• Часопісы
  • Жыві ў свабодзе! Зборнік твораў пра К. Каліноўскага

    Жыві ў свабодзе!

    Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 398с.
    Мінск 1996
    120.67 МБ
    Макарэвіч больш не з’явіўся.
    Вільдовічу чамусьці ўспомніліся губы Макарэвіча, поўныя дабрыні і адначасова — зацятасці! Ёе не стагнаў, калі быў пры памяці. На выспе, лечачы яго ўсялякім зеллем, Вільдовічу вельмі хацелася пагутарыць з незнаёмцам, але той не даў яму на тое найменшай прычыны. Відаць, што добры ён чалавек, ахвярны для справы і, вядома, адпаведна асцярожны. Крыху дзіўны! He тое што асцярожны ён, але дзіўны...
    Ляснік шчыльней усеўся за купінаю: ззаду пачуўся скрып снегу, хутканогі, не воўчы. Пад ласём?
    Людскіх слядоў ля Дзеразінскай пустэчы не было, і ён, як бы павесялелы, рушыў у напрамку Ліпавага Моста. Гэта там чакае яго Уладак Прончык.
    Ішоў прагалінамі, па неглыбокім снезе. Часамі, наступіўшы на галінку, нерухомеў, бы заяц пасля бегу, і — падняўшы нагу — паглядваў навокал, куды гэта ступіць, каб і кроку свайго не пачуць?.. Наткнуўшыся на навіслае голле, пад якім немагчыма прайсці хілком, браў яго аберуч і адхіляў так, што не абсыпаў шэрані. У цішы чуў шолахі пушчы: тупат дзікоў, пранырлівага аленя, піск перапуджанага зайца, цурчанне крынічкі. 3 паляны, на якую якраз выйшаў, мільгануў звярыны цень; да Ліпавага Моста ўжо блізка.
    Запахла свежым хлебам. Забрахаў сабака і, захліпнуўшыся, сціх. Азваўся пугач, той самы, амаль над галавоюі Ляснік спыніўся, стрэльбу закінуў на плячо, далоні прытуліў да рота ды завыў па-воўчаму тры разы, пасля чаго адступіўся пад цёмную яліну, стаіўся там.
    3 недалёкага дрэва хтосьці ссоўваўся на зямлю, патрэсквала кара. Неўзабаве Вільдовіч убачыў Прончыка і, каб падаць яму кірунак, запішчаў па-зайчынаму.
    Прончык падышоў да яго. Сказаў шэптам:
    — У акне сохне палын.
    — Ніхто не круціцца паблізу? — спытаў яго Вільдовіч.
    — He відаць.
    — Калі прыкмеціш небяспеку, завый па-воўчаму: раз доўга і раз коратка.
    Прончык, узяўшы для непазнакі вязку галля, вяртаўся дамоў гасцінцам. Вільдовіч жа — яму вядомымі сцежкамі ды пераходамі.
    He адразу ўвайшоў ён у сваю хатку; засеў на ўскраіне маладняку і праз добры кавалак часу асочваў ваколіцу. Бачыў, як па садку скакаў заяц, нічым не ўстрывожаны... Неблагая прыкмета бяспечнасці.
    У хатцы нехта чакаў Вільдовіча.
    5
    Яшчэ раніцай палкоўнік Лосеў выслаў шыфраваную дэпешу паліцмайстру ў Саколцы. У ёй указваў на тое, што «Мужыцкая праўда» друкавалася, відаць, недзе ў мясцовых лясах, а не ў Беластоку, як гэта меркавалася раней. У канцы дэпешы палкоўнік пісаў:
    «Перадайце важнейшыя агентурныя звесткі. Што з аб’ектам Ікс?»
    Перад дзевятай Лосеў атрымаў новыя даныя, якраз ад таго ж агента, які дзейнічаў марудна, але, як дагэтуль, цэльна. Паводле яго ацэнкі кур’ерам Беларуска-Літоўскага Чырвонага ронда будзе жанчына. Дакладных звестак ён не прынёс, але чуў, як у групе знаёмых яму канспіратараў, што выконваюць якіясьці заданні цэнтра, загаварылі пра кур’ера, ужываючы слова «яна».
    — Паўтарыце, калі ласка, слова па слове пачутае вамі, — папрасіў яго палкоўнік.
    Агент, досыць выпадковая знаходка аднаго з афіцэраў Лосева, паморшчыўся ад натугі:
    — Гаварылі: хлопцы, кур’ер ужо знойдзены, a нам — час у лес збірацца... Яна прыдасца... Так я пачуў, пан палкоўнік. За сцяною невыразна чуваць. Я пастараюся... — апраўдваўся агент.
    «У суседняй кватэры дома, у якім жыве гэты наш шчаслівы агент, відавочна, рыхтуецца кадравая група арганізатараў паўстання. Невялікая, тры-чатыры чалавекі. Апісанне іх выгляду, праведзенае з незвычайнай асцярожнасцю, як дагэтуль, не прынесла ніякіх рэзультатаў. Яны, магчыма, прыбылі з-за граніцы, — думаў палкоўнік Лосеў. — Ці слушна зрабіў я, забараняючы ўстанавіць пастаяннае сачэнне за гэтай групай? Хіба так, бо важней было, каб яны адчувалі сябе бяспечна і не шукалі іншага схову, іншай кватэры... Цяпер, бадай, ёсць сэнс арыштаваць іх, пакуль не выйшлі ў лес. А гэтае «Яна прыдасца...» можа датычыць цалкам чаго адваротнага...»
    Палкоўнік адшукаў свежы рапарт сышчыка, што сочыць за кватэрай Марыі Грыгатовіч. Наведаў яе зноў той таемны мужчына, які прабыў у кватэры каля паўгадзіны. Сёння Грыгатовіч хадзіла на KipMam, дзе купіла вясковую хусту ды спадніцу. Нашто ёй гэта? Далей: мужчына ад Грыгатовіч знік у Святаянскіх мурах! Калі сышчык тут чаго не наблытаў, дык гэта пачынае памалу ляпіцца ў нейкую цэласць — рабіў высновы Лосеў. Яму ўспомніўся Парфіяновіч.
    «Не зашкодзіць прыставіць да гэтай пані Грыгатовіч нашага найлепшага «хваста», — вырашыў палкоўнік Лосеў.
    Ён загадаў свайму намесніку выклікаць сышчыка для асабліва важных спраў.
    6
    На віленскім вакзале дзень у дзень людна: поўна жанчын і мужчын, вайскоўцаў, жандараў і, вядома, сышчыкаў. Сталіца беларуска-літоўскага паўстання ажно кішэла ад войска, казакаў, паліцыі і, звычайна, тых, што ўцякалі. Цягнікі ў Варшаву бітком набіты. У вагонах безупынна адбываюцца рэвізіі, арышты. Паніка!
    3 Варшавы ўжо немагчыма прабрацца ў Галіччыну. У Кракаве перапыняюць уцекачоў аўстрыйскія жандары і адвозяць іх на блізкую рускую граніцу.
    Марыя Грыгатовіч пачакала на пероне, пакуль цягнік рушыў. 3 натоўпу тых, што праводзілі, яна раптоўна ўскочыла на прыступкі вагона. 3 жахам угледзела, што тое самае зрабіў нехта ля апошняга вагона. Уціснулася ў купэ.
    Даехала да Гродна — садзіліся падарожныя; бачыла, як ускоквалі і ў апошнюю хвіліну. Супакоілася.
    Падчас стаянкі на станцыі Саколка ахапіла Марыю трывога. Яна, наракаючы на цеснату, мітусілася, каб прыгледзецца да твараў; на ніводным з іх не выявіла стоенай цікаўнасці да свае асобы. Кожны быў заняты сваімі бедамі.
    Уздоўж вагонаў павольна, неяк па-качынаму, прайшоў вайсковы патруль. Нікога яны не зачапілі.
    Праз якую паўгадзіну язды ад Саколкі цягнік збавіў хуткасць, сударгава засоп паравоз. У апушчанае акно — папсаванае, яго ніхто не змог зачыніць — пачаў залятаць чорны дым, з якога сыпалася сажа.
    Цягнік поўз пад гару, пад тую гару, аб якой казаў Макарэвіч.
    Грыгатовіч праціснулася да дзвярэй, знянацку адчыніла іх, выйшла на першую ступеньку і саскочыла з яе ў адхон, перадам.
    За ёю закрычалі: «Куды прэшся, дзеўка?!» Крычалі яшчэ: «Ногі паломіш, ніхто замуж не возьме!» Пажартавалі: «I я з табою пабягу!» Хтосьці: «I я!» I рагаталі на ўсё горла.
    Азірнулася: не смяяўся толькі адзін малады мужчына, франтаваты. Ён вызначаўся пабялелым тварам сярод гурту дзецюкоў, развяселеных так нечаканым у
    дарозе здарэннем; Марыя забаўна ўпала ў глыбокі грумак.
    Ёй нават здалося, што машыніст паравоза тармозіць цягнік, гамуе... Так здалося.
    Налева, пад узлессем — хатка і дымок з коміна, і стары чалавек на парозе, які ўсё бачыць.
    Наўпрасткі пабегла да яго.
    — Ці не бачылі майго Яська, гаспадара з-пад Вільні?
    — Мо паясі з дарогі, — азваўся да яе стары. — A да знахара ты не хочаш?
    — Няма чаго, дзядзька, марудзіць! — ні то сказала, ні то закрычала яна. — Хутчэй!
    Стары заварушыўся.
    Ён заліў вадою агонь у печы. Галавешкі вынес на панадворак і там закапаў іх у снезе. Замкнуў хату.
    — Ідзём, — Грыгатовіч адвяла вочы ад чыгункі.
    — He застудзішся? — стары паказаў пальцам на яе кароценькі кажушок.
    — Дзядзька! — узмалілася яна на ягоную непаспешлівасць.
    — He дагоняць нас. Ад Чарноўсі да Махнача, ого, блізкі свет! — і пайшоў наперадзе.
    Яна — за ім.
    Пракраліся цераз дарогу. Потым — яшчэ цераз адну... Коўзаліся на ўтоптаных сцяжынах, што сучылі ад вёскі да вёскі; хаваліся ў гушчэчы, за ўзбочынамі. Дзядзька шкадаваў, што Марыя не ўмее пералазіць з дрэва на дрэва — тады напэўна згубілі б след за сабою.
    3 пушчы выйшлі яны познім вечарам. На яе ўскраіне відаць была ціхая леснічоўка.
    — Гэта тут, — сказаў стары. — Дзякаваць богу, шчасліва дайшлі.
    — Я пачакаю вас, — адказала яму Грыгатовіч.
    «У выпадку якой бяды, дык і загіну марна ў гэтых лясах, — са страхам думала яна, пакуль ён схадзіў да тае хаты і назад. — Месяц свеціць ад паўднёвага ці паўночнага неба? — і не магла сказаць з усёй упэўненасцю. — Гэта ад страху муціцца так у галаве...»
    Стары завёў яе ў хату; ішла за ім, ступаючы ў яго вялізныя сляды. У сенцах выцерла ногі. Пахла тут кажухамі. У кухні, ля печы, шмыгануў малы чорны цень.
    — He бойся, дзеўка, гэта кот, — растлумачыў ёй стары. — Кладавіся на ложку, накрывайся скурамі ды
    спі, адпачывай на здароўе. — Ён наблізіўся да акна і паставіў у ім венічак з якогасьці зелля. Прымасціў яго пасярэдзіне шыбкі. — He чапай гэтага венічка. Ён тут дзеля знаку, разумееш, на які прыйдуць да цябе. Сама нікуды «е выходзь і не паказвайся ў акне. — Ён памаўчаў. — Хлеб і вяндліна — у каморы. Будзь ціха-ціха! Ну, бывай, дзеўка. Пад світанак трэба мне, разумееіп, вярнуцца дамоў.
    — Шчаслівай дарогі вам! Вяртайцеся шчасліва!
    — Дзякую табе, дзёўка.
    Замкнуў хату. Ключ схаваў пад вугал — яна чула гэта, нібы скрэбанне мышы. Усяго некалькі разоў скрыпнулі крокі старога. Як бы выпадкова, з-за няўважлівасці. Цішыня, што адусюль спазірала на Марылю, выдалася ёй страшным сном. Каб неяк супыніць сваё ўяўленне, яна паглядзела здалёку ў белую пляму аконца — пайшоў снег.
    «У добры час! Якраз вельмі патрэбны нам снег!» — узрадаваная, узялася вымошчваць сабе пасцелю.
    Яе змарыў сон.
    7
    Неяк у каляду Уладак Прончык перажыў незвычайнае здзіўленне. У гэтым ягоным здзіўленні было шмат злосці на самога сябе за тое, чаму раней не прыйшла да яго думка аб так простай і бяспечнай схованцы на паўстанцкія лістоўкі ды газеты?!
    Ад няўстрыманага хвалявання выйшаў на панадворак. Ад нецярплівасці! Зорная ноч мігцела над вёскаю. Спушчаны з прывязі сабака Рэксік як бы з паблажкай зіркаў у бок шайкі зайцоў, якія нешта матлашылі на загуменні — са смешнай пагрозлівасцю высока паставіўшы вушы. Зіхацела Вялікая Мядзведзіца.
    Прончык папоцемку мацаў бярвенні пад паветкаю, ацэньваў іх прыдатнасць да задуманага. Спяшаўся — Вільдовіч аднойчы казаў яму, што паліцыя сакрэтна распытвае пра Прончыкавы сувязі з лесніком. He гаварыў, ад каго ён ведае аб гэтым. Ім трэба было перастаць сустракацца пры людзях.
    З’явілася вялікая патрэба ў такой схованцы на матэрыялы. Праўда, гэта Вільдовіч намякнуў на дупло ў сухім дубе ля гасцінца; на гэтым дрэве калісьці павесіўся пан з Крынак. Ад таго часу нават дзеці
    абміналі гэтае месца. I Прончык, спачатку не па гадзіўшыся з прапановай лесніка, зараз убачыў яе існасць у новай, больш дасканалай задуме.