• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыві ў свабодзе! Зборнік твораў пра К. Каліноўскага

    Жыві ў свабодзе!

    Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 398с.
    Мінск 1996
    120.67 МБ
    — Слухайце, міленькі, — раптам успомніў Сыракомля, — а вам не здаецца, што нас даўно павінны шукаць! Пані Галена, гаспадар, Марыська...
    — Здаецца, даўно здаецца. Але мне хацелася давесці да канца нашу гаворку. Ёсць у мяне да вас яшчэ адна справа, — прыгадаўшы Галену, Сыракомля тым самым напомніў Каліноўскаму пра тое вуснае даручэнне, якое ўчора яна перадала яму ў размове ля крыжа. — Вы ж ведаеце, што па ўсёй краіне цяпер адбываюцца маніфестацыі. Аднак, п-праводзячы іх, нібы забываюць пра Літву і пра Русь. Мы п-павінны аднавіць гістарычную справядлівасць. Таму добра было б, каб хтосьці з імем паехаў цяпер у Варшаву і іншыя гарады, узняў тым самым новую хвалю. Ад вас нічога болей не п-патрабавалася б — толькі ад імя Літвы чытаць вершы. Такія, як «Вызваленне сялян», «Лялька», а можа, і «Добрыя весці». Каб п-прыгадаць там, што і мы існуем.
    — Але ж я хворы, недалужны, а сягоння з раніцы зусім блага сябе пачуваю, — бараніўся Сыракомля.
    — У крайнім выпадку вас мог бы п-падмяніць Каратынскі. Але ён яіпчэ замалады, замала вядомы. A для спадмогі маглі б з вамі п-паехаць, нібы два крылы гістарычнай Літвы, ад Русі — Марцінкевіч і ад Жмудзі — Акялайціс. Думаю, яны згодзяцца, калі згодзіцеся вы.
    — Усё гэта надта прывабна. Аднак жа зусім нерэальна. Пасля ўсяго, што здарылася ў Познані, мне проста не дадуць пашпарт. Пахвіснеў нізашто не дасць.
    — А вы ў яго і не п-прасіце, — у Каліноўскага ўжо выспеў рэальны план. — Прасіце ў ковенскага губернатара! Там у нас у канцылярыі ёсць свой чалавек. Ён дапаможа вырабіць п-пашпарт. Што ж датычыцца Марцінкевіча і Акялайціса, то...
    — Так вось вы дзе! — з-за дрэў пачуўся глухі голас Шэміса. — А я бегаю па ўсіх ваколіцах, усюды вас шукаю. Пані Галена загадала на сняданне клікаць.
    — Вы там, напэўна, паправілі ўжо галовы? — не то са шкадаваннем, не то з іроніяй спытаў Сыракомля.
    — Дзе там. Ва ўсіх дрэнныя гуморы, усе пахварэлі. У графа мігрэнь, і ён ляжыць, абкладзены падушкамі. Мая таксама не ўстае, фукі строіць. Бачыце, яе ўчора не так прымалі... Швагра Яцака няма — кудысьці конна памчаўся.
    — А Марыся? — вырвалася ў Каліноўскага.
    — Нешта не відаць яе. Можа, на кухні памагае.
    — Ну, добра, тады пайшлі, — пагадзіўся Сыракомля. — Ах, як шкода, пане Шэміс, што вы спазніліся. Тут пан Ка.., прабачце, пан Паляноўскі так цікава разважаў, што трэба ўсім нам рабіць...
    — Вос-вось, і мяне гэта клапоціць, іншых гервятцаў. Запал у нас ёсць, а праграма цьмяная.
    — Што рабіць? — перапытаў Каліноўскі. — Вясна ідзе! Сеяць, дзецюкі, трэба. Сеяць чыстае, правеянае зерве ў сялянскія душы. Можа, ураджай і не мы сабярэм, а наступныя п-пакаленні. Але п-пасеянае некалі ж ды ўзыдзе.
    — А дзе браць тое зерне?
    — У сэрцах сваіх! Усё, што набалела ў с-сэрцах!
    — Гэтага мала. Хацелася б мець шчыгульны план.
    — Трохі п-пачакайце. Спадзяюся, што да восені ўжо будуць п-пракламацыі з канкрэтнай п-праграмай, выкладзенай народнаю моваю. Толькі каму, у выпадку чаго, іх перадаць?
    — Калі гаварыць пра Гервяты, — Шэміс глянуў на Сыракомлю, але той ішоў уперадзе і, здаецца, не слухаў размовы, — то можна мне або і івшым вадзейным хловцам...
    — He бойцеся, памяць мая ўчэпістая, але не здрадная. А другі выпадак для с-сустрэчы калі яшчэ будзе.
    — Завуць іх, на выпадак чаго, Ян Бумбуль і Часлаў Чапукойць. Ёсць яшчэ — ды не такія надзейныя. Часам збіраемся, аднак не ведаем, чым такім заняцца.
    — А вы ў лесе збірайцеся. Пад выглядам п-палявання на ваўкоў ў стралянні цвічцеся. Галоўны ж клопат — сяляне. Ад іх цяпер усё залежыць. Гэта нам толькі здаецца, што п-поступ гісторыі вызначаюць нацыі, гэта значыць народы. На самай справе ўсё вырашаюць грамадскія слаі, або, як іх яшчэ называюць, клясы...
    ...На верандзе пачуўся грукат мужчынскіх ботаў. To Яцак вярнуўся. Доўга выціраў ногі, нібы адцягваючы сустрэчу з Галенай. Увайшоў пануры, з ускудлачанымі валасамі.
    — Грывы няма нідзе, — сказаў, праціраючы хустачкай запацелыя акуляры. — 3 пазаўчарашняга вечара яго ніхто ў вёсцы не відзеў. Хата замкнёна...
    — Гэта д-дрэнна!
    — Трэба ехаць у Вільню, знайсці недзе Серабракова. He можа, міленькія, быць, каб ён нічога не ведаў.
    — Здаецца, ён спяшаўся ў канцылярыю губернатара, — успомніў Ляшчынскі.
    — Я паеду! — загарэўся Сыракомля. — На ногі ўсіх падыму!
    — Нельга нікога п-паднімаць на ногі. Чым болып асоб ведае, тым больш небяспека! Я еду, п-панове, п-першы і п-пастараюся дзейнічаць як мага асцярожней. Калі што высветліцца — адразу дамо знаць.
    Каліноўскі нібы раіўся з прысутнымі. Але голас яго гучаў загадна. I ўсе пагадзіліся з ім, адчуваючы рацыю.
    Паспешліва развітаўшыся з прысутнымі, Каліноўскі зайшоў у пакой да Марыські. Яна ўсхапілася, сказала, што зараз прывядзе сябе ў парадак і выйдзе яго праводзіць. I праз хвілю якую, калі Каліноўскі з дапамогай пахоліка запрагаў каня, сапраўды выйшла, навідавоку ва ўсіх, на двор. Пабачыўшы гэта, Сыракомля пераможна глянуў на Галену, якая, адхінуўшы заслону, стаяла ля акна.
    — ІПто зробіш, — хутчэй перад самой сабой апраўдвалася Галена, — чалавек страляе, а пан бог кулі носіць.
    Марыся праводзіла Каліноўскага да крыжа. I вярнулася назад паспакайнелая, нібы прасветленая.
    ІВАН КАПЫЛОВІЧ
    ПІСЬМЫ КАРАЛІНЕ
    Апавяданне
    У канцы студз. 1863 у зах. паветах Беларусі паявіліся першыя паўстанцкія атрады з Полыпчы. Найболыпы з іх (атрад Р. Рагінскага) праз Пружанскі пав. дайшоў да Мінскай губ., разбіты ў Мазырскім пав.
    БелСЭ, т. 8, с. 351.
    Убарць нагадвае Прыпяць. Вясною, калі невялікія палескія рачулкі напаўняюць яе, Убарць выходзіць з берагоў, затапляе прыбярэжныя лугі і пашы. Праляціш у такую пару на самалёце над рэчкай — і рэчышча не згледзіш: кругом, як сягае вока, адна вада.
    Блізка ад Убарці — смалакурня. Ля яе даўно не відаць людзей, яна стаіць адзінока, пакінутая і забьітая, і ўсе сцежкі каля яе заглушыла альхой і лазой. Убарць тады, як запалілі печы смалакурні, называлася інакш — Злодзінам. Гэта нядаўна далі рацэ другую назву.
    На Злодзінскай смалакурні неяк увосень паявіўся інжынер Тонік Стахоўскі. Ен аказаўся замешаным у паўстанні, якое к таму часу дакацілася да берагоў Прыпяці. Палеская смалакурня сталася для Стахоўскага месцам яго ссылкі.
    Стахоўскі выглядаў стомленым ад доўгага шляху з Мазыра, дзе яго, закаванага ў ланцугі, трымалі ў астрозе ў чаканні ваенна-палявога суда. Бяссонніца не пакідала Стахоўскага з часу арышту, і пад вачамі ў інжынера віселі «мяшкі», і, пэўна, ад таго твар здаваўся сухім і нежывым.
    Адразу ж, па прыездзе, Стахоўскага выклікаў да сябе ўладальнік смалакурні пан Ермаловіч.
    Трапіўшы неяк у Мазыр, Ермаловіч не абмінуў тамашні ярмалак. На ярмалку заўсягды можна было купіць якой хочаш мануфактуры для дачок, хусткіцыганкі... Там і сустрэў ён начальніка турмы ротмістра Чорнух-Паўловіча.
    — Заглянулі б калі, Веніямін Усеваладавіч, у госці, пазвалі б з сабою сяброў-халасцякоў, — жартам сказаў Ермаловіч ротмістру, — у мяне ж дзве дачкі, як вішанькі, хоць сёння іх аддавай.
    — Другім разам, пан Ермаловіч, другім разам, — аднекнуўся ротмістр. — Астрог перапоўнены бунтаўшчыкамі, трэба спяшацца са следствам, a то, чаго добрага, смута і ў нас загуляе, а там, глядзіш, і да смалакурні дакоціцца.
    Яны ўжо збіраліся развітвацца, як ротмістр успомніў:
    — Сярод арыштантаў, пан Ермаловіч, нейкі інжынер. На допыце, наколькі мяне не падводзіць памяць, сказаў, што ў лесаводстве разбіраецца, па вашай часці, значыць.
    Дзеля чаго Чорнух-Паўловіч нагадаў пра таго інжынера — хто яго ведае. Мо ён знаў, што Злодзінскай смалакурні ой як патрэбен быў такі спецыяліст? Але дзе яго ўзяць? Хто захоча перціся ў палескія балоты? А тут такі выпадак...
    3 кацельнай, якая ацяпляла смалакурню, дом пана Ермаловіча і службовыя памяшканні, вырывалася чырвонае полымя, выхопліваючы з цемені асобныя прадметы, адзінокага рабочага, асвятляючы раку, пракапцелыя чорным дымам нізкія карпусы смалакурні. У гэтых змрочных ценях трызніліся Стахоўскаму халодная турэмная камера, тупы выгляд жандара, яго кулакі, бы гіры, і Чорнух-Паўловіч, што дапытваўся: «Хто ў тваёй шайцы быў завадатарам?»
    Пан Ермаловіч жыў паблізу, на беразе Злодзіна, непадалёк ад ціхай затокі, якая ў маі пакрывалася шыракалістымі лілеямі. Дом быў новы, з ладнага сасновага бярвення, на дубовых падвалінах, з высокім ганкам.
    Пан Ермаловіч прыняў Стахоўскага ў сваім паўцёмным кабінеце, на сценах якога зыбаліся цені ад дзвюх свечак. Стахоўскі хоць і нядаўна апынуўся на смалакурні, але паспеў пачуць, якія жорсткія парадкі завёў тут Ермаловіч. Чуць што, дык рабочых лупцавалі розгамі да крыві, да жывога мяса.
    — Аб замене вам Сібіры або нават шыбеніцы на гэтую ціхую мясціну я асабіста дакладваў у канцылярыю губернатара. Ад вас патрабуецца адно — сумленна выконваць абавязкі і заслужыць літасць улады.
    якая па-боску паставілася да вас, — Ермаловіч пільна ўзіраўся ў Стахоўскага, пэўна, хацеў зразумець, што яго, інтэлігента, прывяло ў стан бунтаўшчыкоў.. — Будзеце верна і спраўна несці службу, то можаце і застацца тут назаўсёды, месца і заробак я гарантую.
    — Я — ваш палонны, і вы як хочаце можаце распараджацца мною. Але заставацца добраахвотна — даруйце... Як вы можаце дапускаць, што з рабочым людам абыходзяцца, як з быдлам?
    — He мая віна, што ў Расіі такія парадкі.
    — Але як уладальнік смалакурні вы шмат што маглі б зрабіць для рабочых.
    — Вы — закаранелы бунтар. Ну чаго, скажыце, вы дамагліся, падняўшыся супраць бацюшкі цара? Стала больш удоў ды сірот.
    — Памыляецеся. Я і мае таварышы змагаліся за свабоду, мы не скарыліся, не сталі халуямі, ваша паўстанне — іскра надзеі для простага люду. Нас разбілі, але не паставілі на калені, і што будзе далей...
    Ермаловіч не стаў яго слухаць: ён устаў, даючы знаць, што размова скончана. Ён толькі пажадаў Стахоўскаму хутчэй абжыцца і правёў яго да выйсця.
    Пан Ермаловіч быў расчараваны: дзеля чаго ён дапамог гэтаму інжынеру выбавіцца на волю? Кланяўся перад Чорнух-Паўловічам, звярнуўся з прашэннем у канцылярыю губернатара... Спадзяваўся, канечне, што на смалакурні работы пойдуць хутчэй, спраўней, а значыць, і прыбыткі вырастуць. Дый малады ж ён, спраўны мужчына, хоць і з галоты. А ў пана Ермаловіча дзве дачкі. Але, мабыць, ніякім багаццем не заманіш Стахоўскага ў зяці, фанатык ён, сапсаваны чалавек — начытаўся крамольных кніжак, пракламацый... Дзеля чаго і каго ён бунтуе?