• Часопісы
  • Жыві ў свабодзе! Зборнік твораў пра К. Каліноўскага

    Жыві ў свабодзе!

    Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 398с.
    Мінск 1996
    120.67 МБ
    нашых. Тут сказаці трэба, што маскаль, дабрадзей мужыцкі, зняўшы з паноў усялякія падаткі, зваліў іх адно на мужыцкае племя, аблажыў падаткамі і мужыцкую зямлю, і мужыцкія хаты, і мужыцкую душу, і мужыцкія дзеці, і мужыцкую скаціну, жывых і ўмёршых. Но не тут яшчэ канец маскоўскага дабрадзейства. — 3 дзядоў і прадзедаў была ў нас уніяцкая вера, гэта значыць, што мы, будучы грэцкай веры, прызнавалі за намеснікаў Боскіх святых айцоў, што ў Рыме. Царам маскоўскім і гэта стала завідна, для таго, скасаваўшы ў Маскве грэцкую веру, а зрабіўшы царскую, што то называецца праваслаўе, і нас адарвалі ад праўдзівага Бога і ўпісалі ў сызму пагану. Такім спосабам, абабраўшы з гроша, з рук спасобных, запраглі нас у паншчызну, і каб слёзы мужыцкія не трапілі перад трон праўдзівага Бога, забралі нам і духоўну нашу пацеху, — нашу веру ўніяцкую. Праўда, людцы, ёсць за што падзякаваці!.. А чыноўнікі то маскоўскія — яшчэ адно дабрадзейства. Чытаў я ў ксёнжках, што ёсць на свеце якась саранча, катора як гдзе пакажацца, усю худобу гаспадарску зглуміць, маем мы, браткі, горшую яшчэ ад той саранчы, а гэта чыноўнікі маскоўскія з сваёю праўдаю і справедлівосцею, яны людзі вельмі здатныя, што то па-маскоўску «праворныя», умеюць так аблізаць чалавека, што з рук іх выйдзеш голенькі як маці радзіла — і жыві пад гэтакім рондам без суду і праўды. Зараз па вайне з пранцузам пад Севастопалем, пачалі меж намі слухі хадзіці, што маюць мужыкам даць вольнасць. Ждалі мы доўга, аж нарэшці тры леты таму, выйшаў указ царскі, — праўда, многа там было напісана, a карысці то для нас мала. Парабілі адно канцэляр’і, пасрэднікаў, старшынаў, пісараў усё за грошы мужыцкія, а паншчызну як хадзілі так і трэба было хадзіці. Дачуўшы мы гэта, сталі праціўны, і тут то і маскалі нашліся, каб прымусіць нас да мілосці Царскай, а нагайка казацкая мела скрапіць наш братні вузёл, не ведаю адно з кім: ці з панамі, ці з маскалямі. Няхай за мяне скажуць тыя, што мелі ахвоту скрапляці дабрадзеі нашыя, браты маскоўскія.
    Трудна сказаць, як доўга мы бы паншчызну хадзілі, каб не паўстанне польскае. Ронд польскі, аб’явіўшы свой маніхвест, зямлю мужыцкую аддаў мужыкам на вечнасць, і мы то перасталі зараз паншчызну хадзіць.
    А калі Бог усемагучы навярнуў паноў да праўды і зрабіў іх паслушнымі прыказам ронду польскага, тагды маскалём настаў кепскі час, і ён мусіў па няволі прыпісаціся да нашага і жыдоўскага брацтва. Бач, які мудроны брат; аднак крыху і так ашукаўся, бо як той казаў: «I ў брата не свая хата», і брат пайшоў бы ў паўстанне, каб меў якую качаргешку ў рукі ўзяці; a жыд, хаця ж пагаворка і кажа: «што як бяда, то да жыда», не заўсягды голых прымае, тым бардзей такіх, што нажлапталіся нямала і слёз і крыві жыдоўскай. Но каб лепей пазнаць маскоўскую хітрасць, пагляньмы шчырым вокам, што цяпер маскалі выраблялі з намі, у гэту ліхую для сябе гадзіну, калі, пабіўшыся з палякамі, каб удзяржаць сваё панаванне, да нашага брацтва хоча ўпісаціся; ронд польскі цяпер аддае нам на вечнасць зямлю нашу за нашу працу, маскаль піша дай устанаўляе якіясь там чыншы, каторым ніколі ніякага канца не будзе, як то меж мужыкамі казённымі. Калі ронд польскі дае нам вольнасць праўдзівую, маскаль, не кажу цэлымі сёламі, а цэлымі грамадамі гоніць людзей, саўсім адняўшы свабоду, у сібірскія пустыні. Калі ронд польскі ўсім братнім народам дае самарондства (самакіраванне), маскаль мала таго, што гэтак не робіць, но яіпчэ там, гдзе жылі палякі, літоўцы і беларусы, заводзіць маскоўскія школы, а ў гэтых школах вучаць па-маскоўску, гдзе ніколі не пачуеш і слова па-польску, па-літоўску да і па-беларуску, як народ таго хоча, а ў гэтыя школы адно з другога канца света маскалёў насылаюць, што толькі ўмеюць красці, людзей абдзіраці дай служыць за грошы паганаму дзелу на глум народу. Дзікі маскаль думае, што калі можа народ абдзіраці за ўсякага дабытку, то і патрапіць кожнаму ўбіць у галаву свой дурны розум, дурны для таго, што розум маскоўскі; калі не раз харашо кажа, то ніколі па-людзку нічога не робіць, адно людзей абманывае, а перад кнутом царскім гнецца, як астатні валацуга. Трудна ўсё гэта расказаці, што мы ўжэ кроўю запісалі, так што слёзы льюцца, чытаючы беспраўе, якое маскалі рабілі дай да гэтай пары яшчэ робяць. Хто хоча дазнаць праўдзівага смаку, няхай сам пажыве пад рондам маскоўскім, то і паглядзіць, якое дабрадзейства мужыкі мелі; ось то для чаго кажам: што польскае дзело, гэта нашэ дзело, гэта вольнасці дзело.
    Ho не мала працы трэба, каб здабыць гэту свабоду, каторай жджэ усякі, пачаўшы ад дзіцяці да старога дзеда, бо калі маскаль гэтулькі лет упускаў свае пазуры ў грудзь нашу, так не дзіва, што трэба пацярпець доўга, каб вырвацца з-пад яго братняй апекі, для таго і не бяз карысці будзе, калі цяпер паталкуем, якія мы маем на то спасобы; гаварыць тут будзем мало, кожны ведае для чаго, бо маскаль не павінен ведаць, пераняўшы на прыпадак пісьмо гэта.
    Доўга палякі ждалі памоцы з заграніцы, народы чужаземныя крычалі многа, і да гэтай пары нічога для нас не зрабілі; кажуць, што яны не маюць ніякай патрэбы сваей у польскім дзеле, каб на маскаля ісці за нас ваяваці. Двесці лет таму назад, а бацькі нашы лепей ужэ казалі: «Калі маеш Бога.ў сэрцу і прыказ Яго, памагай бліжнему» і ішлі бараніць хрысьціянства ад татарскай дзічы; да гэтакай памоцы, хаця і маем права, но мы не вымагаем, няхай кожан робіць, як яму лепей здаецца. Аднак сказаці тут трэба, што калі ўсе каралі падпісалі нашу няволю маскоўскую, то яны вельмі скрыўдзілі чэсць сваю, што змыць гэтае бязчэсце не толькі патрэба, но кожан мусіць, каб мець сумленне чыстае. Для таго, знаючы як стаіць нашэ дзело за граніцай, не перастаем верыць, што мысль Боска, правёўшы векі, не дасць загінуць праўдзе справядлівасці, калі ўжэ не найдзе для таго спосабу ў цяперашнім парадку, разарве гэты ўзёл дай паверне сілу народу куды схоча. Нам адно сільно з шчырай верай за сваё стаяці трэба, а ронд наш павінен быць на ўсё чуткі, каб мог для дабра народнага з усяго карыстаць; сілы нашы яшчэ вялікі, ваяваць з німі можам бог ведае як доўга, но для таго трэба з аднэй стараны іх аберагаць, а з другой вырабляць што раз то новыя. I так калі паўстанне зроблена пад добрую пару, узрастае і ажыўляе народ, — не ў час марнуе сілы кожнага, аслабляе ў прастоце духа, дай разводзіць страх і няверу ў дзела наша, у моц Божу. Ронд польскі і яго чыноўнікі ведаюць гэта і для таго, каб служылі добра перад Богам і сумленнем народным, робяць не штучныя завірухі, но, паняўшы духа народнага, яго патрэбы і волю, падхватываць да й разумна застаўляць полкі народныя, а развіваючы непадатлівасць у народных несканчоных бунтах, ставіць апору (адпор) маскоўскаму ў нас панаванню. Работа тут не хутка, дай непаказна, но за
    то пэўна, i яна нас давядзе да канца добрага. Работа тут сярмяжна, для таго каб была скутэчна (паспяховая), павінна быць так шчыра і проста, як тое сэрца, што б’е пад сярмягай, як той розум мужыцкі, што не перабірае, калі рабіць трэба. Тагды слова ронду польскага «вольнасць», «роўнасць» дай «свабода народу», пяройдзе ў кроў кожнага і цэла моц маскоўская нас не пераможа, хаця ж бы яму самое пекла памагаці стала.
    Рук ахвотных і сягоння ў нас даволі, но з голымі рукамі не ісці на штыкі маскоўскія. Ронд польскі і яго чыноўнікі павінны добра над гэтым падумаць; грошы ў нас будуць, бо мы знаем патрэбу таго, бо мы маем спосабы на тое. Но каб за нашы грошы мы мелі што ў рукі ўзяці. Ронд польскі гэтаму зарадзіць (паспрыяе); а калі натрапіць перашкоды, то пры памоцы Бога і свайго права, упісанага ў нашых грудзях, усё з часам пераможа. Ты, аднак, Народзе, не дажыдайся, да з чым можаш ідзі ваяваці за свайго Бога, за сваё права, за сваю хвалу, за сваю бацькаўшчызну. Для цябе ўсё можна: нож, сякера, атрута; гэта твае спосабы, бо табе, як таму мужыку нявольнаму, бязпрацоўнаму не прызнаюць права самаабароны, бо табе нічога не можна. А калі народы загранічныя, з дзіва разінуўшы рот, скажуць, «шалёныя», ты, народзе вялікі і чэсны, праўдай ім адкажы, што яны таму прычынай, што гэта на іх сумленне цяжкім грэхам ляжа.
    * * *
    Браты мае, мужыкі родныя. 3-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і можа раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і Цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, — но не жаль згінуць за тваю праўду.
    Прыймі, народзе, па-шчырасці маё слова прадсмертнае, бо яно як з таго света толькі для дабра твайго напісана.
    Нямаш, браткі, болыпага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і навуку. Тагды ён толькі магчыме жыці ў багацтве, па праўдзе, тагды ён толькі, памаліўшысь Богу, заслужыць неба, калі збагаціць навукай розум, разаўе сэрца і радню цэлу сэрцам палюбіць.
    Ho як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам навука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Ды пакуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай навукі, — адно намі як скацінай варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу.
    Для таго, Народзе, як толькі калі пачуеш, што браты твае з-пад Варшавы б’юцца, за праўду й свабоду, тагды і ты не аставайся ззаду, но ўхапіўшы за што зможаш, за косу, сякеру, цэлай грамадой ідзі ваяваці за сваё чалавечае і народнае права, за сваю зямлю родную.
    Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажываеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжо не будзе.
    Твой слуга
    Яська-гаспадар з-пад Вільні
    ВЯДЗІ НАС НА АХВЯРНУЮ СЯЎБУ
    Адвечныя шляхі маёй Айчыны, Мячы і кнігі Белае Русі, I гарады, дзе родзяцца Скарыны, Сялібы, скуль выходзяць Кастусі.
    Благаславенныя лясы нашы і рэкі, Наш белы сад, блакітныя ляны. Благаславенныя заўсёды і навекі, Краіны нашай верныя сыны!
    Ларыса Геніюш
    («...Благаславенны край наш ад азёраў сіні...* )
    МАКСІМ ТАНК
    КАЛШОЎСКІ
    Паэма,
    1
    ІІаўночны вецер
    3	поўначы вецер зніжаным лётам Рве хмараў вячэрніх цяжкія плыты, Калышучы п’яных мачтаў готык I цёмна-імклісты цень густы.
    У гэтакі час і пагутарыць не з кім, — Хоць бы аб дальнім шолаху ніў...
    Вось на шырокім і шумным Неўскім Яркія вечар агні запаліў.
    Горад шуміць, вялікі горад, Шэры граніт, камяніцы, муры, I гэты назойлівы звон шпораў, I эпалеты, лампасы, арлы... Тронам-астрогам усё прыдавіла, Моцна калоны палацаў стаяць. Здаецца, ці можна гэткую сілу Нат гневам народным калі узарваць.