• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыві ў свабодзе! Зборнік твораў пра К. Каліноўскага

    Жыві ў свабодзе!

    Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 398с.
    Мінск 1996
    120.67 МБ
    — Пані Ганка! Гэта няпраўда. Я паважаю вас, але кахаць... Даруйце, але ў мяне ёсць каханая, маё сэрца належыць толькі ёй і болып нікому... А што выратаваў вас, дык хіба інакш можна было? Трэба ж было мне выйсці раніцай да ракі...
    — Ваша абранніца прыгожая? — спытала Ганка.
    — Яна добрая, — быў адказ. — А за што я пакахаў яе — і сам не ведаю. Проста з ёю мне было заўсёды добра, яна разумела мяне... От колькі я ўжо не бачыў яе, а забыць не магу, і ўвесь час сню яе, размаўляю з ёю... Каб яе не было ў мяне, то, здаецца, я ў гэтай палескай глушы даўно ваўком завыў бы.
    — Шчаслівыя вы, пан інжынер, — яна зноў зірнула на яго, і падалося, што вочы яе пачалі ажываць. — Але чаму вы такі легкадумны?
    — Легкадумны? А я і не знаў.
    — Вы — адукаваны, інтэлігентны чалавек, а звязаліся з бунтаўшчыкамі, з гэтымі цёмнымі барадатымі мужыкамі, якія ніколі не ўмываюцца, а толькі і знаюць тое, што жлукцяць гарэлку ды збіваюць адзін аднаму скулы.
    — Хто вам, пані Ганка, убіў у галаву гэтую лухту? Я кахаю, пані Ганка, і таму, канечне, шчаслівы. Але я і няшчасны, пані Ганка, што мой народ абяздолены. Мабыць, вам не зразумець маіх слоў, бо вы дужа далёкія ад таго, што для мяне — горкая праўда... У вас няма кахання, і вам ужо неба з аўчынку, а рабочых чуць што — лупцуюць розгамі, як быдла...
    Яна маўчала і пазірала на яго так, быццам бачыла ўпершыню.
    Зімой на Злодзінскай смалакурні пачаўся бунт. Доўга не запальваліся яе печы. Кіраваў бунтаўшчыкамі Стахоўскі. Пан Ермаловіч выклікаў войскі. На смалакурню наступалі карнікі, якія ішлі з Пінска і Мазыра. Камандаваў імі штабс-капітан князь Увараў. Дазнаўшыся аб набліжэнні Уварава, Стахоўскі даў загад рабіць лыжы. Па глыбокім снезе паўстанцы праніклі ў тыл карнікаў, напалі на іх і разбілі.
    Генерал-губернатар распальваў Уварава за яго непрыгоднасць да нясення ваеннай службы.
    — Вам, князь, не тое што войска, а і статак даверыць нельга — з мужыкамі не справіліся... Калі з матухнай Расіяй здарыцца якое ліха, то ў гэтым будзе і ваша віна.
    Увараў апраўдваўся:
    — Бунтаўшчыкі вядуць вайну нейкімі асобымі і нечаканымі спосабамі, ведаеце, хто ў іх завадатарам? Стахоўскі, той самы інжынер, які быў у атрадзе Рагінскага.
    — Хіба яго не пасадзілі ў астрог? He адправілі ў Сібір?
    — Добрая ў вас памяць, ваша правасхадзіцельства. Канечне, пасадзілі, і, пэўна, не ў Сібір, а на вісельню трапіў бы той інжынер, але...
    Увараў змоўк, думаў, гаварыць або не пра тое, што стала вядома яму.
    — Што вы, князь, бы вады ў рот набралі? — сурова глянуў на яго генерал-губернатар. — Дагаворвайце, ад мяне не павінна быць сакрэтаў.
    — Вінават, ваша правасхадзіцельства, задумаўся, не хацелася мне пра тое дакладваць, але раз вы патрабуеце... Тамашні начальнік турмы прадаў Стахоўскага ўладальніку смалакурні. Той сунуў яму хабар — залаты пярсцёнак з каменем. Дый у канцылярыю вашага правасхадзіцельства было пададзена прашэнне, і не хто іншы, а ваш асабісты сакратар, тытулярны саветнік Нікоцін распарадзіўся выпусціць Стахоўскага на волю.
    — Вось да чаго давёў лібералізм тытулярнага саветніка, — генерал-губернатар не ўседзеў на месцы, праходжваўся ўзад-уперад па сваім раскошным кабінеце. — Дорага ж нам абыдзецца... Калі зараз нічога не зрабіць, то паўстанне дакоціцца да Мазыра, а там... Давядзецца нейкім чынам супакоіць гэтае азвярэлае быдла.
    Губернатар не спяшаўся дзейнічаць супраць паўстанцаў, чакаў, калі сыдуць снягі, падсохнуць дарогі. А пакуль выйграваў час: уступіў у перагаворы...
    Неўзабаве бунтаўпічыкоў разбілі. Стахоўскага ўзялі ў палон і пад строгай вартай зноў адправілі ў астрог. Па дарозе ў яго пачалася гарачка, ён трызніў, зваў Сцяпана Дубейку: «Даруй, Сцяпан, не выканаў я тваю просьбу... He паспеў...»
    Канваіры пераглянуліся, перахрысціліся.
    — Аддасць богу душу, не давязём мы яго, гарачка спапяліць... He сядзелася чалавеку спакойна, папёр супраць бацюшкі цара і чаго дамогся? У зямліцу сырую захацеў раней часу, — сказаў адзін з іх.
    — Ён то знаў, чаго хацеў і дамагаўся. He тое што ты, — не стрываў другі, — наеў вунь мурло, шыя як у вала, гаплікі на мундзіры не зашпільваюцца. Нягоднікаў на гэтым свеце хапае, а інжынер — святы
    грэшнік... He дзеля сябе жыў... Яго не забудуць, а хто спомніць пра цябе?
    — Пагавары ў мяне, ось далажу фельдфебелю, ён табе ўставіць мазгі. •
    — Быў бы ты на што добрае здатны, а на гэтае...
    Перад смерцю інжынер папрасіў аднаго з канваіраў адаслаць у Гародню пісьмо. Канваір схаваў пісьмо пад мундзірам і паабяцаў выканаць просьбу.
    Пахавалі Стахоўскага на ўзлеску ля невялічкай вёскі. Жандары насыпалі невысокі курганок, паставілі бярозавы крыж, але не выразалі на ім ні імя, ні прозвішча інжынера.
    Пісьмо, якое Стахоўскі перад смерцю прасіў пераслаць у Гародню, трапіла да Чорнух-Паўловіча. Яно было адрасавана Караліне.
    «Навекі мая Караліна!
    Гадзіны майго жыцця злічаны. Я адчуваю, што хутка адыду. Гарачка, якая не пакідае мяне, паліць усё цела, пазбаўляе свядомасці. Ды, урэшце, так яно, мабыць, і лепш, бо тое, што ўгатавалі мне, горш за смерць.
    Ведаю: ты стала няшчаснай, пакахаўшы мяне. Але інакш, чым я жыў, я не змог бы. Я спазнаў барацьбу. Справядлівую і чэсную барацьбу за Радзіму і Свабоду, за сонца для ўсіх. Я бачыў многа гора людскога і рабіў усё, пгго мог, каб хоць трохі зменшыць яго. Мяне прывезлі сюды як палоннага, але я паказаў маім ворагам, што дух барацьбы толькі дрэмле ў сэрцах людскіх, але аднойчы ён прарвецца сакрушальнай лавінай.
    Караліна! Кахай і не забывай мяне аніколі, бо інакш думка аб смерці ўдалечыні ад цябе становіцца цяжкай і невыноснай.
    Настае раніца. Мы пад’язджаем да невялічкай вёскі з назвай Баравікі...»
    Чорнух-Паўловіч прачытаў пісьмо і распарадзіўся адаслаць яго таму, каму яно было адрасавана.
    1977
    САКРАТ ЯНОВІЧ
    СЯРЭБРАНЫ ЯЗДОК Аповесць
    Яшчэ ўвосень 1863 года зарыва Студзеньскага паўстання ў Беларусі ўсё палыхала. Беларусы чакалі вясны, каб, узяўшы самаробную зброю, а таксама косы і сякеры, зноў ісці ваяваць. За волю — за Беларусь без цара і паноў.
    Так мела быць.
    1
    Палкоўнік Лосеў паглядзеў у акно: над Вільняй — яснае неба, блакітнае; яно супакойвала нервы.
    Ён вярнуўся з нарады ў генерал-губернатара Мураўёва, падчас якой яму давялося выслухаць прыкрую вымову... Справа ў тым, што контрразведчая служба, якую ўзначальвае палкоўнік, аж да гэтага часу не напала на след новага цэнтра, што кіруе паўстаннем у Беларусі.
    «Ім здаецца, што даволі моцна хацець, а рэшта само зробіцца!» — Лосеў, як і кожны жандарскі афіцэр, з цяжкасцю даходзіў да разумення сваіх памылак. Перашкаджала гэтаму нейкая прафесіянальная самаўпэўненасць. Адначасова падштурхоўвала яго да рэвізіі сваёй дагэтулешняй дзейнасці няяснае прадчуванне таго, што губернатар, відаць, пільна шукае казла адпушчэння за няўдачы ў намераным хуткім здушэнні беларускага паўстання. Сапраўды, калегі Лосева ў Варшаве ўжо пачалі жыць спакойна, а тут, у Беларусі і Літве, усё яшчэ поўныя рукі работы...
    Сеў за стол ды ўзяўся гартаць дакументацыю апошніх следстваў і аператыўныя зводкі агентуры. Паглыбіўся ў паперы.
    «Усё гэта без істотнага значэння, — думаў ён аб чытаным. — Раскрыць цэнтр, што кіруе паўстаннем у Беларусі, нельга пры дапамозе адной агентуры. У нас няма агентаў, якія здолелі б адыграць ролю партнёра ў кантактах з небяспечнымі інтэлігентамі, не выклікаючы прытым падазрэнняў з іх боку і здабываючы іх давер у такой ступені, калі даходзіць да размоваў па шчырасці, адкрывання таямніц... Гэта немагчыма!» — заключыў Лосеў. Перад ягонымі вачыма паўставалі тупыя твары сышчыкаў ды ўсялякіх прадажнікаў з хітрунскімі ўсмешкамі, якія сэнс чалавечага жыцця бачылі ў грашах і салодкай разбэшчанасці. Праца ўяўлялася ім пакутаю, і таму, ідучы на службу ў паліцыю, яны спадзяваліся перш за ўсё лёгкага хлеба. Лосеў быў занадта культурны і інтэлігентны чалавек, каб не мець пачуццяў нянавісці да гэтых людзей, але адначасова ўсведамляць сабе, што іначай у ягонай службе не можа быць.
    Гэта, безумоўна, сумная з’ява, што высокі царскі трон даводзіцца ахоўваць з дапамогаю людзінаў, нячыстых на руку ды з апаганеным сумленнем, падумаў палкоўнік. Інтэлігенты з вялікай літары, а тым болей інтэлектуалісты ў паліцыі — на жаль — з’яўляюцца той рэдкасцю, аб якой толькі чуў, быццам пра нейкі каштоўны мінерал...
    Перагледзеў ён абы-як пісаныя, з памылкамі, тры рапарты сышчыка, які ўжо на працягу двух месяцаў сочыць за кватэрай нейкай Марыі Грыгатовіч, западозранай у сувязях з паўстанцкімі канспіратарамі; час ад часу заходзіць да яе мужчына, які, быццам прывід, знікае потым у завулках Вільні. «Гэты спрытнюга, відаць, найболып насцярожвае няўдалага шукальніка мяцежнікаў... Было б смехатворна, калі б аказалася, што гэты мужчына з’яўляецца ўсяго толькі пранырлівым каханкам, у якога сядзіць на шыі сварлівая жонка з дзіцем, — палкоўніку палепшыўся настрой. Ён пазваніў, каб падалі яму чаю. — Расканспіраванне цэнтра з’яўляецца надзвычай складанай і сур’ёзнай аперацыяй. Патрэбны дзеля гэтага не прадажнікі; яны, дарэчы, не заходзяць высока ў падпольнай ерархіі, бо не хапае ім вытрымкі, мацаты волі, якую можа даць толькі бязмежная вера ў ідэю. У расканспіраванні цэнтра, што кіруе паўстаннем, патрэбна здрада! Вялікая здрада! А гэта зусім што іншае, чымсьці прадаж-
    ніцтва. Здраду могуць спарадзіць ідэйныя разыходжанні або раптоўны крах веры ў сэнс ахвяры... — Прынеслі Лосеву чай. — Я залішне тэарэтызую, без канкрэтных арыенціраў...»
    Палкоўнік супакоіўся.
    Неяк міжвольна ўспаміналася яму падарожжа ў Мінск, у кастрычніку. Там адбывалася следства па справе групы арганізатараў паўстання на Мінпічыне, якраз тады схопленых. Адзін з іх, Парфіяновіч, расклеіўся.
    «Гэта вашы рэчы?» — пытаў яго палкоўнік Лосеў, паказваючы знойдзеныя пры ім матэрыялы.
    «Я ж гаварыў: так, мае!»
    «Хто вам перадаў іх: імя, прозвішча таго, адрас?»
    «Не ведаю».
    «Эй жа... — Лосеў паставіў на арыштаванага вочы, поўныя кпіны: — Браток, не са мною такія штукі! Брацец ты мой, не са мною гуляць у жмуркі». Дзесьці манатонна крычаў вязень і чулася грубіянская лаянка тых, што катавалі яго. «Трэба загадаць, каб спынілі прымяняць гэтакія прасцяцкія метады следства», — з пагардай падумаў Лосеў пра цвердалобых паліцэйскіх падафіцзраў з быдлячымі характарамі, якім здаецца, што боем можна дабіцца практычна ўсяго.