Жыві ў свабодзе!
Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
Д-добра... Вастравух — за сваімі людзьмі!
Караліна. Іх добра ля Сцюдзёнага Яра абкласці...
Вастравух — коннікаў ля выхаду з яго. У гаі...
Кастусь. Паляўнічых — на хвоі. Са штуцэрамі...
Да вёсак — не дапусціць... Хадзем.
Ідуць. У маўчанні, у цішыні — тупат ног.
Яўхім. Хлопцы, у вілы!!!
Карціна другая
Залпы. Далёкія залпы. Бязладнае з аднаго боку і магутнае з другога гучыць «Ура!». Поле бітвы, над якім пасмамі плыве парахавы дым. Ляжаць трупы паўстанцаў, мужыкоў, салдат. Далёкае гігатанне параненага каня. Кінутая зброя. Дым... Праз сцэну, ратуючыся, прабягаюць некалькі салдат. Заімі Заруба з двума пісталетамі ў руках.
Заруба. Святы Юры і Белая Русь!.. Стой, кажу, званіцу святога Яна вам у паіпчы! Стой!
Страляе. Знікае следам за салдатамі... Дым, дым над полем. Здалёк гучыць «Ура!». Між трупамі, напалову сагнуўшыся, □рабіраецца палкоўнік Цаплін.
Цаплін. Чорт... Чорт... Ах, чорт бы іх падраў... Чорт... Апамятацца не паспелі... Чорт.
Ён сядае і пачынае ліхаманкава сцягваць з сябе палявую афіцэрскую кашулю. Ціхі жаласны стогн. Цяплін насцеражыўся. Адна з нерухомых фігур прыўзнялася на рукі і, бяссіла перакаціўшыся, упала на спіну.
Салдат (стогне.) Брат! Брат! Дапамажы!
I, нібы ў адказ яму, аднекуль чуваць: «Братка! Братка! Ратуй!» Некаторы час, з інтэрваламі, ідзе нібы пераклічка стогнаў: «Брат! — Братка!» «БратІ — Братка!» Цаплін, нібы падумаўшы нешта, ідзе да салдата.
Пан палкоўнік?.. вы?
Цаплін. Я... я... Дай здыму кашулю. Пагляджу, што і як.
Салдат. О-о, смертухна... Ратуй... Ты вёў — ты ратуй цяпер, калі ласка.
Цаплін здымае з салдата кашулю. На сарочцы кроў.
О-о... Дзякуйце за дабрыню, ваша...
Цаплін. Кажы «ты»... Мы — салдаты... Адкуль?
Салдат. Казанскія мы... Мыжыкі...
Цаплін. Ія казанскі...
Салдат (задыхаючыся.) Ваша высакароддзе... Няправедная гэта справа... Няправедная... Мужыкі, як вашы... Піць-есць хочуць... Гадаваць бы галодных, а мы страляем...
Цаплін, не звяртаючы ўвагі, нацягвае на сябе салдацкую кашулю. Сваю кідае побач з паміраючым. Салдат заўважае гэта.
Брат! Брат!
Цаплін ударае салдата нагой.
Цаплін. Маўчы, чарналапатны.
Салдат траціць прытомнасць. Цаплін зусім быў сабраўся бегчы, але тут на поле рынуў узброены натоўп мужыкоў і інсургентаў.
Сярод іх усе людзі з мінулай карціны.
Заруба. Стой! Стой, салдат, зарад карцечы і палікандзіла табе...
Цаплін падымае рукі.
Мужыкі заўважаюць ля параненага палкоўніцкую кашулю.
Галасы. Палкоўнік! Падмануць, пераапрануцца хацеў! Каті Віламі яго!
Кастусь. He смець параненых! Стой! (Да Цапліна.) Хто такі?
Цаплін. Салдат... Крутаў Сідар... Цвярскія мы...
Кастусь. Што ж ты, салдат? Хіба гэта салдацкая слава, хаты паліць?..
Цаплін. 3-загадана нам... Шпіцрутэны зноў жа...
Дахаты б... Конь зноў жа...
Арсень. Пусціце яго, мужыкі...
Вастравух. Каго? Яго? А можа, гэта ён паходню пад страху першы ткнуў?
Я ў х і м (змрочна). Мужык ён. Няма чаго нам з ім дзяліць.
Яўхіміха. Простыя людзі... Томна і ім...
Арсень. Няхай гэты ідзе. Досыць крыві. Няхай раскажа, што робім з тымі, хто прыносіць вялікі агонь.
Паранены захрыпеў і падняў галаву.
3 хвіліну глядзіць Цапліну ў вочы.
Цаплін. Палкоўнік! Бачыш, супраць каго вёў? Пускаюць мяне. Высакароднасць якая! А ты, сволач! (Ударыў параненага). Ты... На каго вёў? На братоў?!
Салдат. Браты!
Траціць прытомнасць. Цапліна закалаціла.
Яўхім. Бачыце? Хай ідзе... Ідзі...
Цаплін пайшоў. Наўздагон яму — вясёлы свіст. Пабег.
Баяцца нас, хлопцы.
У гэты момант з’яўляецца Чортаў Бацька, літаральна згінаючыся пад цяжарам ахапка кайданоў.
Караліна. Што гэта ён?
Чортаў Бацька. Гатовенькія везлі, паненачка... Каб на цёпленькіх надзяваць. Ці не возьмеце часам, пан Кастусь? Ці не возьмеце, пан Яўхім?
Людзі разбіраюць кайданы. Яўхім бярэ адны, як змяю, кладзе на рукі, важыць. На яго твары грымаса страшнай гідлівасці.
Яўхім. Гэта як жа... Мне?
Гарэліха. Што? He хочаш?
Яўхім. Вось як... (Кідае кайданы ўбок.) Вось яно як...
Кастусь. Вось так... I штамп... «Імператарскі Пятроўскі завод»... В-вось так.
Кідае кайданы. Кідаюць яшчэ. Ляск... Ляск...
Вось так, людзі... Вось так, браты-мужыкі... Вось так, народ...
Гарэліха (бярэ адну «змяю»). Ланцуг зрабіць для калодзежа, ці што?
Чортаў Бацька. Л-ланцуг? Баба ты, курыныя твае мазгі, дурацкія, пакуль з лавы ляціш — сем дум перадумаюць... Досыць ланцугоў! У Нёман іх, хай глытае!.. Досыць...
Топча звінячую кучу. У гэты момант з крыкам «Ура!» увальваецца натоўп.
Мужык. Яў-хі-ім! Вастравух! Гарматы ў палон узялі! Аж чатыры!
Кастусь ідзе да Караліны, якая схілілася над параненым.
Кастусь. Што ты?
Караліна. Ранены — гэта проста ранены. Яго трэба лячыць.
Кастусь. I тут твая праўда... Як у вас рукі лётаюць... Як стрыжы над ракой...
Караліна. А вашы грубаватыя, гожыя, яны надзейна кладуць бінт.
Яўхім (да Вастравуха). Даруй... I ведай: цяжка нам дасталіся нашы хаты. Мужык дарэмна ніколі не бунтуе. Але вашых больш хапаць не будзем... братка.
Кастусь. Я раней не разумеў, чаго гэта хворыя, ачуняўшы, часта жэняцца з сядзелкамі.
Караліна. А цяпер?
К а с т у с ь. Пачынаю разумець... Бо гэта — як добры лёс над табой... Часам, відаць, прыемна адчуваць сябе слабым.
Салдат падымае галаву.
Салдат. Каго адпусцілі, браты, каго?
Кастусь. Салдата.
Салдат. Цаплін гэта... Кашулю зняў... Палкоўнік... Апошні паход з намі быў... На Магілёўшчыну потым яго... пераводзіць... хацелі... Дзе пажар найболып зыркі... Вешальнік... Вешаюць жа вас у Вільні... Вешаюць... Шкада...
Памірае. Кастусь і Караліва, разгублевыя, стаяць над ім, узяўшыся за рукі. А вад імі звоў узлятае «Ура!».
Галасы. Ура ваяводзе! Ура атаману! Ура! Ура-а-а!!!
Карціна трэцяя
Пакоі ў кватэры Юзэфы Явевіч. Куток прыхожай, у якой сядзіць Чортаў Бацька, і гасціная. У гасцінай Кастусь, Караліна, Арсень, Пасланец Белага жонду. Гаспадывя кватэры сядзіць у крэсле, такая ўладвая, што здаецца — пад ёю ве крэсла, тров. Кульмівацыя спрэчкі.
Кастусь. Мы з вамі не будзем, панове белыя. He! Пасланец. Як хочаце. Але варшаўскі Белы жонд забараняе вам рабіць стаўку на хамаў...
Арсень. Вашай забаронай мы...
Яневіч. Арсень, ты што, дзетухна, у карчме?
Арсень. Прабачце, цётка Юзэфа... Але яны — лішнія. Стаўленікі іхнія кінулі нас, а яны цяпер « забараняюць ».
Яневіч. А яны, дзетухна, не кінулі. Яны проста ў разгар бунту ўспомнілі, што ў Парыжы не бывалі. Дай, думаюць, з’ездзім.
Пасланец. Ваш мужык — хам, здраднік. Яго радзіма там, дзе ён кучу гною растрасе. Пляваць ён на астатняе хацеў.
Кастусь. Гэта стагоддзі вашага панавання зрабілі яго такім.
Яневіч. Адсталыя, любчык, людзі. Немудрагелістыя, як барана. Пытаюся я нядаўна ў вясковага хлопчыка, чым яны пысы выціраюць, як памыюцца. А ён мне: «Татка рукавом, мамка — падалом, а я — сам сохну». Вось і растлумач ім, што ўсе яны цяпер вольныя, як старапольская шляхта.
Кастусь. Але ён устае, мужык радзімы. I калі вы не будзеце з ім — ён вас выкіне.
Пасланец. Такое паўстанне нам непатрэбна. Мужык лезе ў яго бруднымі лапамі, а не лезе, дык прадае.
Яневіч. Дзіўна. Тысячу год камандавалі — і не абрыдла ім!
Пасланец. Дваране ўмеюць ваяваць.
Чортаў Бацька (голасна). Яіпчэ б, усе продкі разбойнічалі.
Пасланец. Яны ваююць лепш за мужыкоў.
Кастусь. Правільна. Сядзяць у лесе чалавек сорак. Хваляцца: «Я, бывала, як налячу на сотню казакоў з шабляй, дык усё палавінкі-палавінкі-палавінкі». Ажтут прыбягае вартавы: «Панове, казакі!» — «Колькі?» — «Пяць». — «Уця-кай-ма!»
Пасланец. Дваране! Чуеце, што ён кажа, гэты пёс? Героі, пакутнікі, чуеце? Дзе ваша мужная безнадзейнасць?!
Я н е в і ч. Прыгожа як! Маткам іхнім радасць якая!
Арсень. Досыць істэрык.
Пасланец (амаль суха). Мы не дазволім вам ставіць вашы беларускія інтарэсы вышэй інтарэсаў вялікай Полыпчы: да Смаленска і Кіева... Толькі з намі — іначай мы вам...
Чортаў Бацька. 3 кулька ў дзяружку.
Пасланец. I не смейце нават заікацца аб нейкай аўтаноміі.
Кастусь. Мы не заікаемся. Мы крычым аб правах і можам нават ударыць за іх. Бо абуджаецца свабодны народ.
Пасланец. Замест радзімы — трыумфуючы хам. Кастусь. У нас свая радзіма.
Пасланец. Замест легенды — валока зямлі, замест рыцара — беларускі смерд, замест залатога сцяга нашага — ануча.
Кастусь. Гэта што, вельмі жахліва?
Пасланец. Нездарма, відаць, адзін з бясконцых вашых псеўданімаў — Хамовіч.
I тут раптам устае Караліна.
Караліна^ ціха). А які псеўданім прыдумаць вам? Бізуновіч? Цемрашал? Посцілка-Здрадовіч?... He смейце нават глядзець на гэтых людзей, бо за іх любіш зямлю. А зямлю любіш за тое, што яны ёсць на ёй...
Яневіч глядзіць на яе.
Пасланец. Ах, якія крылатыя!
Караліна. I ў вас крылы. Толькі вы імі савіху ў цёплым гняздзе прыкрываеце. А ім яны — для палёту. Яны — суровыя. Што ім пяшчота і ўсмешкі, калі яны ўсё аддалі другой?
Арсень. I досыць жартаў! Малахоўскі меў рацыю. Няхай такія, як вы, хрыпяць на шыбеніцы перад ранейшымі сваімі неграмі.
Яневіч (устае, ціха). Вы тут крычалі аб Польшчы. Я — полька. I я ганаруся гэтым. (На Кастуся.) А ён тутэйшы. (На Караліну.) I яна. I яны, разам з палякам Серакоўскім, бліжэй мне, чым вы. (Цяпер яна велічная, амаль страшная.) Полыпча павінна быць вялікай. Але яна такой не будзе, пакуль вы не зразумееце, што яны не смерды, не рабы, а сябры, суседзі, якія маюць права на шчасце. He зразумееце — будуць вас нішчыць, як нішчылі сто разоў. He захочаце зразумець... Пархвен!
Чортаў Бацька (з’яўляючыся). Га!
Я н е в і ч. He захочаце зразумець — загадаю Бабаеду выкінуць вас у акно. Ідзі, Пархвен... Ён не будзе.
Пасланец (цішэй). Вас будуць біць.
Кастусь. Пакуль — мы б’ём.
У прыхожай званок. Чортаў Бацька прапускае дваіх людзей, захутаных у плашчы.
Чортаў Бацька. Каго любіш? Марцявічус. Люблю Беларусь.
Чортаў Бацька. To ўзаемна. Што перадаць?
Марцявічус шэпча яму нешта на вуха. Чортаў Бацька ідэе ў гасціную.
Чортаў Бацька. Пані Яневіч... Кастусь... Там нейкі Парафіяновіч.
Пасланец. Хто?
Арсень (ціха). Вітаўт Парафіяновіч.
Чортаў Бацька. I з ім яшчэ чалавек. Амаль за рукаў яго цягне... Кажуць, «над-звычайныя» весткі.
Яневіч. Вядзі.
Чортаў Бацька выходзіць у прыхожую.
Чортаў Бацька (Вітаўту). Здымі плашч.
Вітаўт. Ты мне не загадвай — здымаць ці не здымаць.