнуўся да яго, заахвочваючы.
Прончыку ўспомнілася ўчарашняя сварка з жонкаю, і ад таго зрабілася яму няёмка. Пры гэтым паліцмайстар пазіраў на яго, быццам дабрадушны святар у часе споведзі; трэба ж было нешта адказаць яму. Пацвердзіў, што віна мужоў перад жонкамі сапраўды немалая. Яны, нярэдка без дай рацыі, руйнуюць асабістае, а таксама і сямейнае жыццё, кірую-
чыся, пераважна, пустымі прычынамі. Найгоршае ва ўсім гэтым — пакутніцтва дзяцей! Hi ў чым не вінаватых. «Сваркі, бы зладзейства, пачынаюцца з глупства. Зусім з глупства», — думаў Прончык.
Прыблізна падобны настрой меў і паліцмайстар. Але яму было гэта ўжо не ўпершыню.
— Та-ак, — уздыхнуў ён і задаволена адзначыў сабе: «Спяваеш па маіх нотах, браце. Паспяваем сабе далей». Набраўся гневу: — Чулі вы: не так даўно ў Востраве разбандычаныя шляхцюкі гвалцілі маладзіц і дзяўчат. Кажуць, што гэта паўстанцы... Я не веру ў тое: паўстанцы — высакародныя людзі, яны ідуць на смерць за ідэю страляць бандытаў таксама як і мы, законная ўлада...
Адчынілі дзверы — прынеслі, чай. Як знарок, у неадпаведную хвіліну. Амаль з бестактоўнасцю.