• Часопісы
  • Жыві ў свабодзе! Зборнік твораў пра К. Каліноўскага

    Жыві ў свабодзе!

    Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 398с.
    Мінск 1996
    120.67 МБ
    Прамчалася вавёрка, спуджаная чужым трэскам, нырнула ў яліну. Ён, выхапіўшы пісталет, прысеў за ядлоўцам.
    Трэск набліжаўся.
    3 зараснікаў высунуўся зубр — пакіраваў у лагчыну. Важна, не азіраючыся.
    Кароткі дзень хмурыўся і вечарэў. Макарэвіч разлічыў, што ля Плябанаўшчыны пяройдзе пасля таго, калі ў гаспадарках закончаць догляд жывёлы і па хатах пачнуць класціся спаць.
    Ад Плябанаўшчыны да Крынак — высечаны лес. Далей — двор, у якім можа быць казацкі патруль. Да пуні Антошкі Яновіча, відаць, найбольш бяспечна будзе прабірацца полем. Каля парабкоўскіх хацін.
    I цераз азярышча.
    Калі ўсталюецца ноч...
    Дабраўся ён да пуні бадай апоўначы. Заснуў у адзенні. На коратка. Прачнуўся пры першых пеўнях, успацелы, даходзіў да памяці пасля жахлівага сну: ваўкі адбягаліся ад яго ў Лапіцкія яры. Пеўні спявалі ўсё гучней, іх галасы зліваліся ў хор. «Было б мо і лепей, калі б замест Грыгатовіч паехаў я, — усумніўся Макарэвіч. — Пераканалі мяне, што там можа быць небяспечна. Што не маю права рызыкаваць сабою ў ваколіцы, у якой ужо вядомы я з выгляду. — I разважыў: — Зрэшты, Марыся атрымала самую бязвінную місію, якая толькі магчыма ў нас у час падрыхтоўкі...»
    Штосьці пасыпалася збоч. Ад пранырлівай мышы? Намацаў снапок, якім быў застаўлены ўваход у гэтае
    логава ў застаронку з сенам. Поўзала сцюжа, хапала за пальцы. А пеўні крычалі, як бы на трывогу. Лямантавалі, як усё роўна папярэджвалі пра небяспеку...
    Ваўкі адбегліся...
    3 логава Макарэвіч залез у патайны пераход ад азярышча. Выйшаў на свежае паветра. Ля сцяны пуні шахацеў трыснёг, высокі, бы мак. Наваколле ў тумане падвойвалася.
    За рогам — чутней: па вуліцы нехта ідзе. Галасы пеўняў заціхалі на Акопах і Пагулянцы, як адбой заўчаснай панікі.
    ♦Да раніцы яшчэ пасплю, — Макарэвіч вярнуўся ў схованку. — У такую непагадзь смачна спіцца...»
    У яго сны прыйшла далёкая зіма ў дзяцінстве, як першы снег. 3 чарадою аднагодкаў ганяўся ён ад Мастаўлян да Свіслачан, цераз багну каля Свіслачы, на якой гнуўся лёд ды патрэскваў маланкаю ў заполлі. Цешыцца не нацешыцца!.. Каваль Клімовіч рабіў чарадзейныя каўзачы! «Табе, Макарэвічык, зраблю адмысловыя», — абяцаў каваль, чамусьці ўжываючы гэтае чужое прозвішча...
    Аклікнулі:
    — Макарэвіч!.. Ма-ка-рэ-ві-іч!..
    Ён разявіў рот, каб запярэчыць: «Які я вам Макарэвіч? Хто вам гэта наплёў, што я з’яўляюся якімсьці Макарэвічам? Га?!.»
    Адагнаў ад сябе сон. Выплываў на паверхню свядомасці і ўбачыў, як перад ім вялізнаю куніцаю стаіць Антошка Яновіч. Яго губы варушацца:
    — Пан Макарэвіч! Уночы хадзіў жандар!
    — Праводзіў вобыск?
    — He, — адказаў Яновіч. — Хадзіў па вуліцы, нюхаў. У шаўца Антыфона браў ён лучыну, — паведамляў. — Кажуць, з Саколкі прышлюць роту войска!
    — Адкуль гэта вядома?
    — Нібы казакі так казалі, купляючы ў Крынках авёс... Казалі: цяпер мы вам пакажамі
    — Хваліцца наогул той, хто слабейшы.
    — Але. Ім здаецца, што век тут гойсаць будуць, — у яго, Антошкі, заўсёды было адчуванне вечнага. Такога чалавека нельга ні ўсхваляваць, ні запалохаць.
    Развіднела.
    Антошка прынёс ежы на цэлы дзень.
    — Хто не адпачывае, той і не працуе, — пакінуў ён Макарэвічу разумны пажартунак.
    Створаная ім сетка разносчыкаў паўстанцкіх лістовак і газет засталася некранутай. Арышты прайшлі бокам. «Мужыцкую праўду» можна будзе дастаўляць у Гаркавічы цераз Кішкялёў, у Сухінічы цераз Цілюльку, у Астравок цераз Кулакоўскіх, у Піражкі цераз Жукоўскіх, у Гураны цераз Міраноў, у Плянты цераз Пракопчыкаў...
    У Вільню вярнуўся Макарэвіч назаўтра: да станцыі ў Гродна даехаў ён з абозам яўрэяў-гандляроў, якія цераз Разбойнік і Служкі везлі мануфактуру Ліпхарта. Гаварылі яны, пгго па лясах хаваецца вялікае беларускае войска, якое рыхтуецца выглуміць — увесну — наезнікаў.
    Макарэвіч у задуменні ўслухоўваўся ў іх неасцярожную гутарку.
    «Паўстанне, праўду кажучы, толькі павінна пачацца, — думаў ён. — Без шляхты! Яе ўдзел — гэта катастрофа ўсёй справе. Мужыкі не пойдуць за панамі ў лес, бо і чаго? За панскую свабоду змагацца? Сапраўдная свабода — гэта такая свабода, у якой не будзе ні паноў, ні цара. У якой усе будуць роўныя. Божа, якая складаная сітуацыя: з аднаго боку цар дае сваю свабоду, з другога — паны даюць сваю, як бы лепшую ад царскай, — сумна ўсміхнуўся. — А мэта ў адных і ў другіх адна і тая ж: утрымаць уладу! Трэба арганізоўваць народнае паўстанне. Што гэта значыць? Калі супроць паноў, то і супроць цара. Ці не занадта, як на магчымасці беларусаў? Мо спачатку выбраць меншае зло — падтрымаць паноў? Утопія! Польская справа — гэта наша справа? He, нічога не выйдзе з таго... Ключ да становішча — у сітуацыі агульнарасійскай. А там рэвалюцыйнасць паменшала, ідзе на спад. Чарнышэўскі ў астрозе... — Праехаў казацкі патруль, возчыкі паціхлі. — А што, калі стварыць шырокую і адпаведна засакрэчаную паўстанцкую сетку з заданнем праводзіць прапаганду і ўтрымоўваць невялікія ўзброеныя групы? Рэжым, Мураўёў і яго генералы рвуцца да бітваў, да батальнага вырашэння пытання. А мы давай будзем пазбягаць бітваў, кусаць збоку, партызаніць. У нашу карысць працуе час. Так, час з’яўляецца самым магутным нашым саюзнікам. Рэвалюцыю рабіць — гэта перш за ўсё арганізавацца чакаючы. Гэта ўмельства чакаць. Замежная інтэрвенцыя, дыпламатычная, нам не патрэбна. Наіўныя дзюлера-
    ны; кожная дзяржава, якая б яна ні была, вядзе перш за ўсё ўласную, дзяржаўную палітыку па прынцыпу: свая кашуля бліжэй да цела! Ідэалагічная салідарнасць — гэта ўсяго цёпленькі плашч у палітычную сцюжу. Так было, так ёсць і так будзе! Механіка існавання дзяржавы, усё роўна птго механіка ў фізіцы — нязменная ў галоўных законах. Польскае паўстанне — гэта ўнутраная справа Расіі, сказалі ў Пецярбурзе. He без пэўнай рацыі... Аглядка на замежжа — гэта шкодная тактыка. Можна сказаць, ашуканцкая! He стануць жа дапамагаць нашаму народу прыгнятальнікі сваіх народаў на Захадзе...»
    Вечарам у дзверы яго віленскай кватэры, што ў Святаянскіх мурах, пастукала стройная паненка. Гэта Яцына.
    12
    Саколка не спадабалася палкоўніку Лосеву. Вячэраў ён у паліцмайстра.
    Папіваючы гарачую гарбату, вярнуліся яны да справы вярбоўкі Прончыка.
    — Вы спрабавалі вербаваць Прончыка, папярэдне не высветліўшы акалічнасцяў забойства Панкевіча, — пасуровеў Лосеў. Паліцмайстар панурыўся. — Панкевіч быў выдатным агентам, пан паліцмайстар. Выказваюся так не толькі на падставе вашых рапартаў аб ягонай дзейнасці...
    Паліцмайстар спацеў: «Хто ў мяне працуе для Лосева? Гэтаму хітраму, як чорт, палкоўніку! Хто гэта сочыць за мною?..»
    Лосеў надпіў са шклянкі. Пацікавіўся:
    — Вы ўпэўнены, пан паліцмайстар, што нічога не прапусцілі ў запісе сваёй гутаркі з Прончыкам?
    — Абсалютна, пан палкоўнік! — паліцмайстру ўдарыла недарэчнае: «Няўжо Прончык з’яўляецца спецыяльным агентам палкоўніка для праверкі кадраў паліцыі?» На міг закруціўся ў яго перад вачыма цэлы пакой. Шырэй расставіў ногі.
    У сталовым — жонка ціха і па-хатняму лаяла служанку, якая разбіла пасудзіну. У штодзёншчыну паліцмайстар падышоў бы да яе са словамі: «Ну, хопіць, дарагая, хвалявацца з-за дробязі».
    — Мяркуючы па вашаму запісу, Прончык — гэта або дурань з халоднымі вушамі, або чалавек паўстан-
    цаў, школены ў метадах разведчай працы. Я асабіста схільны да другога варыянта. Ён — разведчык Духінскага.
    Паліцмайстру калола ў баку.
    — Магчыма, пан палкоўнік.
    — Розніца паміж дурнем і шпіёнам такая, што шпіён робіць сябе дурнем, а дурань — не! — Лосеў нехаця частаваўся пірожным. — Кажаце, пан паліцмайстар, што Прончыка нараіў вам Панкевіч?
    — Так, пан палкоўнік, — адказаў яму і са злосцю падумаў: «Сам жа падганяў мяне з гэтым Прончыкам: што з аб’ектам Ікс і што з аб’ектам Ікс?!. Няхай удалося б, дык уся заслуга была б, вядома, не мая, a яго! Яго! Цяпер шукае вінаватых. Я не хацеў спяшацца гутарыць з Прончыкам, каб не зрабіць памылкі, але пан палкоўнік — што з аб’ектам Ікс?! Ну і вось як атрымалася».
    — He выключана і тое, што Прончык ведае таямніцу смерці Панкевіча. Калі гэта так, дык гутарка з ім з’явілася памылкай. А гэта значыць, пан паліцмайстар, што мы раскрылі перад мяцежнікамі свае слабасці. Гэта значыць, што яны, мабыць, ведаюць аб тым, што мы дзейнічаем усляпую... Іншых кандыдатур у вас няма? — уставіўся ён у паліцмайстра: «Крыўдуе на мяне, гэты няўдаліца. Што ж — нармальна! Вінаваціць мяне перш за ўсё таму, што баіцца прызнацца ў няўдачы перад самім сабою, во! А гэта з’яўляецца ўжо недапушчальнай слабавольнасцю ў асобы на такім адказным месцы».
    — Няма, пан палкоўнік, — адказаў: «3 такім, як Лосеў, трэба гаварыць без лішніх слоў. He ўцягвацца ў разважанні, бо затопча!»
    — Мы аказаліся непадрыхтаванымі да выбуху паўстання, хаця даўно ведалі аб тым, пгго яно адбудзецца. I нават — калі! У нас, для прыкладу, няма сеткі даносчыкаў, па адным у кожнай, хоць большай, вёсцы. Без іх мы глухія, значыць — і сляпыя. Чаго мы варты, пан паліцмайстар, без народных памочнікаў? — кпіў Лосеў. I зноў сур’ёзна: — Вам патрэбны матэрыялы, якія кампраметуюць Прончыка.
    — Ведаю, — не стрымаўся паліцмайстар.
    — Дык дазвольце запытаць, адкуль залезла вам у галаву надзея, што Прончык згодзіцца супрацоўнічаць з паліцыяй?! — вызверыўся палкоўнік, непрыемна
    ўражаны нецярплівым адказам паліцмайстра. — Няўжо вы паверылі ў байку пра канфідэнтаў-патрыётаў? Паліцыя, пан паліцмайстар, ёсць паліцыя. Існуе яна, дазвольце на крайнасць, дзеля таго, каб людзей, якімі яна зацікавіцца, ставіць у сітуацыі без выйсця. А мо вы разлічвалі на прастадушша Прончыка? — Лосеў расчырванеўся. — Што, пан паліцмайстар? — высмаркаўся: «Ён папамятацьмець мяне. Нашколю яго разумець мяне ў паўслове. He ўдасца — выганю прэч. Цярпець не магу гэтых пласкалобцаў, усю гэту свалату, якая сядзіць ціхенька ды чакае, пакуль іншыя зробяць за яе самую чорную работу. He, брацец, прымушу цябе самога запэцкацца па самыя вушы!» — Мне здаецца, што...
    — Панкевіч заручыўся! — паліцмайстар першы раз перабіў палкоўніка. Са страху. — Ён запэўніў...
    — Панкевіч мог памыляцца. Вам, у Саколцы, павінна відаць усё шырэй!
    — Простага чалавека, пан палкоўнік, няпроста зрабіць канфідэнтам. Куды лягчэй — інтэлігента. Той мае што траціць у выпадку адмовы...
    — Усё залежыць, пан паліцмайстар, ад умення і метадаў. — Лосеў хліснуў каньяку. — He ўздумайце губіць Прончыка, бо такім чынам дакажаце паўстанцам, што мы бездапаможныя. Адносна ж месцазнаходжання «Мужыцкай праўды», дык я бачу неабходнасць...