• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыві ў свабодзе! Зборнік твораў пра К. Каліноўскага

    Жыві ў свабодзе!

    Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 398с.
    Мінск 1996
    120.67 МБ
    — Драгуна на той свет ты, галубе мой, адправіў? — спытаў ён у Дубейкі. — Маўчыш? Нічога, ты ў мяне загаворыш.
    I да Стахоўскага:
    — Неахвота цябе, голубе мой, на волю выпускаць, скажы дзякуй от гэтаму пану — спатрэбіўся ты яму. Так што памаліся за свайго заступніка.
    — А мяне хто спытаў? Хачу я гэтага ці не? Я падзялю той лёс, які чакае маіх таварышаў.
    — Антак! — пачаў прасіць Дубейка. — Адумайся! На шыбеніцу табе захацелася? А Караліна? Яна ж чакае цябе, пэўна. Дый на волі яшчэ шмат можна зрабіць, а тут...
    — Маўчаць! — стражнік ударыў прыкладам вінтоўкі Дубейку па плячы, той ад болю скрывіўся.
    — Ідзі адсюль, Антак, прашу цябе. Няўжо табе ахвота стаць мішэнню для такіх вось вырадкаў, як гэты прыхвасцень? Дасць бог, убачыш маю жонку — раскажы ёй...
    Яны абняліся, Дубейка заплакаў, перахрысціў Стахоўскага. Слёзы каціліся з вачэй і ў Стахоўскага.
    — Мо яіпчэ пабачымся, Сцяпан?
    — Ох, мабыць, ужо не, Антак...
    На смалакурню пан Ермаловіч вярнуўся не адзін: у калясцы-каламажцы побач з ім сядзеў інжынер Стахоўскі. Ён быў змрочны і суровы, і гэта стрымлівала Ермаловіча, каб распытаць у яго пра тое ды пра сёе — усё-такі чалавек некалькі гадоў жыў у Пецярбургу, вучыўся там, і хіба яму няма пра што расказаць? Да таго ж у Ермаловіча не праходзіла злосць на ротмістра: каб ён праваліўся — выманіў гэтакі пярсцёнак.
    Пасля плавання па Злодзіне Стахоўскі зразумеў, што патрэбен гэтым людзям, якія нарадзіліся ў неабсяжных палескіх пушчах і гатовы былі пастаяць за сваю чалавечую годнасць.
    Дні не ішлі, а беглі. У святы ён бываў на вячорках у пана Ермаловіча, на якія гаспадар запрашаў блізкіх яму служачых. На вячорках шмат пілі, елі, а больш за ўсё пустазвонілі. Пан Ермаловіч пільна сачыў за Стахоўскім: няўжо ён не бачыць, якія ў яго прыгожыя дочкі?
    Стахоўскі жартаваў то з Ганкай, то з Вікторыяй, але, калі госці разыходзіліся, спяшаўся і ён, і ў пана Ермаловіча сэрца аблівалася крывёю: «Пракляты бунтаўшчык! Што яму трэба — гэтакія нявесты, а ён... Праўду, мабыць, казаў Чорнух-Паўловіч: бунтаўшчык ёсць бунтаўшчык, ад яго дабра не чакай...»
    У Стахоўскага пасля вячорак балела галава, і ён нейкі час блукаў па беразе ракі, дзе з наступленнем цемнаты ўсчыналася бойка. Біліся, падвыпіўшы, маладыя рабочыя з прыслугай пана Ермаловіча, з прыказчыкамі. Біліся злосна, з лютай нянавісцю, да крыві.
    Усё гэта было агідна. Стахоўскі не мог прывыкнуць да страшных боек, якія сталі забавай на смалакурні.
    — I вы хацелі з гэтым неачэсаным быдлам пайсці супраць цара? — браў за локаць Стахоўскага Ермаловіч, які перад сном аглядваў смалакурню. — He, гул
    вашага паўстання ніколі не дакоціцца да гэтых мядзведжых куткоў. Ці вы не згодны са мною?
    У вачах пана Ермаловіча ўспыхвалі злосныя агеньчыкі: уладальніку смалакурні хацелася знаць, што думае бунтаўіпчык пасля таго, як іх, паўстанцаў, разбілі. Стахоўскі не стрымаўся:
    — Я не дазволю такім чынам ганьбіць вялікі народны гнеў. Кулачным боем і сытай закускай з выпіўкай не заглушыць паўстання. А тое, на што здольны варод, вы яшчэ пабачыце.
    Пан Ермаловіч застаўся задаволены і наблізіўся да аднаго з прыказчыкаў, што служыў даўно і аддана, стаяў непадалёк, не спускаў вачэй са Стахоўскага.
    — Вы чулі? — папытаўся ў прыказчыка Ермаловіч.
    Ківок галавы пацвердзіў, што ўсё пачута і будзе данесена куды трэба.
    А ноччу Стахоўскаму прыснілася Караліна...
    Ён брыў берагам Злодзіна, бачыў, што ў ціхай затоцы распусціліся лілеі. Здавалася, быццам не кветкі, а расцвіла сама рака, бо ўся вада была ўкрыта бела-жоўтымі гарлачыкамі. Ад плыні яны злёгку пакалыхваліся, гайдаліся.
    Стахоўскі пачаў спускацца па крутым беразе, каб нарваць, — гэтакае хараство хацелася бачыць і ў сябе дома.
    I тут яго хтосьці пазваў:
    — Антак! Антак!
    Прыпыніўся, азірнуўся ў бок смалакурні — каму гэта ён спатрэбіўся? Але нікога не ўбачыў.
    — Антак! — зноў пачуўся голас, і ад нечаканасці Стахоўскі аж уздрыгнуў, бо падалося, што гэта быў голас Караліны.
    На тым беразе стаяла запрэжаная брычка, у ёй — Караліна. За кучара быў Сцяпан Дубейка.
    — Кароля! — адгукнуўся Стахоўскі і адчуў, што ад радасці і шчасця як не на сёмым небе. — Божачкі мае, Кароля! Як жа ты сюды трапіла?
    — He можа яна без вас, паніч, — адказаў за яе Сцяпан Дубейка. — Прычапілася от да мяне, каб запрог коней і гнаў на Палессе, балазе, дарога сюды мне знаёмая... He змог я адмовіць пані Караліне, Антак. Але от жа бяда: тут у вас аніякай пераправы — коцімся ўсцяж берага, ні парома, ні моста...
    Стахоўскі падумаў, што гэта пана Ермаловіча віна — скнара ён, кожную капейку лічыць, а каб зрабіць пераправу — трэба грошы...
    Як на тое, пад рукой ні чаўна, ні лодкі. Сеў бы за вёслы — і на той бераг, да Караліны...
    — Пачакай, Кароля, трошкі, я зараз... — ён кінуўся да смалакурні, дзе ў затоцы стаялі лодкі, чаўны, прывязаныя жалезнымі ланцугамі да ўкапаных у зямлю бярвёнаў і замкнутыя на замок.
    — Антак, ты куды? — голас у Караліны повен трывогі, разгубленасці: яе ўсю выкалаціла па гэтай палескай бездаражы, пакуль яна дабралася да смалакурні, а Антак бы пазбягае яе...
    Адзін човен быў не на замку, Стахоўскі спіхнуў яго ў ваду, сеў за вёслы, пачаў грабці. Але, як на тое, рака ў гэтым месцы вірлівая, яго адносіла далей ад Каролі... Калі ж нарэшце даплыў да месца, дзе толькі што стаяла брычка, там ужо нікога не было... Ён пачаў зваць:
    — Кароля! Дзе ты? Ну што ж гэта такое?
    Яго голас дакаціўся да самай пушчы і там згубіўся. Але адказу не было...
    Стахоўскі прахапіўся, успомніў усё, што снілася, апрануўся і падаўся да Злодзіна, бы там і сапраўды яго чакала Караліна. Світала... Слаўся лёгкі туман, другога берага амаль не відно, толькі, ледзь прыкметныя, па ім нібы блукалі нейкія здані, вельмі падобныя на коней. Гэта, напэўна, кусты вербалозу, што плавалі ў ранішнім тумане.
    На сярэдзіне ракі быў ледзь відзён човен. Каму гэта не спалася ў такую рань? Мабыць, то меншая дачка пана Ермаловіча. Яна ці то летам, ці то восенню блукае каля ракі, ірве кветкі, віе вянкі або садзіцца ў човен і пераплывае на другі бок. Што ёй там трэба? Нібы на гэтым беразе ёй мала кветак. Пэўна, там няма людзей, і яна, не баючыся нікога, купаецца, загарае... Але ж цяпер восень, а яна от усё адно...
    Яна кінула вёслы, устала, але зрабіла, мабыць, неасцярожны рух, і човен загайдаўся, нахіліўся набок, пачуўся гучны ўсплёск — бы хто, разагнаўшыся, даў нырца...
    Човен пачало зносіць плынню, а таго, хто быў у ім, не відно. I ніякага крыку аб помачы. Туман трохі развеяўся, і Стахоўскі ўбачыў на сярэдзіне ракі тапель-
    ца: дзявочая галава то пакажацца, то знікне пад вадой...
    Стахоўскі кінуўся ў ваду. На сярэдзіне ракі — вір, але ж Стахоўскі вырас каля Нёмана і адчуваў сябе ў вадзе як рыба...
    Ужо зблізку ён пазнаў Ганку. Схапіў яе за адзежу і пачаў грабці да берага... У Ганкі, пэўна, збілася дыханне, калі яна трапіла ў вір, наглыталася вады, была непрытомная...
    На беразе ён паклаў яе жыватом на калена, і з рота ў Ганкі хлынула вада. Потым ён пачаў рабіць ёй дыхальную гімнастыку і, калі яна расплюшчыла вочы, на руках панёс да дома пана Ермаловіча.
    — Ганка! Божачкі мае! А што ж гэта такое! — згледзеўшы Стахоўскага з Ганкай на руках, залямантаваў пан Ермаловіч.
    — Выкулілася з чаўна, у вір трапіла... Добра, што я аказаўся паблізу...
    Ганка доўга хварэла: прастудзілася, бо ўжо восень і вада ў Злодзіне — як лёд.
    Пан Ермаловіч прывёз з Мазыра земскага ўрача, і той, агледзеўшы Ганку, сказаў:
    — Двухбаковае запаленне лёгкіх...
    Моцнае, мабыць, у пані Ганкі здароўе, бо адужала яна хваробу, але аслабела, не ўставала з ложка, амаль нічога не брала ў рот, ні з кім не размаўляла, нікога не хацела бачыць.
    — У вашай дачкі, пан Ермаловіч, аказваецца, не толькі прастуда, а і яшчэ адна хвароба... Але медыцына тут бяссільная... — са спачуваннем зірнуў земскі ўрач на пана Ермаловіча і тут жа дадаў: — Пара нам развітвацца, не магу я болей заставацца ў вас. Мазырскі павет вялікі, хворых хапае, а я — адзіны ўрач.
    Пан Ермаловіч не зразумеў адразу, на што зрабіў доктар намёк, а калі зразумеў, то й зусім разгубіўся: няўжо Ганка закахалася ў інжынера да таго, што ёй ужо і белы свет нямілы?
    — Дачка, што ты робіш са мною?! — пан Ермаловіч бачыў: хвароба выпетрыла Ганку да таго, што яна ўжо як тая ільдзінка на сонцы, яшчэ трохі — і не стане. — Што ты, дзеўка, узяла сабе ў галаву? Няўжо табе не шкада мяне? Дзеля каго я ўсё жыццё сяджу ў гэтым балоце? Забываю пра сябе, пра ўсё на свеце, не гляджу пагода ці нягода на дварэ, а саджуся ў каламажку —
    і без аглядкі ў Мазыр, у Вільню... Гну спіну, прыніжаюся, соваю хабар у рукі... I каму? Жандару Чорнух-Паўловічу, якому задушыць што чалавека, што муху — усё адно... I канцылярскія пацукі, у якіх я бываў, недалёка ад яго адышлі... Мне тое трэба? Дзеля вас, маіх дзетак, стараюся... Знаеш, які пасаг у цябе? Ды любы светлы князь за гонар палічыць папрасіць тваю руку.
    — Што ты, бацька, хвалішся сваім багаццем? Каму яно трэба? Хіба ў ім пічасце? Вунь пан Антак...
    — Ах, пан Антак! Даўся ж табе гэты бунтаўшчык! Ды каб не я, то ён дасюль карміў бы вошай у астрозе.
    Ганка адвярнулася, не захацела болей гаварыць з бацькам... Разгублены, увесь у роспачы, пан Ермаловіч выйшаў з яе пакоя, падаўся на двор, да Злодзіна, каб трохі супакоіцца, бо давяло роднае дзіцятка. I тут яму трапіў на вочы Стахоўскі.
    — Пан інжынер! — пачаў маліць Ермаловіч. — Хочаце, я стану перад вамі на калені? Злітуйцеся, пашкадуйце мяне, старога чалавека: памрэ Ганка — не п’е, не есць, нікога не хоча бачыць... Я ні аб чым вас не прашу — наведайце яе, скажыце хоць адно ласкавае слова.
    У гэтай просьбе Стахоўскі не мог адмовіць пану Ермаловічу.
    Калі ён пераступіў парог, Ганка не павярнула галавы ў яго бок, не вымавіла ні слова. Ад прыгажуні-Ганкі засталіся хіба пышныя валасы, якія былі рассыпаны па ўсёй падушцы. А ў вачах ніякага жывога агеньчыка, позірк пусты, халодны.
    — Дарма вы так, пані Ганка, — ціха вымавіў Стахоўскі. — Вы такая маладая, прыгожая, і чаму вы баіцёся, што не выйдзеце замуж? He трэба баяцца, нідзе ад вас гэта не дзенецца.
    — За што вы мяне неўзлюбілі, пан інжынер? — яна слаба варухнула патрэсканымі ад хваробы вуснамі, зірнула на яго. — Хто вас прасіў ратаваць мяне?