Жыві ў свабодзе!
Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
Спадабаў сабе стол у закуцці — воддаль галаслівіла моладзь. Старэйшы сярод яе, крыху падпіты, апавядаў пра смешнае здарэнне: едучы ў Беласток, ён назіраў, як за Саколкаю выскачыла з цягніка вясковая дзяўчына, уцякаючы ад нахабнага гарадскога кавалера, які, на смех курам, не адважыўся выскачыць за ёю, адно пабялеў ад абразы. Яму нічога не каштавала б зрабіць гэта, бо цягнік там ехаў настолькі павольна, што можна было дагнаць яго. Кавалер выскачыў, булава, тады, калі цягнік ужо набраў хуткасці.
Смешна ўпаў у адхон, задраўшы ногі. Дзяўчына гэта — не дурніца...
Лосеў перастаў есці катлету па-венску, паклаў на столік плату.
Ля тратуара спыніў ён фіякр, загадаў ехаць на вакзал.
Начальнік віленскай чыгуначнай станцыі не ўмеў растлумачыць палкоўніку, у якім месцы паміж Саколкаю і Беластокам знаходзіцца гара. Быў ён нядаўна прысланы сюды службоўцам.
— Паклічце каго з машыністаў, — загадаў яму Лосеў.
— Слухаю! — адказаў той па-вайсковаму.
Досыць хутка прывёў ён машыніста, які па памяці мог бы нават і намаляваць віленска-беластоцкі шлях. «Ці ёсць гарыстыя мясціны на шляху?» — «Ого, яшчэ і колькі!» — «Ці перад Гроднам яны ёсць?» — «Вядома, пгго ёсць: і перад Гроднам, і за Гроднам!» — «I за Саколкаю?» — «I за Саколкаю ёсць!» — «Колькі кіламетраў за Саколкаю?» — «Пытаеце, колькі? Так, каб вам не змахляваць, ваша броддзе, гэта гара будзе за Саколкаю ў якіх-небудзь дваццаці кіламетрах...» — «Паблізуякой мясцовасці?» — «Блізка Махнача, ваша броддзе... Перад Чарноўсю».
Лосеў акуратна запісаў: Махнач, наступны прыпынак — Чарновесь. («Там Уладка Гіміка мы ўзялі, здаравезнага беларуса, які са сваёй групай меў базу ў Дубраўках і Сцюдзянках», — успомнілася Лосеву справа з вясны шэсцьдзесят трэцяга.)
— Вы ўпэўнены ў назве мясцовасці, паблізу якой знаходзіцца тая гара? — палкоўнік трымаўся адной, манатоннай манеры размовы. — Іншай вялікай гары, узвышша паміж Саколкаю і Чарноўсю няма?
Начальнік станцыі абліў машыніста страхам.
— Ёсць, каля Геніюшоў, але не так вялікая. — У машыніста бегалі вочкі. He цяміў ён, у чым справа. — Ля Геніюшоў лепей раскапаная яна... — удакладніў, называючы незразумелыя тэхнічныя даныя.
— Можаце ісці.
Здараецца ў следчай практыцы такое, калі без доказаў вядома, чаго трэба чакаць. Пачутая Лосевым бесклапотная гутарка ў рэстаране выдалася яму апавяданнем сведкаў пагоні сышчыка за Марыяй Грыгатовіч. У правай частцы патыліцы свідраваў яму галаву колкі боль, які ўсё мацнеў. Гэтак заўжды ў палкоўніка, калі інтуітыўнае прадчуванне праўды пераходзіць у перакананне. «3 праўдай, быццам з задніцай — кожны сядзіць на сваёй», — пакпіў з сябе даўно дзесьці прачытаным.
Дэпеша ў Саколку: накіраваць казацкія патрулі на дваццаць пяць кіламетраў у глыб лясоў ад населенага пункта Махнач; падазроных асоб скіроўваць у Саколку дзеля апазнання.
Палкоўнік Лосеў выехаў туды сам.
Перад ад’ездам лепшых сышчыкаў адкамандзіраваў ён спецыяльна на высочванне таго мужчыны, што заходзіў у кватэру Марыі Грыгатовіч на Зарачанах. Усё паставіў на адну карту.
Выехаў строга сакрэтна.
10
Дзень прайшоў на рыхтаванне начнога паходу.
Грыгатовіч пацыравала і стараватую хусту, у якой мелася ісці.
Вільдовіч не адзываўся да яе. Ён агледзеў зброю, лазіў на гарышча, наводзіў лад у каморы.
He паказваліся яны на панадворку.
Дачакалі вечара, добра пахмурнага і цёмнага. Навокал — неверагодная ціш. Крокі чуваць ажно ў небе!
— Мы нічога не бачым, і нас не бачаць, — пажартаваў Вільдовіч. Яму камень адлёг ад сэрца.
He паспелі дабрацца да ўскраіны лесу, як далёка за вёскаю, на гасцінцы, заржалі коні і ўзвілася казацкая лаянка.
— Патруль, — Вільдовіч пасыкнуўся пра непіта сказаць Марыі, але маментальна раздумаў. Скінуў з пляча стрэльбу. — Шпарчэй крокі — засоп ён.
Грыгатовіч не адставала ад яго.
Па твары секла абледзянелае голле. Праходзілі цераз арэшнік — у напрамку ельніку, што за беласнежнасцю чарнеў, як бяздонны абрыў.
3-пад ног схапіўся заяц, запішчаў па-дзіцячаму. Пад сасновікам завыў воўк, цягнучы сваю страшную песню. А мо там цэлая гання?! Марыя Грыгатовіч адчула, што ў яе цячэ па спіне пот і прыліпае да цела бялізна.
Наперадзе бяспечна маячыў стары ляснік. Раптам, дзесьці перад ім, узняўся грукат ды гуканне, ажно лес загайдаўся.
— Цьфу, каб вас халера пабрала! — вылаяўся ляснік. Ён абмяк, абціраў лоб. — Змучылася, пані? — запытаў яе.
He магла аддыхацца.
— Хо...
— Адпачнём во тут, — ён зайшоў пад нізкую яліну, пад якою цёпла прэла кастрыца. — Сядаць нельга, — не вытлумачыў чаму. — Крышку пастаім і пойдзем...
— Дзікі?
— Ага, заселі на зіму.
— Хо, горача!
— Мароз, суха.
— Хмарыцца — на змену пагоды.
— Як адчуваеце сябе? — лесніку, пэўна, сарамнавата ад таго, іпто і сам перапужаўся.
— Вытрываю, — запэўніла яго. — Бадай, недалёка? — Яна мела на ўвазе адлегласць да Васількова.
— Го-го... — ляснік выразна махнуў рукою. — Дзе Махнач, а дзе Васількова!
У бок Верхлесу загрымелі стрэлы, два, адзін за другім. Затым — зноў адзін. I яшчэ — адзін. Вецер ішоў гарою, здзімаў у нетры накоцістае рэха.
Спыніліся, услухоўваючыся.
— Паўстанцы? — Марыя Грыгатовіч не мела нагоды пабыць у паўстанцкім лагеры. Аднойчы Макарэвіч абяцаў ёй гэта...
— He, дарагая, — запярэчыў ляснік. — He так гучаць паўстанцкія стрэлы.
Павярнулі яны ў стары лес.
Ногі, якія балелі ў Марыі пасля ўчарашняга пераходу з Махнача, зноўку былі спраўнымі.
Праз нейкі час выйшлі яны на прагаліну. Зоркі штораз загараліся ў разрывах хмараў, і час ад часу звысоку пасміхаўся ўсёвідупічы месяц. Пушча западалася пад зямлю, высоўваючы на паверхню пакудлачаныя верхавіны. Адсюль да лугоў Сакалды, як кажуць, рукою падаць.
3 рэчкаю — не так трывожна.
Каб шчасліва!
Каб перастаў свяціць месяц.
— Госпадзі! — выбухнуў енкат — проста перад імі. Хтосьці хрыпеў, быццам яго душылі...
Пацерпянела скура.
Ляснік прысеў за елачкі, даючы Марыі знакі рукою, каб зрабіла тое ж. 3 гушчару вываліўся чалавек і распластаўся з раскінутымі рукамі. У яго падкурчылася адна нага.
Вільдовіч, са стрэльбаю напагатове, наблізіўся да ляжачага, павярнуў яго на плечы, снегам выцер яму закрываўлены твар, расшпіліў паліто, адрываў кавалкі бялізны, каб перавязаць рану.
— Жывы? — апамяталася Марыя.
— Націрайце яму снегам шчокі, вушы, нос, — загадаў ёй.
Калелі пальцы. Незнаёмец загаварыў з гарачкі. Марыя Грыгатовіч угледзелася ў ягоны твар — як бы не чужы... «Ах!» — войкнула яна, заціснула зубы.
Паранены выдыхнуў выразныя словы:
— Напалі! Напалі!.. Верны след... домік лесніка... — трызніў ён. — Домік лесніка... Хутчэй!.. Скарэй!.. — закрычаў. — А-а-аа-а... Больнаі — вочы каціліся ў яго пад лоб. — Гаспадзін начальнік... — усё па-руску. — У Святаянскіх мурах тайна тайных!.. Там!
Аціх.
Ляснік сказаў:
— Скончыўся, сабака!
Ён здагадаўся, хто гэты чалавек.
I яна ўжо ведала.
— За вамі сачылі? — запытаў у яе амаль пагрозліва.
He адразу адказала:
— Думала — уцякла ад яго...
— У ночы ён быў ля хаты. У садку.
— Ён?!
— Так, — стары агледзеў уважліва боты нябожчыка, потым з акасцянелай рукі вырваў рэвальвер. — Выстраліў ён чатыры разы, столькі, колькі мы чулі, — сказаў ляснік да Грыгатовіч. — Ён ад кагосьці бараніўся. Ад кагосьці, хто напаў на яго знянацку. Аслаб ад крывацёку, зблудзіў...
— Тыя стрэлы ад Верхлесу...
— 3 віленскай паліцыі, — ляснік, абшукаўшы труп, разглядаў знойдзеныя пры ім дакументы.
Цела завалаклі ў кустоўе, заграблі ў наслоенай гурбе, ваўкам на спажыву. Маўклівелі дрэвы.
Грыгатовіч прашаптала:
— Што цяпер будзе?
Вільдовіч, як бы ўспомніўшы нешта, амаль пабег па крывавай строчцы. Грыгатовіч задыхалася. Ён знікаў у проблісках ночы. Яна хацела закрычаць і не змагла; стыў голас. Пагразаючы па пояс у грумаках, Марыя з намаганнем валаклася следам за ім, абціраючы з ілба клейкі пот. Потым ужо не мела яна сілы падняць вачэй — бачыла чорныя крапінкі, што фастрыгавалі снег. Раз і другі закруціла ёй у галаве. Шчасце, што навокал — елачкі і ёсць за што ўхапіцца, каб не ўпасці ніцма. Знямоглая, брыла яна праз пуш-
чу, убраную па-зімоваму, трацячы надзею на тое, што калісьці выйдзе з яе. Падала, давячыся пухкім снежным пылам, густым, і кашляючы да болю ў грудзях. Баялася беспрытомнасці, лёгкай, але бяссэнсавай смерці. «Пугачоў у лесе няма, — трызніла. — Пугачоў у лесе няма... Я болып не магу! Я ж слабая жанчына!.. Злітуйся, лесе, нада мною. Лесе дрымучы, дрэвы чорныя, ночка цёмная!..»
На лесніка наткнулася Марыя Грыгатовіч, як на адзінокае дрэва ў полі падчас завірухі.
— Божа мой! — каля яго ляжаў чалавек. На месячных пацёрках марозу блішчаў нож, ля расшчэмленай правай рукі, пажаўцелай. Ляснік, без шапкі, натхнёна хрысціўся.
— Дзядзька з Махнача, — прарвалася ў яго. — He пакінем яго тут. — Вільдовіч падняў чалавека ў кажусе. Ягоны нож засадзіў сабе за пояс.
— Божа, чаму гэта так трэба, каб людзі гінулі за праўду?! Чаму гэта столькі бязлітасці ў праўды? Чаму свет належыць да забойцаў? Божа, чаму?..
— Перастаньце, пані!
— Калі за праўду трэба забіваць, дык ці ёсць яна? Ці не выдумка гэта?..
— Перастаньце, кажу! Такая праўда, якія людзі, што ўстанавілі яе! Дапамажыце мне, пані...
Налева адсюль прасціралася паляна. Рушылі яны туды, спадзеючыся знайсці тйм арэшнік або бярэзнік, каб наладзіць пасцелішча з аглабінамі, на якое ўсклалі б забітага дзядзьку і завезлі б яго ў ціхае ўрочышча...
Ад пахвіны цераз жывот да грудзей рассёк Грыгатовіч рэзкі боль. Яна перамагла сябе.
— Ціха-а, — ляснік супыніўся. Нябожчыка, якога неслі ўдваіх, апусцілі на гурбу снегу.
У насцярожанай далечыні гучала казацкая каманда. I бліжэй.
11
У Вільні сышчыкі збіваліся з ног: мужчына, які заходзіў да Марыі Грыгатовіч, прапаў, нібы выдумка.
У той жа час уздоўж гасцінца ад Гарадка ішоў лесам Макарэвіч. Ва ўрочышчы Перацёсы падзьмула адліжным холадам, і трэба было паставіць каўнер у кажусе. Гэта абмяжоўвала чуйнасць.
Нікога нідзе.
Цяжка ўявіць сабе нешта болей сумнае, чым імгла ў лесе, што бадзяецца па прасеках ды пералесках і якой няма чаго рабіць. Яна прыносіць пахі кастрыцы. Як жа жыць у суседстве з такою імглою?
Раніцай, слухаючы апавяданне каваля ў Пілатоўшчыне аб павешаных сялянах, замешаных у паўстанні, якіх выдалі іх суседзі, Макарэвіч думаў аб складанасці становішча. Аб тым, што патрэбны ўсё-такі невялікія атрады. Яны павінны хавацца па сухіх грудах, пабудаваўшы на іх падземныя кватэры — пад карэннямі дрэў, паблізу крынічак. Ваяваць трэба не бітвамі; народ яшчэ не даспеў да ўсеагульнага парыву. Вайну неабходна расцягнуць на гады...